Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

info

info

Высокае званне «народны» – пацверджана!

27.03.2013
Галоўнай мэтай гэтага мерапрыемства было пацвярджэнне мастацкімі калектывамі ганаровага звання “народны”. У канцэрце прымалі ўдзел сапраўдныя зоркі Капыльшчыны. На вуліцы гуляла зусім не веснавая завіруха, сыпала снегам. Але і ёй было не пад сілу перашкодзіць аматарам музыкі трапіць у раённы Цэнтр культуры на канцэрт, які праходзіў у рамках ХVII абласнога агляду “народных” і аматарскіх вакальна-харавых, інструментальных, харэаграфічных калектываў. [caption id="attachment_25752" align="aligncenter" width="443" caption="На сцэне - “Капыльскія дудары”"][/caption] Скажыце, ці можна апісаць паветра, подых ветрыку, ласкавы праменьчык сонейка? Лічу, што нават самыя трапныя словы не змогуць перадаць іх прыгажосць. Так і з музыкай. Яе трэба проста слухаць і адчуваць асалоду. На сцэне – народны ансамбль народнай музыкі “Капыляне” пад кіраўніцтвам Аляксандра Булакевіча. І... чароўныя гукі старадаўняга вальса і вясельнай полькі рассыпаліся цудоўнымі праменнямі па-над залай. Вось на сцэне Вольга Даманская. Пад акампанемент флейты яна апавядае пра любоў да роднай Капыльшчыны. Ад гледачоў – гучныя авацыі! “На сцэне народны аркестр народных інструментаў “Капыльскія дудары”!” – аб’яўляе наступных артыстаў вядучая. І вось яны, у цудоўных касцюмах, расшытых беларускім арнаментам, уваж-ліва сочаць за тым, як дырыжыруе іх мастацкі кіраўнік Святлана Салавей. Аднак цікава было не толькі слухаць, але і назіраць за тым, як музыканты іграюць на сапраўдных старадаўніх інструментах беларусаў: валынцы, сурме, цымбалах, жалейцы. Цудоўныя гукі спляталіся ў адзіны рознакаляровы ўзор народных кампазіцый. А прызнанне ў каханні прагучала паміж Аксанай Мельнічэнка і Вячаславам Курчыкам зусім па-сапраўднаму. І зноў – выбух апладысментаў і гучнае “Брава!” З боханамі розных гатункаў хлеба на сцэне з’явіліся салісты народнага ансамбля народнай песні “Спадчына” раённага Цэнтра культуры. Са шчырымі словамі пажадання дабрабыту самы духмяны каравай быў уручаны начальніку аддзела культуры райвыканкама Наталлі Царковай. Таццяна Шастакова, салістка народнага жаночага вакальнага ансамбля РЦК пад кіраўніцтвам Таццяны Хілько, разам з іншымі выканаўцамі названага калектыву выконвала ўжо больш сучасныя песні. Але тэма гэтых кампазіцый – тэма вечная: каханне. На працягу выступлення калектываў працавала журы, якое і вынесла вердыкт: “Высокае званне “народны” – пацверджана!” Авацыі, авацыі, авацыі! Расквецілі музычнае мерапрыемства дзіцячыя харэаграфічныя калектывы пад кіраўніцтвам Святланы Палонскай з ДУДА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі” і Марыны Балажынскай з раённага Цэнтра культуры. Ці ведаеце вы, паважаныя чытачы, пра такую страшэнную хваробу, як “запаленне варотцаў сэрца”? Не? Вось і я не ведала, пакуль не паглядзела пастанову вясковага тэатра  Быстрыцкага СДК. Аказваецца, такім “запаленнем” знянацку можа захварэць… мужык. А вось, як лечыцца такая “інфекцыя”, ведаць можа толькі жонка, якая і становіцца выратавальнікам. “Ну і мужыкі!” – раз-пораз і ўсё з новымі ноткамі ў голасе ўскліквала галоўная гераіня. Пра клуб нацыянальнай кухні “Лоцвінскія ўдалухі” вядома капылянам, а вось пра тое, што ж з’яўляецца сапраўднай ежай беларускага мужыка, яны змаглі даведацца з тэатральнай міні-яцюры. Аказваецца, гэтым цуда-прадуктам мог стаць… какос. Аднак гаспадар не здолеў “раскалоць” заморскі фрукт. Таму і давялося частаваць гасцей  звычайнымі салёнымі агуркамі і каўбасамі. У гэты дзень зусім па-даросламу загучалі імёны вядучых-дзяцей – Алесі Астрэйкі з Песачанскага ЦКіА  і Рамана Еўдакімава з Душаўскага СДК, якія разам са Святланай Сухаверскай з Каменскага СК і Сяргеем Мялешкам аб’яўлялі імёны артыстаў. А напрыканцы канцэрта адбылося ўзнагароджванне пераможцаў раённага агляду-конкурсу тэатральна-драматычнага жанру і вядучых канцэртных праграм устаноў культуры Капыльшчыны. Начальнік аддзела культуры Наталля Царкова ўручыла Ганаровыя граматы і каштоўныя падарункі кіраўнікам Бучацінскага, Жыліхаўскага, Камсамольскага, Быстрыцкага, Грозаўскага, Лоцвінскага, Душаўскага і Цімкавіцкага сельскіх Дамоў культуры, а таксама Песачанскага Цэнтра культуры і адпачынку. Дзіяна ТКАЧЭНКА Фота аўтара  

Сегодня — 27 марта, среда

27.03.2013
ДАТЫ. СОБЫТИЯ. ЛЮДИ. 1330 г. – воздвигнут Ипатьевский монастырь (на снимке). Он знаменит тем, что в нем был благословлен на царство Михаил Федорович – первый царь из династии Романовых. Ипатьевский монастырь Святой Троицы – древнейший из сохранившихся архитектурных ансамблей Поволжья. 1855 г. — в США запатентован керосин. 1966 г. — в Купаловском театре состоялась премьера спектакля «Люди на болоте» по роману И. Мележа. Спектакль стал важным событием в театральной жизни республики. В ярких массовых драматических сценах и судьбах основных героев раскрыта целая эпоха — перестройка деревни на социалистический строй. 1974 г. – на советские экраны вышел последний фильм Василия ШУКШИНА «Калина красная». ИМЕНИНЫ: Православные: Михаил, Ростислав, Иоанн, Матрона. Католические: Александр, Иван, Августа. НАРОДНЫЙ КАЛЕНДАРЬ: Венедиктов день, Скотник.  Скотину выводили во двор, чистили и скребли ее, заговаривали от дурного глаза: «Корова на дворе — харч на столе», «Свинья — копилка: что в нее положишь, то и возьмешь». Наблюдали и за приметами. Мороз на Венедикта предвещал такую же погоду на неделю вперед. А вот гром в этот день сулил урожайное и плодородное лето. Полнолуние. Неблагоприятный день. Луна в знаке зодиака Весы. У гэты дзень «Слава працы» пiсала: 1972 г. – «Рабочая Гулевіцкага цагельнага завода Зінаіда Якаўлеўна Сенюк гэтымі днямі нарадзіла трох дзяўчынак. Цяпер у Зінаіды Якаўлеўны чацвёра дачок. Маці навароджаных аказана высокакваліфікаваная медыцынская дапамога, над трайнятамі наладжан усебаковы медыцынскі нагляд. Маці і навароджаныя адчуваюць сябе добра. Хутка яны выпішуцца з радзільнага ад-дзялення райбальніцы». 1974 г. – «Гарачая пара зараз у кавалёў калгаса «Новы свет» Л. Захарыка і А. Дарашэвіча. Імі поўнасцю адрамантавана 40 барон для брыгады №4. На працягу 3-4 дзён яны акавалі 16 колаў». 1982 г. – «Над палямі саўгаса «Доктаравічы» кружыць самалёт сельгасавіяцыі. Сёлета тут з паветра будзе падкормлена 900 гектараў азімых зерневых культур. На загрузцы тукаў у паветраную машыну старанна працуюць механізатары В. М. Хмель і А. С. Шкурскі». Падрыхтаваў Уладзімір СКРЫПІНСКІ  

Пытанні культуры пад увагай дэпутатаў

27.03.2013
На 28-й сесіі Капыльскага раённага Савета дэпутатаў у ліку асноўных пытанняў парадку дня быў разгледжаны ход выканання Дзяржаўнай праграмы ”Культура Беларусі” на 2011-2015 гады ў Капыльскім раёне. У пасяджэнні прынялі ўдзел старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Мікалай Казаравец, старшыня райвыканкама Анатоль Жданеня, кіраўнікі структурных падраздзяленняў райвыканкама, старшыні сельскіх Саветаў дэпутатаў, кіраўнікі прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў культуры і адукацыі раёна. [caption id="attachment_25746" align="aligncenter" width="443" caption="У раённым краязнаўчым музеі"][/caption] Напачатку дэпутаты раённага Савета дэпутатаў наведалі ўстановы культуры г. Капыля. У цэнтральнай раённай бібліятэцы імя А. Астрэйкі з работай сістэмы пазнаёміла дырэктар Таццяна Серая. У прыватнасці, летась, у Год кнігі, дзейнасць бібліятэк была скіравана на прыцягненне ўвагі да кнігі і чытання, што дазволіла павялічыць колькасць наведвальнікаў на 1,6%. За мінулы год адзіны фонд публічных бібліятэк раёна попоўніўся на 21 тыс. экзэмпляраў, паказчык абнаўлення бібліятэчных фондаў – 5,9%. Нарматыў па камплектаванні фондаў склаў 16,6% ад агульнай сумы бюджэтнага фінансавання. Камп’ютарызавана 18 бібліятэк, у тым ліку 16 на вёсцы з выхадам у Інтэрнэт. У сярэднім адна сельская бібліятэка аказвае 8 відаў платных паслуг, бібліятэка аграгарадка – ад 15 да 20. Каб задаволіць патрэбы сельскіх жыхароў, дзе няма стацыянарнай бібліятэкі, прымяняюцца разнастайныя формы абслугоўвання: пункты выдачы, кніганошства, перасоўныя бібліятэкі. З дзейнасцю Капыльскай дзіцячай школы мастацтваў пазнаёміў яе дырэктар Уладзімір Чаркас. Так, у раёне працуюць дзве дзіцячыя школы мастацтваў з пяццю філіяламі ў сельскай мясцовасці: у аграгарадках Старыца, Быстрыца, Семежава, вёсках Слабада-Кучынка, Канюхі з агульнай колькасцю 429 навучэнцаў. У мінулым годзе імі заваяваны Гран-пры і пяць дыпломаў лаўрэатаў розных ступеняў на абласных і рэгіянальных конкурсах. Як адзначыла дырэктар Капыльскага раённага краязнаўчага музея Валянціна Шуракова, асноўны фонд музея папоўніўся на 609 музейных прадметаў, арганізавана 17 выстаў, праведзена 315 экскурсій, 112 культурна-адукацыйных мерапрыемстваў. Супрацоўнікі музея прынялі ўдзел у Міжнароднай акцыі “Ноч музеяў” і ў Першым нацыянальным форуме “Музеі Беларусі”, рэалізоўваецца праект “Апекуны шчасця”. У раённым Цэнтры культуры да ўвагі ўдзельнікаў сесіі былі прапанаваны выставы ўстаноў культуры раёна, прадстаўнікі якіх знаёмілі з метадычнымі напрацоўкамі, давалі каментарыі, адказвалі на пытанні. З дакладам аб ходзе выканання Дзяржаўнай праграмы “Культура Беларусі” на 2011-2015 гады ў Капыльскім раёне выступіла начальнік аддзела культуры райвыканкама Наталля Царкова. Як адзначыла Наталля Іванаўна, сетка ўстаноў культуры Капыльскага раёна на 1 студзеня 2013 года налічвае 67 адзінак: 28 устаноў клубнага тыпу, 36 публічных бібліятэк, 2 установы пазашкольнага выхавання і навучання, 1 музей з філіяламі ў аг. Семежава і в. Вялешына. Пры ўстановах культуры працуюць восем народных самадзейных калектываў і адзін узорны. У адпаведнасці з Дзяржаўнай праграмай “Культура Беларусі” на 2011-2015 гады ва ўстановы культуры паступіла камп’ютарная тэхніка і  праграмнае забеспячэнне,  музычныя інструменты, сцэнічныя касцюмы, гукаўзмацняльная апаратура, абсталяванне і мэбля. Праведзены рамонт даху Семежаўскага цэнтра культуры і вольнага часу, заменены вокны і дзверы ў РЦК. У наступным годзе завершыцца ўстаноўка энерга-зберагальных вокнаў у Капыльскай ДШМ. Адрамантаваны сістэмы ацяплення ў Лясноўскім СДК,  установе культуры аг. Пясочнае, Быстрыцкай сельскай бібліятэцы. Усяго на рэалізацыю мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы накіравана 83,6 млн рублёў. У 2012 годзе калектывы мастацкай самадзейнасці актыўна ўдзельнічалі ў абласных святах і конкурсах. Узорны эстрадны дзіцячы аркестр Капыльскай ДШМ стаў уладальнікам Гран-пры конкурсу-фестывалю “JAZZ-TIME” у Салігорску. Народны ансамбль народнай песні “Спадчына” атрымаў дыплом III ступені на абласным фестывалі народнай творчасці “Напеў зямлі маёй”. За межамі раёна добра вядомы Калядны абрад “Цары”, які штогод збірае шмат гасцей у аг. Семежава. Таксама візітоўкай раёна з’яўляюцца абласны фестываль гульні і гумару “Капыльскія пацехі”, абласное свята-конкурс па ткацтве ручніка “Млечны шлях ад рук бабулі” і інш. На ажыццяўленне дзейнасці ўстаноў культуры і мастацтва з мясцовага бюджэту было выдаткавана 10,7 млрд рублёў. Даходы ад пазабюджэтнай дзейнасці склалі 384 млн рублёў, што на 27,7% больш, чым у 2011 годзе. Спонсарская дапамога – 40,7 млн рублёў. Як падкрэсліла выступоўца, разам з тым установамі культуры Капыльшчыны вядзецца недастатковая работа па культурным абслугоўванні сельскага насельніцтва, не заўсёды арганізавана і творча працуюць клубы па інтарэсах. На недастатковым узроўні наладжана работа па падборы і расстаноўцы кадраў у сельскіх установах культуры. З-за адсутнасці фінансавых сродкаў не ўсе аб’екты прыведзены ў адпаведнасць з нормамі пажарнай бяспекі. Пра сумесную работу мясцовай улады і ўстаноў культуры гаварылі ў сваіх выступленнях дэпутат раённага Савета дэпутатаў па Цімкавіцкай Маладзёжнай выбарчай акрузе №33, старшыня пастаяннай камісіі па развіцці сацыяльнай сферы райсавета дэпутатаў, старшыня Цімкавіцкага сельскага Савета дэпутатаў Алена Острыкава, дэпутат раённага Савета дэпутатаў па выбарчай акрузе імя 50 гадоў БССР №20, начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама Наталля Гарбацэвіч, дэпутат раённага Савета дэпутатаў па Слабада-Кучынскай выбарчай акрузе №4, намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Слабадакучынскай СШ Барыс Дзенісюк, дырэктар Песачанскага цэнтра культуры і вольнага часу Любоў Карповіч. Станоўчую ацэнку галіне культуры Капыльшчыны далі намеснік  старшыні райвыканкама Ала Раеўская і сенатар Мікалай Казаравец. Згодна з рашэннем раённага Савета дэпутатаў выкананне Дзяржаўнай праграмы “Культура Беларусі” на 2011-2015 гады прадоўжыцца. Работа будзе весціся ў адпаведнасці з раённым планам мерапрыемстваў да Года беражлівасці, па выкананні задання па павелічэнні пазабюджэтных даходаў, рацыянальным выкарыстанні сродкаў, па рэарганізацыі, аптымізацыі і стварэнні ўстаноў культуры комплекснага характару, рамонце памяшканняў, умацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы, добраўпарадкаванні тэрыторый, забеспячэнні высокай якасці правядзення абласных і раённых культурных мерапрыемстваў, заняткаў клубных фарміраванняў і г. д. Акрамя таго, на пасяджэнні сесіі быў разгледжаны ход выканання раённай праграмы развіцця і падтрымкі асабістых падсобных гаспадарак грамадзян у 2011-2015 гадах, зацверджаны Праграма дзяржаўнай падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва Капыльскага раёна на 2013-2015 гады, Інструкцыя аб парадку фарміравання і зацвярджэння планаў пераўтварэння камунальных унітарных прадпрыемстваў, маёмасць якіх знаходзіцца ва ўласнасці Капыльскага раёна, у адкрытыя акцыянерныя таварыствы і справаздача аб выкананні раённага бюджэту за 2012 год. Сяргей КОЗЕЛ Фота аўтара  

Не остаться в стороне

27.03.2013
Циклон «Хавьер» вписал в историю достаточно богатую страницу. Прошло уже две недели, но разговоры о нашумевшем урагане до сих пор не прекращаются. На автобусных остановках, в поликлинике, в магазинах, на улице то и дело вспоминают самые яркие эпизоды той злосчастной пятницы. Метель перекрывала движение транспорта. По проезжей части дороги шли машины, люди, уступая друг другу. Я видела, как на подъеме к площади Ленина в Копыле не мог взобраться автобус. Его тянул трактор и постоянно буксовал. В этом страшном скопище снега, льда и метели громадный автобус толкали и пассажиры, и прохожие. Вьюга перекрывала не только движение, но и дыхание. Можно представить, как добирались в этот день домой дети из детских садов, школ. Сотрудница редакции вела за руку свою шестилетнюю дочь домой. Девочка не выдерживала встречного потока ветра, шагала… задом наперед. И это почти два километра. В слезах она кричала: «Когда она окончится, эта зима?! Я ее не люблю!». Да, о какой любви тут можно говорить. Многие дороги были усеяны покореженными машинами, которые порывами ветра просто сметало в кювет. Примеров можно привести немало. Но все же хотелось обратить внимание на самый главный урок, который преподнес «Хавьер». Люди стали ближе друг к другу. Один из руководителей учреждения не смог добраться домой до Несвижа, и его приютили в небольшой деревеньке Куковичи. Так поступали многие, невзирая на то, что перед ними были совсем незнакомые люди. Но во многих избах копыльских деревень в этот день согревали горячий чай и предлагали теплую одежду, постель. А уж о солидарности на дорогах можно и не говорить! Водители выручали друг друга, вытягивали из снежных заносов. А еще «Хавьер» принес нам много волнения. Добравшись домой, мы хватались за телефоны, чтобы перезвонить своим родным, близким. Как они там? Не упало ли дерево на дом? Можно ли под напором снега открыть дверь на улицу? Одна знакомая, проживающая в деревне, вспоминает, как вышли с мужем из дома прочищать дорожку, а получился настоящий тоннель. Как радовались, когда услышали голоса: — Сосед, как ты? Живой? В ответ – хороший здоровый смех. А как же иначе?! …Когда верстался номер, в редакции прозвучал звонок. В разговоре человек, не пожелавший назвать свою фамилию, с криком обвинял редакцию в том, что на ее страницах нет критики по вопросу уборки снега. — Ведь прошло уже две недели с момента циклона, а возле нашего многоэтажного дома много снега, а на тротуаре – голый лед. Мне пришлось объяснить недоумевающему взрослому мужчине, что в городе и районе делается все возможное для  устранения последствий циклона. Конечно, еще много нерешенных вопросов. Но ведь никто не ожидал всей тяжести природного явления. С трудностями столкнулись не только у нас, но и в других странах, где прошлась стихия. — Может, стоило бы жильцам вашего дома выйти и очистить придомовую территорию? – обратилась я к мужчине. – Видели по телевизору, как в некоторых городах организована эта работа? И молодые, и постарше выходят на расчистку снега и льда. Для себя же стараются. Благое дело. На что мой собеседник ответил: — Я пойду работать?! Мне за это не платят. Да это просто бардак. Потом был гудок. Так где же все-таки бардак? Я не нахожу его в действиях и поступках тех, кто в тяжелейших природных условиях работал на снегоочистительной технике, обеспечивал стойкое электроснабжение, кто стоял на страже законности и безопасности людей, кто, рискуя жизнью, вел вперед автобусы и маршрутки, кто протягивал руку помощи незнакомым людям. Сегодня можно все перечеркнуть одним лишь словом. Но это присуще только равнодушным людям, с сарказмом  взирающим на то, что делается вокруг. Как хорошо, что их немного. Мария ШЕИНА  

Впервые в Копыле - соревнования на татами

27.03.2013
[caption id="attachment_25738" align="aligncenter" width="443" caption="Во время схватки"][/caption] Работа корреспондента предоставляет великолепные возможности совершать открытия. Таким открытием стали соревнования по вольной борьбе, которые состоялись на базе ГУО «Средняя школа №2 г. Копыля им. Т. Гартного». Особую значимость придавал тот факт, что это первые соревнования по названному виду спорта, прошедшие в нашем районе. Участники товарищеского матча – мальчишки  и  девчонки (!) 1999–2002 г. р. из Клецка и Копыля. Интересно, что присутствовавшая на состязаниях моя одиннадцатилетняя дочь сделала очень правильный вывод: «Бороться – это не значит размахивать кулаками. Бороться – это целая наука!» И постичь азы этой науки, поверьте, дело не одного года упорных занятий спортом. Для того, чтобы победить в схватке, только физической подготовки недостаточно: знания психологии, умение видеть, находить слабые места соперника, а затем в течение нескольких мгновений решить, как правильно их использовать, – это целое искусство. Владимир Митуневич – тренер ГУ «МОКСДЮШОР», чьи знания и навыки помогли копылянам овладеть приемами вольной борьбы, цель которой – положить соперника на лопатки, а значит – победить.

Спортивный зал СШ №2. На полу – разноцветный татами. Перед началом для разминки и развития гибкости ребята демонстрируют определенный набор акробатических упражнений: кувырки, колесо, фляк, рондат, стойка и хождение на руках, подъем со спины прогибом. Поражает гибкость юных борцов. Из-за того, что участие в подобных соревнованиях – приоритет мужчин, на трибунах в числе болельщиков преобладают девушки. Звучит свисток рефери, и на татами появляется первая пара борцов. Это мальчишки 11 лет, довольно худощавые на вид. Но вот они сошлись в схватке – и болельщики увидели настоящий бойцовский азарт, умноженный на огромное желание победить, и… первые слезы поражения. Наверное, так (или приблизительно так) можно было бы описать каждую пару боровшихся. Но я не буду этого делать: словами  не передать  пыл юных спортсменов. Отмечу лишь, что довольно интересно было наблюдать за «женской» схваткой: здесь эмоции заметно преобладали над чисто мужским расчетом. [caption id="attachment_25740" align="aligncenter" width="443" caption="Переживания болельщиц"][/caption] – Бой за первое место! – объявляет Владимир Иванович. Болельщики заметно оживились. Борцы, для которых это уже не первая схватка сегодня, максимально используют запасы физических и психологических приемов. Судья называет победителей. С вашего позволения, я укажу лишь имена копылян, которым под силу оказалось занять призовые, но не первые ступени пьедестала почета: Влад Киневич, Валерий Бируля, Кирилл Мацкевич, Влад Добровольский, Алексей Байрашевский, Андрей Зарембовский, Александр Зарянов, Алексей Путрич, Елена Новик и Зарина Чадович. А настоящими лидерами стали наши земляки Евгений Таряйкин и Константин Выскварко. Все победители награждены Почетными грамотами и ценными подарками. Звучит финальный свисток. И пусть на сегодня соревнования завершены – стремлением к победе станет продолжение состязаний: республиканский турнир, который состоится в Клецке в июне 2013 года. Диана ТКАЧЕНКО Фото автора    
Страница 308 из 1058