Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

info

info

Победители районного соревнования среди молодых участников жатвы

09.07.2025
Копыльский районный исполнительный комитет (решение №1086 от 20 августа 2012 года) признал победителями в районном соревновании по уборке урожая зерновых и зернобобовых культур в 2012 году среди молодежных уборочных экипажей: Виталия Владимировича ЕРША и Вячеслава Викторовича КОСТЮКЕВИЧА из КСУП «Грозово-агро» — среди экипажей первой группы зерноуборочных комбайнов. Комбайном «ДОН-1500Б» они убрали 245 га и намолотили 1039,7 тонны зерна на условный комбайн (в физическом весе — 980,895 тонны). Игоря Валерьевича ЦВИЛЕВИЧА и Дмитрия Валерьевича ЦВИЛЕВИЧА из СХФ «Рудное» ОАО «Копыльский райагросервис» — среди экипажей второй группы зерноуборочных комбайнов. Комбайном «КЗС-1218» они убрали 472 га и намолотили 1304,6 тонны зерна на условный комбайн (в физическом весе — 1805 тонн). Сергея Владимировича СЕМАШКО и Василия Андреевича ВАСИЛЕВСКОГО из ОАО «Тимирязевский» — среди экипажей третьей группы зерноуборочных комбайнов. Комбайном «Лексион-570» они убрали 399 га и намолотили 1179,5 тонны зерна на условный комбайн (в физическом весе — 1581,5 тонны зерна). Среди молодых водителей транспортных средств, осуществляющих перевозку зерна от комбайнов: Сергея Николаевича ТУРЕЙКО из ОАО «Тимирязевский» — среди водителей первой группы автомобилей. На ГАЗ-53 он перевез 1762,8 тонны зерна в условных тоннах (в физическом весе — 1471,1 тонны). Алексея Сергеевича КАПАЧЕВСКОГО из ОАО «Тимирязевский» — среди водителей второй группы автомобилей. На МАЗ-555142 он перевез 569,4 тонны зерна в условных тоннах (в физическом весе — 1388,8 тонны).  

Форум в Сочи

09.07.2025
Приглашаем принять участие в XI Международном инвестиционном форуме «Сочи—2012», который состоится в Краснодарском крае Российской Федерации в период с 20 по 23 сентября 2012 г. Форум организован при поддержке Правительства Российской Федерации и является главной площадкой для презентации инвестиционных проектов регионов России. Традиционно на форуме обсуждается широкий круг вопросов, связанных с формированием эффективных механизмов достижения экономического роста. Участие в форуме обеспечивает поиск новых и укрепление существующих деловых контактов, налаживание различных форм взаимовыгодного сотрудничества. Более подробная информация о форуме размещена на сайте www.forumkuban.ru. Наш корр.  

Новабудоўля ў Комсічах

09.07.2025
У ААТ “Капыльскае” ў маі бягучага года распачата будаўніцтва малочнатаварнай фермы ў в. Комсічы, дзе генеральным падрадчыкам выступае прыватнае прадпрыемства “Тэхбокс”. Новая МТФ разлічана на ўтрыманне 600 галоў дойнага статка. [caption id="attachment_20798" align="aligncenter" width="443" caption="Падчас планёркі ў Комсічах"][/caption] На аб’екце ўжо ўзведзены сцены будынка даільна-малочнага блока, фермы, на якой накрыты дах, цяпер вядуцца падрыхтоўчыя работы для бетанавання падлогі. Каб забяспечыць гэты комплекс вадой, прабураны дзве артсвідравіны, якія ўжо фактычна гатовы для эксплуатацыі. Падчас наведвання гаспадаркі ішлі апошнія работы на трансфарматарнай падстанцыі, дзе праведзена афарбоўка сцен, устаноўка і падключэнне неабходнага абсталявання. [caption id="attachment_20799" align="aligncenter" width="443" caption="Ідзе падрыхтоўка пад бетанаванне падлогі"][/caption] Але ўсё ж такі, нягледзячы на работу, якая праведзена і генпадрадчыкам, і спецыялістамі гаспадаркі,  на будоўлі існуе шэраг праблем, у тым ліку і фінансавых. Для іх вырашэння кожны аўторак кіраўніцтва раёна, дырэктар і спецыялісты ААТ “Капыльскае”, іншыя зацікаўленыя арганізацыі, прадпрыемствы  збіраюцца на планёрцы, што праходзіць прама на аб’екце, абмяркоўваюць кола пытанняў, над вырашэннем якіх неабходна працаваць у бліжэйшы час. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара  

Свята сяброўства і маладосці

09.07.2025
10 жніўня ў цэнтры аграгарадка Новыя Доктаравічы адбыўся раённы этап рэспубліканскага маладзёжнага сельскагаспадарчага праекта “Уладар вёскі”, у якім прынялі ўдзел 6 сем’яў з Доктаравіцкага, Бабаўнянскага і Браткаўскага сельсаветаў. Арганізатарамі сёлета выступілі аддзел па справах моладзі Капыльскага райвыканкама, райкам ГА “БРСМ”, раённая арганізацыя РГА “Белая Русь”, упраўленне райсельгасхарчу. Спачатку ўдзельнікі расказалі пра сябе ў візітнай картцы “Я, ты, ён, яна — разам дружная сям’я”. Найбольш спадабалася членам журы прадстаўленне  Генадзя і Марыны Задруцкіх (аг. Ванелевічы Доктаравіцкага сельсавета). Другое выпрабаванне з інтрыгуючай назвай “Наезніца” прыцягнула ўвагу шматлікіх гледачоў, што завіталі на свята. Заданне складалася з некалькіх элементаў: спачатку муж ставіў мяшкі са збожжам на воз, пасля ён жа запрагаў, а жонка, падхапіўшы эстафету, павінна была распрэгчы каня. Суддзі фіксавалі час, калі мужчыны, разгрузіўшы воз, ставілі апошні мех на зямлю. З гэтай задачай справіліся ўсе “на выдатна”. Але самыя хуткія секунды паказала зноў жа сям’я Задруцкіх, апярэдзіўшы астатніх больш чым на 10 секунд. Асабліва забавіў конкурс дзяцей, якія з задавальненнем пасля выпрабавання ўзбіраліся на воз – экзатычны транспарт XXI стагоддзя. «Сельская спартыўная эстафета» таксама парадавала прысутных пацешнымі момантамі, якія ўзнікалі падчас напаўнення ўдзельнікамі конкурсу вадой ёмістасці пры дапамозе вёдраў і каромысла, а на фінішы сем’і як мага хутчэй стараліся сабраць рассыпаную бульбу ў мяшок. Вось тут адразу станавілася зразумела: калі дружна працаваць, то ўсё атрымаецца. Акрамя вышэйадзначанай сям’і з Ванелевіч добра з гэтым заданнем справіліся Аляксандр і Кацярына Шчэрбы (аг. Н. Доктаравічы), Аляксандр і Алена Карпінскія (в. Навасёлкі Браткаўскага сельсавета). Пух і пер’е толькі ляцелі на трэцім выпрабаванні — конкурсе “Ачумелыя ручкі”. Справа ў тым, што ўдзельнікі павінны былі абскубці куру. З пастаўленай задачай (проста з алімпійскай хуткасцю. — С. Л.) справіліся сем’і Сіцкіх (34 сек.) і Шчэрбаў (36 сек.) з Новых Доктаравіч. Бадай самым “гарачым” на эмоцыі балельшчыкаў стаў чацвёрты конкурс — “Дрывасекі”. Аказваецца, каб нарыхтаваць на зіму дровы, некаторым удзель- нікам праекта і бензапіла не патрэбна.  Пры падтрымцы сваіх маленькіх членаў сям’і Андрэй і Галіна Логаш (в. Думічы Бабаўнянскага сельсавета) за 3 хвіліны і 47 секунд паспелі распілаваць бервяно (даўжынёй каля двух метраў і дыяметрам 30 см) на тры часткі, пакалоць калодкі і скласці дровы ў касцёр. Заключным стаў конкурс “Сямейнае хобі”. Кожная сям’я прадставіла на суд гледачоў і журы самыя разнастайныя захапленні як дарослых, так і дзяцей. Вельмі цяжка было вызначыць, чые хобі лепшыя. Таму  ўсім удзельнікам журы выставіла вельмі добрыя адзнакі. А вышэйшыя балы дасталіся Валерыю і Святлане Лазарэвіч (в. Бабоўня), Аляксандру і Кацярыне Шчэрбам. Яшчэ да падвядзення вынікаў старшыня Доктаравіцкага сельвыканкама Міхаіл Гулейка падзякаваў удзельнікам за выдатнае выступленне. Ад Доктаравіцкага сельсавета за імкненне перамагчы ён уручыў прэміі сем’ям Сіцкіх, Шчэрбаў і Задруцкіх. Нельга не адзначыць выдатную работу самадзейных артыстаў Доктаравіцкага сельскага клуба і Быстрыцкага СДК, якія ўзнімалі настрой прысутным на працягу ўсяго мерапрыемства. Па выніках шасці конкурсаў з невялікай перавагай пераможцай раённага этапа стала сям’я Генадзя і Марыны Задруцкіх. Ім і дасталіся галоўныя прызы. Але астатнія ўдзельнікі таксама атрымалі на памяць разнастайныя падарункі ад аддзела па справах моладзі, раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”, упраўлення райсельгасхарчу, райкама прафсаюза работнікаў АПК, а яшчэ — добры настрой і незабыўныя імгненні вясёлага і відовішчнага свята бадзёрасці, сяброўства і маладосці. Сяргей ЛАЗОЎСКІ НА ЗДЫМКАХ: моманты свята. Фота аўтара  

И вновь о «Паспортах готовности», или Изменения в правилах подготовки к осенне-зимнему периоду

09.07.2025
Для потребителей тепловой энергии, в том числе имеющих на своем балансе теплоисточники, с 1 сентября 2012 года вводится в действие ТКТ 388-2012 — «Правила подготовки и проведения осенне-зимнего периода энергоснабжающими организациями и потребителями тепловой энергии в Республике Беларусь», в соответствии с которым изменены сроки оформления актов проверки готовности и паспортов готовности к работе в осенне-зимний период потребителей тепловой энергии и теплоисточников (20 сентября и 1 октября, соответственно). На 15 августа с. г. 13% от общего количества потребителей тепловой энергии и 9% теплоисточников города и района оформили и зарегистрировали в Копыльской РИ «Энергонадзор» паспорта готовности к предстоящему отопительному сезону. Наиболее частым нарушением в данный период является отсутствие электрофизических измерений. Просим руководителей и инженерно-технические службы уделить этому вопросу должное внимание. Борис ТАЛЕЙКО, Павел ТРУБЛОВСКИЙ, государственные инспекторы по энергетическому надзору Копыльской РИ «Энергонадзор»  
Страница 517 из 1058