ацэньвае работу калектыву ААТ “Піянер-Агра” ў бягучым годзе яго дырэктар Аляксандр Макарчук.
І сапраўды, поўнага задавальнення сваёй дзейнасцю і работай калектыву, які ён узначальвае, у голасе кіраўніка не чулася. Хутчэй наадварот — гучала заклапочанасць, што нельга паскорыць тыя ці іншыя працэсы, якія дапамаглі б больш хуткаму ажыццяўленню яго планаў на бліжэйшы час.
[caption id="attachment_22839" align="aligncenter" width="448" caption="Аляксандр Макарчук"]
[/caption]
— Можна гаварыць пра поспехі толькі ў нейкіх асобных момантах, — упэўнены Аляксандр Рыгоравіч. — У цэлым жа заўжды хочацца большага. Рэзервы для росту ёсць заўсёды, асабліва ў сель-скай гаспадарцы. Для нас гэта перш за ўсё — жывёлагадоўля. Калі ў раслінаводстве ўжо выпрацаваны больш-менш тэхналагічна замкнуты цыкл, паколькі за кошт набыцця сучаснай тэхнікі, нейкіх элементаў тэхналогіі набліжаемся да максімуму, то ў жывёлагадоўчай галіне наперадзе яшчэ шмат работы. Думаю, што штуршком для гэтага паслужыць будаўніцтва новай малочнатаварнай фермы. Мы пра яе марылі даўно, паколькі з увядзеннем яе ў строй не толькі значна павялічыцца вытворчасць прадукцыі, палепшацца ўмовы ўтрымання жывёлы і працы людзей, якія яе даглядаюць. Радуе тое, што ў нас нібы развяжуцца рукі для далейшага вядзення рэканструкцыі жывёлагадоўчых памяшканняў. Наша пастаянная бяда ў тым, што пры значным павелічэнні колькасці буйной рагатай жывёлы — за апошнія 5-8 гадоў яе пабольшала на 400 галоў — мы цярпелі ад недахопу памяшканняў. Асабліва гэта адчувалася ў зімовы час, пры масавых ацёлах.
[caption id="attachment_22833" align="aligncenter" width="443" caption="Ад першага слупа - да сучаснага комплексу"]
[/caption]
Новая малочнатаварная ферма, паводле слоў дырэктара сельгаспрадпрыемства, уступіць у строй на працягу месяца. Яе будаўніцтва, як і ход рэканструкцыі жывёлагадоўчых аб’ектаў у астатніх гаспадарках, пастаянна было на кантролі ў кіраўніцтва раёна. Кожны тыдзень на аб’екце збіраліся адказныя спецыялісты на чале з кіраўніком раёна Анатолем Жданенем, каб прааналізаваць зробленае, дапамагчы ў вырашэнні праблем, якія ўзнікаюць. На некаторых такіх планёрках давялося пабываць і аўтару гэтых радкоў. Самым, бадай, хвалюючым для дырэктара сельгаспрадпрыемства, ды і для ўсіх прысутных таксама, быў момант, калі ўстанаўліваўся першы слуп будучага кароўніка. З заміраннем сэрца сачыў Макарчук за тым, як кран апускае, а рабочыя замацоўваюць жалезабетонную канструкцыю. А цяпер на ўзгорку за Ванелевічамі вырас сучасны комплекс з двума кароўнікамі і даільна-малочным блокам, усім неабходным для яго жыццядзейнасці абсталяваннем.
Усяго тут будзе ўтрымлівацца больш за 700 галоў жывёлы, у тым ліку 600 — дойнага статка. Апошні будзе фарміравацца з першацёлак. Як расказаў Аляксандр Макарчук, ужо маецца 300 цялушак, а за тры-чатыры месяцы сваімі сіламі спадзяюцца яшчэ сотню сабраць. З уводам новага жывёлагадоўчага аб’екта можна будзе закрыць МТФ у Перавозе, дзе будынкі знаходзяцца ў аварыйным стане, а кароў расфарміраваць па астатніх фермах. Тым самым будзе магчымасць выбраць першацёлак для запаўнення новай МТФ.
Паспяхова абараніўшы праграму па мадэрнізацыі фермаў, у ААТ “Піянер-Агра” дакладна вызначыліся са стратэгіяй на будучае. Плануецца, што ў 2013 годзе будзе распрацавана праектна-каштарысная дакументацыя на будаўніцтва яшчэ аднаго даільна-малочнага блока, і тым самым уся малочная жывёлагадоўля будзе сканцэнтравана на дзвюх буйных фермах. Ёсць планы і на МТФ “Саўкова”, будынкі якой таксама будуць рэканструяваны.
Добра ведаючы, што жывёле акрамя спрыяльных умоў утрымання патрэбна збалансаванае кармленне, кіраўнік ана-лізуе магчымасці для паляпшэння спраў і ў гэтым кірунку.
— Мы плануем набыць буйнагабарытны прэс для нарыхтоўкі сенажу, — дзеліцца Аляксандр Макарчук. — Такая практыка ўжо існуе ў іншых гаспадарках і цалкам сябе апраўдала. Традыцыйна мы нарыхтоўваем сянаж толькі з люцэрны, якая дае па чатыры ўкосы. Калі з першага і другога корм атрымліваецца добры, з двух апошніх застаецца шмат адходаў. Набыўшы прэс, мы зможам нарыхтоўваць высакаякасны сянаж, у якім будзе захоўвацца на 30% больш карысных рэчываў. Акрамя таго, зможам выкарыстоўваць яго пры нарыхтоўцы сена і саломы.
На традыцыйнае напярэдадні прафесійнага свята пытанне аб лепшых працаўніках гаспадаркі, кіраўнік таксама адказаў традыцыйна: “Я нікога асобна вылучаць не хачу. Лічу, што калі сельгаспрад-прыемства ў цэлым спрацавала нядрэнна, атрымаўшы ледзь не па ўсіх паказчыках прыбаўку, значыць у гэтым заслуга ўсяго калектыву: і спецыялістаў, і механізатараў, і вадзіцеляў, і жывёлаводаў. Усім ім шчыры дзякуй за іх старанні. Галоўнае, што ёсць станоўчая дынаміка ў развіцці. Мы бачым мэту і ўсё робім для яе дасягнення.
Лічбы і факты
Валавы збор збожжа ў бункернай вазе склаў 8354 тыс. тон (на 565 тон больш) пры сярэдняй ураджайнасці 57,6 ц/га (на 3,9 ц/га больш). Намалочана 935 тон рапсу (летась было 480 тон
).
Накапана 14 300 тыс. тон цукровых буракоў (на 487 тон больш). Іх ураджайнасць у параўнанні з мінулым годам вырасла на 15,6 ц/га і склала 476 ц/га.
Па выніках работы за 10 месяцаў гаспадарка атрымала выручку ад рэалізацыі прадукцыі, работ і паслуг на суму 27 млрд 868 млн рублёў (за аналагічны перыяд 2011 года — 10 млрд 713 млн руб.). Чысты прыбытак склаў 3 млрд 465 млн руб. (летась — 1 млрд 980 млн руб.).
За 10 месяцаў бягучага года надоена ад адной каровы па 4423 кг (на 130 кг больш, чым у 2011 г.). Валавая вытворчасць малака склала 39 532 ц (на 2028 ц больш).
Сярэднясутачныя прывагі на вырошчванні буйной рагатай жывёлы — 590 г (плюс 39 г), на вырошчванні свіней — 277 г (плюс 55 г).
Комментарии