[/caption]
Глыбока сімвалічна, што свой першы апублікаваны верш Я. Колас назваў “Наш родны край” (1906): ужо з першых крокаў ён вызначыў асноўны напрамак сваёй творчасці – служэнне Бацькаўшчыне і яе народу. Этапнымі стануць у мастака рэалістычная паэма “Новая зямля” і рамантычная паэма “Сымон-музыка”.
У трылогіі “На ростанях” аўтар здолеў шырока ахапіць падзеі грамадскага жыцця, адлюстраваць побыт сялянства, местачковай і вясковай інтэлігенцыі, іншых груп насельніцтва Беларусі, стварыць галерэю партрэтаў людзей, у кожнага з якіх сваё аблічча і характар. Асабліва яскрава выявілася ў рамане майстэрства Коласа-пейзажыста: мы бачым тут непаўторны выгляд тых мясцін, дзе адбываюцца падзеі, – глухіх беларускіх вёсачак і мястэчкаў, лясоў і лугоў, дарог і сцяжынак…
Творчасць Янкі Купалы – глыбока праўдзівы летапіс жыцця беларускага народа, мастацкае выражэнне росту сацыяльна-палітычнай свядомасці працоўных мас, выразны адбітак нацыянальнага характару, народнага светаразумення і паэтычнага светаўспрымання на пераломных гістарычных рубяжах 1-й паловы ХХ стагоддзя.
Непаўторнае хараство яго лірыцы надае арга-нічнае зліццё лірызму і рамантычнай незвычайнасці светаўспрымання з традыцыямі айчыннага фальклору – паэтыкай беларускай народнай песні, з каларытам беларускіх легенд, паданняў, казак. А купалаўскае сцвярджэнне чалавечай годнасці мужыка (яго першы беларускі друкаваны верш і атрымаў назву “Мужык”(1905)) гучала ва ўнісон з горкаўскім узвелічэннем чалавека-працаўніка. Купала адкрывае ўсяму свету вобраз беларускага мужыка (“Я мужык-беларус”), беларусаў як народ (“А хто там ідзе?”). Ён – адзін з заснаваль-нікаў беларускай пейзажнай і інтымнай лірыкі (“Явар”, “Дзве таполі”, “Абнімі…” і інш.) Класічнымі сталі яго фальклорна-рамантычныя паэмы: “Курган”, прасякнутая ідэяй неўміручасці народнага мастацтва; “Бандароўна” – эпічная песня пра героіку народнага змагання супраць прыгнятальнікаў; “Яна і я” – паэтызацыя шчаслівага жыцця, кахання. Курган над трагічным героем Гусляром як “насып высокі” ўвасабляе народную памяць аб ахвярах змагання. Героі Купалавых паэм яскрава сцвярджалі сутнасць нацыянальнага характару Беларуса.
Купала і Колас сталі заснавальнікамі сучаснай беларускай літаратуры і беларускай літаратурнай мовы. Творы знакамітых класікаў, на шчасце, не страцілі сваёй актуальнасці і ў ХХІ стагоддзі.
Янка Купала і Якуб Колас – гэтыя імёны ў нашым уяўленні заўсёды побач. Класік украінскай літаратуры Паўло Тычына нездарма параўноўваў Купалу і Коласа з дзвюмя вяршынямі “беларускага Эльбруса паэзіі”. Гэтыя класікі – сапраўдны пачатак беларускай культуры, літаратуры і мастацтва. Яны – яскравае ўвасабленне народнага духу, мастацкі ўзор, высокі прыклад, на які не можа не арыентавацца ўся наша нацыянальная культура і мастацкая літаратура, родная мова.
Сябры! У пачэсны для беларускай нацыі год кнігі перачытайце бессмяротныя творы Якуба Коласа – паэмы “Новая зямля”, “Сымон-музыка”, трылогію “На ростанях”. Разгарніце ў вольны час неўміручыя старонкі Янкі Купалы – яго вершы, паэмы “Курган”, “Бандароўна”, “Яна і я” і інш. І я ўпэўнены: душы вашы стануць прыгажэйшымі, у сэрцы ўвальецца любоў да Бацькаўшчыны і яе таленавітага народа. Вы адразу ўсвядоміце, што беларускасць – не пусты гук… Хопіць ужо нам браць за прыклад заморскае, у нас, беларусаў, ёсць сваё – добрае і людскае, прыгожае і ўнікальнае! Гэтаму вучылі і працягваюць вучыць многія пакаленні беларусаў вялікія майстры матчынага слова, свядомыя сыны Беларусі – Якуб ды Янка. Янка ды Якуб!
Канстанцін КАРНЯЛЮК,
педагог, г. Віцебск
[/caption]
Добраўпарадкаванне залежыць не толькі ад улады, але і ад саміх жыхароў горада — на гэтым даўно спрабавала з’акцэнтаваць увагу адміністрацыя жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Менавіта таму камунальнікі зацікаўлены ў правя-дзенні адпаведных конкурсаў. Такое супрацоўніцтва прыносіць свае плады. Напрыклад, па выніках 2011 года г. Капыль па ўтрыманні і тэхнічным стане жыллёвага фонду быў прызнаны лепшым сярод гарадоў падобнай катэгорыі.
У конкурсе на лепшую прыдамавую тэрыторыю, які праходзіў у верасні бягучага года, пераможцамі прызнаны жыхары пад’ездаў №4 і 5 па вуліцы Пралетарскай, 39. Адразу відаць, што гэта адзін з лепшых двароў у горадзе, адзначылі камунальнікі. Па прызнанні жыхароў, пачатак добраўпарадкаванню паклаў Алег Астрэйка, які закупіў туі, іншыя саджанцы. Затым да такой добрай справы далучыліся і іншыя. У выніку атрымаўся прывабны жывы куток побач з пад’ездамі, які радуе вока саміх жыхароў, іх гасцей і проста прахожых. Таму мільён рублёў ад адміністрацыі жыллёва-камунальнай гаспадаркі на развіццё прыдамавой тэрыторыі — заслужаная ўзнагарода за іх старанні.
[caption id="attachment_22271" align="aligncenter" width="443" caption="Наталля Кахановіч, Галіна Астрэйка, Ларыса Стальмакова з прэміяй ад камунальнікаў."]
[/caption]
Сярод пад’ездаў на званне лепшага прэтэндавала некалькі: у доме №7 па вул. М. Горкага, у доме №39 па вул. Пралетарскай і іншыя. Але жыхары пад’езда №1 па вул. Партызанскай, 6 на працягу доўгага часу падтрымліваюць добры санітарны і эстэтычны стан. Менавіта яны і сталі пераможцамі конкурсу. “Гэта не гаворыць пра тое, што ў іх пад’ездзе лепшы тэхработнік ці што з боку ЖКГ ствараліся нейкія асаблівыя ўмовы, — падкрэсліў намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце і рабоце з насельніцтвам Капыльскай ЖКГ Аляксандр Паляшчук. — Высокі ўзровень добраўпарадкавання — гэта заслуга перш за ўсё саміх жыхароў”. Прэмія за ўзорны стан пад’езда склала 500 тысяч рублёў.
Добраўпарадкаванне мае на ўвазе не проста высадку дрэў, кветак, чысціню ў пад’ездзе, але і прадуманы дызайнерскі праект, выкананы з улікам шматлікіх фактараў. У пераможцаў сёлетняга конкурсу бясспрэчна атрымалася ўлічыць гэтыя акалічнасці.
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
Фота аўтара
Патриарх Московский и всея Руси Кирилл совершил освящение памятника Патриарху Алексию II в столичном приходе Всех святых.
Святейшего Патриарха Кирилла около монумента встретили Митрополит Минский и Слуцкий, Патриарший Экзарх всея Беларуси Филарет и члены Синода Белорусской Православной Церкви. Предстоятель Русской Православной Церкви открыл памятник и окропил его святой водой.
