— дабрачынны праект Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі і Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі пад такой назвай праходзіць на Капыльшчыне ў рамках маладзёжнага руху “Добрае сэрца”.
Падчас першага этапа члены грамадскіх аб’яднанняў арганізоўвалі збор падарункаў для дзяцей са шматдзетных сем’яў, групы сацыяльнай рызыкі. Словам, для тых, каму так неабходна дадатковая ўвага. Напярэдадні, за месяц да акцыі, былі сабраны спартыўны інвентар, канцылярскія тавары, прадметы для мастацкай творчасці, настольныя гульні, цацкі, кнігі і многае іншае.
Днямі прадстаўнікі райкама ГА “БРСМ” і “БРПА” сумесна з аддзелам па справах моладзі райвыканкама, райваенкаматам, тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і ГА “Беларускі саюз жанчын” перадалі падарункі сямі шматдзетным сем’ям, якія пражываюць на тэрыторыі Доктаравіцкага сельсавета. Трэба адзначыць, што ў рамках праекта таксама праходзіла акцыя “Матуліна казка” па зборы і перадачы кніг, арганізаваная раённай арганізацыяй саюза жанчын і ТЦСАН.
Навагоднія і Калядныя святы – гэта той час, калі найбольш верыш у цуды. І вось 28 хлопчыкаў і дзяўчынак з сем’яў у аграгарадках Н. Доктаравічы і Ванелевічы таксама ў іх паверылі, а таксама ў тое, што ёсць побач добрыя людзі. А доказам таго сталі іх шчаслівыя ўсмешкі і цудоўны настрой.
Сяргей КОЗЕЛ
Фота аўтара
Падчас наведвання сям’
і Ясючэняў з аг. Н. Доктаравічы
Комментарии