Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

admin_222

admin_222

Насустрач новым поспехам

19.12.2024
Учора адбылася раённая педагагічная канферэнцыя, на якой былі абмеркаваны асноўныя задачы, якія стаяць перад адукацыйнай сферай Капыльшчыны ў новым навучальным годзе. Яго асноўная мэта, паводле слоў міністра адукацыі Сяргея Маскевіча, сфарміраваць актыўнага, мэтанакіраванага, ініцыятыўнага грамадзяніна. Усё гэта магчыма толькі пры стварэнні годных умоў для арганізацыі адукацыйнага і выхаваўчага працэса ва ўсіх навучальных установах раёна. Чым парадуюць 1 верасня сваіх выхаванцаў педагагічныя калектывы? Наколькі паспяхова прайшла падрыхтоўка да новага навучальнага года? На гэтыя і некаторыя іншыя пытанні адказвае начальнік аддзела адукацыі Капыльскага райвыканкама Аляксей АБРОСІМАЎ: — Я магу з поўным правам сказаць, што ўстановы адукацыі раёна гатовы да новага навучальнага года. Яны былі прыняты кампетэнтнымі камісіямі, атрымалі пашпарты гатоўнасці. Хочацца адзначыць, што ўсе калектывы працавалі зладжана, імкнучыся стварыць атмасферу, якая б спрыяла прадукцыйнай працы і добраму аптымістычнаму настрою як у вучняў, так і ў педагогаў. Вельмі добра гэта атрымалася ў калектываў Лясноўскай, Камсамольскай, Цімкавіцкай, Быстрыцкай, Доктаравіцкай школ, СШ № 3 г. Капыля, Грозаўскай школы-інтэрната, санаторнага ясляў-сада г. Капыля, цэнтра развіцця дзіцяці “Сонейка”, Мажскага УПК “Д/с - пачатковая школа”. Нямала працы было ўкладзена і па падрыхтоўцы СШ № 2, дзе часткова замененены вокны на сучасныя з ПВХ, зроблены капітальны рамонт у санвузлах. Ва ўсіх школах праведзены касметычны рамонт харчаблокаў, сталовых, новы воблік набылі вучэбныя кабінеты. Ход работ пастаянна быў на кантролі ў райвыканкаме, аддзеле адукацыі. На гэтыя мэты выдаткавана з бюджэту 290 млн рублёў. Акрамя таго, установы адукацыі за кошт сваёй пазабюджэтнай дзейнасці змаглі выкарыстаць на рамонтныя работы каля 300 млн рублёў. Нельга скідваць з рахунку і дапамогу некаторых падшэфных гаспадарак. У прыватнасці, самыя шчырыя словы ўдзячнасці за разуменне важнасці гэтай справы хочацца выказаць у адрас кіраўнікоў А. А. Турбана, дырэктара ААТ “Ціміразеўскі”, У. У. Дземянкова (МАУП “Доктаравічы”), У. А. Рудакоўскага (ААТ “Старыца-Агра”), М. М. Гурыновіча (ААТ “Мажа-Агра”), А. В. Кіулы (ААТ “Капыльскае”), А. І. Шахновіча (ф-л “Лакнея”). Нельга сказаць, што на гэтым рамонтныя работы ва ўстановах адукацыі закончацца. Патрабуе рамонту дах у Цэнтры дашкольнага развіцця дзіцяці “Сонейка”, такія ж работы неабходна будзе правесці і ва УА “Цімкавіцкая ДАСШ імя К. Чорнага”. Пакуль што шукаем фінансавыя магчымасці, каб выканаць запланаванае. — Кожная маці, адпраўляючы сваё дзіця ў школу, будзе турбавацца і аб тым, як яно туды дабралася. Асабліва гэта актуальна для вясковых хлопчыкаў і дзяўчынак. — Для арганізацыі падвозу школьнікаў у аддзеле адукацыі маецца 10 аўтобусаў. Акрамя таго, існуе дамоўленасць з дырэктарам ААТ “Аўтапарк № 21” У. Я. Сахарам аб стварэнні дадатковых, так званых школьных маршрутаў. Апошняе тым больш актуальна, паколькі сёлета ў выніку аптымізацыі адукацыйнай сеткі раёна былі зачынены дзве школы, і таму ўзнікла неабходнасць дастаўкі дзяцей — былых вучняў Браткаўскай і Ляшнянскай СШ — у Навасёлкаўскую сярэднюю школу. Адно можна сказаць адназначна — 1 верасня і ўсе астатнія дні навучальнага года дзеці ў школу будуць дастаўляцца своечасова. — І яшчэ адна акалічнасць не можа не хваляваць бацькоў: ці не будзе іх дзіця галоднае… Аляксей Леанідавіч, якім чынам у навучальных установах раёна будзе арганізавана харчаванне школьнікаў? — Магу запэўніць усіх бацькоў, што гарачае харчаванне школьнікаў будзе арганізавана ў кожнай установе адукацыі. Згодна з пастановай Савета Міністраў павялічылася сума датацыі, якую будзе выдзяляць дзяржава на гэтыя мэты. Заключаны дагаворы з аддзелам грамадскага харчавання райспажыўтаварыства. Для таго, каб зрабіць абеды больш таннымі, установы адукацыі будуць дамаўляцца з сельгаспрадпрыемствамі аб нарыхтоўцы на іх палетках агародніны і бульбы. Як і заўсёды, існуюць льготныя катэгорыі вучняў, аплату за харчаванне якіх (поўнасцю або часткова) будзе ажыццяўляць дзяржава. Дарэчы, у мінулым навучальным годзе іх было 752, па папярэдніх даных сёлета такіх дзяцей будзе больш за тысячу. — Якую надзею Вы, як кіраўнік адукацыйнай сферы раёна, ускладваеце на новы навучальны год? — 1 верасня раскрыюцца дзверы нашых навучальных устаноў і з радасцю прымуць сваіх узмужнелых за лета выхаванцаў. Зроблена для іх нямала, і спадзяюся, што ўсе намаганні будуць вучнямі ацэнены спаўна і яны парадуюць нас сваімі паспяховымі выступленнямі на спаборніцтвах розных узроўняў.

