Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

info

info

Происшествия на воде

28.10.2024
По оперативным данным Минского областного Совета ОСВОД на водах области произошла гибель 33 человек, из них 3 детей. Как же произошла гибель несовершеннолетних? В Любанском районе на рыбалке утонул шестилетний мальчик, его дед бросился спасать малыша, но и сам погиб. В Воложинском районе утонул двухлетний ребенок на собственном подворье в копанке. В г. Борисове погибла двенадцатилетняя девочка при купании на р. Березина в 3 км от спасательной станции. На территории Копыльского района на озере д. Куцевщина Великораевского сельсовета 22 июня 2013 года в 18.30 был обнаружен труп жителя Несвижского района Ждановича Александра Владимировича, 1977 г. р. Следственным комитетом ведется проверка по факту утопления. По данным пресс-службы УС ОСВОД Республики Беларусь на 27 июня текущего года гибель на водах в стране составила 222 человека, в т. ч. 20 несовершеннолетних. ОСВОД напоминает и предупреждает: берегите себя и своих близких. Мария КАНЦЕЛЯРЧИК, председатель Копыльской РГОО ОСВОД  

Аўтаклуб дорыць радасць

28.10.2024
Пры Капыльскім раённым Цэнтры культуры паспяхова працуе аўтаклуб. На пачатку лета аўтаклуб ужо шмат дзе пабываў, і на гэтым ён не збіраецца спыняць сваю работу: надалей таксама плануюцца выезды. У планах розныя мерапрыемствы: канцэрты і міні-канцэрты, з якімі мы будзем наведваць маланаселеныя і аддаленыя вёскі Капыльшчыны. Так, 30 чэрвеня 2013 г. аўтаклуб РЦК г. Капыля, народны ансамбль народнай песні “Спадчына” і самадзейныя артысты Бучацінскага СДК наведалі маланаселеныя вёскі Ракіні і Лютовічы Бучацінскага сельсавета. На Капыльшчыне існуе шмат вёсачак, у якіх жывуць добрасумленныя, шчырыя і працавітыя людзі. Менавіта ў гэтых мясцінах самае высокае неба і духмяныя кветкі, звонкі птушыны спеў і зялёныя сенажаці. Удзельнікі народнага ансамбля РЦК “Спадчына” сумесна з удзельнікамі мастацкай самадзейнасці Бучацінскага СДК, у склад якой уваходзяць Л. М. Сянюк, І. В. Шпілеўская, Н. М. Баран, М. М. Шумская і мастацкі кіраўнік Я. Л. Сянюк, падрыхтавалі канцэртную праграму. У падтрымку калектываў выступіў і жыхар аграгарадка Быстрыца –  Уладзімір Вячаслававіч Чэмікаў. Парадавалі сваім выступленнем прысутных удзельнікі фальклорнага калектыву “Лютовіцкія вячоркі“, у склад якога ўваходзяць А. А. Захар’яш, М. А. Кулеш, Н. І. Емяльянава, В. П. Ждановіч. У іх выкананні прагучалі цудоўныя песні. Жыхары вёсак вельмі цёпла сустракалі артыстаў і не шкадавалі  апладысментаў. Некаторыя нават кінуліся ў скокі. Развітваючыся, гледачы дзякавалі і запрашалі завітаць да іх яшчэ. Святлана ПАПОК, загадчык аўтаклуба  

