Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

admin_222

admin_222

Тры ачкі ў залік

18.10.2024
Футбольны клуб “Капыль” на выездзе правёў матч першага тура другой лігі чэмпіяната Мінскай вобласці. У Нясвіжы нашы футбалісты сустрэліся з мясцовай камандай “Медпрэпараты-Верас”. У напружанай барацьбе капыляне атрымалі перамогу з лікам 3:2. Наступная сустрэча адбудзецца на фізкультурна-аздараўленчым комплексе горада ў нядзелю, 5 чэрвеня, дзе наш футбольны клуб сустрэнецца з камандай “Беразіно”. Аматараў гэтай відовішчнай гульні запрашаем на ФАК г. Капыля ў 14.00, каб падтрымаць нашу каманду і цікава правесці выхадны дзень. Сяргей ЛАЗОЎСКІ

У работу ўключыліся ўсе

18.10.2024
Усе сельгаспрадпрыемствы Капыльшчыны ўключыліся ў корманарыхтоўчую кампанію. Паводле інфармацыі, атрыманай ва ўпраўленні райсельгасхарчу, на 31 мая ўжо было скошана 3803 га траў першым укосам (19 % ад неабходнага), у тым ліку за апошні дзень — 788 га. Убрана — 1489 га — 39 % ад скошанага. ААТ “Скабін” і “Ціміразеўскі” распачалі нарыхтоўку сена — назапашана, адпаведна, па 55 і 28 тон. Кіпіць работа ля сянажных траншэй у 9 гаспадарках. Лепшы рэзультат паказваюць у ААТ “Старыца-Агра” (5325 тон), ААТ “Піянер-Агра” (2320 тон), ф-ле “Лакнея” (2150 тон). Усяго па раёне назапашана 13 169 тон сенажу. Маргарыта САКОВІЧ

Вучыліся старшыні прафкамаў

18.10.2024
У чацвер, 26 мая, у зале пасяджэнняў райвыканкама адбыўся семінар-вучоба старшынь прафсаюзных камітэтаў устаноў, прадпрыемстваў і арганізацый Капыльшчыны. Як правільна скласці, аформіць калектыўны дагавор, падаць заяўку на яго рэгістрацыю, расказала начальнік аддзела сацыяльна-працоўных адносін упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Святлана Лятчэня. Таксама яна звярнула ўвагу прысутных на некаторыя нюансы, асноўныя недахопы і памылкі падчас складання дакумента. Вядучы спецыяліст аддзела  Таццяна Грыбок закранула пытанні аплаты працы, велічыні мінімальнай заработнай платы, надвабак за складанасць і напружанасць, катэгорыі, стаж працаўнікоў. Тлумачэнні па  дадатковых кампенсацыях, сацыяльных ільготах, гарантыях, узнагаро- джваннях усіх катэгорый работнікаў, пажылых людзей, ветэранаў вайны, пенсіянераў, інвалідаў, якія працавалі ў арганізацыі, дала галоўны спецыяліст упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Лідзія Бусел. Сяргей ЛАЗОЎСКІ

Перамаглі капыляне

18.10.2024
Каманда Капыльскага раёна стала пераможцай абласнога фіналу маладзёжнай ваенна-патрыятычнай гульні “Бастыёны мужнасці”, якая праходзіла 26-27 мая ў горадзе Барысаве. У склад каманды ўваходзіла 10 чалавек — навучэнцы гімназіі №1 і СШ №2 г. Капыля. У напружанай барацьбе з шасцю камандамі-саперніцамі ім давялося праявіць свае самыя лепшыя якасці — мужнасць, сілу характару, вынослівасць, паказаць свае артыстычныя і інтэлектуальныя магчымасці. Рыхтавалі юнакоў і дзяўчат настаўнікі М. П. Стульба і В. М. Астрэйка. Маргарыта САКОВІЧ

У дарослае жыццё

18.10.2024
Апошні школьны званок прагучаў 30 мая для 268 выпускнікоў 11 класаў і 372 дзевяцікласнікаў Капыльшчыны. Наперадзе іх чакаюць сур’ёзныя іспыты і самастойнае дарослае жыццё з усімі яго радасцямі і нягодамі. У гімназіі № 1 г. Капыля на ўрачыстую лінейку наведаліся і шаноўныя госці. Са святам апошняга званка гімназістаў віншавалі старшыня райвыканкама Анатоль Жданеня, прадстаўнік упраўлення адукацыі Мінаблвыканкама Зоя Гілько, начальнік РАА Аляксей Абросімаў, кіраўнік падшэфнай гаспадаркі ААТ “Мажа-Агра” Мікалай Гурыновіч і, вядома ж, дырэктар навучальнай установы Зінаіда Прыміч. Не менш прыемнымі для выпускнікоў былі і словы прывітання ад іх маленькіх калег — першакласнікаў, якія, да таго ж, падарылі на добрую памяць маленькія званочкі — як сімвал школьнага жыцця. Школьны званок паклікаў на апошні ўрок і вучняў 11 класа Лясноўскай СШ. Разам з Віталем Валянцінавічам Пазняком, сваім класным кіраўніком, хлопцы і дзяўчаты давалі і першае ў сваім жыцці інтэрв’ю. Як вучыліся, кім марыце стаць — гэтыя і іншыя пытанні “СП” сталі своеасаблівай справаздачай кожнага перад пачаткам вялікай жыццёвай дарогі. І прафесіі гэтае юнае пакаленне абрала такія патрэбныя нашаму грамадству — настаўнік, эканаміст, медык, будаўнік, міліцыянер… Удачы табе, дружны, спартыўны і таленавіты, цяпер ужо былы 11 клас! Няхай збудзецца ўсё задуманае, а ў душы назаўсёды застанецца вялікая ўдзячнасць педагогам. Маргарыта САКОВІЧ Марыя ШЭІНА
Страница 65 из 228