былі запрошаны ў раённы Цэнтр культуры дзеці-інваліды, дзеці-сіроты і тыя хлопчыкі і дзяўчынкі, якія выхоўваюцца ў прыёмных і апякунскіх сем’ях або засталіся без бацькоўскай апекі.
Для іх былі падрыхтаваны смачныя пачастункі, цікавае тэатралізаванае прадстаўленне і вясёлыя забавы каля навагодняй ёлкі. Маленькіх гасцей сардэчна віталі начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Аляксей Абросімаў і святар прыхода святых Пятра і Паўла Аляксандр Тарасевіч, які таксама ўручыў хлопчыкам і дзяўчынкам наборы салодкасцей. З захапленнем назіралі за прыгодамі Чырвонай Шапачкі, Ваўка, Зайца і іншых казачных герояў гледачы, суперажывалі ім, імкнуліся хоць чым-небудзь дапамагчы. І нават нягледзячы на тое, што галоўная гераіня змяніла свой чырвоны капялюшык на зялёны, а Воўк аказаўся зусім не злосным, а смешным і крыху няўдалым, атрымалася сапраўдная казка з добрым (як гэта і павінна быць) фіналам. А пазней ля прыгажуні-ёлкі закружыліся святочныя карагоды, гучалі загадкі, песні, вершы. Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем гулялі з Дзедам Марозам і Снягуркай, іх вясёлымі казачнымі памочнікамі. Гэта мерапрыемства было арганізавана ў рамках рэспублікан-скай акцыі «Нашы дзеці».
Маргарыта САКОВІЧ
Фота аўтара
Комментарии