Прытрымлівайцеся рэкамендацый

28.10.2024
На прамую лінію па прафілактыцы афрыканскай чумы свіней да галоўнага ветэрынарнага ўрача раёна Анатоля Ладыгі звярнуліся 12 чалавек. Тэлефанавалі з розных куткоў Капыльшчыны. Гэта сведчыць аб тым, што пытанне даволі надзённае і хвалюючае. Напрыканцы прамой лініі мы папрасілі Анатоля Міхайлавіча яшчэ раз звярнуць увагу на самыя актуальныя моманты: — З боку ветэрынарнай службы і ад сябе асабіста хачу парэкамендаваць насельніцтву максімальна правесці забой дарослага пагалоўя. Звязана гэта з тым, што ёсць два афіцыйна зарэгістраваныя ачагі захворвання на АЧС у нашай краіне (Іўеўскі раён Гродзенскай вобласці і філіял “Лучоса” Віцебскай вобласці). Па магчымасці неабходна абмежаваць наведванне гэтых рэгіёнаў без асаблівай патрэбы. Ёсць афіцыйнае заключэнне, што дадзены вірус быў занесены ў Беларусь з камбікормам. Другі момант – міграцыя дзікоў. Яны з’яўляюцца першакрыніцай распаўсюджвання хваробы ў дзікай прыродзе і, адпаведна, потым у асабістых падсобных гаспадарках і спецыялізаваных арганізацыях, дзе займаюцца вырошчваннем, адкормам, продажам свіней. Таму яшчэ адна рэкамендацыя насельніцтву – абмежаваць знаходжанне людзей у чужых дварах і асабліва ў хлявах. Калі пры наведванні лесу вы ўбачылі труп дзіка, тэрмінова паведаміце пра яго месцазнаходжанне ў раённую ветстанцыю, раённую арганізацыйную структуру Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў ці сельсавет, самі яго не чапайце. Пры вяртанні дамоў здыміце вопратку, памыйце яе, ні ў якім выпадку не заходзьце ў ёй у хлеў. У сетцы зоаветзабеспячэння, у нашых установах у продажы ёсць сродкі для дэзінфекцыі: тубісан, мікрацыд, вірацыд і іншыя, якія знішчаюць вірус. Таксама вельмі добра праводзіць апрацоўку хлорнай вапнай. Атрымаць падрабязную інфармацыю можна як у нашай станцыі, так і ў ветспецыялістаў у гаспадарках на месцах. Дарэчы, яшчэ раз падкрэслю, што на гэту хваробу хварэюць толькі свінні. Астатнія хатнія жывёлы, як і грызуны могуць быць яе пераносчыкамі. Калі ў вашых гадаванцаў павысілася тэмпература, з’явіліся цёмна-фіялетавыя плямы на целе, назіраецца сінюшнасць вушэй, канечнасцей і іншыя прыкметы, тэрмінова запрасіце да сябе ветспецыяліста. Звяртаюся да ўсіх жыхароў раёна з просьбай праявіць грамадзянскую пазіцыю, каб захаваць у бяспецы сябе, сваё падвор’е, а значыць і свой раён. Падрыхтаваў Сяргей КОЗЕЛ  

Продолжение следует…

28.10.2024
В 2001 году после издания книги «Память. Копыльский район» районная комиссия обратилась ко всем землякам со словами извинения за то, что, возможно, по каким–то причинам не обо всех, кто заслуживает этого, можно прочитать на страницах историко–документальной хроники. Комиссия пообещала, что поисково–исследовательская работа будет продолжаться и никогда не закончится. Будут открываться новые факты, имена, которые войдут в дополнение к истории нашей родной копыльской земли. Случилось так, что 25 июня 2013 года в г. Минске в служебной командировке находилась Галина Александровна Нахманович, заместитель генерального директора  ТОО  «Ордабасы Кус» (Казахстан). 24 июня она в сопровождении Марины Владимировны Леонович, менеджера туристической компании «Виаполь», посетила наш район с целью пройтись по улочкам города, деревни Веселое, где жили ее деды, ее семья. Оказывается, Галина Александровна хорошо знала Свинковскую Елену Иосифовну из д. Черногубово, которая получила звание Героя Социалистического Труда, когда работала в совхозе «Джамбульский»  вместе с ее отцом. Новостью для нас было, что и Соболевский Антон Кузьмич из д. Веселое в Казахстане тоже получил звание Героя Социалистического Труда. Но об этом в следующий раз. А сейчас мы познакомим вас с нашим земляком-героем Нахмановичем Александром Львовичем. ОТМЕЧЕН ЗА ТРУД Нахманович Александр Львович родился 15 ноября 1924 г. в селе  Пузово (сейчас д. Веселое) Копыльского района Минской области. Родители: отец — Нахманович Лев (Лейба) Иосифович, мать — Жуховицкая Матля (Малка) Мееровна. В 1934 году семью выслали из Белоруссии в Казахстан. Сначала семья проживала в Алма-Атинской, а затем — в Джамбульской области. Отец работал агрономом-садоводом в Джамбульском свеклосовхозе, мать занималась домашним хозяйством. В семье было четверо детей: три сына и дочь. В 1938 году отца арестовали, в 1942 году он умер в заключении, впоследствии — посмертно был реабилитирован. Александр Львович — участник Великой Отечественной войны (старшина полковой разведки), инвалид Отечественной войны I группы. Вернувшись после фронта в Джамбульский свеклосовхоз, он стал работать учетчиком, затем управляющим отделением, пока его не избрали председателем колхоза имени ХХII партсъезда Джамбульского района. После того, как возглавляемый им колхоз имени ХХII партсъезда стал одним из самых передовых в Казахстане, Александра Львовича направили в колхоз «Трудовой пахарь» Свердловского района, и он вывел это отстающее хозяйство в передовые. В 1972 году его назначили начальником Джамбульского областного управления сельского хозяйства, но по настоятельной просьбе колхозников в 1975 году Нахманович вновь вернулся в колхоз «Трудовой пахарь», где и проработал до 1992 года, до выхода на пенсию. Одновременно с работой он постоянно учился. В 1964 г. заочно окончил Казахский Государственный сельскохозяйственный институт (агрономический факультет) по специальности «ученый агроном». В 1970 г. в этом же институте защитил кандидатскую диссертацию «Экономика, организация и планирование сельскохозяйственного производства». В том же году ему было присвоено звание кандидата экономических наук. Под руководством нашего земляка колхоз «Трудовой пахарь» стал крупным многоотраслевым хозяйством, достиг высоких производственных показателей. За успешную работу в 1966 году Нахмановичу А. М. было присвоено звание Героя Социалистического Труда, также он был награжден орденами Ленина, Октябрь-ской Революции, Дружбы народов,  Отечественной войны (I степени) и 15-ю медалями. Трижды избирался депутатом Верховного Совета Казахской ССР (7, 9 и 10-го созывов), являлся делегатом ХХV и ХХVII съездов КПСС, делегатом III и IV Всесоюзных съездов колхозников. Валентина ШУРАКОВА, директор ГУ «Копыльский районный краеведческий музей»  

“Па старых вуліцах Капыля”

28.10.2024
Разам з Капыльскім раённым краязнаўчым музеем мы працягваем падарожжа па старых вуліцах нашага горада. Сёння пагаворым пра іх назвы: былыя і сучасныя [caption id="attachment_28504" align="aligncenter" width="443" caption="Вуліца Набярэжная. 50-я гады XX ст."][/caption] Яшчэ ў 1872 годзе настаўнік Шыманоўскі С. запісаў, што мястэчка Капыль цягнулася на пятнаццаць вёрст. З ім злучаліся блізкія вёскі: Кацельнікі - за тры вярсты, там знаходзіўся кацельны завод, Нізкавічы - чатыры вярсты, з Нізкім рынкам, Стары Капыль - у шасці вярстах, гэта Старое месца.  Цікавым з’яўлялася і геаграфічнае размяшчэнне мястэчка. Месца было амаль цалкам абмежавана прыроднымі перашкодамі. Узгорак, на якім зараз знаходзіцца цэнтр Капыля, з трох бакоў перарэзвалі рэчкі Каменка і Мажа, а ў раёне сучаснай вуліцы Пралетарскай і далей, на паўднёвы захад, да Мажы спускалася некалькі глыбокіх яраў. У адным з першых дакументаў 1648 года, дзе сустракаюцца даныя па тапаграфіі Капыля, узгадваецца гасцінны дом, які знаходзіўся на рагу Рынка і вуліцы Спаскай. Назва вуліцы можа сведчыць аб знаходжанні тут некалі Спаса-Праабражэнскай царквы, паданні аб якой захоўваліся яшчэ ў другой палове ХІХ стагоддзя. [caption id="attachment_28505" align="aligncenter" width="443" caption="Вуліца Жылуновіча. Сучасны выгляд. Уніз - дарога ад царквы"][/caption] У 1669 годзе Капыль складаўся з замка, Рынкавай плошчы (зараз плошча Леніна), 8 вуліц і 2 завулкаў. Цэнтральнае месца ў горадзе займаў Рынак, дзе знаходзіліся 36 мяшчанскіх і шляхецкіх дымоў, каталіцкі касцёл, кальвінскі збор з плябаніяй, мытны дом і яўрэйская блума. На прылеглых да Рынка вуліцах знаходзіліся царкоўны пляц і яўрэйская школа. Асноўныя вуліцы разыходзіліся ў розныя бакі ад Рынка, у накірунку гандлёвых шляхоў, а розныя бакі Рынка былі працягам гэтых вуліц. Такая планіроўка места захавалася амаль да канца XIX стагоддзя, а, з невялікімі зменамі, і да нашага часу. Буйнейшай вуліцай з’яўлялася Пясецкая (або Царкоўная, цяпер вул. Жылуновіча), якая ішла з Рынка ў накірунку мястэчка Пясочнае. На ёй знаходзіліся царкоўны і 70 дымоў. Другой па велічыні вуліцай была Ходзькаўская (у ХІХ ст. вул. Нясвіжская, зараз вул. Савецкая), якая ішла ад Рынка паралельна з Пясецкай. Рух па гэтай вуліцы абслугоўваў сядзібы, быў як бы для ўнутранага карыстання, для хадзьбы пехатой. Гэтая асаблівасць і адбілася ў назве. Пазней вуліца сфарміравалася як накірунак на Нясвіж і стала звацца Нясвіжскай. Направа ад Нясвіжскай вуліцы адыходзіла вуліца Слабодская (сучасная Камсамольская). Сваю назву яна атрымала, відаць, ад некалі існаваўшай у гэтым месцы слабады - паселішча, жыхарам якога падчас засялення надаваліся пэўныя льготы. [caption id="attachment_28506" align="aligncenter" width="443" caption="Капыль. 1959 год. Фота зроблена Феліксам Марозам з польскіх могілак"][/caption] Насупраць вуліцы Слабодскай, налева ўніз ад Нясвіжскай адыходзіла вуліца Дубніцкая (захаваўся фрагмент на вул. Камсамольскай), на якой знаходзілася яўрэйская школа. Яшчэ далей, на ўскрайку места, ад Нясвіжскай вуліцы налева ўніз адыходзіў Дубніцкі завулак (не захаваўся). Назва вуліцы і завулка сведчыць аб тым, што яны выходзілі ў бок дубніку - дубовага гаю. Ад Рынка ў напрамку замка, у лог, спускалася вуліца Лаговая (сучасная Замкавая). У назве адлюстравалася спецыфіка рэльефу: лог – лагчына, нізіна з дастаткова стромкімі адхонамі рэльефу. Направа ад Слабодскай вуліцы пад прамым вуглом ішла вуліца Крыжовая (потым завулак, сучасная вул. М. Горкага), якая злучала Слабодскую і Пясецкую вуліцы. Аб сувязі назвы з крыжамі сведчыць такі факт, што крыжы ці капліцы на ёй, з боку ўезду ў горад, усталёўвалі да сярэдзіны ХХ стагоддзя. Паралельна з Крыжовай, паміж Пясецкай і Ходзькаўскай вуліцамі, праходзіў так званы «Завулак з Пясецкай вуліцы». Мірнае жыццё на працягу другой паловы XVII стагоддзя спрыяла паступоваму адраджэнню места. Невялікія змены ў тапаграфіі і горадабудаўніцтве былі наступныя: на Рынку паказаны крамы, з’явілася новая вулачка - На падзамчы (зараз праезд, які злучае Лугавую і Партызанскую), а некаторыя вуліцы змянілі свае назвы. Вуліца Завальская стала звацца Завулкам за Нясвіжскай вуліцай, а вуліца Крыжовая стала ў два разы карацейшай - адна з яе частак названа Завулкам з вуліцы Ходзькаўскай. У пачатку вуліцы Пясецкай знаходзіўся рускі шпіталь. На царкоўным пляцы - дзве царквы: Раства Багародзіцы і Пакроўская са званіцай. Упершыню ўзгадваюцца яўрэйскія могілкі - керкос. Аб паступовым эканамічным развіцці места можа сведчыць павелічэнне колькасці дымоў з 252 у 1669 годзе да 292 у 1693 годзе. Аднак вясной 1695 года на вуліцах горада адбыліся ўзброеныя сутыкненні паміж атрадамі Сапегаў і Радзівілаў, што, зразумела, не магло не адбіцца на жыцці капыльскіх мяшчан. Вялікі пажар 1701 года вынішчыў цэнтральную і заходнюю часткі места. Пажар разам з ваеннымі сутычкамі сталі прычынамі значнага скарачэння колькасці дымоў - з 292 да 204. Знікла жылая забудова на Дубніцкім завулку, важніца і блума на Рынку. [caption id="attachment_28508" align="aligncenter" width="443" caption="Гэты здымак зроблены амаль з той жа кропкі польскіх могілак фотакарэспандэнтам Сяргеем Лазоўскім"][/caption] У 1744 г. зафіксаваны наступныя змены: узнікла адна новая вуліца – Слуцкая (сёння Партызанская ад пл. Леніна да р. Мажы), якая ішла ад Рынка ў напрамку замка і Слуцкага гасцінца, а шэраг іншых вуліц змянілі свае назвы: вуліца Нясвіжская стала Клецкай, Ходзькаўская - Нясвіжскай, Крыжовая - Папярэчнай, Завулак з Пясочнай вуліцы - Ходзькаўскай. Упершыню ўзгадваецца вуліца Броварная (сучасная Трактарная паміж Пралетарскай і Партызанскай), якая ішла з гасцінца Слуцкага да млына і дзе размяшчаліся кагальская лазня і некалькі бровараў. У апісанні прылеглых да места сельскагаспадарчых надзелаў ёсць звесткі пра замак. У 1669 годзе замак пусты. Да 1693 г. забудаваны, будынкі не мелі элементаў абароннага дойлідства. Фактычна – звычайны маёнтак. Ёсць падстава лічыць, што новая забудова знаходзілася менавіта на Замкавай гары і была апошняй спробай вярнуць замку жыллёвыя функцыі. Вуліца Задні Роў (зараз Пралетарская) з’явілася ў ХVIII ст. Такую назву яна атрымала таму, што знаходзілася крайняй адносна Рынка, была апошняй, задняй у заходняй частцы горада. На вуліцы Дубніцкай пазначаны летняя і зімовая яўрэйскія школы, на Пясецкай - побач з царквой упершыню ўспамінаецца школа для хрысціян. Асобна развівалася частка паселішча за ракой Каменкай, дзе знаходзілася Барысаглебская царква. Пра час пачатку і спынення жыцця ў гэтай мясцовасці без дапамогі надзейных археалагічных крыніц меркаваць цяжка. Дакументы ХVIII ст. захоўваюць пералік сельскагаспадарчых надзелаў, якімі карысталіся капыляне. Большасць з іх зараз знаходзіцца пад гарадской забудовай. Абапіраючыся на даныя таго часу, можна меркаваць, што Яцкоўшчына знаходзілася ў раёне сучаснай вуліцы Горкага (ад скрыжавання Пралетарскай у бок выезду з горада), Засценак – у раёне вуліц Пралетарская і Працоўная, Пікулеўшчына – у раёне вуліц Ручаёвай і Камсамольскай (за ракой Каменкай), Малая Байкоўшчына – паміж вуліцамі Савецкая і Жылуновіча ў раёне сучаснай бальніцы, Вялікая Байкоўшчына – паміж Жылуновіча і Мінскай, Шусціна – паміж вуліцамі Мінскай і Дзяржынскага, Салаў- ёўшчына – у раёне аўтавакзала, Грыцава гара – уздоўж вуліц 2-я Заазёрная, Падзамча – каля замка, Клебаншчына – у раёне сучасных каталіцкіх могілак. Каменшчына знаходзілася на ўсход ад горада, Старына – за Старым Капылём, Рэпішкі – у бок Аножак. Падрыхтавала Дзіяна ТКАЧЭНКА па матэрыялах кнігі “Капыль і Магдэбургскае права: нарысы гісторыі горада XIV–XIX стагоддзяў”, ЮрСа Принт, Гродна, 2012 г. Фота з архіва музея і Сяргея Лазоўскага        
Страница 220 из 1058