- так называецца выстава кніг у Цімкавіцкай сельскай бібліятэцы, прымеркаваная да Года кнігі
Яна раіць чытачу, якую кнігу прачытаць пра гонар нацыі, патрыятызм нашых людзей, пра гісторыю Мінска і роднага краю. З гэтай выставы чытач даведаецца, што самай разумнай кнігай з’яўляецца энцыклапедыя, а самай духоўнай – Біблія. Выстава знаёміць нас з курортамі і здраўніцамі Беларусі, з цікавымі турыстычнымі маршрутамі па краіне. Тут знаходзіцца і кніга, якая дапаможа прыгатаваць смачныя стравы. На выставе чытач можа ўбачыць самую вялікую і маленькую кнігі (5 см), кнігу-лаўрэата 51-га нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі”, пераможцу ў намінацыі “За ўклад у выхаванне духоўнай спадчыны”, выдадзеную на чатырох мовах (беларускай, рускай, украінскай, англійскай).
Вялікую цікавасць у наведвальнікаў выклікала выстава старадаўніх царкоўных кніг, арганізаваная бібліятэкай сумесна з настаяцелем прыхода царквы свяціцеля Мікалая Цудатворца іерэем Міхаілам. Самай старадаўняй з іх можна лічыць кнігу “Общая минея” 1862 года выдання, а самай новай – “Служебник” 1926 года выдання. Усе яны надрукаваны на стараславянскай мове.
На выставе знаходзяцца “Псалтырь” трох відаў (тлумачальны, вучэбны, богаслужэбны), “Сказание о святых, чудотворных иконах”, “Духовные посевы” (кніга душакарыснага чытання), “Евангелие” розных фарматаў, служэбнікі, акафіст Веры, Надзеі і Любові, акафіст прысвятой і жыватворнай троіцы, кніга жыцця святых, сачыненні свяціцеля Інакенція, кароткі малітваслоў.
Надзея Рудэнка,
загадчыца філіяла Цімкавіцкай сельскай бібліятэкі
Комментарии