Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

admin_222

admin_222

Копыльский районный исполнительный комитет принял решение №672 от 25 мая 2011 г. «Об очередном призыве граждан на срочную военную службу»

18.10.2024
На основании Закона Республики Беларусь «О воинской обязанности и воинской службе» от 5 ноября 1992 года, Указа Президента Республики Беларусь от 18 мая 2011 г. №200 для организованного проведения призыва граждан на срочную военную службу, планомерной и организованной отправки призванных граждан в воинские части районный исполнительный комитет РЕШИЛ: 1. Организовать призывной пункт по адресу: г. Копыль ул. М. Горького, 54 Копыльский районный военный комиссариат. 2. Призыв граждан на срочную военную службу на территории района провести в мае-июле 2011 года. 3. Создать призывную комиссию в составе: Бурак Л. М. заместитель председателя исполкома, председатель призывной комиссии. Члены комиссии: Барташевич С. М. военный комиссар Копыльского района; Рудаковский В. В. заместитель начальника РОВД; Гулевич И. В. руководитель центральной районной организации здравоохранения; Шингирей Т. А. врач, руководящий работой врачей-специалистов. Секретарь: Василевская Л. Н. медицинская сестра. 7. Гражданам, не получившим персональную повестку о явке на мероприятия призыва на срочную военную службу, явиться в военный комиссариат Копыльского района с 13 июня по 17 июня 2011 года, имея с собой документы, удостоверяющие личность. 14. Контроль за исполнением настоящего решения возложить на заместителя председателя райисполкома Бурака Л.М. Председатель   A. И. Жданеня Управляющий делами  B. М. Плашкевич

Будуць кармы — будуць і грошы

18.10.2024
Для аграрыяў распачалася новая сельскагаспадарчая кампанія — нарыхтоўка кармоў, якая, па вялікім рахунку, доўжыцца літаральна ўсё лета. У Капыльскім раёне да яе масава пры- ступілі з 26 мая, а напярэдадні, на базе ААТ “Семежава” і ЗАТ “Жыліхава” адбылося выязное пасяджэнне райвыканкама, на якім ішла гутарка пра гатоўнасць сельгаспрадпрыемстваў да “зялёнага жніва”, нагадваліся асноўныя патрабаванні тэхналогіі, абмяркоўваліся іншыя надзённыя пытанні. У адкрытым акцыянерным таварыстве “Семежава” да “зялёнага жніва” падрыхтаваліся загадзя, таму тут не ўзнікаюць пытанні накшталт таго, дзе купіць плёнку для закрыцця сянажных траншэй альбо шпагат для прэс-падборшчыкаў, як забяспечыць гаспадарку гаруча-змазачнымі матэрыяламі, якія намаганні прыкласці, каб тэрмінова завяршыць рамонт корма- ўборачнай тэхнікі. На вялікі жаль, такія праблемы — рэаліі дня сённяшняга для большасці сельгасарганізацый раёна. Таму планавае заданне ў 16 700 тон сенажу (з іх 13 000 тон з траў першым укосам), 200 000 тон сіласу і 1600 тон сена, як падзяліўся дырэктар таварыства Іван Лянько, семежаўцы выканаюць у дакладна вызначаныя тэрміны і, як заўсёды, у адпаведнасці з патрабаваннямі тэхналогіі. На скошванні і здрабненні зялёнай масы будуць задзейнічаны пяць самаходных і чатыры прычапныя касілкі, чатыры комплексы КЗР. Трамбоўкай зялёнай масы зоймуцца два “Кіраўцы”, на яе адвозку нацэлены 13 адзінак тэхнікі. Будуць працаваць пяць прэс-падборшчыкаў і два “Нью-Холанды”. Загадзя распрацаваны і зацверджаны комплексны план работ, расцэнкі (павялічаныя ў параўнанні з мінулым годам на 15-20%). Прызначаны адказныя спецыялісты. Семінар прадоўжыўся аб’ездам ААТ “Семежава”. У гэты дзень у полі працаваў толькі адзін комплекс Е-281, на якім механізатар Іван Ражко касіў люцэрну на корм дойнаму статку, а таксама касілкамі вялося падкошванне пашаў. Асноўныя работы, па сцвярджэнні кіраўніка, распачнуцца на дзень пазней. Начальнік упраўлення райсельгасхарчу Ірына Кісляк акцэнтавала ўвагу ўдзельнікаў семінара (а гэта былі кіраўнікі сельгаспрад- прыемстваў і супрацоўнікі раённых структур АПК) на неабходнасці догляду пашаў, якія ўжо патрабуюць апераджальнага падкошвання і падкошвання пасля страўлівання (як гэта робіцца ў “Семежаве”). Былі наведаны таксама палеткі з азімай пшаніцай, кукурузай. Тут тлумачэнні даваў галоўны аграном гаспадаркі Юрый Зяньковіч. Акцэнт быў зроблены на неабходнасці дасканалага кантролю за станам пасеваў, каб не прапусціць тэрміны правядзення чарговых апрацовак культур. Дырэктар ЗАТ “Жыліхава” Аляксандр Кукраш таксама падзяліўся сваімі планамі арганізацыі корманарыхтоўчай кампаніі, адзначыўшы, што нарыхтоўку кармоў з траў першым укосам тут гатовы правесці за 15 дзён. Вельмі добрае ўражанне пакінула наведванне машынна-трактарнага двара гаспадаркі, дзе пануе адмысловы парадак. Такі ж парадак і на тэрыторыях малочнатаварных ферм. Дарэчы, гэта праблема была агучана старшынёй райвыканкама Анатолем Жданенем як адна з самых надзённых. Пра неабходнасць навядзення парадку на прыфермскіх тэрыторыях і МТП гаварылася не адзін раз, аднак не ў кожнай гаспадарцы да гэтага адносяцца на поўным сур’ёзе. Таму ўбачанае падчас семінара павінна хаця б крыху разбудзіць у кіраўнікоў самалюбства і жаданне выглядаць не горш за іншых. Ля сянажных траншэй галоўны ветурач раёна Леанід Паляшчук яшчэ раз нагадаў кіраўнікам сельгаспрадпрыемстваў пра асноўныя патрабаванні тэхналогіі нарыхтоўкі кармоў. Здаецца, нічога новага і складанага няма: скасі траву, не дапусціўшы яе пераспявання, пакінь на нейкі час для правяльвання, здрабні да рэкамендуемых памераў, дастаў у вычышчаную, падрамантаваную, выбеленую сянажную траншэю, трамбуй кругласутачна цяжкавагавымі трактарамі, закрый масу плёнкай. А галоўнае — паспей справіцца з работай за 3-4 дні. І ў выніку — атрымаеш высакаякасныя кармы, якія, у сваю чаргу, дадуць аддачу і ў мясной, і ў малочнай жывёлагадоўлі. Аднак з года ў год ветслужбы, якія вядуць кантроль якасці кармоў, канстатуюць шматлікія парушэнні тэхналогіі. Атрымліваецца, што элементарнае нежаданне спецыялі- стаў дакладна выконваць свае абавязкі і, магчыма, няўменне кіраўнікоў строга спытаць з іх за выкананую работу, прыводзіць да таго, што кармоў хапае толькі перазімаваць, і карміць жывёлу даводзіцца, што называецца, з калёс. Пра якія прывагі і надоі ў такім выпадку гаварыць?.. Падчас пленарнага пасяджэння старшыня райвыканкама Анатоль Жданеня, звяртаючыся да кіраўнікоў, яшчэ і яшчэ раз гаварыў пра неабходнасць адчуваць сябе гаспадаром, адносіцца да ўсяго, што робіцца ў сельгаспрадпрыемстве, па-гаспадарку, строга пытаць за зробленае з падначаленых і не забываць справядліва аналізаваць сваю дзейнасць. Тады будзе рэзультат. Было абмеркавана таксама выкананне Праграмы “Малако”, якое ідзе вельмі няпроста, заслуханы тлумачэнні некаторых кіраўнікоў і спецыялістаў, дадзены канкрэтныя рэкамендацыі. Маргарыта САКОВІЧ НА ЗДЫМКАХ: моманты семінара. Фота аўтара

ПАЧАЛАСЯ ПАДПІСКА

18.10.2024
на раённую газету “Слава працы” на ІІ паўгоддзе  2011 года. Кошт:  індывідуальнай — 6900 руб. — на месяц; ведамаснай —  13 800 руб.  на месяц. Заставайцеся з намі!

