Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

info

info

Изучаем занятость

20.11.2012
В 2012 году осуществляется внедрение в статистическую практику Республики Беларусь нового источника получения актуальной информации о рынке труда — выборочного обследования домашних хозяйств в целях изучения проблем занятости населения квартальной периодичности. Подробности редакция узнала у Галины ЧИГИРЬ, начальника отдела статистики Копыльского района. — Попадет ли под обследование Копыльский район? — Обследование проводится во всех областях республики и г. Минске по выборочному методу и охватывает 0,6% от общего числа домашних хозяйств Республики Беларусь в год. В Минской области будет обследоваться 1040 домашних хозяйств. В Копыльском районе обследование проводится в Бобовнянском сельсовете. Для проведения обследования на основе научно обоснованной методологии был определен перечень населенных пунктов и сформирована выборочная совокупность домашних хозяйств. — Когда же это произойдет, и кто станет респондентами? — С 19 по 30 ноября будет проводиться непосредственно опрос всех членов домашних хозяйств путем заполнения анкет по изучению занятости населения. Респондентами обследования являются члены домашнего хозяйства в возрасте от 15 до 74 лет включительно, постоянно проживающие по адресу жилого помещения, отобранного для проведения обследования. Обследование проводится специалистами путем непосредственного опроса членов отобранных домашних хозяйств на принципах добровольного участия.  Основным обязательством, которое интервьюер берет на себя, является неразглашение персональных данных о конкретном респонденте. При посещении домашнего хозяйства интервьюер должен предъявить удостоверение специалиста, проводящего обследование, с цветной фотографией, подписанное начальником Главного статистического управления области. Подготовила Маргарита САКОВИЧ    

Безопасность объектов (CMigrator copy 2)

20.11.2012
В текущем месяце в соответствии с координационным планом контрольной (надзорной) деятельности по Минской области на 2-е полугодие 2012 года проведены плановые проверки ООО «ВоМагран» (директор Сергей Сергеевич Войтович, в должности 5 лет) и ЧУП «СТО-Гарант» (директор  Валерий Викторович Макарчук, в должности 3 года). Выявлено, что  ООО «ВоМагран» не устранено одно нарушение, а именно: здания на территории объекта не оборудованы молниезащитными  устройствами.  При  проверке  ЧУП «СТО-Гарант»  нарушений норм и правил пожарной безопасности не выявлено. Также контрольно были проверены ГУ «Копыльская районная ветеринарная станция» (начальник  Анатолий Михайлович Лодыга, в должности 1,5 года) и ООО «Вестагросервис» (директор Александр Анатольевич Цвирко, в должности 6 лет). При проверке данных организаций нарушений не выявлено. Евгений ЧИРКУН, инспектор ИГПН Копыльского РОЧС  

Есть такая служба

20.11.2012
  В органах внутренних дел работает много специалистов, которые выполняют различные функции. Это оперативники и криминалисты, постовые и сотрудники ДПС… Но есть специальность, вобравшая в себя практически все остальные. Это служба участковых инспекторов. Они всегда работают с людьми, всегда на виду. Представители данной службы – пример выдержки, ответственности, самоотдачи, готовности в любое время прийти на помощь нуждающимся в защите. Ведь от того, насколько действенной будет помощь участкового инспектора, зависит степень доверия граждан к сотрудникам милиции и состояние законности и правопорядка в стране. Поэтому им так важно всегда оставаться требовательными, справедливыми, нетерпимыми к проявлению беззакония, но в то же время внимательными к людским проблемам. В полной мере этим требованиям соответствовал Федор Иванович Малявко, бывший участковый инспектор Семежевского сельского Совета. С юбилеем ветерана тепло поздравил начальник РОВД полковник милиции Дмитрий Горелик (на снимке 1), а также сослуживцы райотдела милиции. Начальник отдела охраны правопорядка и профилактики майор Виталий Кажуро (на снимке 2 справа) постоянно нацеливает  участковых инспекторов милиции на качественное несение службы. Владимир СКРИПИНСКИЙ Фото Сергея ЛАЗОВСКОГО  

У аснове — майстэрства

19.11.2012
[caption id="attachment_22876" align="aligncenter" width="448" caption="У маслацэху."][/caption] Напрацаваны вопыт Капыльскага філіяла ААТ “Слуцкі сыраробны камбінат”, мадэрнізацыя вытворчасці дазваляюць мэтанакіравана і дынамічна развівацца, заваёўваючы пакупнікоў новай якаснай прадукцыяй. Натуральная малочная прадукцыя капыльскіх вытворцаў па-ранейшаму запатрабавана як на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, так і за яе межамі. Пра гэта яскрава гавораць лічбы: аб’ём вытворчасці ў дзеючых цэнах за 10 месяцаў склаў 125,7% да адпаведнага перыяду мінулага года, а экспарт прадукцыі —  227,6%. Па-ранейшаму высокім спажывецкім попытам карыстаецца прадукцыя капыльскага маслацэха. Да 70% прадукцыі, выпускаемай калектывам цэха, ідзе менавіта на экспарт. [caption id="attachment_22874" align="aligncenter" width="443" caption="Тэхнолаг Валянціна Касцецкая."][/caption] Сучаснае імпартнае абсталяванне сырцэха таксама не прастойвае ні хвіліны. За суткі ён выпускае 11 тон прадукцыі. Па-ранейшаму ў арсенале сыраробаў тры асноўныя групы сыроў – расійская, галандская і элітная. Што датычыцца апошняй, то яна прадстаўлена сёння сырамі “Гройцер”, “Купаловский”, “Пармезан делюкс” і “Патриарший”. На вытворчасці з’яўляюцца маладыя, таленавітыя кадры. Яны з першых дзён паказваюць выдатныя навыкі, атрыманыя падчас навучання і вытворчай практыкі на ААТ “Капыльскі МСЗ”. Сярод іх — тэхнолаг Валянціна Касцецкая і майстар-сырароб Алена Верамейчык. [caption id="attachment_22875" align="aligncenter" width="443" caption="Майстар вытворчасці Валянціна Страленя, апаратчык пастэрызацыі Таццяна Засімовіч, начальнік цэха сушкі сыроваткі Ілля Юрэня."][/caption] Стабільны даход у агульную капілку масласырзавода прыносіць і цэх сушкі сыроваткі, прадукцыя якога таксама вельмі запатрабавана. За 10 месяцаў бягучага года аб’ём яе выпуску склаў 2215,3 тоны, ці 125,5% да ўзроўню мінулага года. Капыльскія перапрацоўшчыкі імкнуцца быць лепшымі партнёрамі для гандлёвых прадпрыемстваў і надзейнымі пастаўшчыкамі, якія ўлічваюць пажаданні і патрабаванні кліентаў. Невыпадкова, што якасць капыльскай прадукцыі неаднаразова адзначалася рознымі ўзнагародамі і дыпломамі. Але галоўная ўзнагарода перапрацоўшчыкам, як заўсёды, — удзячнасць пакупнікоў. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара  

Арыенцір — на рэнтабельнасць

19.11.2012
Аб тым, што для ААТ “Семежава” гэты сельскагаспадарчы год склаўся паспяхова, можна гаварыць смела ўжо сёння. За 10 месяцаў бягучага года як раслінаводства, так і жывёлагадоўля прынеслі стабільны і важкі прыбытак. Асаблівага поспеху гаспадарка дасягнула на вырошчванні цукровых буракоў, нават пры не зусім спрыяльным надвор’і, якое сёлета ўнесла пэўныя карэктывы па выспяванні многіх культур. Салодкія караняплоды ў Семежаве даліпа 504 цэнтнеры на круг! — У гаспадарцы ў гэтым годзе пасяўныя плошчы былі практычна такія ж, як і летась. Крыху павялічылі пасевы пад цукровыя буракі — на 30 га, — расказвае дырэктар ААТ “Семежава” Іван Лянько. — Займаемся вырошчваннем разнастайных сельскагаспадарчых культур, але асноўную стаўку робім на дзве — цукровыя буракі і рапс. Гэта самыя “грашовыя” расліны, якія на сёння даюць грунтоўны прыбытак. За буракі, напрыклад, атрымалі каля 10 млрд рублёў, па чыстым прыбытку — 4,5 млрд. Падобная сітуацыя складваецца і з вырошчваннем рапсу. У наступным годзе плануем павялічыць плошчы пад гэтыя дзве культуры за кошт скарачэння пасеваў бульбы, паколькі назіраецца праблема з яе  рэалізацыяй. Дзякуючы адпрацаванаму комплексу агратэхнічных прыёмаў, за кошт закупкі якасных сродкаў аховы раслін, атрыманы значна большы ўраджай не толькі цукровых буракоў, рапсу, але і збожжавых, зернебабовых культур. Па словах дырэктара, дасягнутыя вынікі па вырошчванні цукровых буракоў — гэта далёка не мяжа. Прааналізаваўшы леташнія памылкі, недапрацоўкі ўзялі на заметку. “Летась мы зрабілі толькі адну фунгіцыдную апрацоўку супраць шкоднікаў, захворванняў. У гэтым паспелі зрабіць дзве, — тлумачыць дырэктар. — І то з першай крыху ўпусцілі аптымальныя тэрміны. Зрабілі б раней, думаю, ураджай быў бы яшчэ большы. Пры выкананні тэхналогій, рэкамендацый навукоўцаў можна атрымліваць каля 570-580 цэнтнераў з гектара. На сёння магчымасці такія ёсць. Гэта, перш за ўсё, забяспечанасць неабходным транспартам, пачынаючы ад пасяўной і заканчваючы дастаўкай гатовай прадукцыі: маюцца сучасныя сеялкі, свой буракаўборачны камбайн, тры адзінкі тэхнікі для пагрузкі буракоў, дзевяць МАЗаў, якія за перыяд уборачнай сёлета вывозілі больш за 600 тон буракоў штодня. У наступным годзе плануем зрабіць тры фунгіцыдныя апрацоўкі, як гэта адбываецца ва ўсіх вядучых гаспадарках, каб атрымаць аптымальна высокія ўраджаі”. Але кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства радуюць не толькі поспехі раслінаводства. У жывёлагадоўлі сітуацыя таксама склалася нядрэнная. Маецца стабільнае пагалоўе буйной рагатай жывёлы — каля 5300 галоў, свіней — каля 3000; птушкі — 46 тысяч. І ўсе напрамкі жывёлагадоўчай гаспадаркі па выніках работы за 9 месяцаў таксама з’яўляюцца рэнтабельнымі. “Асабліва радуе, што вытворчасць ялавічыны сёлета прыносіць высокі прыбытак, — гаворыць Іван Лянько. — Раней яна была стратнай ці спрацоўвалі “нуль у нуль”. Рэнтабельнасць цяпер — каля 27%. Гэта нядрэнны вынік”. Стабільнасць у мяса-малочнай сферы была дасягнута дзякуючы практычна двухгадоваму запасу кармоў. Як адзначыў дырэктар, высокая якасць сіласу абумовіла і яго спажыванне. З мінулага года таксама яшчэ маецца запас сенажу, нарыхтаванага з люцэрны. Практычна на 100% забяспечаны камбікармамі для БРЖ, дойнага статка, свінагадоўля ўвогуле пераведзена на кармленне камбікормам. Таксама ўжываюцца розныя біялагічныя дабаўкі, шырока выкарыстоўваецца ў кармленні шрот. Ужо поўным ходам ідзе падрыхтоўка сельскагаспадарчай тэхнікі да наступнай пасяўной. Таксама запланавана закупка новай. Так, за апошні час набыты тры збожжаўборачныя камбайны, бульбяны сартавальны пункт, у планах — замена старых прэсаў для прасавання сена, саломы, гноераскідвальнікаў на больш сучасныя. Бо там, дзе тэхналагічныя моманты ўжо не адпавядаюць патрабаванням, неабходна абнаўляць тэхніку. Важным складаемым поспеху з’яўляецца і добры калектыў спецыялістаў. На пасадах загадчыкаў фермаў знаходзяцца працаўнікі, якія маюць за плячамі вялікі багаж уменняў і навыкаў. Паменшылася цякучасць кадраў, шмат у чым дзякуючы павелічэнню заработнай платы. У канцы года плануецца выплата так званай трынаццатай зарплаты. Сярод лепшых працаўнікоў гаспадаркі — намеснік дырэктара па раслінаводстве Юрый Зяньковіч, галоўны аграном Мікалай Кулік, намеснік дырэктара па механізацыі Міхаіл Мінец, галоўны інжынер Міхаіл Голец, механікі Вячаслаў Цаброў, Генадзь Гаўрыловіч, галоўны заатэхнік Мікалай Сячко, механізатары Міхаіл Горбач, Аляксандр Скамароха, Мікалай Скамароха, Уладзімір Корсюк, вадзіцелі Аляксандр Астапеня, Сяргей Сячко, Вадзім Сячко, Юрый Кандратовіч, маладыя кадры — Аляксандр Рыла, Сяргей Пілат, Віталь Ждановіч і многія іншыя. Асноўная мэта, якую ставіць перад сабой кіраўнік, — каб кожны працаўнік гаспадаркі ішоў на работу з задавальненнем. Каб кожны адчуваў сваю запатрабаванасць і, адпаведна, аддачу ў выглядзе дастойнага заробку. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара Дырэктар ААТ “Семежава” Іван Лянько і намеснік дырэктара па раслінаводстве Юрый Зяньковіч лічаць, што сёння сельская гаспадарка проста не можа жыць без укаранення сучасных тэхналогій. Толькі такім чынам можна дасягнуць рэнтабельнасці ў вытворчасці. НА ЗДЫМКУ: (злева направа) І. Лянько і Ю. Зяньковіч. Самую высокую ў раёне ўраджайнасць збожжавых культур — 63,2 ц/га — атрымалі сёлета хлебаробы ААТ “Семежава”, што дало падставу назваць іх лідарамі ўборачнай. Сярод дзесяці збожжавых экіпажаў працаваў і маладзёжны ў складзе Дзмітрыя Ражко і Сяргея Кіені, якія ніколькі не саступалі сваім старэйшым таварышам. НА ЗДЫМКУ: Дзмітрый Ражко. Важкі ўклад на ўборцы цукровых буракоў зрабіў Міхаіл Горбач, які кіраваў буракаўборачным камбайнам. Цяпер перадавы механізатар шасцімятровым дыскатарам вядзе апрацоўку плошчаў, дзе плануецца  пасеяць ячмень. НА ЗДЫМКУ: М. Горбач на 250-гектарным полі брыгады 1. Тэхніка заўсёды патрабуе ўвагі да сябе: перад наступнай сельскагаспадарчай кампаніяй яна павінна працаваць як гадзіннік. Таму неабходна перагле-дзець усе механізмы, зношаныя – замяніць. Для гэтага гаспадарка ўжо закупіла неабходныя запасныя часткі. НА ЗДЫМКУ: рамонт на мехмайстэрні вядуць Дзмітрый Ражко і Сяргей Волкаў. Значную ўвагу ў гаспадарцы надаюць павышэнню ўраджайнасці сельскагаспадарчых культур. Адным з важных складаемых з’яўляецца ўнясенне арганічных угнаенняў, паколькі на мінеральныя склалася высокая цана. Для гэтага ў ААТ “Семежава” створаны дзве групы па вывазцы арганікі. НА ЗДЫМКУ: звяно па ўнясенні арганічных угнаенняў аддзялення “Макраны” (злева направа) Фёдар Шкуцько, Павел Панцялейка, Сяргей Лянько, Аляксандр  Васілеўскі, Аляксандр Есмантовіч, Мікалай Кавальчук (кіраўнік аддзялення). У ААТ “Семежава” ведаюць толк у птушкагадоўлі, якая для гаспадаркі з’яўляецца добрай падмогай у выкананні праграмы “Мяса”. Семежаў-ская птушка ідзе нарасхват як у фірменным магазіне аграгарадка, так і гандлёвай сетцы раёна, вобласці і рэспублікі. Вось  ужо на працягу шасці гадоў  птушкаферму  ўзначальвае  Наталля Трухан. НА ЗДЫМКУ: Н. Трухан  
Страница 433 из 1058