У радзільным аддзяленні Капыльскай цэнтральнай раённай бальніцы першым у новым годзе нарадзіўся хлопчык. Ён з’явіўся на свет 1 студзеня ў 21.35. Гэта вестка стала шчаслівай для сям’і Белазаровічаў з аграгарадка Пясочнае. Спецыялісты радзільнага аддзялення паведамілі, што вага немаўляці склала 3200 грамаў, а рост — 50 сантыметраў.

Па добрай традыцыі павіншаваць маму першынца Ганну Белазаровіч прыехалі прадстаўнікі раённай улады: старшыня раённага Савета дэпутатаў, старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Марыя Сандрозд, намеснік старшыні райвыканкама, намеснік старшыні раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Ала Раеўская, начальнік аддзела ідэалагічнай работы Людміла Камкова. Ад раённага выканаўчага камітэта, грамадскай арганізацыі, яны ўручылі Ганне Віктараўне падарункі і пажадалі ўсяго найлепшага маладой маці і яе сыну. Таксама прадстаўнічая дэлегацыя ўручыла салодкія падарункі матулям, якія падчас наведвання знаходзіліся ў радзільным аддзяленні.
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
На здымку: віншаванні прымае Ганна Белазаровіч.
Фота аўтара
strong
Комментарии