«МЯСЦОВЫ ЧАС»

18.10.2024
Яшчэ раз пра навядзенне парадку На мінулым тыдні ў Капыльскім раёне прайшлі  сходы грамадзян. Як паведаміла старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Сандрозд, падчас іх вялася растлумачальная работа па выкананні далейшых мерапрыемстваў па навядзенні парадку ў населеных пунктах раёна. Першы этап ужо паспяхова пераадолены. Другі ўключае ў сябе падкошванне падвор’яў, вуліц, ліквідацыю старых агароджаў, наданне эстэтычнага выгляду фасадам дамоў, іншых збудаванняў. Насельніцтву яшчэ раз нагадана аб забароне стыхійных сметнікаў, дарэчы, за ўтварэнне якіх пагражае накладанне штрафу да 10 базавых велічынь. Струхнелых сядзіб не павінна быць Чарговы Дзень сельскіх Саветаў адбыўся на базе Камсамольскага. На парадак дня выно- сілася пытанне аб рабоце, што праводзіцца сельскімі Саветамі па выкананні Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №70 ад 3 лютага 2006 года “Аб мерах па ўпарадкаванні ўліку і скарачэнні колькасці пустуючых і старых дамоў з гаспадарчымі і іншымі пабудовамі ў сельскай мясцовасці”. Напачатку ўдзельнікі мерапрыемства зрабілі аб’езд тэрыторыі Капыльскага, Цімкавіцкага, Блеўчыцкага, Доктаравіцкага, Грозаўскага і Камсамольскага сельсаветаў. На пасяджэнні былі заслуханы справаздачы старшынь па выкананні Указа Прэзідэнта №70. Работу па скарачэнні колькасці пустуючых і старых дамоў і пабудоў прааналізавала галоўны спецыяліст аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі Марына Канончык. Пра прыцягненне ў сельскагаспадарчы абарот пустуючых земляў гаварыла ў сваім выступленні начальнік землеўпарадкавальнай службы райвыканкама Людміла Матусевіч. Пры аналізе работы з насельніцтвам па навядзенні парадку на зямлі на тэрыторыі Камсамольскага сельскага Савета была звернута ўвага на ўтрыманне ўсіх форм гаспадарання ў адпаведнасці з нормамі санітарнага стану. Адзначана станоўчая тэндэнцыя. Аднак яшчэ прадугледжаны работы па ліквідацыі несанкцыянаваных сметнікаў, дадзены даручэнні па навядзенні парадку на гаспадарчых дварах, неабходна больш творча падысці да абустройства кветнікаў і завяршыць прыцягненне пустуючых участкаў у сельгасабарот.      Абмеркавалi важныя пытаннi На мінулым тыдні адбылася ХI сесія Капыльскага раённага Савета дэпутатаў 26 склікання. Дэпутаты і запрошаныя абмяркоўвалі надзвычай важныя пытанні. Гутарка ішла аб рабоце аддзела ўнутраных спраў райвыканкама па забеспячэнні грамадскага парадку, выкананні мерапрыемстваў па аздараўленні крымінагеннай абстаноўкі ў Капыльскім раёне. Заслухалі справаздачу райвыканкама па рэалізацыі Дырэктывы №2 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2006 года. Была зацверджана і Тэрытарыяльная праграма дзяржаўных гарантый па забеспячэнні медыцынскім абслугоўваннем насельніцтва Капыльскага раёна на 2011 год.  Паміж уладай і насельніцтвам Звяном, якое аб’ядноўвае мясцовую ўладу і насельніцтва, з’яўляюцца старэйшыны населеных пунк- таў. На сёння іх функцыі даволі шырокія. Яны не толькі даносяць разнастайную інфармацыю да вяскоўцаў па добраўпарадкаванні, але і праводзяць выхаваўчую работу з праблемнымі сем’ямі, а таксама падворныя абходы. Зараз у раёне добраахвотныя функцыі старэйшын выконваюць 162 чалавекі. Гэта надзейныя памочнікі старшыням сельскіх Саветаў, раённай уладзе. Яны пастаянныя ўдзельнікі пасяджэнняў сельвыканкамаў, сесій сельскіх Саветаў дэпутатаў, запрашаюцца на злёты перадавікоў народнай гаспадаркі раёна, сесіі райсавета дэпутатаў, праз іх трымаецца сувязь з участковым інспектарам міліцыі. Звычайна старэйшынамі выбіраюць тых людзей, якія маюць арганізатарскія здольнасці, самі не баяцца ніякай работы, заўсёды знаходзяцца на перадавой. Пераважную большасць з іх — 56% — складаюць працуючыя, астатнія — пенсіянеры, якія таксама неабыякавыя да жыцця свайго населенага пункта, былыя актывісты грамадскага жыцця. У ліку тых, хто найбольш вызначаецца, у райсавеце назвалі старэйшын Доктаравіцкага сельскага Савета Надзею Місючэнку, Эдуарда Куццю, Цімкавіцкага – Зою Лявар, Аляксея Наркевіча, Слабада-Кучынскага – Святлану Астрэйку, Алену Фяткевіч, Капыльскага – Святлану Аніхоўскую, Віктара Рымашэўскага, Веру Чаркас, Ганну Барысевіч, Зою Карпяленю і многіх іншых. У Блеўчыцкім сельскім Савеце такі давер аказаны старэйшынам Надзеі Кіені і Алене Сямашцы. Надзея Міхайлаўна ўжо каля дзесяці гадоў выконвае грамадскія абавязкі ў в. Блеўчыцы. Яе асноўны занятак – бібліятэкар мясцовай установы культуры. Як яна сама адзначыла, усё жыццё займае актыўную жыццёвую пазіцыю. Была старшынёй савета піянерскай дружыны, старастай у школе, інстытуце. І цяпер ніколі не забываецца пра праблемы аднавяскоўцаў. Алена Аляксееўна з’яўляецца прадстаўніком органа тэрытарыяльнага самакіравання ў в. Мацкевічы. Звыш 20 гадоў адпрацавала брыгадзірам паляводчай брыгады, таму ў вёсцы яна добра вядома. Каля двух гадоў таму яе абралі старэйшынай. Жанчына не пакідае сваіх землякоў ні ў горы, ні ў радасці. Па любым пытанні яны знаходзяць падтрымку. Вельмі ўдзячны вяскоўцы і сацыяльнаму работніку Таццяне Ціунчык за ўвагу і чуласць. НА ЗДЫМКАХ: 1. Старшыня райсавета М. Сандрозд (справа) гутарыць з А. Сямашкай; 2. Н. Кіеня.     Падсобная гаспадарка — справа агульная Пытанні асабістых падсобных гаспадарак знаходзяцца на пастаянным кантролі ў райвыканкаме і райсавеце дэпутатаў. Асаблівая ўвага надаецца арганізацыі закупу малака. Галоўная задача – ахапіць усіх, хто жадае. Дарэчы, гэта работа праводзіцца бесперапынна, на працягу ўсяго года. Калі прааналізаваць сітуацыю за чатыры месяцы гэтага года, то валавы збор з падвор’яў за перыяд склаў 235 тон, гэта на 10% менш, чым летась (трэба ўлічыць, што кароў зменшылася на 250 галоў). Але ж закуп ад адной каровы павялічыўся: набыта на 17% больш малака за ўзровень папярэдняга года. Асабліва адзначаецца прырост у Браткаўскім, Блеўчыцкім, Бучацінскім, Доктаравіцкім, Капыльскім, Семежаўскім, Пацейкаўскім і Слабада-Кучынскім сельскіх Саветах. Такім чынам, у насельніцтва захоўваецца добрая тэндэнцыя прадаваць лішкі прадукцыі дзяржаве, разам з тым папаўняць свой бюджэт. Яшчэ адно пытанне, што зараз знаходзіцца ў полі зроку мясцовай улады, — арганізацыя выпасу жывёлы. Як адзначыла старшыня райсавета дэпутатаў Марыя Сандрозд, сёлета ўзнікла толькі адна праблема наконт аддаленасці пашы, якая станоўча вырашана. Таксама своечасова завершаны пасяўныя работы на прысядзібных участках і ў палях севазвароту. Запыты ўсіх жадаючых былі задаволены, не паступіла наконт гэтага ніводнага звароту. Застаецца пажадаць, каб вырас добры ўраджай. Марыя Сандрозд таксама падкрэсліла, што перад сельскімі Саветамі пастаўлена задача па ліквідацыі межаў паміж участкамі (каб быў задзейнічаны кожны кавалак зямлі) і старых агароджаў.

Пагубная привычка убивает каждого десятого

18.10.2024
В Республике Беларусь с 10 по 31 мая 2011 года проводится антитабачная акция «Беларусь против табака». Курение - социальная проблема общества как для курящей, так и для некурящей его части. Для первой - проблема бросить курить, для второй - избежать «пассивного курения», сохранить здоровье. Какой же вред наносит организму эта вредная привычка? На этот вопрос отвечает главный государственный санитарный врач Копыльского района Алексей КОРОЛЬ: — По данным Всемирной организации здравоохранения каждый год в мире от курения умирают более 5 миллионов человек. Пагубная привычка убивает каждого десятого — примерно 500 миллионов живущих в настоящее время людей могут погибнуть, причем более половины из этого числа — дети и подростки. Систематическое поглощение никотина вызывает привыкание к нему. Каждая выкуренная сигарета сокращает жизнь человека на 14 минут. Специалистами подсчитано, что 1-2 пачки сигарет содержат смертельную дозу никотина. Курильщика спасает только то, что эта доза вводится в организм постепенно. В состав табачного дыма входит около 3000 химических веществ, способных повреждать живые ткани. Ожидаемая продолжительность жизни курящих на 5-7 лет меньше по сравнению с некурящими людьми. У курильщика изменяется цвет лица, преждевременно появляются морщины, желтеют зубы, изо рта появляется неприятный запах, грубеет голос. Курение способствует развитию заболеваний сердечно-сосудистой и дыхательной систем, онкологии, импотенции. Особенно страдают от табакокурения беременные женщины: увеличивается риск патологии беременности, выкидышей, гибели плода. А далее — отставание в физическом и умственном развитии, снижение иммунитета и адаптационных возможностей организма детей, являющихся «невольными курильщиками» во время беременности матери. Курящие подвергают опасности не только себя, но и окружающих людей. Вдыхание табачного дыма некурящими называется «пассивным курением». Табачный дым, который человек вынужден вдыхать, содержит в 50 раз больше канцерогенов и аммиака, в 5 раз больше окиси углерода, вдвое больше смол и никотина, чем поступает в организм самого курильщика. Особенно страдают дети: заболевание легких в грудном и раннем детском возрасте у детей в семье курильщиков почти в 2 раза выше. По данным социологического исследования в настоящее время курит около одной трети населения нашей республики, причем самый высокий процент курильщиков наблюдается в возрастной группе 16-29 лет. Треть курящих опрошенных имеют желание бросить курить по причине ухудшения самочувствия, стремления стать примером для детей, из-за недовольства близких и коллег. Можно ли бросить курить? Можно! Сделайте это не завтра, а сегодня, прямо сейчас. Победите свои слабости, станьте сильнее. Помните, что некурящие люди чувствуют себя увереннее в современном обществе, лучше выглядят, дольше живут, сохраняют эмоциональную и физическую активность и, соответственно, быстрее добиваются успеха. Подготовила Мария ШЕИНА
Страница 70 из 228