Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

33

Выхаванцы Капыльскай школы мастацтваў далі справаздачны канцэрт

04.06.2012
Сапраўдны музычны падарунак для гледачоў, якія сабраліся ў зале раённага Цэнтра культуры, зрабілі выхаванцы і выкладчыкі аддзялення духавых і ўдарных інструментаў Капыльскай дзіцячай школы мастацтваў. Справаздачны канцэрт, што падрыхтавалі музыканты, успрымаўся на “ўра” з першага нумара праграмы. Вядучым мерапрыемства стаў выкладчык ДШМ Аляксандр Булакевіч, які выступаў яшчэ і як музыкант. З задавальненнем прысутныя паслухалі інструментальныя сольныя нумары, вакальныя кампазіцыі, выступленне ансамбляў юных выхаванцаў школы, якія навучаюцца ў добравядомых выкладчыкаў Льва Канапляніка, Аляксандра Булакевіча, Кірыла Марыніча і Дзмітрыя Масілевіча. Горача гледачы сустракалі выступленне ўзорнага эстраднага аркестра школы мастацтваў, асабліва калі вядучы расказаў пра нядаўна атрыманы ім гран-пры на міжнародным фестывалі джазавай музыкі “Джаз-тайм” у г. Салігорску. Напрыканцы справаздачнага канцэрта дырэктар ДШМ Уладзімір Чаркас падзякаваў за майстэрства і пажадаў поспехаў юным музыкантам і выкладчыкам. Сяргей ЛАЗОЎСКІ  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей