Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

info

info

Специальной премии Минского облисполкома «Человек года Минщины» удостоены:

03.04.2013
Номинация «Производственная деятельность». Людмила Антонова, оператор машинного доения ф-ла «Фалько-Агро» ОАО «Агрокомбинат Дзержинский» Дзержинского района; Анатолий МАКАРЧУК, директор ОАО «Заславльстройиндустрия» Минского района; Галина СИНЯК, продавец шестого разряда автомагазина Крупского райпо; Василий ЛАВНИК, генеральный директор ОАО «Борисовский завод «Автогидроусилитель»; Данута ДУДУК, почтальон третьего класса отделения почтовой связи «Морочь» Клецкого районного узла почтовой связи; Валерий Дурович, лесник Куренецкого лесничества ГОЛУ «Вилейский опытный лесхоз»; Игорь ДЬЯКОВ, генеральный директор ООО «ТАСПО-Ф» Дзержинского района; Игорь ДЕЛЕНДИК, директор Солигорского городского УПП «ЖКХ «Комплекс»; Андрей ГОРАНИН, заместитель главного инженера по перспективному развитию Минского РУП электроэнергетики «Минскэнерго». Номинация «Непроизводственная деятельность» Александр Караневич, заместитель главного врача по хирургии УЗ «Минская областная детская клиническая больница»; Людмила ДРОЗД, старший тренер-преподаватель отделения гребли на байдарках и каноэ УО «Минское государственное областное училище олимпийского резерва»; Борис БЛАХИН, директор ГУО «Слуцкий профессионально-технический колледж перерабатывающей промышленности»; Людмила СЛЕПЦОВА, директор ГУ «Вилейский территориальный центр социального обслуживания населения»; Сергей СТАНКЕВИЧ, старший прапорщик внутренней службы, командир отделения пожарной аварийно-спасательной части №1 г. Копыля; Григорий СОРОКО, директор УО «Молодечненский государственный музыкальный колледж имени М. К. Огинского»; Юрий ЧЕРНЯК, педагог дополнительного образования Эколого-биологического центра детей и молодежи Солигорского района. Номинация «Общественно-политическая деятельность» Надежда ШУНЕВИЧ, председатель Зажевичского сельского исполнительного комитета Солигорского района; Мария ХУДАЯ, первый секретарь Минского областного комитета Коммунистической партии Беларуси; Сергей КОЗЕЛ, заместитель директора - редактор телепрограммы «МКТВ» ДПУП «Телевизионная вещательная сеть» Молодечненского городского производственного УП «Коммунальник»; Дмитрий ТИСИНЕВИЧ, майор милиции, старший участковый инспектор милиции отдела охраны правопорядка и профилактики милиции общественной безопасности и специальной милиции ОВД Клецкого райисполкома.  

Тепло ее рук

02.04.2013
Самый дорогой для меня человек и мой лучший друг – это моя мама. Только ей я могу доверить любую тайну или секрет. Она всегда даст необходимый совет и протянет руку помощи. С самого рождения я чувствую тепло маминых рук. Они меня ласкают, жалеют, успокаивают. Держась за них, я делала первые робкие шаги, а когда подросла – крепко сжимала их, когда шла в первый класс. Сколько себя помню, мама всегда трудится. Придя с работы, она начинает заниматься повседневными хлопотами. Мамины руки не боятся никакой работы: будь то стирка, готовка, прополка или уборка. И при этом ее руки всегда остаются нежными и ласковыми. Еще эти руки умеют вкусно готовить, причем любые блюда. И только приготовленный мамиными руками пирог кажется вкуснее и слаще всего на свете. Я хочу, чтобы руки моей мамочки никогда не болели и не знали усталости. Анастасия ГОРДИЕВИЧ, учащаяся 7 «Б» класса ГУО «СШ №3 г. Копыля»    

Пыля

02.04.2013
У сям’і Цыбуляў сын нарадзіўся, калі дачцы ішоў ужо пятнаццаты год. І вагу меў добрую, і тварык прыгожы. Але чамусьці развіваўся слабавата разумова. Таму за пяць гадоў вучобы асіліў толькі тры класы. Бацькі за гэта яго не лаялі, бо Валодзя быў паслухмяны, спакойны хлопчык, з ахвотай дапамагаў па хатняй гаспадарцы. Што ні загадаюць яму бацькі – зробіць акуратна. Праўда, іншы раз пойдзе да калодзежа за вадой, дый прастаіць там ледзь не паўгадзіны, слухаючы спеў шпакоў. Або прывядзе ў двор бадзяжнага сабаку, важдаецца з ім, корміць, калючкі з поўсці выдзірае. Увогуле, сабак ён аніяк не баяўся. Да самага злоснага звяругі падыходзіў, як да сябра. І той пераставаў брахаць і кідацца, віляў хвастом, падпаўзаў на пузе да Валодзі. Хлапчына ніколі не злаваўся. І калі малыя спрабавалі дражніць яго, у адказ толькі ўсміхаўся. У тых прападала ўсялякая ахвота да свайго занятку. Дый не сквапны быў зусім – скажуць прынесці хлеба або малака, то без слоў бег дадому, прыносіў. Мусіць за гэтую паслухмянасць і бездакорнасць і празвалі яго – Пыля. Маўляў, прыпылены, пыльным мяшком прыстукнуты. А хлапец адгукаўся як на імя, так і на мянушку. Валодзя вельмі любіў кіно. На вячэрнія сеансы яго, як і іншых малых, не пускалі. Затое, калі двойчы ў тыдзень прывозілі фільмы для дзяцей, Пыля прыходзіў да клуба за гадзіну-дзве. Паглядзець бясплатна кіно можна было, калі прынясеш посцілку ці пакрывала, каб завесіць вокны, бо ў клубе штор па тым часе не было. Валодзя посцілкі не насіў, заўсёды меў “пятак”, які бацькі яму выдавалі з ягонай пенсіі па інваліднасці. Вядомасць да хлапчыны прыйшла, калі бацьку прызначылі конюхам. Пыля быў з коньмі і на канюшні, і ў лузе. Ён мог цягаць іх за хвост, браць за губу. І не было выпадку, каб конь брыкнуў яго або ўкусіў. У гурце быў вельмі наравісты конь, які і мянушку меў адпаведную – Дзік. Жывёліна была моцная, цягавітая, але вельмі лянівая. Каб надзець аброць, а потым запрэгчы, бралі лейцы, і чалавекі тры-чатыры лавілі хітруна. А той, выгуляны, гладкі, як лінь, іншы раз валяў па лузе мужыкоў, як алавяных салдацікаў, і вырываўся на волю. Тады клікалі Валодзю. Той праз увесь гурт ішоў  да Дзіка, стукаючы адна аб адну невялікімі, сантыметраў па дваццаць, струганымі палачкамі. Конь, як зачараваны, глядзеў на яго і слухаў гэты рытмічны пастук. Хлопец спакойна браў каня за грыву, надзяваў аброць і вёў да часовага гаспадара. Конь, як загіпнатызаваны, ішоў за тым мужчынам. Увогуле, палачкі Пылі былі нейкія магічныя, чароўныя. Звычайна брыгадных коней пасвілі каля рэчкі ва ўрочышчы Крапіўніца. Дык вось, калі коней пасвіў Валодзя, бацька быў спакойны і за іх, і за сына. Пыля звычайна садзіўся на беразе, перакусваў, слухаў шапаценне трыснягу, плёскат рыбы. Коні, як правіла, пасвіліся непадалёку. Але варта было якой-небудзь жывёліне далекавата адыйсціся ад гурта, як Валодзя браў у рукі палачкі, пачынаў рытмічна пастукваць імі. І бяглец хуценька вяртаўся. Было цікава назіраць, як коні вяртаюцца з пашы. Наперадзе ідзе Валодзя, пастукваючы палачкамі, а за ім дружнай чарадою крочаць сытыя конікі. Любіў Валодзя розныя святы і гульбішчы. На выбары, вяселле або хрэсьбіны, нават на хаўтуры ён прыходзіў без запрашэння, але не лез за стол, а ціхенька стаяў убаку. Калі ж даходзіла да яго чарга, садзіўся дзе-небудзь з краю. Выпіваў. Але чарку-дзве: дужа горка, я лепей дома малака выпью. На Вялікдзень або Радуніцу ў вёсцы гулялі ў біткі – біліся пафарбаванымі яйкамі. Пыля прыходзіў на пляц каля Цімохі Дразда або на кладаўе з поўнымі кішэнямі яек. Калі прайграваў, вельмі перажываў, і мужыкі, каб не засмучаць нябогу, вярталі яму пабітае яйка. І хлапчына хваліўся бацькам пасля гэтага: во колькі я набіў, нават Бэньку з яго цэсаркамі перамог! Цікавая і яшчэ адна дэталь. Хоць у школе ён не мог адолець табліцу множання, але ведаў усіх вяскоўцаў не толькі па імені, а і па бацьку. Але часцей звяртаўся проста: дзядзька, цётка. Фізічна Пыля быў даволі моцным, практычна ніколі не хварэў. Еў усё падрад, нават сырую рыбу, толькі што злоўленую ў рэчцы. І мы, малыя блазнюкі, нават біліся аб заклад: колькі Пыля зможа з’есці жывых печкуроў. Жанчыны-ўдовы, што жылі ў тым жа пасёлачку Слабада, часта звярталіся да Валодзі за дапамогай: то воз з бульбай разгрузіць, то сена пад павець знесці, то яшчэ што. І ён ніколі нікому не адмаўляў. Радаваўся, калі яму дзячылі жменяй карамелек. Памёр Пыля нечакана. Яму было ўжо за трыццаць. Не хварэў, ні на што не скардзіўся. Проста лёг спаць, а раніцай ужо не падняўся. Хавалі яго ўсёй вёскай, бо лічылі яго блажэнным, Божым чалавекам. І міжволі прыходзіць у галаву думка: а ці многія з нас жывуць так проста, як ён, па-людску, без крыўды, без тлуму і кіданняў па жыцці, у сугучнасці з прыродай, жывёламі і птушкамі, без зла ў сэрцы і залішніх амбіцый… Іван СУРМАН  

На Копыльщине – о России

02.04.2013
Широкий спектр мероприятий по подготовке и празднованию Дня единения народов Беларуси и России пройдет на Копыльщине. [caption id="attachment_25888" align="aligncenter" width="443" caption="Артисты из Краснодарского края на праздновании Дня освобождения Беларуси (ФОК г. Копыля, 2009 г.)"][/caption] Планируется проведение в трудовых коллективах выступлений, бесед, лекций, посвященных этой знаменательной дате. Особенно широко представлена программа в учреждениях образования, где пройдут выставки тематической литературы, информационные классные часы «Союз Беларуси и России», круглые столы «Нет ничего прекрасней, чем дружба», «Дружат дети на планете», «Крепкие узы дружбы и братства». На базе средней школы №2 состоится WEB-мост «Дружба без границ» с гимназией №2 г. Чехова (Россия). Интерес вызывают и другие мероприятия. Например, в Старицкой СШ пройдет устный журнал «Совместное освоение космического пространства России и Беларуси», а в Лесновской СШ — «Мы и наши соседи». В программе мероприятий – выпуски стенгазет, выставки детских рисунков, демонстрация художественных и документальных фильмов по темам о дружбе и совместных достижениях братских славянских народов. Отдел образования совместно с районным Советом ветеранов проведет встречи учащихся с ветеранами Великой Отечественной войны, общественными деятелями, внесшими значительный вклад в дело объединения народов Беларуси и России, посещений школьных музеев боевой и трудовой славы. [caption id="attachment_25889" align="aligncenter" width="443" caption="Ансамбль русской песни «Никажель» (Чеховский район, Россия). 3 июля 2011 г., зона отдыха г. Копыля"][/caption] 2 апреля планируется торжественное принятие новых членов в ряды ОО «БРСМ», которое пройдет в Докторовичской СШ по инициативе отдела по делам молодежи райисполкома и РК ОО «БРСМ». В центральной районной библиотеке предложена книжная выставка «Две сестры: Беларусь и Россия». Здесь же сделана подборка литературы на тему «Копыль–Чехов. Мы дружим и сотрудничаем». В районном краеведческом музее развернута выставка «Наполеоновские войны». Внимания заслуживает и музейный образовательный урок «Дорогами Отечественной войны 1812 года». Мария ШЕИНА  

Мы – разам!

02.04.2013
Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі – свята, якое яшчэ раз падкрэслівае роднасць нашых краін, наша гістарычнае мінулае, увогуле тое, яшчэ раз пацвярджаючы, што мы павінны быць разам. Якія ж меркаванні наконт гэтага выказваюць капыляне? Марыя САНДРОЗД, старшыня раённага Савета дэпутатаў: — У дзевяностыя гады мінулага стагоддзя пачалося супрацоўніцтва паміж Капыльшчынай і Чэхаўскім раёнам Маскоўскай вобласці. Яно падмацоўваецца штогадовым абменам дэлегацыямі і, адпаведна, падпісаннем дагавораў аб партнёрскіх адносінах, у якіх адлюстроўваюцца мерапрыемствы па стварэнні спрыяльных умоў для ўмацавання шэфскіх сувязей. Напрыклад, у галінах спорту і турызму, культуры, адукацыі, па правядзенні кірмашоў, выстаў-продажаў паміж сяброўскімі бакамі. Таксама мы абменьваемся вопытам. Так, чэхаўцы вучыліся ў нас навядзенню парадку на зямлі, а мы ў іх — развіццю прыватнага бізнесу, прадпрымальнасці, сучаснаму кіраўніцкаму стылю. Зараз у большай ступені развіваем культурныя адносіны, якія нас узбагачаюць і натхняюць на справы ў імя развіцця нашага раёна, рэспублікі. Святлана  МАКАРАНКА, начальнік аддзела збыту Капыльскага філіяла ААТ “Слуцкі сыраробны камбінат”: — Адразу адзначу, што 90% экспартнай прадукцыі нашага прадпрыемства накіроўваецца ў Расію, з якой мы супрацоўнічаем шмат гадоў. У брацкую краіну мы адпраўляем масла сметанковае і сыры ў асартыменце. Найбольш запатрабаванымі з’яўляюцца гатункі “Расійскі новы”, “Расійскі асобы”, “Гройцэр”, “Купалаўскі”, навінка “Беларускае золата”. У Расіі ў нас шмат гандлёвых партнёраў. Напрыклад, апошнім часам найбольш працуем з прадстаўніком на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі – ТАА “Мінскаблпрадукт”. Акрамя таго, прымаем удзел у разнастайных выставах-кірмашах. Так, у студзені ААТ “Слуцкі сыраробны камбінат” было запрошана на Міжнародную выставу-кірмаш, на якой пэўнае месца было адведзена прадукцыі з Капыля. Галіна ХАБІНСКАЯ, ветэран працы: — Па волі лёсу дваццаць гадоў таму мне давялося пераехаць у Рэспубліку Беларусь, аб чым ніколькі не шкадую. Сустрэлі тут даволі добразычліва. Я вельмі хутка ўладкавалася на працу, набыла новых сяброў, знайшла ўзаемаразуменне і ўзаемадавер, бо ў Беларусі жывуць вельмі адкрытыя і душэўныя людзі, паміж намі няма ніякіх адрозненняў. Вабіць гэта цудоўная краіна і маіх родных і знаёмых. Кожны год да мяне прыязджаюць госці з Санкт-Пецярбурга, Масквы, Падмаскоўя, Поўначы. Яны адзначаюць, што, напрыклад, у нашым невялікім мілым гарадку вядзецца будаўніцтва дамоў, з’яўляюцца новыя магазіны, значыць і бізнес не стаіць на месцы. Адным словам, мы чыстыя, шчырыя людзі, таму дай Бог Беларусі працвітання на доўгія гады, а ўсім людзям, якія ў ёй жывуць, — шчасця і дабрабыту. Гутарыў Сяргей КОЗЕЛ  
Страница 302 из 1058