«Замечательно, что этот памятник воздвигнут здесь, в Минске. Это знак признательности покойному Святейшему Патриарху Белорусской Церкви и белорусского народа», — отметил Первосвятитель в своем слове.
Стали финалистами
Два белорусских фильма стали финалистами Х Международного фестиваля православного кино «Покров»
Две ленты, снятые на студии в честь исповедника Иоанна Воина при Свято-Елисаветинском монастыре г. Минска, отмечены наградами Х Международного кинофестиваля православного кино «Покров», который проходил в Киеве 11-14 октября.
Фильм «Азбука церковнославянская» Елены Борушко стал обладателем II премии в номинации «Анимационное кино». Третью премию в номинации «Короткометражное кино» взяла работа режиссера Виталия Любецкого «Трое вас — трое нас» (третья киноновелла из фильма «Притчи-2»).
Торжественная церемония закрытия и вручение наград состоялись в столичном Доме кино на праздник Покрова Пресвятой Богородицы.
На портале TUT.by начал работу форум «Православие»
На белорусском портале TUT.by в разделе «Профи» начал работу форум «Православие», где можно получить ответы священников и богословов на вопросы, связанные с православным христианством.
На вопросы пользователей отвечают пресс-секретарь Минского Епархиального управления, доцент кафедры философии Минской духовной академии протоиерей Сергий Лепин и сотрудники пресс-службы Минской епархии — диаконы Димитрий Шило и Владимир Долгополов.
Так лічаць жыхары Капыльшчыны. З некаторымі гутарыць карэспандэнт «Слава працы» Ігар Бурак, намеснік начальніка Капыльскага раённага вузла паштовай сувязі:
— Я маю непасрэдныя адносіны да правядзення выбараў, бо з’яўляюся членам участковай выбарчай камісіі Партызанскага выбарчага ўчастка №20. Ён адзін з самых вялікіх, таму спадзяюся, што актыўнасць выбаршчыкаў будзе высокая. Безумоўна, і сам аддам свой голас за дастойнага кандыдата.
Валянціна Шуракова, дырэктар дзяржаўнай установы “Капыльскі раённы краязнаўчы музей”:
— Я іду на выбары з верай, што новы парламент працягне добрыя традыцыі ранейшага, накіраваныя на палітычную стабільнасць, грамадзянскі мір і згоду ў беларускім грамадстве. Думаю, што культуры будзе надавацца пэўная ўвага. Вось і зараз у стадыі падрыхтоўкі знаходзіцца Кодэкс аб культуры – збор дакументаў, вельмі неабходных нашай галіне. Што датычыцца музейных супрацоўнікаў, то мы зачакаліся інструкцый па фондавай рабоце, з каштоўнымі металамі і зброяй. Спадзяёмся, што Кодэкс будзе хутка прыняты.
Юрый Гурыновіч, аграном і сакратар пярвічнай арганізацыі ГА “БРСМ” адкрытага акцыянернага таварыства “Капыльскае”, дэпутат Цімкавіцкага сельскага Савета:
— На маю думку, кожны грамадзянін Беларусі павінен паважліва адносіцца да выбараў. Нас, як маладое пакаленне, вельмі хвалюе будучыня краіны. Думаю, калі мы выберам дастойных кандыдатаў, то наша жыццё будзе паляпшацца і далей ва ўсіх сферах грамадства.
Марыя Новік, галоўны спецыяліст упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Капыльскага райвыканкама:
— Лічу, што выканаць свой грамадзянскі абавязак павінны ўсе жыхары Капыльшчыны. Я таксама падчас кожных выбараў не застаюся абыякавай да важнай палітычнай кампаніі. Спадзяюся, што новы парламент прыме законы, якія будуць і надалей стаяць на варце інтарэсаў чалавека, яго дабрабыту. Веру, што такім малым гарадам, як наш Капыль, будзе надавацца асаблівая ўвага.
Апытваў Сяргей КОЗЕЛ