Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

admin_222

admin_222

В Спасо-Вознесенском храме г. Копыля пройдет молебен на начало учебного года

19.12.2024
Дорогие братья и сестры! 28 августа в 11.30 в день праздника Успения Пресвятой Богородицы в Спасо-Вознесенском храме г. Копыля будет совершаться молебное пение на начало учебного года. Приглашаем принять участие в общей молитве учителей, родителей и детей. Пусть Господь благословит всех вас. Благочинный церквей Копыльского округа  Протоиерей Сергий Чарный

За збожжам — грэчка

19.12.2024
Сельгасфіліял “Крыніца” вырошчваннем грэчкі займаецца даўно. Аднак, калі раней гэта былі плошчы ў 15 – 20 га, то цяпер яна займае 75 га. Кіраўнік сельгаспрадпрыемства Аляксандр Кажура тлумачыць такую перавагу перш за ўсё значным павелічэннем попыту на гэту культуру і, адпаведна, ростам цаны на яе. “Цяпер за тону грэчкі даюць не менш за 2 млн 700 тысяч рублёў, — расказвае Аляксандр Часлававіч. — Дзяржзаказ на яе ў нас 30 тон, а намалоцім, мяркую, не менш за 70 тон. Будзе што і прадаць, і на насенне пакінуць”. У гаспадарцы вырошчваюць грэчку двух гатункаў — “кармэн” і “дзявятка”. Паспела пакуль толькі “кармэн”. Менавіта яе на 40 га ўбіраюць два камбайнавыя экіпажы. Пастаянным месцам працы членаў аднаго з іх — Аляксандра Кандыбовіча і Сяргея Міхайлоў-скага — з’яўляецца пажарны аварыйна-выратавальны пост у в. Сл.-Кучынка. Сяргей Міхайлавіч — камандзір аддзялення, яго напарнік — вадзіцель. На ўборачнай жа іх ролі памяняліся. На пытанне, як прайшла ўборачная для экіпажа, старшы камбайнер Кандыбовіч, усміхаючыся, адказаў: “Нават і не заўважылі. Два тыдні, як адзін дзень, праляцелі. Толькі, здаецца, у смак увайшлі, як ужо трэба камбайн да зімоўкі рыхтаваць.” Дырэктар сельгасфіліяла вельмі задаволены работай пажарных: яны і камбайн да ўборачнай добра падрыхтавалі, і адпрацавалі на ім як мае быць. Асаблівую ўдзячнасць хацеў выказаць начальніку Капыльскага РАНС Аляксандру Бобрыку, які даў магчымасць сваім падначаленым аформіць на гэты час чарговыя водпускі і аказаць такую грунтоўную дапамогу гаспадарцы, намалаціўшы без малога 1000 тон зерня. Цікавы экіпаж, паводле слоў Аляксандра Кажуры, працуе і на другім КЗС-1218. Узначальвае яго вадзіцель гаспадаркі Аляксандр Коршук, а дапамагае яму Васіль Трыгубовіч — студэнт 4 курса Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта. Разам яны працуюць ужо пятую ўборачную. Васіль — будучы інжынер, таму такая своеасаблівая практыка яму вельмі спатрэбіцца ў будучым. “Вельмі спадзяюся, што хлопец пасля заканчэння ВНУ прыедзе працаваць у нашу гаспадарку, — прызнаецца Аляксандр Часлававіч. — Ён мясцовы, родам з Харытонаўкі. Там у яго бацькоў добрая хата, ды і яму, як малодшаму з дзяцей, трэба было дома застацца. А што да работы, то ў мяне да яго ніякіх прэтэнзій няма. Вельмі старанны і адказны спецыяліст.” З 40 га ўбраных плошчаў атрымана 53 тоны грэчкі. “Гэты паказчык для такой культуры даволі добры, — лічыць кіраўнік. — Тым больш, што ў самы апошні момант нам крыху сапсавала ўсю карціну надвор’е. Грэчка стаяла сапраўднай сцяною: высокая, чыстая. А 14 жніўня над нашай гаспадаркай прайшоў такі дождж, ды яшчэ з градам (месцамі — з курынае яйка!), што нашу грэчку паклала, пабіла. Вось і даводзіцца цяпер разбірацца ў гэтай мешаніне.”

Маргарыта САКОВІЧ

Проверка стала хорошим уроком

19.12.2024
Как известно, по итогам комплексной проверки на базе Копыльского района состоялась выездная коллегия Комитета государственного контроля Минской области. Перед пленарным заседанием был совершен объезд некоторых объектов района, который, по словам председателя Комитета госконтроля Минской области Владислава Цыдика, указал на факты бесхозяйственности. За агрогородком Мажа присутствующие увидели заброшенный 30-гектарный участок земли, на мелиоративные работы которого в свое время было затрачено 780 млн рублей. Вторым объектом бесхозяйственности, который попал в поле зрения, стал неблагоустроенный мини-полигон в агрогородке Тимковичи. На пленарном заседании были рассмотрены результаты комплексной проверки и дана оценка работы местным органам управления. В докладе начальника управления Комитета госконтроля Минской области Виктора Трушина прозвучал ряд негативных моментов, выявленных в ходе проверки. Подробно о заседании коллегии госконтроля рассказала газета «Слава працы» в №55 от 23 июля 2011 года. Проверка работы отраслей экономики района и выездная коллегия стали хорошим уроком для руководителей и тружеников района. Районный исполнительный комитет во главе с его председателем Анатолием Жданеней незамедлительно приступили к устранению всех недостатков и принятию мер по недопущению негативных фактов. Так, на заседании райисполкома был рассмотрен вопрос «Об организации эффективности использования мелиорированных земель». Несмотря на то, что на заседании коллегии госконтроля критике подвергся всего лишь объект в ОАО «Мажа-Агро», специальная комиссия, назначенная распоряжением председателя райисполкома, произвела обследование всех площадей в районе, переданных сельскохозяйственным предприятиям после мелиорации в 2009 — 2011 годах. Комиссия изучила положение дел в ОАО «Душево», «Прогресс-2010», «Пионер-Агро», «Старица-Агро», «Тимирязевский», РСУП «Бобовня», ГП «Грозово-агро». Особое внимание было уделено именно ОАО «Мажа-Агро», где в 2009 — 2010 годах после реконструкции земель филиалом ПМК-11 ОАО «Солигорскводстрой» 229 гектаров были переданы хозяйству. Объект находится на гарантийном обслуживании ПМК-11. Из-за поднятия уровня воды в реке Мажа бобровыми плотинами около 6 га затоплены водой. На участке площадью 3 га идет выклинивание вод на поверхность земли, участок не используется, зарос дикорастущей травой. 20 га земли хозяйством не засеяны, растут сорняки. Заслушав информацию по данному вопросу начальника землеустроительной службы райисполкома Л. В. Матусевич, отчеты руководителей соответствующих служб, райисполком отметил наличие серьезных недостатков как при мелиорировании земель, так и при их дальнейшем использовании. Работа землеустроительной службы по организации мелиорирования сельскохозяйственных земель в районе признана малоэффективной. Объемы и объекты мелиорации не согласовываются с управлением райсельхозпрода. Райисполком обязал управление райсельхозпрода совместно с землеустроительной службой обеспечить действенный контроль за качеством мелиоративных работ и по-следующим использованием и обслуживанием мелиорированных земель. Через некоторое время редакция газеты «Слава працы» совместно с заместителем Государственной инспекции по защите растений В. В. Лагодичем выехали в ОАО «Мажа-Агро», где воочию убедилась, что исправлены все недостатки: скопившуюся органику вывезли на поля, провели их вспашку. На земле, которая до сих пор не использовалась организовали дискование болотными дисками ДДТ-2,5 и подготовили участки под сев озимых на зеленый корм. По вопросу наведения порядка на мини-полигоне в агрогородке Тимковичи за подписью руководителя района был составлен протокол поручений. В установленные сроки силами ОАО «Копыльское» были обкошены со всех сторон подъезды к мини-полигону, обеспечена заправка техники топливом для подбуртовки отходов; КУП «Копыльское ЖКХ» очищена от мусора подъездная дорога и территория, прилегающая к мини-полигону, произведена подбуртовка. Силами этой организации сделана ограда по периметру, установлены указатели. Райпо также установило 150 м ограды. ЧТУП «АнтонТорг» установлены шлагбаумы с обеих сторон, ОАО «Автомобильный парк №21» выделило технику для осуществления подсыпки подъезда к мини-полигону. Одним словом, на мини-полигоне, который подвергся критике, наведен надлежащий порядок, согласно санитарным нормам и требованиям, предъявляемым к данным объектам. По факту выполнения постановления коллегии Комитета государственного контроля Минской области было проведено внеочередное заседание райисполкома, где приняты к исполнению рекомендации коллегии в части достижения важнейших показателей социально-экономического развития региона, наведения порядка на земле, соблюдения бюджетного и земельного законодательства, эффективного ведения сельскохозяйственного производства, усиления контроля за использованием государственной собственности. За допущенные недостатки в работе заместители председателя райисполкома И. Н. Кисляк, Л. М. Бурак, А. А. Романовская, начальник финансового отдела райисполкома Г. Н. Мицкевич, директор КУП «Копыльское ЖКХ» Г. А. Кореев, директор ОАО «Копыльский РКБО» Т. Ф. Соколова привлечены к дисциплинарной ответственности в виде выговора с лишением премиальных доплат за август 2011 года. Принято к сведению, что за допущенные недостатки в работе ОАО «Копыльское» и «Копыльский маслосырзавод» привлечены к дисциплинарной ответственности директоры А. В. Киуло и И. В. Горбач, за необеспечение контроля по выполнению земельного законодательства — начальник землеустроительной службы райисполкома Л. В. Матусевич. Несмотря на то, что директор ОАО «Мажа-Агро» Н. Н. Гуринович привлечен к дисциплинарной ответственности, вопрос о его пребывании на должности остается открытым. Решением Копыльского райисполкома намечены мероприятия по выполнению постановления коллегии Комитета госконтроля Минской области, которые направлены на устранение недостатков и наведение порядка в каждой отрасли, а также на улучшение экономического положения региона.

Мария ШЕИНА

На палетках раёна (CMigrator copy 1)

19.12.2024
па аператыўнай інфармацыі ўпраўлення райсельгасхарчу на 23 жніўня 2011 года — Завяршаючым акордам жніва стала ўборка грэчкі, пасевы якой складаюць 469 га. Важную сельгаскультуру вырошчваюць 9 гаспадарак, сярод якіх і СГФ «Крыніца», дзе пад яе аддадзена 75 га. Усяго па раёне ўбрана 110 га, намалочана 132 тоны. — Сельгаспрадпрыемствы вядуць ворыва пад сяўбу азімых збожжавых культур, якія сёлета зоймуць каля 25 000 га, з іх 16 000 га - азімая пшаніца, 6850 - трыцікале, 560 - жыта, астатняе - на зялёны корм. — Уборка бульбы вядзецца ў ААТ «Скабін», «Піянер-Агра», «Старыца-Агра», «Ціміразеўскі», «Семежава», МАУП «Доктаравічы». Накапана 1265 тон пры сярэдняй ураджайнасці 218 цэнтнераў з гектара.  

Капыльскія майстры прынялі ўдзел у свяце ў Старых Дарогах

19.12.2024
У мінулую суботу больш за 60 народных умельцаў прынялі ўдзел у V рэгіянальным свяце-конкурсе па ткацтве “Матчыны кросны”. Капыляне сталі ўладальнікамі трох Гран-пры. Але пра ўсё – па парадку. Старадарожская зямля сустрэла гасцей цёплым і сонечным надвор’ем. Ля мясцовага Палаца культуры весела заліваліся гармонікі, заклікаючы ўсіх на свята. Прыгожыя касцюмы майстроў міжвольна прыцягвалі позіркі простых прахожых, якія, нібы зачараваныя, спыняліся, разглядаючы ўрачыстае шэсце па вуліцах Старых Дарог. На адкрыцці мерапрыемства прагучала шмат цёплых слоў у адрас майстроў па ткацтве. Асаблівая ўдзячнасць арганізатараў конкурсу была накіравана нашым знакамітым зямлячкам – Валянціне Кузьмінічне Гладкай і Валянціне Міхайлаўне Кіені, а таксама народнаму майстру з г. Салігорска Валянціне Паўлаўне Кучынскай, якія ўдзельнічаюць у “Матчыных кроснах” са дня іх заснавання. У кожнай мясцовасці, нават у кожнага майстра ёсць асаблівы, адметны почырк, свая разынка. У гэтым можна было ўпэўніц-ца падчас прадстаўлення 10 раёнаў – удзельнікаў свята. Па чарзе выходзілі народныя ўмельцы і непаўторнымі тканкамі ўпрыгожвалі кросны, што размясціліся ля месца галоўнага дзейства. Тры гадзіны адвяло журы на чале з доктарам мастацтвазнаўства, старшынёй Беларускага рэспубліканскага Саюза майстроў народнай творчасці Яўгенам Сахутам на выраб конкурсных работ. “І тчэ, забыўшыся, рука…” — гэтыя агульнавядомыя радкі з верша Максіма Багдановіча “Слуцкія ткачыхі” ўзгадаліся адразу, калі прайшоў па вялікім “цэху” пад адкрытым небам, што размясціўся непадалёку ад сцэны гарадскога парку. Дарэчы, якіх толькі ткацкіх станкоў не прыйшлося тут убачыць! У асноўным былі класічныя, але таксама неаднолькавыя прылады: высокія і шырокія, старажытныя і сучасныя, драўляныя і металічныя. Побач з капыльскімі ткачамі працавалі даволі цікавыя майстэрні. Першая размясцілася фактычна на адным стале(!). Пазнаёміўшыся, даведаўся, што гэта – нашы суседзі з Салігорска. А студыю незвычайных станочкаў гарадскога Цэнтра дзіцячай творчасці ўзначальвае тая ж Валянціна Кучынская – народны майстар па ткацтве, якая не прамінула ніводных “Матчыных кроснаў”. Юныя ўмеліцы ткалі сурвэткі на станках, якія больш нагадвалі дзіцячую цацку. Кожны з нас ведае, што такое арфа. Музыканту, які віртуозна валодае гэтым інструментам, ігра на ёй здаецца звыклым працэсам. А простаму чалавеку зусім не зразумела, як можна дакладна маніпуліраваць такой колькасцю струнаў, каб атрымлівалася цудоўная мелодыя. Прыкладна так адчуваў сябе і я, назіраючы як жвава, падхватваючы нітачкі то злева, то справа, дзіцячыя пальчыкі нараджалі тканую каляровую мелодыю. Дзіўна, чароўна і адначасова проста (як падавалася і астатнім назіральнікам за працэсам). Самую неверагодную “прыладу працы” ўбачыў яшчэ ў адных нашых суседзяў “па цэху” – дэлегацыі Валожынскага раёна. Справа ў тым, што станок для вырабу паясоў у іх – гэта… цела чалавека. Нібы тыя павучкі, абвілі сябе ніткамі выхаванцы Сакаўшчынскага сельскага Дома культуры. Мясцовая тэхналогія пляцення на ніту, як і класічная, дазваляе выткаць пояс любой даўжыні. Узорам можа стаць нават імя і прозвішча заказчыка, у ролі якога прапанавалі пабыць і мне. Але, праўду кажучы, не рызыкнуў ім стаць: работа – штучная і каштуе о-го-го! Атрымаць пояс і “застацца без штаноў” – не вельмі прывабная перспектыва. Жартую, канечне! Увесь час, пакуль майстры займаліся справай, сваю творчасць дэманстравалі самадзейныя калектывы аддзела культуры Старадарожскага райвыканкама. Асабліва прывабным для самых маленькіх стаў лялечны спектакль тэатра сатыры і гумару “Старадарожская лясёнка”, які прадставіў байку Кандрата Крапівы “Ганарысты парсюк” у сучаснай апрацоўцы. Акрамя майстроў па ткацтве, свае вырабы дэманстравалі і іншыя мясцовыя ўмельцы. На выставе-продажы экспанаваліся разнастайныя карціны, выкананыя акварэллю, злепленыя з гліны; розныя арыгінальныя шкатулкі, вырабы з дрэва і шмат чаго яшчэ. Удзельнікі свята з цікавасцю праходзілі ўздоўж гэтай прыгажосці, часам прыпыняючыся ля самых незвычайных работ. Безумоўна, не засталіся па-за ўвагай і капыльскія майстры па ткацтве. Своеасаблівы арнамент, непаўторныя колеры тканак выклікалі цікавасць не толькі простых людзей, што завіталі на свята, але і прызнаных ткачоў. Так, напрыклад, было ля кроснаў Таццяны Волкавай, якая ткала дарожку ў 23 ніты (вельмі складаная тэхніка!). І ў прафесіяналаў яе тэхніка выклікала шмат станоўчых водгукаў. Многія ўмельцы проста здзіўлена назіралі за гэтым працэсам. Добрыя словы гучалі і ў адрас самых юных капылянак Дар’і Салановіч і Іны Шчэрбы. Упэўнена, з веданнем справы, дзяўчынкі ткалі двухкаляровыя сурвэткі. Па-майстэрску працавалі і больш сталыя Алеся Пыско і Вікторыя Сямашка. Дарэчы, усе вышэйпералічаныя маладыя ўме-ліцы – вучаніцы майстра-метадыста раённага Цэнтра ткацтва Валянціны Кіені. З гонарам і добрай усмешкай сачыла яна за кожным рухам сваіх выхаванак. Вызначаны для творчай працы час скончыўся, і пасля нарады журы вынесла свой “вердыкт”. Кожны народны ўмелец з дэлегацый раёна, запрошаных на галоўную сцэну свята, пакідаў яе з памятнымі дыпломамі і падарункамі. Асабіста капыляне атрымалі тры Гран-пры: Валянціна Гладкая – за высокае прафесійнае майстэрства і мастацкі густ, Валянціна Кіеня – за захаванне і пераемнасць лепшых традыцый ткацтва, Таццяна Волкава – за лепшы выраб дарожкі. Трэцяе месца за хуткасць і якасць прысуджана Дар’і Салановіч, Іне Шчэрбе, Алесі Пыско і Вікторыі Сямашка.

Нягледзячы на статус мерапрыемства – свята-конкурс, несправядліва было б пакінуць каго-небудзь з удзельнікаў без узнагароды. Толькі тое, што яны займаюцца адным са старажытных відаў мастацтва, прымушае паважаць і цаніць захавальнікаў нашай багатай і самабытнай спадчыны.

Сяргей ЛАЗОЎСКІ

Страница 10 из 228