Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

36

Мы – разам!

02.04.2013
Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі – свята, якое яшчэ раз падкрэслівае роднасць нашых краін, наша гістарычнае мінулае, увогуле тое, яшчэ раз пацвярджаючы, што мы павінны быць разам. Якія ж меркаванні наконт гэтага выказваюць капыляне? Марыя САНДРОЗД, старшыня раённага Савета дэпутатаў: — У дзевяностыя гады мінулага стагоддзя пачалося супрацоўніцтва паміж Капыльшчынай і Чэхаўскім раёнам Маскоўскай вобласці. Яно падмацоўваецца штогадовым абменам дэлегацыямі і, адпаведна, падпісаннем дагавораў аб партнёрскіх адносінах, у якіх адлюстроўваюцца мерапрыемствы па стварэнні спрыяльных умоў для ўмацавання шэфскіх сувязей. Напрыклад, у галінах спорту і турызму, культуры, адукацыі, па правядзенні кірмашоў, выстаў-продажаў паміж сяброўскімі бакамі. Таксама мы абменьваемся вопытам. Так, чэхаўцы вучыліся ў нас навядзенню парадку на зямлі, а мы ў іх — развіццю прыватнага бізнесу, прадпрымальнасці, сучаснаму кіраўніцкаму стылю. Зараз у большай ступені развіваем культурныя адносіны, якія нас узбагачаюць і натхняюць на справы ў імя развіцця нашага раёна, рэспублікі. Святлана  МАКАРАНКА, начальнік аддзела збыту Капыльскага філіяла ААТ “Слуцкі сыраробны камбінат”: — Адразу адзначу, што 90% экспартнай прадукцыі нашага прадпрыемства накіроўваецца ў Расію, з якой мы супрацоўнічаем шмат гадоў. У брацкую краіну мы адпраўляем масла сметанковае і сыры ў асартыменце. Найбольш запатрабаванымі з’яўляюцца гатункі “Расійскі новы”, “Расійскі асобы”, “Гройцэр”, “Купалаўскі”, навінка “Беларускае золата”. У Расіі ў нас шмат гандлёвых партнёраў. Напрыклад, апошнім часам найбольш працуем з прадстаўніком на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі – ТАА “Мінскаблпрадукт”. Акрамя таго, прымаем удзел у разнастайных выставах-кірмашах. Так, у студзені ААТ “Слуцкі сыраробны камбінат” было запрошана на Міжнародную выставу-кірмаш, на якой пэўнае месца было адведзена прадукцыі з Капыля. Галіна ХАБІНСКАЯ, ветэран працы: — Па волі лёсу дваццаць гадоў таму мне давялося пераехаць у Рэспубліку Беларусь, аб чым ніколькі не шкадую. Сустрэлі тут даволі добразычліва. Я вельмі хутка ўладкавалася на працу, набыла новых сяброў, знайшла ўзаемаразуменне і ўзаемадавер, бо ў Беларусі жывуць вельмі адкрытыя і душэўныя людзі, паміж намі няма ніякіх адрозненняў. Вабіць гэта цудоўная краіна і маіх родных і знаёмых. Кожны год да мяне прыязджаюць госці з Санкт-Пецярбурга, Масквы, Падмаскоўя, Поўначы. Яны адзначаюць, што, напрыклад, у нашым невялікім мілым гарадку вядзецца будаўніцтва дамоў, з’яўляюцца новыя магазіны, значыць і бізнес не стаіць на месцы. Адным словам, мы чыстыя, шчырыя людзі, таму дай Бог Беларусі працвітання на доўгія гады, а ўсім людзям, якія ў ёй жывуць, — шчасця і дабрабыту. Гутарыў Сяргей КОЗЕЛ  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей