Ткацтва – адна з самых яскравых з’яў у традыцыйнай культуры беларускага народа. Яно цесна звязана з задавальненнем штодзённых патрэб сялянства, вырабам адзення, упрыгожваннем жылля і, разам з тым, яно ўзнялося да ўзроўню мастацкай з’явы. Мы бачым гатовы выраб, а як ён ствараецца – гэта загадка, тайна для неда-сведчаных.
Традыцыйнай сыравінай для ткацтва былі лён і воўна жывёлы. Усё апрацоўвалася ўручную, і гэтым займаліся звычайна жанчыны. Мужчыны мелі дачыненне толькі да вырабу і наладкі станка. Хаця гэтак было не заўсёды. Быў час, калі ткацтва лічылася мужчынскай справай, і яны вельмі выдатна спраўляліся. Але з цягам часу сітуацыя змянілася.
Ткацкія навыкі, такія як снаванне, запраўка ткацкага станка, укідванне ўзора і г. д., перадаваліся выключна ад матулі дачцэ, ад бабулі – унучцы. Авалодваць рамяством пачыналі з 6–7 гадоў, а ў 14–15 гадоў дзяўчаты звычайна валодалі асноўнымі навыкамі і прыёмамі вырабу тканіны. Уменне ткаць лічылася адной з галоўных якасцей будучай нявесты, ды і пасаг кожная дзяўчына павінна была прыгатаваць сабе сама.
Працэс нараджэння тканіны быў вельмі доўгім і працаёмкім. Спачатку лён сеялі, выпраўляючыся ў поле, семя неслі завернутае ў белы абрус, каб у далейшым атрымаць чыстае, без пустазелля, поле, а ў канчатковым выніку – новае белае палатно. Напрыканцы лета–пачатку восені лён рвалі, абмалочвалі каробачкі з насеннем. Потым лён рассцілалі на лузе, і ён гэтак вылежваў прыблізна 3–4 тыдні. Потым яго сушылі, церлі, трапалі, часалі. Напрыканцы восені пачыналі прасці з дапамогай верацяна ці калаўрота. Ад працы не адрываліся тыднямі. Толькі па святах і ў нядзелю дазваляўся перарыў. Калі кудзеля была спрадзена, то атрыманыя з яе ніткі рыхтавалі да ткацтва: выбельвалі, фарбавалі. У Вялікі пост, калі дзень становіцца большым і святлейшым, пачыналі ткаць. Ткацтва – працэс у сваім родзе завяршальны. З гэтай адказнай справай неабходна было ўправіцца да Вялікадня. Палатно палучалі рознае. Самае тонкае, вытанчанае – кутэльнае, потым па якасці было нечаснае, пярэдзіркавае, а самае грубае – зрэбнае палатно.
Асобна вылучаліся тканыя вырабы дэкаратыўнага прызначэння, вырабы для інтэр’ера – рушнікі, посцілкі, дываны, настольнікі і інш. Вытанчанае і даматканае, з раслінным і зааморфным арнаментам, аздобленае строгімі геаметрычнымі формамі – такое ткацтва захапляе і ўражвае. Ручное ткацтва шырока панавала яшчэ да сярэдзіны ХХ стагоддзя. Потым на змену прыйшла фабрычная вытворчасць, а да гэтага часу патрэбу большай часткі насельніцтва задавольвалі тканіны ручного вырабу. Шматлікасць тэхнічных прыёмаў – бранае, выбарнае, рэмізнае, закладное, ажурнае – давала магчымасць вырабляць не толькі тканіны ўтылітарнага прызначэння, але і выдатныя творы мастацтва.
Самае галоўнае, што кожны твор ткацтва глубока адлюстроўвае мірапогляд, філасофію, эстэтычны густ народа і з’яўляецца часцінкай душы таго майстра, які яго выткаў, увабраўшы ў сябе сонечнае цяпло, вільгаць зямлі, подых ветрыку, любоў працавітых рук.
Таццяна ВОЛКАВА,
дырэктар раённага цэнтра ткацтва
С 15 марта по 10 апреля этого года в районе проводятся мероприятия в рамках межведомственной профилактической акции «Счастливое детство».
Акция носит межведомственный характер и призвана обеспечить привлечение общественности к проблемам социального сиротства, насилия, преступлений и правонарушений среди несовершеннолетних, пьянства, наркомании, токсикомании. Основой акции является оказание социальной, психологической, юридической помощи и поддержка семей и детей, находящихся в условиях социально опасного положения, просвещение детей и родителей по проблемам потребления психоактивных веществ и, как следствие, насилие в семье и формирование различного рода зависимости.
Организатором и координатором акции является комиссия по делам несовершеннолетних райисполкома. Акцию проводят в тесном взаимодействии все заинтересованные службы и ведомства, а также общественные организации: отделы образования, внутренних дел, здравоохранения, культуры, физкультуры, спорта и туризма, идеологической работы, по делам молодежи, управление по труду, занятости и социальной защите, ОО РК «БРСМ». В плане проведения межведомственной профилактической акции, утвержденном заместителем председателя райисполкома Аллой Раевской, обозначен самый широкий спектр мероприятий. Это — межведомственные рейды по семьям, требующим особого внимания, а также местам массового отдыха молодежи; выезды координационного центра профилактики социального неблагополучия; обследование семей СОП и «группы риска»; оказание гуманитарной помощи семьям, воспитывающим несовершеннолетних детей. Сотрудниками Копыльского ТЦСОН проводятся встречи с трудовыми коллективами, направленные на предупреждение суицидальных явлений, предупреждение пьянства и алкоголизма, оказывается психологическая и юридическая помощь лицам, которые подвергаются насилию в семье. Во время акции сотрудниками инспекции по делам несовершеннолетних, отделом образования райисполкома осуществляется контроль всесторонней занятости несовершеннолетних, состоящих на различных видах профилактического учета.
На протяжении акции проводятся семейные спортивные праздники, дни правовых знаний, викторины, классные часы, направленные на формирование правовой культуры учащихся, усвоение правил поведения в общественных местах и с незнакомыми людьми, профилактику пьянства и алкоголизма с приглашением иных субъектов профилактики. Широкую программу представляют отделы культуры, физической культуры, спорта и туризма, по делам молодежи, РК ОО «БРСМ». В ходе акции проводятся самые различные мероприятия, направленные на защиту прав и интересов детей, профилактику асоциальных явлений в молодежной среде.
Мария ШЕИНА
[/caption]
Вельмі важна, калі на жыццёвай сцяжынцы сустракаюцца выдатныя людзі, якія ўласным прыкладам, абаяльнасцю, прафесіяналізмам робяць незабыўнае ўражанне, прымушаюць быць падобнымі на іх. Такіх асоб у жыцці Валянціны Леанідаўны было некалькі. Асновы працавітасці, імкнення да ведаў прывіла першая настаўніца Яўгенія Фадзееўна Далецкая. У дзённіках маленькай Валі (у дзявоцтве — Валчкевіч), якія захаваліся і сёння, усе старонкі ўпрыгожвалі толькі выдатныя адзнакі. “Выхаванне ў нас было зусім іншае, заснаванае на патрыятызме. Шмат мерапрыемстваў, цікавых спраў. У мяне да гэтай пары захавалася шмат фотаздымкаў, якія распавядаюць, як мы збіралі макулатуру, металалом”, — узгадала Вялянціна Шуракова. Нягледзячы на тое, што яе цяперашняя прафесія звязана з гісторыяй, у школе ёй усё ж такі больш падабалася матэматыка, асабліва яе раздзел — геаметрыя. Астатнія прадметы прыцягвалі не так моцна. Яна іх проста ведала. Гады для выдатніцы вучобы ў сярэдняй школе №2 г. Капыля не абыходзіліся без актыўнай грамадскай дзейнасці. Старшыня піянерскага атрада, камсорг класа — такія пасады абавязвалі да многага.
[caption id="attachment_25818" align="aligncenter" width="336" caption="Фота на памяць з Героем Беларусі М. Высоцкім"]
[/caption]
Скончыўшы школу з залатым медалём, Валянціна паступае ў Мінскі педагагічны інстытут на гістарычны факультэт. Пасля першага курса нябачнай нітачкай, якая пакрысе стала прыцягваць тады маладую студэнтку да будучай справы яе жыцця, стала музейная практыка. Два тыдні, праведзеныя ў знакамітых музеях Масквы і Ленінграда, зрабілі незабыўныя ўражанні на дзяўчыну. Яшчэ адзін немалаважны момант, які таксама паўздзейнічаў на будучы выбар, адбыўся падчас вывучэння курса краязнаўства. Выкладчык прадмета, вывучыўшы фонды разнастайных музеяў рэспублікі, вельмі станоўча адгукнуўся пра насычанасць і каларыт экспанатаў менавіта капыльскай установы культуры. Але студэнтка педінстытута нават і не здагадвалася, што гэтыя дзве акалічнасці падзейнічаюць на яе значна пазней…
Працаваць малады педагог Валянціна Валчкевіч пачала ў Камсамольскай сярэдняй школе, дзе да дэкрэтнага водпуску выкладала гісторыю і замежную мову. Ужо пасля амаль паўтара года настаўнічала ў Капыльскім ПТВ-211. Аднойчы тадышні намеснік старшыні райвыканкама Мікалай Мельянец прапанаваў педагогу перайсці працаваць у музей (на той час калектыў быў поўнасцю расфарміраваны — С. Л.). З таго часу, а дакладней — з 6 жніўня 1985 года, Валянціна Леанідаўна ўзначаліла культурную ўстанову. Невялікаму штату на невялікай плошчы, якая складала палову цяперашняй, спачатку прыйшлося сістэматызаваць фонды, прыводзіць у парадак дакументацыю, удасканальваць экспазіцыю. І, бясспрэчна, хацелася папаўняць музей новымі экспанатамі (на той час збор экспанатаў за год складаў усяго 13 адзінак!). Асноўныя прынцыпы ў рабоце, яшчэ будучы маладым кіраўніком, Валянціна Шуракова ўзяла ад цудоўных настаўнікаў, з якімі працаваць было вельмі цікава, проста і зручна. Прыкладам вядзення справы для яе сталі выдатны краязнаўца, навуковы супрацоўнік музея Фёдар Канстанцінавіч Абрамчык, загадчыкі аддзела культуры Ядвіга Васільеўна Пацэйка, Ала Марксаўна Раеўская...
[caption id="attachment_25819" align="aligncenter" width="443" caption="В. Шуракова (злева) з калектывам музея на мерапрыемстве “Ноч музеяў”"]
[/caption]
Сапраўдным падарункам для краязнаўцаў стала адкрыццё 18 красавіка 2000 года адрамантаванага будынка. Падзея была даволі сімвалічнай, паколькі менавіта ў гэты дзень святкаваўся Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных месцаў (як вядома, будынак музея — помнік гісторыі канца XIX стагоддзя). З гэтага часу пачаўся новы віток у жыцці калектыву, у музейнай справе. Пры падтрымцы раённай улады ў 2003 годзе ў вёсцы Вялешына Слабада-Кучынскага сельсавета з’явіўся музей этнаграфіі і побыту канца ХІХ–пачатку ХХ стст. Выдатным дасягненнем краязнаўцаў стала атрыманне Гранта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на стварэнне экспазіцыі. Дзякуючы гэтым грашовым сродкам з дапамогай калектыву, самабытных мастакоў і дызайнераў пакрысе вымалёўваўся сучасны інтэр’ер залы археалогіі. Ужо пасля з’явілася экспазіцыя “Мястэчка”, зробленая практычна без матэрыяльных затрат, дзякуючы чаму ў 2004 годзе музею была прысуджана прэмія года аблвыканкама ў намінацыі “Музейная справа”. Пасля на Капыльшчыне з’явіўся яшчэ адзін культурны аб’ект — дом-музей Героя Беларусі Міхаіла Высоцкага ў аг. Семежава. За праводзімую работу ў 2011 годзе дырэктару музея Валянціне Шураковай быў уручаны нагрудны знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь “За ўклад у развіццё культуры Беларусі”.
[caption id="attachment_25820" align="aligncenter" width="443" caption="Падчас прэс-тура “Па сядзібах Эдварда Вайніловіча”"]
[/caption]
Здавалася б, ужо зроблена нямала, але няўрымслівая, самадастатковая, энергічная Валянціна Шуракова не спынілася на дасягнутым. Сёння вялікую ўвагу калектыў надае праектнай дзейнасці. Пры падтрымцы і непасрэдным удзеле раённага выканаўчага камітэта ў рамках рэалізацыі сумеснага праекта Еўрапейскага Саюза і Праграмы развіцця ААН “Устойлівае развіццё на мясцовым узроўні” раённы музей рэалізуе праекты зялёнага маршруту “Міжрэчча Мажы і Морачы” на тэрыторыі Семежаўскага сельсавета, “Апекуны шчасця” ў рамках праекта “TOLLAS – да актыўнага грамадства ў любым узросце”, “Нашы землякі-эмігранты, якія ўнеслі вялікі ўклад у развіццё сусветнай культуры”. Нядаўна стартаваў новы – “Выставы з прыватных калекцый”.
Распавядаючы пра дзейнасць музея, Вялянціна Шуракова неаднаразова падкрэслівала, што гэтыя дасягненні — работа ўсяго калектыву. Прэміі, гранты, Ганаровыя граматы немагчыма было б атрымаць без асабістага ўкладу кожнага з супрацоўнікаў. Але, зразумела, і без умелага кіраўніка, які дакладна вызначае задачы і шляхі іх рэалізацыі, калектыў таксама існаваць не можа. Невыпадкова, што ў лютым бягучага года за шматгадовую плённую працу ў галіне культуры, значны асабісты ўклад у развіццё музейнай справы, захаванне гісторыка-культурнай спадчыны Капыльскага раёна Валянціна Леанідаўна ўзнагароджана Ганаровай граматай Мінаблвыканкама.
Працаваць з душой і самааддачай — жыццёвае крэда майстра музейнай справы. Валянціна Шуракова ўпэўнена, што прафесію выбрала правільна.
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
Фота аўтара і Марыі ШЭІНАЙ
1853 г. — в голландской деревне Гроот Зюндер в семье священника родился Винсент Ван ГОГ (снимок 1), необыкновенный, выдающийся художник — гений, не признанный и не понятый в свое время. Короткая, но до предела наполненная судьба... 37 лет жизни. Никто из последующих за ним не взял высоту. Около 1000 картин и почти столько же рисунков — таково творческое наследие Ван Гога.
1867 г. — в Вашингтоне подписан русско-американский Договор. США приобрели у России Аляску с Алеутскими островами за 7200 тыс. дол.
1970 г. — на экраны вышел фильм Владимира Мотыля «Белое солнце пустыни», ставший культовым (снимок 2). Фильм долго не хотели пускать в прокат, но, к счастью, его
судьбу решило вмешательство Генерального секретаря ЦК КПСС Л. И. Брежнева. Леонид Ильич был большим поклонником боевиков и вестернов и, посмотрев у себя на даче «Белое солнце пустыни», пришел в полный восторг.
1992 г. — суд города Портленд вынес решение, обязывающее табачную компанию Philip Morris выплатить 81 миллион долларов семье скончавшегося от рака легких курильщика, который четыре десятка лет курил сигареты «Мальборо».
ИМЕНИНЫ: Православные: Алексей, Макарий, Макар, Павел.
Католические: Амадей, Джон, Ирина, Леонард, Амелия.
НАРОДНЫЙ КАЛЕНДАРЬ: Алексей — человек Божий. Алексей теплый. Алексей Водотек. Алексей — с гор вода. Алексей — с гор потоки. Алексей — кувшин пролей. Солнцегрей. День гусиных боев. На Алексея выверни оглобли из саней. В этот день собирали березовые почки. За столом всей семьей пили березовый сок или специально приготовленный медово-березовый взвар, или сбитень. Наблюдали и за приметами. Если в этот день действительно побежали ручьи с гор, то ожидают благоприятной весны, а с ней и хороших урожаев. Если на Алексея-теплого тепло — весна будет ранняя. А вот если на Алексея снег скоро тает и вода бежит дружно — жди мокрого лета.
У гэты дзень «Слава працы» пiсала:
1963 г. — «Актыўна падтрымалі пачын вучняў Цімкавіцкай сярэдняй школы па вырошчванні гідрапоннай зеляніны для маладняку цялядавіцкія школьнікі. У школьнай цяпліцы цяпер расстаўлены скрынкі, дзе вырошчваецца зялёная маса ячменю. Школьнікі ўзялі шэфства даглядаць парасят у аддзяленні «Красіна» саўгаса «Лясное».
1965 г. — «Усё больш заможнае і культурнае жыццё прыходзіць у дамы рабочых і служачых саўгаса імя Дзяржынскага. У апошні час дзясяткі сем’яў набылі новую мэблю, веласіпеды, матаролеры, радыёпрыёмнікі. А нядаўна над дахамі дамоў хлебаробаў з’явіліся першыя тэлевізійныя антэны. Тэлевізары купілі шафёры В. Канановіч, В. Баранчык, цясляр К. Рымашэўскі».
Подборку подготовил Владимир СКРИПИНСКИЙ
Эта удивительная история произошла с рыбаком на реке Щара несколько лет назад в конце марта.
Солнышко весело ласкало уставшую от долгой зимы землю. И хотя кругом было еще полно снега, во всем уже чувствовалась весна. Лед был еще надежным, поэтому рыбак сделал последнюю вылазку.
Недолгие сборы – и вот уже река. Настроение было под стать солнечному деньку. Рыбак шел по льду без опаски, ведь пару дней назад он был уже здесь. И вдруг в тишине, как гром среди ясного неба, раздался леденящий душу властный крик: «Стой! Полынья!» От неожиданности рыбак вздрогнул и остановился – правая нога застыла в воздухе. Придя в себя, он немного отступил назад, а затем с помощью пешни обследовал лед в том месте, куда должна была ступить его нога. И – о, ужас! Лед под нажимом пешни провалился и рассыпался на мелкие кусочки. Зловещие черные буруны вешней воды зашевелились и заблестели в лучах солнца.
Не разворачиваясь, рыбак начал пятиться назад, проверяя пешней лед, по которому шел всего несколько минут назад – везде он легко разрушался, а ведь в этих местах глубина реки 5-6 метров! От страха и напряжения мужчина покрылся испариной, крупные капли холодного пота скатывались по лицу. Когда лед под рыбаком стал уже крепче, человек остановился, чтобы перевести дух и осмотреться. Первая мысль: «Кто же его спаситель? Где ангел-хранитель, остановивший его на краю гибели?» Но сколько не всматривался в прибрежные кусты ивняка, никого не увидел. Даже громко крикнул: «Отзовись, спаситель!» Тишина.
Желание порыбачить исчезло напрочь. Рыбак медленно брел к берегу, проверяя на каждом шагу лед на прочность. В голове кружились мысли о пережитом, перед глазами стояла зловещая картина бурлящей ледяной воды, а в ушах звенело предостережение: «Стой! Полынья!»
Придя домой, он обнаружил маленькую иконку Святителя Николая-Чудотворца, которую сынишка положил в карман куртки для благополучия на рыбалке. Рыбак сразу догадался, кто его спаситель...
Мария КАНЦЕЛЯРЧИК,
председатель Копыльской РО РГОО ОСВОД