Старшынёй камісіі па надзвычайных сітуацыях намеснікам старшыні райвыканкама Леанідам Бураком на імя ўсіх кіраўнікоў раённых арганізацый і ўстаноў накіравана тэлеграма з патрабаваннем арганізаваць своечасовую ўборку і ачыстку тэрыторый, дахаў будынкаў ад снегу і ледзяшоў. Неабходна таксама пастаянна праводзіць падсыпку супрацьгалалёднымі матэрыяламі месцы праходу людзей і праезду транспарту. На выхадзе з будынкаў павінны стаяць інфармацыйныя знакі: “Слізка”, “Асцярожна: ледзяшы!”. Ад бруду, снегу і лёду патрэбна ачышчаць і накрыўкі калодзежаў пажарных гідрантаў.

Адначасова ачысціць увесь раён ад замётаў немагчыма, таму неабходна з разуменнем аднесціся да сітуацыі і пастарацца ўнесці сваю лепту ў агульную справу.
Пра ўсе надзвычайныя сітуацыі неабходна тэрмінова паведамляць на цэнтр аператыўнага кіравання Капыльскага РАНС па тэлефонах: 101 альбо 55-4-47.
Маргарыта САКОВІЧ
Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА
Комментарии