Гутарыла Маргарыта САКОВІЧ

Из школы – в науку

19.12.2024
Государственное учреждение образования «Минский областной институт развития образования» и Центр студенческих научных инициатив при Совете молодых ученых Национальной академии наук Беларуси организовали І Республиканскую образовательную летнюю школу для учащейся молодежи «Основы организации и проведения научных исследований – 2011», занятия которой состоялись еще в конце июня 2011 года. Были приглашены около двухсот человек – учащиеся 8-10 классов. Копыльский район представляли Вячеслав Калевич (СШ №2), Анастасия Каменко и Анна Святская (гимназия №1). В программе летней школы было знакомство с учреждениями НАН Беларуси: музеем истории, музеем древнебелорусской культуры Института этнографии и фольклора, археологическим музеем Института истории. Также дети увидели выставку “Достижения НАН Беларуси”, посетили Центральный ботанический сад. Слушали лекции, такие, как «Наука в моей жизни», «Организация научного исследования», «Подготовка стендового доклада» и др. Состоялась встреча с учеными Национальной академии наук. Не упустили организаторы и работу со средствами массовой информации, где было интервью для радио, газеты. Каждый школьник выбирал интересующее его направление в науке. Например, Вячеслав и Анна выбрали физику и математику, а Анастасия взяла биохимическое направление. Совместно с участниками своих научных групп готовили выпускной проект, который в последний день мероприятия защищался на конференции. Вячеславу Калевичу выдали сертификат о подтверждении участия, Анастасии Каменко и Анне Святской – дипломы за лучшие проекты в выбранных областях. Каждому из школьников что-то запомнилось – одному нано-разработки, другому технические новшества. И у всех остались записи в тетрадях, которые в дальнейшей жизни наверняка понадобятся. Ребята не против еще раз приехать в Минск и принять участие в таком масштабном мероприятии. Ведь увиденное и услышанное является большим подспорьем не только в учебе, но и в дальнейшем выборе профессии.

Павел ШЕИН,

студент IV курса ИПП

На палетках Капыльшчыны

19.12.2024
па стане на 26 жніўня Ідзе ўборка бульбы, якую вядуць сем сельгаспрадпрыемстваў з 15, што займаюцца яе вырошчваннем. Накапана 2094 тоны пры сярэдняй ураджайнасці 235 ц/га. Самы высокі рэзультат гэта культура паказвае ў ААТ “Старыца-Агра”, дзе атрымліваюць па 317 цэнтнераў на круг. Гаспадаркі раёна прыступілі да нарыхтоўкі кармоў з кукурузы. На сілас і зялёны корм скошана 243 га, нарыхтавана 5047 тон. Запаўняюць сіласныя траншэі ў ААТ “Малінава”, “Ціміразеўскі”, ф-ле “В. Раёўка”, РСУП “С “Прамень”, куды пакладзена 1500 тон. Маргарыта САКОВІЧ

“Капыльскія пагоркі” пашыраюць межы

19.12.2024
У хуткім часе ў Капылі возьме старт Нацыянальны фестываль эстафетнага бегу “Капыльскія пагоркі” — лепшае спартыўнае свята мінулага года. Якім ён будзе сёлета і што цікавага чакаць капылянам, гасцям горада ад відовішчнага спаборніцтва? Пра гэта наша гутарка з начальнікам аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама Віктарам ВАСІЛЕЎСКІМ. — У гэтым годзе фестываль адбудзецца 17 верасня. Стартуе ў нашым горадзе ён ужо 14-ы раз. Сёлета яго заснавальнікамі выступаюць Капыльскі райвыканкам, Мінаблвыканкам, Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, упраўленне фізічнай культуры, спорту і турызму Мінаблвыканкама, прадстаўніцтва Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь у Мінскай вобласці, грамадскае аб’яднанне “Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі”, установа “Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па лёгкай атлетыцы”. Сёлета да нашага свята далучыўся яшчэ адзін вядомы ў краіне прадстаўнік – рэспубліканскае дзяржаўна-грамадскае аб’яднанне “Прэзідэнцкі спартыўны клуб”. — Капыльскі экіден заўсёды адрозніваўся тым, што ў праграме гэтых спаборніцтваў з’яўлялася якая-небудзь новая дысцыпліна. Ці будзе штосьці падобнае і ў гэтым годзе? — Сапраўды, мы пастаянна стараемся ўносіць штосьці новае ў праграму спаборніцтваў. Два гады таму з’явіліся эстафеты 6х50 м для выхаванцаў дзіцячых садоў і пачатковых класаў сярэдніх школ Капыля, летась — такі від, як “Эстафеты Міншчыны”. А сёлета прынята рашэнне аб уключэнні ў праграму эстафетнага бегу сярод гарадскіх і раённых прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў. Мяркую, такая дысцыпліна прыцягне яшчэ больш прыхільнікаў здаровага ладу жыцця. Акрамя гэтага сёлета чакаем на наша свята гасцей з блізкага замежжа. Ужо пацвердзілі заяўку на ўдзел дзве каманды з Латвіі. Таксама запрошаны ўдзельнікі з Літвы і Расіі. — А якая культурная праграма чакае капылян і гасцей горада на “Капыльскіх пагорках”? — Бясспрэчна, на плошчы адбу-дзецца канцэрт з удзелам мясцовых самадзейных артыстаў, таксама для самых маленькіх будуць працаваць разнастайныя дзіцячыя атракцыёны. Не абыдзецца фестываль эстафетнага бегу і без традыцыйнага розы-грышу прызоў. Мы спадзяёмся, што сёлета на наша агульнае свята здароўя завітае шмат людзей, каб весела правесці выхадны дзень. — Дзякуй за размову.

Гутарыў Сяргей ЛАЗОЎСКІ

О розничном товарообороте (CMigrator copy 1)

19.12.2024
Розничный товарооборот торговли через все каналы реализации в январе-июле 2011 г. сложился в размере 82 млрд рублей, или 113% к уровню соответствующего периода 2010 года. Розничный товарооборот торговли в январе-июле 2011 г. составил 79,7 млрд рублей и увеличился по сравнению с аналогичным периодом прошлого года в сопоставимых ценах на 13,9%. Населению продано пищевых продуктов, напитков и табачных изделий на 53,4 млрд рублей (67% в общем объеме розничного товарооборота торговли), непродовольственных товаров — на 26,3 млрд рублей, что составило, соответственно, 109,3% и 124,1% к уровню января-июля прошлого года. Организациями потребительской кооперации в январе-июле 2011 г. реализовано товаров через розничную торговую сеть на 40,9 млрд рублей, или в сопоставимых ценах 108,5 % к уровню января-июля 2010 г. Розничный товарооборот общественного питания в январе-июле 2011 г. составил 4,5 млрд рублей, или 102% к уровню января-июля 2010 г.

Галина ЧИГИРЬ,

начальник отдела статистики Копыльского района

Страница 7 из 228