Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

97

«МЯСЦОВЫ ЧАС»

26.05.2011
Яшчэ раз пра навядзенне парадку На мінулым тыдні ў Капыльскім раёне прайшлі  сходы грамадзян. Як паведаміла старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Сандрозд, падчас іх вялася растлумачальная работа па выкананні далейшых мерапрыемстваў па навядзенні парадку ў населеных пунктах раёна. Першы этап ужо паспяхова пераадолены. Другі ўключае ў сябе падкошванне падвор’яў, вуліц, ліквідацыю старых агароджаў, наданне эстэтычнага выгляду фасадам дамоў, іншых збудаванняў. Насельніцтву яшчэ раз нагадана аб забароне стыхійных сметнікаў, дарэчы, за ўтварэнне якіх пагражае накладанне штрафу да 10 базавых велічынь. Струхнелых сядзіб не павінна быць Чарговы Дзень сельскіх Саветаў адбыўся на базе Камсамольскага. На парадак дня выно- сілася пытанне аб рабоце, што праводзіцца сельскімі Саветамі па выкананні Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №70 ад 3 лютага 2006 года “Аб мерах па ўпарадкаванні ўліку і скарачэнні колькасці пустуючых і старых дамоў з гаспадарчымі і іншымі пабудовамі ў сельскай мясцовасці”. Напачатку ўдзельнікі мерапрыемства зрабілі аб’езд тэрыторыі Капыльскага, Цімкавіцкага, Блеўчыцкага, Доктаравіцкага, Грозаўскага і Камсамольскага сельсаветаў. На пасяджэнні былі заслуханы справаздачы старшынь па выкананні Указа Прэзідэнта №70. Работу па скарачэнні колькасці пустуючых і старых дамоў і пабудоў прааналізавала галоўны спецыяліст аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі Марына Канончык. Пра прыцягненне ў сельскагаспадарчы абарот пустуючых земляў гаварыла ў сваім выступленні начальнік землеўпарадкавальнай службы райвыканкама Людміла Матусевіч. Пры аналізе работы з насельніцтвам па навядзенні парадку на зямлі на тэрыторыі Камсамольскага сельскага Савета была звернута ўвага на ўтрыманне ўсіх форм гаспадарання ў адпаведнасці з нормамі санітарнага стану. Адзначана станоўчая тэндэнцыя. Аднак яшчэ прадугледжаны работы па ліквідацыі несанкцыянаваных сметнікаў, дадзены даручэнні па навядзенні парадку на гаспадарчых дварах, неабходна больш творча падысці да абустройства кветнікаў і завяршыць прыцягненне пустуючых участкаў у сельгасабарот.      Абмеркавалi важныя пытаннi На мінулым тыдні адбылася ХI сесія Капыльскага раённага Савета дэпутатаў 26 склікання. Дэпутаты і запрошаныя абмяркоўвалі надзвычай важныя пытанні. Гутарка ішла аб рабоце аддзела ўнутраных спраў райвыканкама па забеспячэнні грамадскага парадку, выкананні мерапрыемстваў па аздараўленні крымінагеннай абстаноўкі ў Капыльскім раёне. Заслухалі справаздачу райвыканкама па рэалізацыі Дырэктывы №2 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2006 года. Была зацверджана і Тэрытарыяльная праграма дзяржаўных гарантый па забеспячэнні медыцынскім абслугоўваннем насельніцтва Капыльскага раёна на 2011 год.  Паміж уладай і насельніцтвам Звяном, якое аб’ядноўвае мясцовую ўладу і насельніцтва, з’яўляюцца старэйшыны населеных пунк- таў. На сёння іх функцыі даволі шырокія. Яны не толькі даносяць разнастайную інфармацыю да вяскоўцаў па добраўпарадкаванні, але і праводзяць выхаваўчую работу з праблемнымі сем’ямі, а таксама падворныя абходы. Зараз у раёне добраахвотныя функцыі старэйшын выконваюць 162 чалавекі. Гэта надзейныя памочнікі старшыням сельскіх Саветаў, раённай уладзе. Яны пастаянныя ўдзельнікі пасяджэнняў сельвыканкамаў, сесій сельскіх Саветаў дэпутатаў, запрашаюцца на злёты перадавікоў народнай гаспадаркі раёна, сесіі райсавета дэпутатаў, праз іх трымаецца сувязь з участковым інспектарам міліцыі. Звычайна старэйшынамі выбіраюць тых людзей, якія маюць арганізатарскія здольнасці, самі не баяцца ніякай работы, заўсёды знаходзяцца на перадавой. Пераважную большасць з іх — 56% — складаюць працуючыя, астатнія — пенсіянеры, якія таксама неабыякавыя да жыцця свайго населенага пункта, былыя актывісты грамадскага жыцця. У ліку тых, хто найбольш вызначаецца, у райсавеце назвалі старэйшын Доктаравіцкага сельскага Савета Надзею Місючэнку, Эдуарда Куццю, Цімкавіцкага – Зою Лявар, Аляксея Наркевіча, Слабада-Кучынскага – Святлану Астрэйку, Алену Фяткевіч, Капыльскага – Святлану Аніхоўскую, Віктара Рымашэўскага, Веру Чаркас, Ганну Барысевіч, Зою Карпяленю і многіх іншых. У Блеўчыцкім сельскім Савеце такі давер аказаны старэйшынам Надзеі Кіені і Алене Сямашцы. Надзея Міхайлаўна ўжо каля дзесяці гадоў выконвае грамадскія абавязкі ў в. Блеўчыцы. Яе асноўны занятак – бібліятэкар мясцовай установы культуры. Як яна сама адзначыла, усё жыццё займае актыўную жыццёвую пазіцыю. Была старшынёй савета піянерскай дружыны, старастай у школе, інстытуце. І цяпер ніколі не забываецца пра праблемы аднавяскоўцаў. Алена Аляксееўна з’яўляецца прадстаўніком органа тэрытарыяльнага самакіравання ў в. Мацкевічы. Звыш 20 гадоў адпрацавала брыгадзірам паляводчай брыгады, таму ў вёсцы яна добра вядома. Каля двух гадоў таму яе абралі старэйшынай. Жанчына не пакідае сваіх землякоў ні ў горы, ні ў радасці. Па любым пытанні яны знаходзяць падтрымку. Вельмі ўдзячны вяскоўцы і сацыяльнаму работніку Таццяне Ціунчык за ўвагу і чуласць. НА ЗДЫМКАХ: 1. Старшыня райсавета М. Сандрозд (справа) гутарыць з А. Сямашкай; 2. Н. Кіеня.     Падсобная гаспадарка — справа агульная Пытанні асабістых падсобных гаспадарак знаходзяцца на пастаянным кантролі ў райвыканкаме і райсавеце дэпутатаў. Асаблівая ўвага надаецца арганізацыі закупу малака. Галоўная задача – ахапіць усіх, хто жадае. Дарэчы, гэта работа праводзіцца бесперапынна, на працягу ўсяго года. Калі прааналізаваць сітуацыю за чатыры месяцы гэтага года, то валавы збор з падвор’яў за перыяд склаў 235 тон, гэта на 10% менш, чым летась (трэба ўлічыць, што кароў зменшылася на 250 галоў). Але ж закуп ад адной каровы павялічыўся: набыта на 17% больш малака за ўзровень папярэдняга года. Асабліва адзначаецца прырост у Браткаўскім, Блеўчыцкім, Бучацінскім, Доктаравіцкім, Капыльскім, Семежаўскім, Пацейкаўскім і Слабада-Кучынскім сельскіх Саветах. Такім чынам, у насельніцтва захоўваецца добрая тэндэнцыя прадаваць лішкі прадукцыі дзяржаве, разам з тым папаўняць свой бюджэт. Яшчэ адно пытанне, што зараз знаходзіцца ў полі зроку мясцовай улады, — арганізацыя выпасу жывёлы. Як адзначыла старшыня райсавета дэпутатаў Марыя Сандрозд, сёлета ўзнікла толькі адна праблема наконт аддаленасці пашы, якая станоўча вырашана. Таксама своечасова завершаны пасяўныя работы на прысядзібных участках і ў палях севазвароту. Запыты ўсіх жадаючых былі задаволены, не паступіла наконт гэтага ніводнага звароту. Застаецца пажадаць, каб вырас добры ўраджай. Марыя Сандрозд таксама падкрэсліла, што перад сельскімі Саветамі пастаўлена задача па ліквідацыі межаў паміж участкамі (каб быў задзейнічаны кожны кавалак зямлі) і старых агароджаў.

admin_222 Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей