Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

36

Будні і святы “Скабіна”

18.11.2012
Кiраўнiк. Шлях да пасады дырэктара ААТ “Скабін” Віктара Канстанцінавіча Станкевіча  не быў лёгкім. Увесь час ён здабываў веды, вопыт, каб потым стаць сапраўдным кіраўніком. У сельскай гаспадарцы Капыльскага раёна Віктар Канстанцінавіч з 1975 года. Спачатку працаваў у саўгасе “Лясное”, потым – у “Доктара-вічах”, у  калгасе “Піянер”. На працягу ўсёй працы шанцавала з людзьмі (так адзначыў сам Віктар Канстанцінавіч), з настаўнікамі, сярод якіх зараз узгадвае Мікалая Юльевіча Емельянчыка, Анатоля Мікалаевіча Буцько, Уладзіміра Паўлавіча Дземянкова. Шмат гадоў адпрацаваў  разам з Аляксандрам Рыгоравічам Макарчуком. [caption id="attachment_22814" align="aligncenter" width="443" caption="Віктар Станкевіч"][/caption] Чаму я пачала аповед менавіта з асобы кіраўніка? А таму, што характар работы, яе напрамак задае Лідар. Вось і першае, што я ўбачыла каля будынка канторы, была не вельмі чыстая машына дырэктара гаспадаркі (вядома, цэлы дзень у дарозе!), раз-пораз раздаваліся званкі сотавага тэлефона (розныя пытанні вырашаць даводзіцца), праменіліся прыветлівыя добрыя ўсмешкі  вяскоўцаў (гэта ж наш Дырэктар!). Вынiкi i планы на заўтра – Зараз мы адны з лідараў па вытворчасці малака, – гаворыць мой суразмоўца. – Выконваем планы. Добрыя поспехі і ў мясной жывёлагадоўлі: прывагі склалі 900 г.  Вырашылі пабудаваць адкормачнік. Маем грошы. Калі гаварыць аб збожжавых: тут дапамагае маладосць, маю на ўвазе маладых спецыялістаў. Дзякуючы галоўнаму аграному Івану Грыбку (Той сядзіць побач і сціпла ўсміхаецца) мы выйшлі на 62,1 ц/га. Для нас гэта рэкордны паказчык ураджайнасці. Вал склаў 7000 тон. Поўнасцю забяспечылі патрэбнасць у кармах. Дарэчы, вытворчасць кармоў – адна з галоўных задач. Зараз расшырылі плошчу, таму і нарыхтавалі сенажу на 1000 тон болей, чым летась. Асноўныя культуры, якія мы вырошчваем – пшаніца азімая, ячмень. Пашырылі пасевы трыцікале. Займаемся вырошчваннем бульбы. Сёлета атрымалі па 300 ц/га. Пабудавалі гаспадарчым спосабам сховішча на 1000 тон. У бягучым годзе былі цяжкасці з рэалізацыяй бульбы. Аднак мы пачалі прадаваць яе з 13 ліпеня, таму і выйшла па больш высокім кошце. [caption id="attachment_22816" align="aligncenter" width="443" caption="Іван Грыбок, Ігар Рай"][/caption] Сёлета парадавала нас кукуруза, кармавыя караняплоды, рапс. (Гаворка старшыні ўрыўкавая, па-дзелавому грунтоўная). Але гэта ёсць ва ўсіх. А вось па вытворчасці льну мы адзіныя ў раёне! (Гаворыць сціпла, але з гонарам). Маем добрыя вынікі. Тры гады назад былі лепшымі ў рэспубліцы. Насенне здаём на насенную станцыю ў Гарадзею. Валакно – на Слуцкі льнозавод. Паказчыкі якасці нашага льну высокія. Дзякуючы таму, што дзяржава павялічыла закупачныя цэны, змаглі значна папоўніць бюджэт гаспадаркі. Своечасова і якасна правялі сяўбу азімых культур. І ўжо сёння маладыя ўсходы радуюць вока. Але не будзем раней тэрміну загадваць! Завершаны па плане ўздым зябліва. Адшукалі грошы для набыцця фосфарных, азотных і калійных угнаенняў. Унеслі арганіку на палеткі. Праведзена ачыстка выгульных двароў на фермах. У свой час абнавілі машынна-трактарны парк. Зараз стаіць задача: закупіць новы комплекс для нарыхтоўкі кармоў КВК-800, апырсквальнік для хімічнай апрацоўкі пасеваў, на МТФ “Перац” пабудаваць новы даільна-малочны блок, узводзіць новыя склады. [caption id="attachment_22817" align="aligncenter" width="443" caption="Віктар Станкевіч, Сяргей Камкоў"][/caption] Зараз вядзецца рэканструкцыя на МТФ “Скабін”. Гэта робіцца для таго, каб павялічыць пагалоўе, надоі, аблегчыць працу для людзей. Людзi – Ведаеце, такія вынікі не прыходзяць самі па сабе, – зазначае дырэктар ААТ “Скабін”. – У нас згуртаваны калектыў, які налічвае 190 чалавек. Калі гаварыць пра механізатараў, то яны выдатна выконваюць свае абавязкі. З гонарам магу назваць лепшых: на вырошчванні бульбы – Івана Салаша, на ўборцы збожжавых – Аляксандра Грынкевіча, Івана Лук’яновіча. Адзначу працу Аляксея Маліноўскага – інжынера па сельскагаспадарчых машынах, нарыхтоўшчыкаў кармоў Аляксандра Музыкі і Дзмітрыя Салодкага, на вырошчванні зернавых Ігара Рая, Сяргея Язвінскага. Вельмі старанна працуе на пагрузчыку Віктар Макаўчык. А вось на вырошчванні льну вызначыліся ветэран працы Мікалай Карпяленя, Анатоль Карпук. У жывёлагадоўлю вяртаюцца былыя працаўнікі: Марыя Дзямчук,  Вераніка Баліцкая, Вольга Лібар. Выдатна працуюць на МТФ “Скабін” Алена Ткачук, Вольга Бохан. А на ферме “Кель” усё трымаецца на Зоі Карпялені. [caption id="attachment_22819" align="aligncenter" width="443" caption="Ідзе рэканструкцыя на МТФ “Скабін”"][/caption] Сярод спецыялістаў не магу не адзначыць галоўнага інжынера Міхаіла Жэбета, галоўнага заатэхніка Уладзіміра Шэўчыка, галоўнага ветэрынарнага ўрача Наталлю Шалковіч. (У кабінет уваходзіць спецыяліст з дакументамі на подпіс кіраўніка). Вось і намеснік па ідэалагічнай рабоце Сяргей Камкоў, – усміхаецца Віктар Канстанцінавіч. – Ён дапамагае знаходзіць адказы на сучасныя пытанні. Нашаму калектыву пад сілу вырашаць розныя праблемы! Вельмі ўдзячныя мы ветэранам гаспадаркі, не забываем іх. Яны, дарэчы, і зараз паказваюць добрыя вынікі. Калі пройдзе ветэран-механізатар на трактары, дык такая роўная баразна атрымліваецца – нібы струна! Тых, хто на пенсіі, забяспечваем збожжам, сенам, саломай для вядзення хатняй гаспадаркі. Дапамагаем узараць агарод або сабраць бульбу. – Віктар Канстанцінавіч, Вы казалі, што ў гаспадарцы шмат маладых спецыялістаў. А што робіцца для таго, каб іх утрымаць? – дапытваюся я. – Што галоўнае для чалавека? Каб было жыллё і добрая зарплата. Вось і мы маладых спецыялістаў утрымліваем жыллём, заробкамі. Усе забяспечаны дамамі ў аграгарадку. Дарэчы, зарплата на ўзроўні лепшых гаспадарак раёна. Нашы работнікі ў вольны час, дзякуючы прафсаюзу, маюць магчымасць наведваць фізкультурна-аздараўленчы комплекс у Капылі. – Ці дапамагаюць вам школьнікі? – А як жа! Дапамагаюць навучэнцы сярэдняй школы №3, для якой мы з’яўляемся базавай гаспадаркай. Летам яны працуюць на збожжатоку, восенню – на ўборцы бульбы. Аказваем школе спонсарскую дапамогу і мы. Пытаюся пра самыя значныя вынікі асабіста для кіраўніка гаспадаркі. [caption id="attachment_22820" align="aligncenter" width="443" caption="Віктар Макаўчык"][/caption] – Асаблівыя вынікі для мяне? – крыху задумваецца Віктар Канстанцінавіч, а потым з упэўненасцю кажа:  – Гэта згуртаваны калектыў! Рады, што ўдалося захаваць моцных працаўнікоў, якіх выхаваў і сабраў у каманду мой папярэднік Анатоль Буцько. Паўтаруся: высокія вынікі не прыходзяць самі. А каб іх дасягнуць – трэба, каб быў згуртаваны калектыў. Мы і пра вольны час клапоцімся: у Скабіне працуе клуб. Адбываецца шмат мерапрыемстваў, канцэртаў мастацкай самадзейнасці. І свята мы абавязкова будзем адзначаць у гаспадарцы: уручым грашовыя прэміі лепшым працаўнікам. Каб парадаваць механізатараў, мы запрасілі артыстаў з Капыльскага РЦК. А вечарам адбудуцца танцы з “жывой” музыкай. Запрашаем, калі ласка! Пажаданнi ад кiраўнiка: – У першую чаргу зычу моцнага здароўя працаўнікам і іх сем’ям. Поспехаў, творчых і працоўных перамог! Памнажайце тое багацце, якое дорыць нам наша родная беларуская зямля. А раённаму кіраўніцтву хочацца пажадаць таксама здароўя, цярпення, далейшых поспехаў. Каб мы паспяхова сапернічалі з іншымі раёнамі вобласці і рэспублікі. Старонку падрыхтавала Дзіяна Ткачэнка Фота аўтара  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей