33
Навіны раёна адным абзацам (CMigrator copy 14)
23.05.2012
СУСТРЭЧЫ. У рамках чарговых выездаў інфармацыйна-прапагандысцкіх груп райвыканкама кіраўнік раёна Анатоль Жданеня сустрэўся з працоўным калектывам КУП «Капыльская ЖКГ». На сустрэчы прысутнічалі каля 70 чалавек. сярод узнятых пытанняў адно - па рамонце гасцініцы і лазні - узята на кантроль.
ЖЫВЁЛАГАДОЎЛЯ. У раёне на пашу выведзены 101 гурт — 19 400 кароў і цялушак. З іх 85 гуртоў пасуцца кругласутачна, выкарыстоўваюцца 26 перасоўных даільных установак.
ЗАКУП. З пачатку месяца (на 22 мая) ад насельніцтва закуплена 108 013 кг малака, што на 1502 кг больш, чым летась.
БРСМ. Працоўную маладзёжную акцыю па дапамозе жыллёва-камунальнай гаспадарцы ў пафарбоўцы агароджаў у Капылі праводзіць райкам ГА «БРСМ». Удзел у ёй прымаюць навучэнцы гімназіі, гарадскіх школ і каледжа. Заробленыя сродкі будуць накіраваны на будаўніцтва музея Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску.
АКЦЫЯ. З 10 па 31 мая на Капыльшчыне, як і па ўсёй краіне, праводзіцца Рэспубліканская інфармацыйна-асветніцкая акцыя «Беларусь супраць тытуню». Падчас мерапрыемстваў ёсць шанс пазбавіцца ад тытунёвых ядаў, умацаваць сваё здароўе і здароўе блізкіх.
Чырвоны КРЫЖ. У рамках месячніка «першая дапамога ратуе жыццё» раённая арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа праводзіць сёння публічную акцыю па распаўсюджванні асноўных прынцыпаў міжнароднага руху Чырвонага Крыжа і Паўмесяца, па прадухіленні СНІДу. Таксама ў гэты дзень прайшлі вучэнні валанцёраў атрадаў хуткага рэагавання на надзвычайныя сітуацыі.
ШКОЛА. Апошні званок у школах раёна прагучыць 30 мая. Ва ўрачыстасцях прымуць удзел і адказныя работнікі райвыканкама.
Падрыхтавалі С. КОЗЕЛ, М. Саковіч, М. Шэіна
Поделиться
Комментарии