Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

38

У дарослае жыццё

01.06.2011
Апошні школьны званок прагучаў 30 мая для 268 выпускнікоў 11 класаў і 372 дзевяцікласнікаў Капыльшчыны. Наперадзе іх чакаюць сур’ёзныя іспыты і самастойнае дарослае жыццё з усімі яго радасцямі і нягодамі. У гімназіі № 1 г. Капыля на ўрачыстую лінейку наведаліся і шаноўныя госці. Са святам апошняга званка гімназістаў віншавалі старшыня райвыканкама Анатоль Жданеня, прадстаўнік упраўлення адукацыі Мінаблвыканкама Зоя Гілько, начальнік РАА Аляксей Абросімаў, кіраўнік падшэфнай гаспадаркі ААТ “Мажа-Агра” Мікалай Гурыновіч і, вядома ж, дырэктар навучальнай установы Зінаіда Прыміч. Не менш прыемнымі для выпускнікоў былі і словы прывітання ад іх маленькіх калег — першакласнікаў, якія, да таго ж, падарылі на добрую памяць маленькія званочкі — як сімвал школьнага жыцця. Школьны званок паклікаў на апошні ўрок і вучняў 11 класа Лясноўскай СШ. Разам з Віталем Валянцінавічам Пазняком, сваім класным кіраўніком, хлопцы і дзяўчаты давалі і першае ў сваім жыцці інтэрв’ю. Як вучыліся, кім марыце стаць — гэтыя і іншыя пытанні “СП” сталі своеасаблівай справаздачай кожнага перад пачаткам вялікай жыццёвай дарогі. І прафесіі гэтае юнае пакаленне абрала такія патрэбныя нашаму грамадству — настаўнік, эканаміст, медык, будаўнік, міліцыянер… Удачы табе, дружны, спартыўны і таленавіты, цяпер ужо былы 11 клас! Няхай збудзецца ўсё задуманае, а ў душы назаўсёды застанецца вялікая ўдзячнасць педагогам. Маргарыта САКОВІЧ Марыя ШЭІНА

admin_222 Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей