[caption id="attachment_22876" align="aligncenter" width="448" caption="У маслацэху."]
[/caption]
Напрацаваны вопыт Капыльскага філіяла ААТ “Слуцкі сыраробны камбінат”, мадэрнізацыя вытворчасці дазваляюць мэтанакіравана і дынамічна развівацца, заваёўваючы пакупнікоў новай якаснай прадукцыяй. Натуральная малочная прадукцыя капыльскіх вытворцаў па-ранейшаму запатрабавана як на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, так і за яе межамі. Пра гэта яскрава гавораць лічбы: аб’ём вытворчасці ў дзеючых цэнах за 10 месяцаў склаў 125,7% да адпаведнага перыяду мінулага года, а экспарт прадукцыі — 227,6%.
Па-ранейшаму высокім спажывецкім попытам карыстаецца прадукцыя капыльскага маслацэха. Да 70% прадукцыі, выпускаемай калектывам цэха, ідзе менавіта на экспарт.
[caption id="attachment_22874" align="aligncenter" width="443" caption="Тэхнолаг Валянціна Касцецкая."]
[/caption]
Сучаснае імпартнае абсталяванне сырцэха таксама не прастойвае ні хвіліны. За суткі ён выпускае 11 тон прадукцыі. Па-ранейшаму ў арсенале сыраробаў тры асноўныя групы сыроў – расійская, галандская і элітная. Што датычыцца апошняй, то яна прадстаўлена сёння сырамі “Гройцер”, “Купаловский”, “Пармезан делюкс” і “Патриарший”. На вытворчасці з’яўляюцца маладыя, таленавітыя кадры. Яны з першых дзён паказваюць выдатныя навыкі, атрыманыя падчас навучання і вытворчай практыкі на ААТ “Капыльскі МСЗ”. Сярод іх — тэхнолаг Валянціна Касцецкая і майстар-сырароб Алена Верамейчык.
[caption id="attachment_22875" align="aligncenter" width="443" caption="Майстар вытворчасці Валянціна Страленя, апаратчык пастэрызацыі Таццяна Засімовіч, начальнік цэха сушкі сыроваткі Ілля Юрэня."]
[/caption]
Стабільны даход у агульную капілку масласырзавода прыносіць і цэх сушкі сыроваткі, прадукцыя якога таксама вельмі запатрабавана. За 10 месяцаў бягучага года аб’ём яе выпуску склаў 2215,3 тоны, ці 125,5% да ўзроўню мінулага года.
Капыльскія перапрацоўшчыкі імкнуцца быць лепшымі партнёрамі для гандлёвых прадпрыемстваў і надзейнымі пастаўшчыкамі, якія ўлічваюць пажаданні і патрабаванні кліентаў. Невыпадкова, што якасць капыльскай прадукцыі неаднаразова адзначалася рознымі ўзнагародамі і дыпломамі. Але галоўная ўзнагарода перапрацоўшчыкам, як заўсёды, — удзячнасць пакупнікоў.
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
Фота аўтара
Комментарии