Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

info

info

Увага: прамая лінія (CMigrator copy 35)

09.07.2025
У аўторак, 14 жніўня, з 10 да 12 гадзін адбудзецца прамая лінія з начальнікам раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Ігарам Баляслававічам ЧАРКАСОМ. Свае пытанні вы зможаце задаць у вызначаны час па нумары 55-7-15.  

Пад будучы ўраджай

09.07.2025
Яшчэ не паспеў сціхнуць гул збожжаўборачных камбайнаў, а ўжо на палях раёна ідзе падрыхтоўка глебы пад азімую сяўбу. [caption id="attachment_20567" align="aligncenter" width="443" caption=" Механізатары Уладзімір Дзеранок і Іван Лазук."][/caption] Актыўна  распачалося ворыва ў ААТ «Ціміразеўскі», дзе пад азімы клін адведзена каля 3500 га. У гаспадарцы запланавана пасеяць 800 га азімага рапсу, 1950 — азімай пшаніцы і 600 — трыцікале.  На ворыве працуе пяць адзінак тэхнікі. Спяшаюцца аграрыі, таму што падыходзяць аптымальныя тэрміны сяўбы. І цяпер самае галоўнае — іх не ўпусціць,  каб ужо з восені закласці трывалы падмурак пад будучы ўраджай. Сяргей ЛАЗОЎСКІ  

Камбайны — на прысядзiбных участках

09.07.2025
Гаварыць пра поўнае заканчэнне ўборкі збожжавых і зернебабовых можна толькі тады, калі будуць убраны збожжавыя на прысядзібных участках вяскоўцаў. У некаторых сельгаспрадпрыемствах гэта работа ўжо ідзе поўным ходам, а нехта плануе завяршыць яе да бліжэйшых выхадных. Такія планы, прынамсі, у сельгасфіліяле “Крыніца”. Ужо да чацвярга збожжавыя з палеткаў вяскоўцаў былі ўбраны ўсюды, акрамя Слабада-Кучынкі. Але і тут з самай раніцы распачалася работа. Такая адказная справа была даверана камбайнаваму экіпажу ў складзе Аляксандра Коршука і Васіля Трыгубовіча. Чаму адказная? Бо, як тлумачыць Васіль, трэба ўмець спрытна кіраваць камбайнам на такім маленькім кавалку зямлі, каб пры гэтым не пашкодзіць ні яблыні, ні якія-небудзь пабудовы ці агароджу… …Тры праходы камбайна па ўчастку — і на разасланую поліэтыленавую плёнку сыплецца пшанічны ручай. Гаспадары Ніна Рыгораўна і Уладзімір Антонавіч Дубовікі з задавальненнем набіраюць поўныя прыгаршчы зерня. “Добрая пшанічка вырасла, — гаворыць Ніна Рыгораўна. — Будзе чым курэй карміць. Нам цяпер ніякіх клопатаў: чакай сваёй чаргі, прыедзе камбайн, абмераюць участак, абмалоцяць, а нам застаецца толькі грошы ў касу заплаціць”. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара  

Справіліся дома і пайшлі на дапамогу

09.07.2025
Адгукнуліся на просьбу аб дапамозе некаторыя сельгаспрадпрыемствы, якія хутка і якасна правялі ўборку збожжавых і зернебабовых культур на палетках сваіх гаспадарак. [caption id="attachment_20557" align="aligncenter" width="443" caption="Яўген Патапаў і Аляксандр Масяёнак"][/caption] Так, два камбайны і два аўтамабілі з ААТ “Старыца—Агра” працавалі ў КСУП “С “Лясное”, столькі ж адзінак тэхнікі накіравалася з ЗАТ “Жыліхава” ў ААТ “Душава”, ААТ “Піянер-Агра” аказвала дапамогу ААТ “Малінава”, ААТ “Семежава” — ААТ “Ціміразеўскі”. У РСУП “С “Прамень” з мінулай суботы працавалі два камбайнавыя экіпажы і столькі ж МАЗаў з ААТ “Скабін”, а ў панядзелак да іх далучыліся механізатары і вадзіцелі з ААТ “Капыльскае”. Дапамога аказалася вельмі дарэчы: калі раней тэмпы работ у саўгасе вагаліся ў межах 3—4%, то з уключэннем у работу яшчэ чатырох экіпажаў выраслі амаль да сямі. Ва ўборачнай у гаспадарцы задзейнічаны пяць сваіх камбайнаў, якія, паводле слоў дырэктара Дзмітрыя Юхі, часта ломяцца, што адмоўна адбіваецца на ходзе работ. Усяго на раніцу серады (дзень нашага наведвання сельгаспрадпрыемства. — Аўт.) заставалася ўбраць каля 160 га. Гэта 2—3 дні працы пры добрым надвор’і, упэўнены Дзмітрый Уладзіміравіч. Работы вяліся на двух палетках: памочнікі малацілі трыцікале непадалёку ад Пясочнага, свае камбайнеры шчыравалі на палетку пшаніцы ля Вялешына. З экіпажам аднаго КЗРа адбылася наша кароткая размова. Аказалася, што Яўген Патапаў і Аляксандр Масяёнак прыехалі з ААТ ”Капыльскае”. — Як вам працуецца на песачанскіх палетках? — Прынялі нас добра, арганізавалі  работу. Стараемся працаваць так, як і на сваіх палях — хлеб патрэбна ўбіраць усюды якасна. — Што можаце сказаць наконт умоў працы? — Камбайны на ноч пакідаем на мехдвары ў Пясочным, а самі вяртаемся дамоў. Кормяць смачна, два разы на дзень. “Заработную плату за гэтыя дні камбайнерам і вадзіцелям з іншых гаспадарак мы будзем плаціць самі, — уключаецца ў размову Дзмітрый Юха. — Да таго ж 13% працэнтаў іх намалотаў пойдуць на карысць тых сельгаспрадпрыемстваў, адкуль яны прыехалі. Палівам машыны таксама забяспечваем мы. Лічу, што такая форма разлікаў даволі прымальная для нас. Калі б адмовіліся ад дапамогі — страцілі б больш”. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара      

Приоритеты прежние — строить качественно

09.07.2025
Накануне Дня строителя на вопросы “СП” отвечает Сергей Тимошенко, директор ИСКУП «УКС-Копыль». [caption id="attachment_20551" align="aligncenter" width="448" caption="Сергей Тимошенко"][/caption] — Сергей Петрович, несмотря на определенные трудности, строительство у нас ведется. На что делается упор? — Если в предыдущие годы упор в основном делался на строительство жилья, то в текущем году акцент несколько сместился. У нас ведется строительство двух новых молочнотоварных ферм: в аг. Ванелевичи (ОАО «Пионер-Агро»)  и д. Комсичи (ОАО «Копыльское»). Фермы должны быть введены в эксплуатацию уже в этом году. Для этого прилагается максимум усилий. В сельхозпредприятиях, в основном собственными силами, ведется реконструкция и капитальный ремонт с модернизацией 24-х молочнотоварных ферм. — Расскажите, пожалуйста, о строительстве жилья. — По плану в 2012 году мы должны построить 5 тысяч квадратных метров жилья. За 1-е полугодие уже введено 2122 м2, в т. ч. в сельхозорганизациях — 11 домов (846 м2) при плане 5 домов (375 м2). Строится ЖСПК «Солнечный-2011» на 60 квартир (3676 м2). Его сдача запланирована на IV квартал 2012 года. Подрядчик ДУП «ПМК-194» делает все, чтобы дом сдать, хотя до сих пор не решен вопрос финансирования инженерных сетей.  Ведется строительство 16-квартирного жилого дома по программе «Социальное жилье» по ул. Партизанской г. Копыля, в который заселятся сироты, инвалиды, представители многодетных семей. А также возводится 2-квартирный жилой дом для самостоятельного проживания детей-сирот в возрасте 17–18 лет на территории школы-интерната в д. Калиновка. Подрядчик «Копыльский РСУ» ОАО «Универсалремстрой» обязуется сдать объект в IV квартале т. г. На будущий год запланировано строительство еще двух 16-квартирных домов по ул. Партизанской в райцентре. [caption id="attachment_20550" align="aligncenter" width="299" caption="Александр Дорошевич, Анатолий Мамчиц, Сергей Савчиц на строительстве ЖСПК “Солнечный” про ул Скабинской в г. Копыле."][/caption] — Сергей Петрович, а какова роль УКСа в строительстве? — В Копыльском районе на сегодня строится около 40 объектов. УКС ведет технический надзор по 37 объектам, из них по строительству 9-ти объектов является заказчиком (ЖСПК «Солнечный-2011», дом в Калиновке, 16-квартирный дом по ул. Партизанской, здание и  производственная база Копыльского отделения Департамента охраны МВД Республики Беларусь и другие объекты). — Участвует ли УКС в газификации жилищного фонда, и если «да», то в чем это выражается? — Мы оказываем помощь в разработке проектно-сметной документации, ведем технический надзор. Через УКС производится финансирование в части компенсации 70% стоимости проектирования и строительства уличных газопроводов с газопроводами-вводами для газификации жилищного фонда граждан согласно очередности, утвержденной решением Копыльского райисполкома. В полной мере это относится к потребительскому кооперативу (ПК) «Тимковляночка-2011», осуществлявшему газификацию домов по ул. Тимковичской г. Копыля, товариществам по газификации (ул. 17-го Погранотряда аг. Тимковичи) и «Сябры» (ул. Тракторная в г. Копыле), ПК «Песочное-газ» (аг. Песочное, улицы Октябрьская, Советская, Дзержинская). На сентябрь намечен ввод ПК «Эхо», осуществляющего газификацию домов по ул. Слуцкой в аг. Тимковичи. Беседовал Владимир СКРИПИНСКИЙ Фото Сергея ЛАЗОВСКОГО  
Страница 523 из 1058