Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

21

Новабудоўля ў Комсічах

20.08.2012
У ААТ “Капыльскае” ў маі бягучага года распачата будаўніцтва малочнатаварнай фермы ў в. Комсічы, дзе генеральным падрадчыкам выступае прыватнае прадпрыемства “Тэхбокс”. Новая МТФ разлічана на ўтрыманне 600 галоў дойнага статка. [caption id="attachment_20798" align="aligncenter" width="443" caption="Падчас планёркі ў Комсічах"][/caption] На аб’екце ўжо ўзведзены сцены будынка даільна-малочнага блока, фермы, на якой накрыты дах, цяпер вядуцца падрыхтоўчыя работы для бетанавання падлогі. Каб забяспечыць гэты комплекс вадой, прабураны дзве артсвідравіны, якія ўжо фактычна гатовы для эксплуатацыі. Падчас наведвання гаспадаркі ішлі апошнія работы на трансфарматарнай падстанцыі, дзе праведзена афарбоўка сцен, устаноўка і падключэнне неабходнага абсталявання. [caption id="attachment_20799" align="aligncenter" width="443" caption="Ідзе падрыхтоўка пад бетанаванне падлогі"][/caption] Але ўсё ж такі, нягледзячы на работу, якая праведзена і генпадрадчыкам, і спецыялістамі гаспадаркі,  на будоўлі існуе шэраг праблем, у тым ліку і фінансавых. Для іх вырашэння кожны аўторак кіраўніцтва раёна, дырэктар і спецыялісты ААТ “Капыльскае”, іншыя зацікаўленыя арганізацыі, прадпрыемствы  збіраюцца на планёрцы, што праходзіць прама на аб’екце, абмяркоўваюць кола пытанняў, над вырашэннем якіх неабходна працаваць у бліжэйшы час. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей