- так называецца выстава кніг у Цімкавіцкай сельскай бібліятэцы, прымеркаваная да Года кнігі
Яна раіць чытачу, якую кнігу прачытаць пра гонар нацыі, патрыятызм нашых людзей, пра гісторыю Мінска і роднага краю. З гэтай выставы чытач даведаецца, што самай разумнай кнігай з’яўляецца энцыклапедыя, а самай духоўнай – Біблія. Выстава знаёміць нас з курортамі і здраўніцамі Беларусі, з цікавымі турыстычнымі маршрутамі па краіне. Тут знаходзіцца і кніга, якая дапаможа прыгатаваць смачныя стравы. На выставе чытач можа ўбачыць самую вялікую і маленькую кнігі (5 см), кнігу-лаўрэата 51-га нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі”, пераможцу ў намінацыі “За ўклад у выхаванне духоўнай спадчыны”, выдадзеную на чатырох мовах (беларускай, рускай, украінскай, англійскай).
Вялікую цікавасць у наведвальнікаў выклікала выстава старадаўніх царкоўных кніг, арганізаваная бібліятэкай сумесна з настаяцелем прыхода царквы свяціцеля Мікалая Цудатворца іерэем Міхаілам. Самай старадаўняй з іх можна лічыць кнігу “Общая минея” 1862 года выдання, а самай новай – “Служебник” 1926 года выдання. Усе яны надрукаваны на стараславянскай мове.
На выставе знаходзяцца “Псалтырь” трох відаў (тлумачальны, вучэбны, богаслужэбны), “Сказание о святых, чудотворных иконах”, “Духовные посевы” (кніга душакарыснага чытання), “Евангелие” розных фарматаў, служэбнікі, акафіст Веры, Надзеі і Любові, акафіст прысвятой і жыватворнай троіцы, кніга жыцця святых, сачыненні свяціцеля Інакенція, кароткі малітваслоў.
Надзея Рудэнка,
загадчыца філіяла Цімкавіцкай сельскай бібліятэкі
У Дзень сям’і ў доме сацыяльных паслуг в. Чырвоны Партызан ізноў было шматлюдна. Стварыць сапраўдны святочны настрой старэйшаму пакаленню вырашылі навучэнцы і работнікі Мажскай пачатковай школы-дзіцячага сада.
Адзін за адным у зале з’яўляліся юныя артысты, іх выкладчыкі. Яны выконвалі песні, сцэнкі, чыталі вершы, паказвалі харэаграфічныя кампазіцыі. Усе нумары прысвячаліся матулям, татам, дзядулям, бабулям, увогуле – сям’і. Былі падчас канцэрта творы ў гонар Беларусі, узгадалі і пра жахлівыя ваенныя часы. Безумоўна, прысутныя часам не маглі стрымаць слёзы. А ў знак удзячнасці юным талентам – гучалі бурныя апладысменты, атрымоўвалі і букеты з веснавых кветак.
Гучалі словы ўдзячнасці і ад шаноўных гасцей – старшыні Капыльскага сельвыканкама Вольгі Купрыенкі, старшыні раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Ніны Жук і дырэктара ААТ “Мажа-Агра” Мікалая Гурыновіча (дарэчы, ад сельгаспрадпрыемства былі ўручаны і каштоўныя падарункі для заняткаў спортам).
Гэта быў першы выязны канцэрт мажскіх школьнікаў. І дэбют стаў паспяховым. На гэтым спыняцца яны не збіраюцца. У планах – наведванне іншых населеных пунктаў Капыльскага сельсавета і, магчыма, нават раёна. Як адзначыла дырэктар навучальнай установы Мая Ясючэня, па-першае, гэтай праграмай хацелася ўзняць настрой, падарыць прыемныя хвіліны мясцовым жыхарам, а па-другое, паказаць бацькам, што дадатковыя заняткі ў школе не праходзяць дарэмна.
Застаецца дадаць, што рыхтавалі і вялі канцэртную праграму педагогі Ірына Капарыха і Юлія Рэбянок.
Сяргей КОЗЕЛ
Сапраўдны музычны падарунак для гледачоў, якія сабраліся ў зале раённага Цэнтра культуры, зрабілі выхаванцы і выкладчыкі аддзялення духавых і ўдарных інструментаў Капыльскай дзіцячай школы мастацтваў. Справаздачны канцэрт, што падрыхтавалі музыканты, успрымаўся на “ўра” з першага нумара праграмы.
Вядучым мерапрыемства стаў выкладчык ДШМ Аляксандр Булакевіч, які выступаў яшчэ і як музыкант. З задавальненнем прысутныя паслухалі інструментальныя сольныя нумары, вакальныя кампазіцыі, выступленне ансамбляў юных выхаванцаў школы, якія навучаюцца ў добравядомых выкладчыкаў Льва Канапляніка, Аляксандра Булакевіча, Кірыла Марыніча і Дзмітрыя Масілевіча. Горача гледачы сустракалі выступленне ўзорнага эстраднага аркестра школы мастацтваў, асабліва калі вядучы расказаў пра нядаўна атрыманы ім гран-пры на міжнародным фестывалі джазавай музыкі “Джаз-тайм” у г. Салігорску.
Напрыканцы справаздачнага канцэрта дырэктар ДШМ Уладзімір Чаркас падзякаваў за майстэрства і пажадаў поспехаў юным музыкантам і выкладчыкам.
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
Согласно решению Копыльского райисполкома определены две районные зоны отдыха. Первая – в д. Богуши, за которой ухаживает районная организация Белорусского общества охотников и рыболовов, вторая – озеро в Копыле (со стороны городского пляжа) и прилегающий к нему лесной массив. Кстати, с мая здесь работает штатный спасательный пост (уже спасено два человека), вывешена наглядная информация ОСВОДа. Все другие водоемы: пруды, каналы не являются местами отдыха и купания, они опасны для жизни. Именно на таких водных объектах произошли трагические случаи в нашем районе. 18 мая на водоеме в д. Бобовня утонул парень 1993 г. р., а 23 мая в д. Огородники трагически оборвалась жизнь жителя аг. Тимковичи, 1968 г. р.
Как свидетельствует статистика, основными причинами утоплений в прошлом году стали недосмотр взрослых за детьми и нахождение в воде в состоянии алкогольного опьянения.
Мария КАНЦЕЛЯРЧИК,
председатель РГОО ОСВОД
Электротравматизм по своим последствиям, по сравнению с другими видами травматизма, наиболее опасен и чаще других травм приводит к смертельным и тяжелым случаям
Буквально недавно на территории лесоохотничьего хозяйства «Выгоновское» в Беловежской Пуще» (Ивацевичский район), гражданин Ш., раскладывая телескопическую удочку, приблизил ее на недопустимое расстояние к проводам воздушной линии 10 киловольт и был смертельно поражен электрическим током.
А сколько еще таких случаев, которые не вошли в подобную трагическую статистику, когда люди, попадая под напряжение, по счастливой случайности остаются живы и умалчивают о том, что с ними случилось.
Длина современных удилищ шесть и более метров, да еще прибавим рост человека. А ведь высота подвеса проводов 6 метров, и коснуться их при забросе удочки очень легко, даже ребенку. Поэтому на рыбалке надо быть особенно внимательным и не приближаться к линиям электропередач на расстояние возможного касания проводов или приближения к ним на недопустимо близкое расстояние, когда между проводом и удилищем возможен электрический разряд высокого напряжения.
Наибольшую опасность представляет проникновение детей в действующие электроустановки, на которых, как правило, нанесены специальные предупредительные знаки и плакаты, которые предупреждают человека об опасности поражения электрическим током. Пренебрегать ими — значит подвергать свою жизнь, а тем более чужую, смертельной опасности.
Наступили летние каникулы — время, когда многие дети остаются без опеки взрослых. Для предотвращения детского электротравматизма на улице следует запрещать детям влезать на крыши домов и строений, где поблизости проходят электрические провода, на опоры воздушных линий; играть под воздушными линиями; устраивать стоянки во время походов и разводить костры под ВЛ; разбивать лампы уличного освещения и изоляторы на опорах; набрасывать на провода проволоку и другие предметы; запускать под ВЛ воздушных змеев, ловить рыбу в охранных зонах линий электропередач.
Павел ТРУБЛОВСКИЙ,
инспектор Копыльской районной инспекции «Энергонадзор»;
Николай ВАРВАШЕНЯ,
начальник Копыльского РЭС