Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

info

info

На чатыры балы з пяцi

19.11.2012
ацэньвае работу калектыву ААТ “Піянер-Агра” ў бягучым годзе яго дырэктар Аляксандр Макарчук. І сапраўды, поўнага задавальнення сваёй дзейнасцю і работай калектыву, які ён узначальвае, у голасе кіраўніка не чулася. Хутчэй наадварот — гучала заклапочанасць, што нельга паскорыць тыя ці іншыя працэсы, якія дапамаглі б больш хуткаму ажыццяўленню яго планаў на бліжэйшы час. [caption id="attachment_22839" align="aligncenter" width="448" caption="Аляксандр Макарчук"][/caption] — Можна гаварыць пра поспехі толькі ў нейкіх асобных момантах, — упэўнены Аляксандр Рыгоравіч. — У цэлым жа заўжды хочацца большага. Рэзервы для росту ёсць заўсёды, асабліва ў сель-скай гаспадарцы. Для нас гэта перш за ўсё — жывёлагадоўля. Калі ў раслінаводстве ўжо выпрацаваны больш-менш тэхналагічна замкнуты цыкл, паколькі за кошт набыцця сучаснай тэхнікі, нейкіх элементаў тэхналогіі набліжаемся да максімуму, то ў жывёлагадоўчай галіне наперадзе яшчэ шмат работы. Думаю, што штуршком для гэтага паслужыць будаўніцтва новай малочнатаварнай фермы. Мы пра яе марылі даўно, паколькі з увядзеннем яе ў строй не толькі значна павялічыцца вытворчасць прадукцыі, палепшацца ўмовы ўтрымання жывёлы і працы людзей, якія яе даглядаюць. Радуе тое, што ў нас нібы развяжуцца рукі для далейшага вядзення рэканструкцыі жывёлагадоўчых памяшканняў. Наша пастаянная бяда ў тым, што пры значным павелічэнні колькасці буйной рагатай жывёлы — за апошнія 5-8 гадоў яе пабольшала на 400 галоў — мы цярпелі ад недахопу памяшканняў. Асабліва гэта адчувалася ў зімовы час, пры масавых ацёлах. [caption id="attachment_22833" align="aligncenter" width="443" caption="Ад першага слупа - да сучаснага комплексу"][/caption] Новая малочнатаварная ферма, паводле слоў дырэктара сельгаспрадпрыемства, уступіць у строй на працягу месяца. Яе будаўніцтва, як і ход рэканструкцыі жывёлагадоўчых аб’ектаў у астатніх гаспадарках, пастаянна было на кантролі ў кіраўніцтва раёна. Кожны тыдзень на аб’екце збіраліся адказныя спецыялісты на чале з кіраўніком раёна Анатолем Жданенем, каб прааналізаваць зробленае, дапамагчы ў вырашэнні праблем, якія ўзнікаюць. На некаторых такіх планёрках давялося пабываць і аўтару гэтых радкоў. Самым, бадай, хвалюючым для дырэктара сельгаспрадпрыемства, ды і для ўсіх прысутных таксама, быў момант, калі ўстанаўліваўся першы слуп будучага кароўніка. З заміраннем сэрца сачыў Макарчук за тым, як кран апускае, а рабочыя замацоўваюць жалезабетонную канструкцыю. А цяпер на ўзгорку за Ванелевічамі вырас сучасны комплекс з двума кароўнікамі і даільна-малочным блокам, усім неабходным для яго жыццядзейнасці абсталяваннем. Усяго тут будзе ўтрымлівацца больш за 700 галоў жывёлы, у тым ліку 600 — дойнага статка. Апошні будзе фарміравацца з першацёлак. Як расказаў Аляксандр Макарчук, ужо маецца 300 цялушак, а за тры-чатыры месяцы сваімі сіламі спадзяюцца яшчэ сотню сабраць. З уводам новага жывёлагадоўчага аб’екта можна будзе закрыць МТФ у Перавозе, дзе будынкі знаходзяцца ў аварыйным стане, а кароў расфарміраваць па астатніх фермах. Тым самым будзе магчымасць выбраць першацёлак для запаўнення новай МТФ. Паспяхова абараніўшы праграму па мадэрнізацыі фермаў, у ААТ “Піянер-Агра” дакладна вызначыліся са стратэгіяй на будучае. Плануецца, што ў 2013 годзе будзе распрацавана праектна-каштарысная дакументацыя на будаўніцтва яшчэ аднаго даільна-малочнага блока, і тым самым уся малочная жывёлагадоўля будзе сканцэнтравана на дзвюх буйных фермах. Ёсць планы і на МТФ “Саўкова”, будынкі якой таксама будуць рэканструяваны. Добра ведаючы, што жывёле акрамя спрыяльных умоў утрымання патрэбна збалансаванае кармленне, кіраўнік ана-лізуе магчымасці для паляпшэння спраў і ў гэтым кірунку. — Мы плануем набыць буйнагабарытны прэс для нарыхтоўкі сенажу, — дзеліцца Аляксандр Макарчук. — Такая практыка ўжо існуе ў іншых гаспадарках і цалкам сябе апраўдала. Традыцыйна мы нарыхтоўваем сянаж толькі з люцэрны, якая дае па чатыры ўкосы. Калі з першага і другога корм атрымліваецца добры, з двух апошніх застаецца шмат адходаў. Набыўшы прэс, мы зможам нарыхтоўваць высакаякасны сянаж, у якім будзе захоўвацца на 30% больш карысных рэчываў. Акрамя таго, зможам выкарыстоўваць яго пры нарыхтоўцы сена і саломы. На традыцыйнае напярэдадні прафесійнага свята пытанне аб лепшых працаўніках гаспадаркі, кіраўнік таксама адказаў традыцыйна: “Я нікога асобна вылучаць не хачу. Лічу, што калі сельгаспрад-прыемства ў цэлым спрацавала нядрэнна, атрымаўшы ледзь не па ўсіх паказчыках прыбаўку, значыць у гэтым заслуга ўсяго калектыву: і спецыялістаў, і механізатараў, і вадзіцеляў, і жывёлаводаў. Усім ім шчыры дзякуй за іх старанні. Галоўнае, што ёсць станоўчая дынаміка ў развіцці. Мы бачым мэту і ўсё робім для яе дасягнення. Лічбы і факты Валавы збор збожжа ў бункернай вазе склаў 8354 тыс. тон (на 565 тон больш) пры сярэдняй ураджайнасці 57,6 ц/га (на 3,9 ц/га больш). Намалочана 935 тон рапсу (летась было 480 тон). Накапана 14 300 тыс. тон цукровых буракоў (на 487 тон больш). Іх ураджайнасць у параўнанні з мінулым  годам  вырасла на 15,6 ц/га і склала 476 ц/га. Па выніках работы за 10 месяцаў гаспадарка атрымала выручку ад рэалізацыі прадукцыі, работ і паслуг на суму 27 млрд 868 млн рублёў (за аналагічны перыяд 2011 года — 10 млрд 713 млн руб.). Чысты прыбытак склаў 3 млрд 465 млн руб. (летась — 1 млрд 980 млн руб.). За 10 месяцаў бягучага года надоена ад адной каровы па 4423 кг (на 130 кг больш, чым у 2011 г.). Валавая вытворчасць малака склала 39 532 ц (на 2028 ц больш). Сярэднясутачныя прывагі на вырошчванні буйной рагатай жывёлы — 590 г (плюс 39 г), на вырошчванні свіней — 277 г (плюс 55 г).    

О промышленном производстве (CMigrator copy 2)

19.11.2012
За январь-сентябрь 2012 года произведено промышленной продукции (работ, услуг) в текущих ценах (включая стоимость давальческого сырья) на сумму 341 млрд рублей, что в 1,8 раза больше, чем в январе-сентябре 2011 года. По состоянию на 1 октября 2012 года имелось запасов готовой продукции в фактических отпускных ценах на сумму 10,6 млрд рублей. Соотношение запасов готовой продукции и среднемесячного объема производства в организациях промышленности, учитываемых в текущем порядке, в январе-сентябре 2012 года в фактических ценах составило 28,6% (на 1 октября 2011 года - 25,4%, на 1 сентября 2012 года - 20,6%). Объем отгруженной продукции за январь-сентябрь 2012 года составил 334,9 млрд рублей, из него инновационной продукции 13,5 млрд рублей, ее удельный вес в общем объеме отгруженной продукции составил 4%. Галина ЧИГИРЬ, начальник отдела статистики Копыльского района  

Ведаюць толк у свінагадоўлі

18.11.2012
Свінагадоўчы комплекс ААТ “Капыльскае” — вытворчасць, якая штогод знаходзіцца на высокім узроўні па вырошчванні свіней — ад асемянення да адкорму. Больш прадукцыйная работа на свінакомплексе стала магчымай дзякуючы развядзенню мясных і мяса-беконных парод, і ўжо сёння пры добрай кармавой базе, збалансаванасці кармоў на комплексе атрымліваюць сярэднясутачную прывагу па 600 грамаў. [caption id="attachment_22823" align="aligncenter" width="443" caption="Аператары Алена Касцецкая і Надзея Худэнка."][/caption] Але, як кажуць, якое семя — такое і племя. Таму немалаважнымі момантамі ў выкананні даведзеных заданняў па вытворчасці свініны з’яўляецца атрыманне і дарошчванне прыплоду, якімі займаюцца работнікі цэхаў №3 і №4. У невялікіх калектывах работа заўсёды ідзе спорна. Вопытныя спецыялісты з задавальненнем перадаюць свае навыкі моладзі, якая прыходзіць на комплекс. Сярод правафланговых — аператары Надзея Худэнка і Алена Касцецкая. Даглядаюць яны 117 свінаматак, ад якіх сёлета атрымана каля 7 тысяч парасят. Даведзены гадавы план перавыкананы імі ўжо на дадзены момант! [caption id="attachment_22824" align="aligncenter" width="443" caption="Работнікі камбікормавага цэха (злева направа) Юрый Палякоў, Сяргей Кудзін, Ігар Комар (начальнік)."][/caption] Як адзначылі спецыялісты свінакомплексу, дасягнуты поспех мае некалькі складаемых. Па-першае, сёлета назіраецца высокая захаванасць пагалоўя дзякуючы як самім аператарам, так і работнікам ветслужбы. Па-другое, дастаткова ўдалы адбор і падбор парасят, які ажыццяўлялі заатэхнічныя спецыялісты прадпрыемства. Па-трэцяе, выдатная кармавая база. Дарэчы, нарыхтоўкай камбікармоў займаецца ўласны цэх прадпрыемства, дзе вырабляюцца кармы як для маладняку, так і для свіней на адкорме, а таксама для ўсёй жывёлы, што ўтрымліваецца ў гаспадарцы. Але, безумоўна, галоўным складаемым поспеху з’яўляюцца ўсё ж такі людзі, якія кожны дзень з адказнасцю шчыруюць на сваіх працоўных месцах. Сярод лепшых работнікаў —  Наталля Віткоўская, Вольга Пяцко, Галіна Сяленчык, Ніна Дубовік, Ала Сідоранка, Вера Баркоўская, Марына Дзебрынава.
Ала Сідоранка.
Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара  

Будні і святы “Скабіна”

18.11.2012
Кiраўнiк. Шлях да пасады дырэктара ААТ “Скабін” Віктара Канстанцінавіча Станкевіча  не быў лёгкім. Увесь час ён здабываў веды, вопыт, каб потым стаць сапраўдным кіраўніком. У сельскай гаспадарцы Капыльскага раёна Віктар Канстанцінавіч з 1975 года. Спачатку працаваў у саўгасе “Лясное”, потым – у “Доктара-вічах”, у  калгасе “Піянер”. На працягу ўсёй працы шанцавала з людзьмі (так адзначыў сам Віктар Канстанцінавіч), з настаўнікамі, сярод якіх зараз узгадвае Мікалая Юльевіча Емельянчыка, Анатоля Мікалаевіча Буцько, Уладзіміра Паўлавіча Дземянкова. Шмат гадоў адпрацаваў  разам з Аляксандрам Рыгоравічам Макарчуком. [caption id="attachment_22814" align="aligncenter" width="443" caption="Віктар Станкевіч"][/caption] Чаму я пачала аповед менавіта з асобы кіраўніка? А таму, што характар работы, яе напрамак задае Лідар. Вось і першае, што я ўбачыла каля будынка канторы, была не вельмі чыстая машына дырэктара гаспадаркі (вядома, цэлы дзень у дарозе!), раз-пораз раздаваліся званкі сотавага тэлефона (розныя пытанні вырашаць даводзіцца), праменіліся прыветлівыя добрыя ўсмешкі  вяскоўцаў (гэта ж наш Дырэктар!). Вынiкi i планы на заўтра – Зараз мы адны з лідараў па вытворчасці малака, – гаворыць мой суразмоўца. – Выконваем планы. Добрыя поспехі і ў мясной жывёлагадоўлі: прывагі склалі 900 г.  Вырашылі пабудаваць адкормачнік. Маем грошы. Калі гаварыць аб збожжавых: тут дапамагае маладосць, маю на ўвазе маладых спецыялістаў. Дзякуючы галоўнаму аграному Івану Грыбку (Той сядзіць побач і сціпла ўсміхаецца) мы выйшлі на 62,1 ц/га. Для нас гэта рэкордны паказчык ураджайнасці. Вал склаў 7000 тон. Поўнасцю забяспечылі патрэбнасць у кармах. Дарэчы, вытворчасць кармоў – адна з галоўных задач. Зараз расшырылі плошчу, таму і нарыхтавалі сенажу на 1000 тон болей, чым летась. Асноўныя культуры, якія мы вырошчваем – пшаніца азімая, ячмень. Пашырылі пасевы трыцікале. Займаемся вырошчваннем бульбы. Сёлета атрымалі па 300 ц/га. Пабудавалі гаспадарчым спосабам сховішча на 1000 тон. У бягучым годзе былі цяжкасці з рэалізацыяй бульбы. Аднак мы пачалі прадаваць яе з 13 ліпеня, таму і выйшла па больш высокім кошце. [caption id="attachment_22816" align="aligncenter" width="443" caption="Іван Грыбок, Ігар Рай"][/caption] Сёлета парадавала нас кукуруза, кармавыя караняплоды, рапс. (Гаворка старшыні ўрыўкавая, па-дзелавому грунтоўная). Але гэта ёсць ва ўсіх. А вось па вытворчасці льну мы адзіныя ў раёне! (Гаворыць сціпла, але з гонарам). Маем добрыя вынікі. Тры гады назад былі лепшымі ў рэспубліцы. Насенне здаём на насенную станцыю ў Гарадзею. Валакно – на Слуцкі льнозавод. Паказчыкі якасці нашага льну высокія. Дзякуючы таму, што дзяржава павялічыла закупачныя цэны, змаглі значна папоўніць бюджэт гаспадаркі. Своечасова і якасна правялі сяўбу азімых культур. І ўжо сёння маладыя ўсходы радуюць вока. Але не будзем раней тэрміну загадваць! Завершаны па плане ўздым зябліва. Адшукалі грошы для набыцця фосфарных, азотных і калійных угнаенняў. Унеслі арганіку на палеткі. Праведзена ачыстка выгульных двароў на фермах. У свой час абнавілі машынна-трактарны парк. Зараз стаіць задача: закупіць новы комплекс для нарыхтоўкі кармоў КВК-800, апырсквальнік для хімічнай апрацоўкі пасеваў, на МТФ “Перац” пабудаваць новы даільна-малочны блок, узводзіць новыя склады. [caption id="attachment_22817" align="aligncenter" width="443" caption="Віктар Станкевіч, Сяргей Камкоў"][/caption] Зараз вядзецца рэканструкцыя на МТФ “Скабін”. Гэта робіцца для таго, каб павялічыць пагалоўе, надоі, аблегчыць працу для людзей. Людзi – Ведаеце, такія вынікі не прыходзяць самі па сабе, – зазначае дырэктар ААТ “Скабін”. – У нас згуртаваны калектыў, які налічвае 190 чалавек. Калі гаварыць пра механізатараў, то яны выдатна выконваюць свае абавязкі. З гонарам магу назваць лепшых: на вырошчванні бульбы – Івана Салаша, на ўборцы збожжавых – Аляксандра Грынкевіча, Івана Лук’яновіча. Адзначу працу Аляксея Маліноўскага – інжынера па сельскагаспадарчых машынах, нарыхтоўшчыкаў кармоў Аляксандра Музыкі і Дзмітрыя Салодкага, на вырошчванні зернавых Ігара Рая, Сяргея Язвінскага. Вельмі старанна працуе на пагрузчыку Віктар Макаўчык. А вось на вырошчванні льну вызначыліся ветэран працы Мікалай Карпяленя, Анатоль Карпук. У жывёлагадоўлю вяртаюцца былыя працаўнікі: Марыя Дзямчук,  Вераніка Баліцкая, Вольга Лібар. Выдатна працуюць на МТФ “Скабін” Алена Ткачук, Вольга Бохан. А на ферме “Кель” усё трымаецца на Зоі Карпялені. [caption id="attachment_22819" align="aligncenter" width="443" caption="Ідзе рэканструкцыя на МТФ “Скабін”"][/caption] Сярод спецыялістаў не магу не адзначыць галоўнага інжынера Міхаіла Жэбета, галоўнага заатэхніка Уладзіміра Шэўчыка, галоўнага ветэрынарнага ўрача Наталлю Шалковіч. (У кабінет уваходзіць спецыяліст з дакументамі на подпіс кіраўніка). Вось і намеснік па ідэалагічнай рабоце Сяргей Камкоў, – усміхаецца Віктар Канстанцінавіч. – Ён дапамагае знаходзіць адказы на сучасныя пытанні. Нашаму калектыву пад сілу вырашаць розныя праблемы! Вельмі ўдзячныя мы ветэранам гаспадаркі, не забываем іх. Яны, дарэчы, і зараз паказваюць добрыя вынікі. Калі пройдзе ветэран-механізатар на трактары, дык такая роўная баразна атрымліваецца – нібы струна! Тых, хто на пенсіі, забяспечваем збожжам, сенам, саломай для вядзення хатняй гаспадаркі. Дапамагаем узараць агарод або сабраць бульбу. – Віктар Канстанцінавіч, Вы казалі, што ў гаспадарцы шмат маладых спецыялістаў. А што робіцца для таго, каб іх утрымаць? – дапытваюся я. – Што галоўнае для чалавека? Каб было жыллё і добрая зарплата. Вось і мы маладых спецыялістаў утрымліваем жыллём, заробкамі. Усе забяспечаны дамамі ў аграгарадку. Дарэчы, зарплата на ўзроўні лепшых гаспадарак раёна. Нашы работнікі ў вольны час, дзякуючы прафсаюзу, маюць магчымасць наведваць фізкультурна-аздараўленчы комплекс у Капылі. – Ці дапамагаюць вам школьнікі? – А як жа! Дапамагаюць навучэнцы сярэдняй школы №3, для якой мы з’яўляемся базавай гаспадаркай. Летам яны працуюць на збожжатоку, восенню – на ўборцы бульбы. Аказваем школе спонсарскую дапамогу і мы. Пытаюся пра самыя значныя вынікі асабіста для кіраўніка гаспадаркі. [caption id="attachment_22820" align="aligncenter" width="443" caption="Віктар Макаўчык"][/caption] – Асаблівыя вынікі для мяне? – крыху задумваецца Віктар Канстанцінавіч, а потым з упэўненасцю кажа:  – Гэта згуртаваны калектыў! Рады, што ўдалося захаваць моцных працаўнікоў, якіх выхаваў і сабраў у каманду мой папярэднік Анатоль Буцько. Паўтаруся: высокія вынікі не прыходзяць самі. А каб іх дасягнуць – трэба, каб быў згуртаваны калектыў. Мы і пра вольны час клапоцімся: у Скабіне працуе клуб. Адбываецца шмат мерапрыемстваў, канцэртаў мастацкай самадзейнасці. І свята мы абавязкова будзем адзначаць у гаспадарцы: уручым грашовыя прэміі лепшым працаўнікам. Каб парадаваць механізатараў, мы запрасілі артыстаў з Капыльскага РЦК. А вечарам адбудуцца танцы з “жывой” музыкай. Запрашаем, калі ласка! Пажаданнi ад кiраўнiка: – У першую чаргу зычу моцнага здароўя працаўнікам і іх сем’ям. Поспехаў, творчых і працоўных перамог! Памнажайце тое багацце, якое дорыць нам наша родная беларуская зямля. А раённаму кіраўніцтву хочацца пажадаць таксама здароўя, цярпення, далейшых поспехаў. Каб мы паспяхова сапернічалі з іншымі раёнамі вобласці і рэспублікі. Старонку падрыхтавала Дзіяна Ткачэнка Фота аўтара  

Быць напагатове

19.12.2012
Старшынёй камісіі па надзвычайных сітуацыях намеснікам старшыні райвыканкама Леанідам Бураком на імя ўсіх кіраўнікоў раённых арганізацый і ўстаноў накіравана тэлеграма з патрабаваннем арганізаваць своечасовую ўборку і ачыстку тэрыторый, дахаў будынкаў ад снегу і ледзяшоў. Неабходна таксама пастаянна праводзіць падсыпку супрацьгалалёднымі матэрыяламі месцы праходу людзей і праезду транспарту. На выхадзе з будынкаў павінны стаяць інфармацыйныя знакі: “Слізка”, “Асцярожна: ледзяшы!”. Ад бруду, снегу і лёду патрэбна ачышчаць і накрыўкі калодзежаў пажарных гідрантаў. Адначасова ачысціць увесь раён ад замётаў немагчыма, таму неабходна з разуменнем аднесціся да сітуацыі і пастарацца ўнесці сваю лепту ў агульную справу. Пра ўсе надзвычайныя сітуацыі неабходна тэрмінова  паведамляць  на  цэнтр  аператыўнага  кіравання Капыльскага РАНС па тэлефонах: 101 альбо 55-4-47. Маргарыта САКОВІЧ Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА  
Страница 434 из 1058