Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

info

info

Першы — хлопчык!

05.01.2013
У радзільным аддзяленні Капыльскай цэнтральнай раённай бальніцы першым у новым годзе нарадзіўся хлопчык. Ён з’явіўся на свет 1 студзеня ў 21.35. Гэта вестка стала шчаслівай для сям’і Белазаровічаў з аграгарадка Пясочнае. Спецыялісты радзільнага аддзялення паведамілі, што вага немаўляці склала 3200 грамаў, а рост — 50 сантыметраў. Па добрай традыцыі павіншаваць маму першынца Ганну Белазаровіч прыехалі прадстаўнікі раённай улады: старшыня раённага Савета дэпутатаў, старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Марыя Сандрозд, намеснік старшыні райвыканкама, намеснік старшыні раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Ала Раеўская, начальнік аддзела ідэалагічнай работы Людміла Камкова. Ад раённага выканаўчага камітэта, грамадскай арганізацыі, яны ўручылі Ганне Віктараўне падарункі і пажадалі ўсяго найлепшага маладой маці і яе сыну. Таксама прадстаўнічая дэлегацыя ўручыла салодкія падарункі матулям, якія падчас наведвання знаходзіліся ў радзільным аддзяленні. Сяргей ЛАЗОЎСКІ На  здымку: віншаванні  прымае  Ганна Белазаровіч. Фота аўтара   strong

Праздничная ретроспектива

31.12.2012
Прилавки современных магазинов искрятся блеском многочисленных елочных украшений, ожидающих праздника. А наши бабушки и дедушки не имели возможности любоваться новогодним великолепием. [caption id="attachment_23710" align="aligncenter" width="443" caption="Игрушки, сделанные из ваты"][/caption] Ведь цех по производству елочных игрушек был создан в Беларуси лишь в 1946 году. Производство характеризовалось только ручным трудом: каждая игрушка выдувалась и расписывалась индивидуально. Ассортимент изделий был очень широким: великолепные наборы стеклянных расписных шаров, шишки, присыпанные снегом, расписанные вручную светильники и подсвечники, фигурные игрушки. От бабушки в наследство мне достались замечательные игрушки 50-х годов: милый котенок в корзиночке, снегурочка «на прищепке», звездочка с эмблемой серпа и молота, плетенка с цветами. Каждая из игрушек индивидуальна и неповторима. [caption id="attachment_23711" align="aligncenter" width="319" caption="Поздравляем с Новым годом"][/caption] В районном краеведческом музее собрана интереснейшая коллекция новогодних игрушек и поздравительных открыток середины 20-го века. Накануне Нового года Валентина Шуракова, директор музея, поделилась собранными уникальными экспонатами. Вот мальчик и девочка-саночница, снегурочка, клоун и Дед Мороз, сделанные из ваты. Тут же игрушки из стекла. Их  хрупкость зачаровывает. Необычны сегодня красавица и мухомор «на прищепках». Выполненные из папье-маше и раскрашенные вручную фигурки более прочные, но такие же замечательные. Пятиконечная стеклянная звезда, водружаемая на верхушку елки, являлась скорее советским символом. [caption id="attachment_23713" align="aligncenter" width="336" caption="Игрушки на прищепках"][/caption] С открыток советские мальчишки и девчонки дарят  счастливые улыбки не только непосредственно адресатам, но и всем, кто может просто на них взглянуть. [caption id="attachment_23714" align="aligncenter" width="324" caption="Открытка из 1945 г."][/caption] А самая интересная открытка пришла из далекого 1945 года. К сожалению, как пояснила Валентина Леонидовна, отправитель этого поздравления погиб, не дожив до Победы совсем немного… Диана ТКАЧЕНКО  

«Цуды на каляды»

29.12.2012
— дабрачынны праект Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі і Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі пад такой назвай праходзіць на Капыльшчыне ў рамках маладзёжнага руху “Добрае сэрца”. Падчас першага этапа члены грамадскіх аб’яднанняў арганізоўвалі збор падарункаў для дзяцей са шматдзетных сем’яў, групы сацыяльнай рызыкі. Словам, для тых, каму так неабходна дадатковая ўвага. Напярэдадні, за месяц да акцыі, былі сабраны спартыўны інвентар, канцылярскія тавары, прадметы для мастацкай творчасці, настольныя гульні, цацкі, кнігі і многае іншае. Днямі прадстаўнікі райкама ГА “БРСМ” і “БРПА” сумесна з аддзелам па справах моладзі райвыканкама, райваенкаматам, тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і ГА “Беларускі саюз жанчын” перадалі падарункі сямі шматдзетным сем’ям, якія пражываюць на тэрыторыі Доктаравіцкага сельсавета. Трэба адзначыць, што ў рамках праекта таксама праходзіла акцыя “Матуліна казка” па зборы і перадачы кніг, арганізаваная раённай арганізацыяй саюза жанчын і ТЦСАН. Навагоднія і Калядныя святы – гэта той час, калі найбольш верыш у цуды. І вось 28 хлопчыкаў і дзяўчынак з сем’яў у аграгарадках Н. Доктаравічы і Ванелевічы таксама ў іх паверылі, а таксама ў тое, што ёсць побач добрыя людзі. А доказам таго сталі іх шчаслівыя ўсмешкі і цудоўны настрой. Сяргей КОЗЕЛ Фота аўтара Падчас наведвання сямі Ясючэняў з аг. Н. Доктаравічы  

На “Навагоднія прыгоды Чырвонай Шапачкі”

30.12.2012
былі запрошаны ў раённы Цэнтр культуры дзеці-інваліды, дзеці-сіроты і тыя хлопчыкі і дзяўчынкі, якія выхоўваюцца ў прыёмных і апякунскіх сем’ях або засталіся без бацькоўскай апекі. Для іх былі падрыхтаваны смачныя пачастункі, цікавае тэатралізаванае прадстаўленне і вясёлыя забавы каля навагодняй ёлкі. Маленькіх гасцей сардэчна віталі начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Аляксей Абросімаў і святар прыхода святых Пятра і Паўла Аляксандр Тарасевіч, які таксама ўручыў хлопчыкам і дзяўчынкам наборы салодкасцей. З захапленнем назіралі за прыгодамі Чырвонай Шапачкі, Ваўка, Зайца і іншых казачных герояў гледачы, суперажывалі ім, імкнуліся хоць чым-небудзь дапамагчы. І нават нягледзячы на тое, што галоўная гераіня змяніла свой чырвоны капялюшык на зялёны, а Воўк аказаўся зусім не злосным, а смешным і крыху няўдалым, атрымалася сапраўдная казка з добрым (як гэта і павінна быць) фіналам. А пазней ля прыгажуні-ёлкі закружыліся святочныя карагоды, гучалі загадкі, песні, вершы. Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем гулялі з Дзедам Марозам і Снягуркай, іх вясёлымі казачнымі памочнікамі. Гэта мерапрыемства было арганізавана ў рамках рэспублікан-скай акцыі «Нашы дзеці».                                                                    Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара  

Наваселле бiблiятэкi

28.12.2012
Бабаўнянская сельская бібліятэка ў апошні месяц Года кнігі справіла наваселле. Новае, больш камфортнае месца прапіскі яна набыла ў памяшканні былой мясцовай пачатковай школы. На ўрачыстасць завіталі работнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі на чале з дырэктарам ЦБС Таццянай Серай, прадстаўнікі РСУП “Бабоўня”, Бабаўнянскай бальніцы сястрынскага догляду, выхаванцы дзіцячага сада разам з загадчыцай установы Алай Жылко, а таксама актыўныя чытачы. [caption id="attachment_23698" align="aligncenter" width="443" caption="У пакоі для дзяцей"][/caption] Раней бібліятэка тулілася ў канторы РСУП “Бабоўня”. Нягледзячы на невялікае памяшканне (крыху больш за 20 квадратных метраў), там заўсёды было цёпла і ўтульна для чытачоў. Але, усё ж такі, каб раскрыць дастаткова вялікі кніжны фонд (каля 7000 адзінак), месца не хапала. Цяпер у новых апартаментах акрамя асноўнай залы знайшлося месца і пакою для дзяцей, дзе яны змогуць не толькі знайсці цікавую кніжку, але і паўдзельнічаць у тэматычных гульнях. [caption id="attachment_23699" align="aligncenter" width="443" caption="Бібліятэкар С. Грушэвіч з юнымі чытачамі "][/caption] У зоне абслугоўвання бібліятэкі знаходзяцца шэсць вёсак Бабаўнянскага і тры — Пацейкаўскага сельсаветаў, у якіх пражывае 820 чалавек, 580 з іх з’яўляюцца чытачамі. “Наведваюць бібліятэку людзі рознага ўзросту — школьнікі, студэнты, актыўнымі чытачамі з’яўляюцца людзі, што знаходзяцца ў Бабаўнянскай бальніцы сястрынскага догляду. Таксама выязджаем да насельніцтва на бібліёбусе, — расказвае бібліятэкар Святлана Грушэвіч. — А часта транспартам сельгаспрадпрыемства выручае. Удзельнічаем ва ўборачных кампаніях, ладзім краязнаўчыя гадзіны, робім разнастайныя мерапрыемствы і міні-канцэрты”. На ўрачыстасці прагучалі вершы ад выхаванцаў дзіцячага сада. Таксама прысутныя акунуліся ў свет Кнігі, пабываўшы на прадстаўленні лялечнага тэатра, які прапанавалі члены гульнёвага аб’яднання  «Пазнайка». А загадкі ад Бабы Ягі прыйшліся даспадобы не толькі юным удзельнікам урачыстасці, але і дарослым. На наваселле прынята прыходзіць не з пустымі рукамі. Ад гаспадаркі салодкія пачастункі атрымалі артысты тэатра,  бібліятэцы дастаўся камп’ютар, які ўручыла Таццяна Серая, а для самых актыўных чытачоў былі падрыхтаваны памятныя падарункі. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара
Страница 397 из 1058