Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

admin_222

admin_222

Не оставляйте чек в магазине

19.12.2024
Если вы купили товар, то и должны получить чек или другой документ. Об этом подробно разъясняет главный специалист отдела экономики райисполкома Тамара НАГОРНАЯ: — В соответствии с законодательством Республики Беларусь при продаже товаров, выполнении работ, оказании услуг продавцы (исполнители) для приема наличных денежных средств обязаны использовать кассовый суммирующий аппарат и в подтверждение принятия денежных средств выдавать покупателю (потребителю) чек. В случаях, когда допускается неприменение кассового суммирующего аппарата, при приеме наличных денежных средств должен оформляться один из следующих документов: приходный кассовый ордер формы КО-1, квитанция формы КВ-1, талон формы 20-фс. Чек кассового суммирующего аппарата, приходный кассовый ордер формы КО-1, квитанция формы КВ-1, талон формы 20-фс являются основными документами, подтверждающими как оплату товара (работы, услуги), так и его приобретение у данного продавца. На чеке кассового суммирующего аппарата среди прочего должна содержаться следующая информация, необходимая для покупателя (потребителя): наименование продавца (исполнителя); дата покупки (услуги); время покупки (услуги); сумма каждой покупки (услуги); общая сумма покупок (услуг); сумма, внесенная покупателем (потребителем); сумма сдачи. В приходном кассовом ордере формы КО-1, квитанции формы КВ-1, талоне формы 20-фс помимо иных сведений должны быть отражены: наименование организации (индивидуального предпринимателя), продавца (исполнителя); дата оформления документа; сумма принятых наличных денежных средств. Отсутствие чека кассового суммирующего аппарата (приходного кассового ордера КО-1, квитанции КВ-1, талона формы 20-фс) при возникновении разногласий с продавцом (исполнителем) в отношении качества проданного товара (работы, услуги) довольно часто создает трудности покупателю (потребителю) при обращении к продавцу (исполнителю) с требованием о замене товара ненадлежащего качества (исправлению недостатков работы, услуги) или возврате уплаченных денежных средств. Например, при приобретении обуви стоимостью 500 тыс. руб. покупателю не был выдан кассовый чек (иной документ, подтверждающий оплату и приобретение товара). Впоследствии обувь оказалась ненадлежащего качества. Покупатель обратился с требованием о возврате уплаченной суммы, однако продавец отказал в удовлетворении требования покупателя, мотивируя тем, что обувь у него не приобреталась. В судебном порядке покупатель также не смог доказать факт приобретения обуви у конкретного продавца, оставшись при этом и без обуви, и без денег. В несколько иной ситуации оказался покупатель, который приобрел в мебельном магазине кровать и матрас. Покупателю был выдан чек, в котором не была отражена фактическая стоимость приобретенного товара. После того, как данные товары были доставлены по месту жительства покупателя, выяснилось, что модель кровати не соответствует оплаченной. Требования покупателя о доставке нужной модели кровати, а затем и о возврате уплаченной суммы остались без удовлетворения. Чек кассового суммирующего аппарата, приходный кассовый ордер КО-1, квитанция формы КВ-1, талон формы 20-фс — это реальная помощь в защите прав потребителей. Обращайте внимание на форму и содержание документов, которые вы получили в подтверждение покупки. Подготовила Мария ШЕИНА

Падтрымаць добры настрой

19.12.2024
У святочнай праграме рэспубліканскага фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2011» прымуць удзел і прадстаўнікі Капыльшчыны. Як паведамілі ў аддзеле культуры, добры настрой лепшым працаўнікам вёскі будуць ствараць народныя калектывы раённага Цэнтра культуры “Спадчына”, “Капыльскія пацехі”, парадуюць сваёй творчасцю майстры з клуба народнай творчасці “Скарбонка”, самыя лепшыя тканыя і вышываныя творы прапануе да ўвагі гасцей раённы цэнтр ткацтва ў экспазіцыі «Бабуліны кросны – узор дзівосны», па-знаёмяць са стравамі народнай кухні “Лоцвінскія ўдалухі” і майстры гэтай справы з Песачанскага цэнтра культуры і вольнага часу.

Маргарыта САКОВІЧ

 

Па старонках часопісаў 30-х гадоў

19.12.2024
І пабегла электрыка... Вечар і цемень ночы агортвае зямлю. Завярцеліся калёсы дынамамашыны. Па правадах пабегла электрыка, запаліліся ў момант усе ліхтары ў мястэчку, і святло электрыкі заліло вуліцы, асвятліла хаты капылян. А было зусім нядаўна, што ў шмат якіх хатах беднякоў гарэлі лямпачкі-газоўкі, а па-капыльску кажучы, «смаркачыкі». Нядаўна, месяцы чатыры таму назад, і ў майго суседа – бедняка Рыгора Шкілевіча стаяла газоўка на прыпечку ды ледзь-ледзь асвятляла яго хату. Сягоння і ў яго вісіць лямпачка Ільіча і асвятляе кожны куток яго хаты. Праменні электрыкі заглядаюць і на печ, дзе вечарамі грэецца «дзядька» Рыгор. Ён часам пільна глядзіць на гэтую электрычную лямпачку, прыцягвае яе да сябе, гладзіць, аглядае з усіх бакоў, ды з нейкаю нявыказанай радасцю гаворыць: – Ці ж думаў хто даўней, каб у гэтым далёкім захалусным мястэчку была электрычная станцыя і каб у мяне замест газоўкі гарэла электрычная лямпачка? Дзе там! Так, пабудавалі электрычную станцыю ў далёкім маленькім мястэчку! Камбінат: электрычная станцыя, мукамольны завод, пільня, сукнавалка, крупадзёрка і двухвальцоўка – каштуе каля 75 тысяч рублёў. Гэта ёсць маленькая частка таго велізарнага будаўніцтва, што ахапіла зараз далёкія месцы ў розных кутках Савецкага Саюза. Цяжкая сумка Крайніка Лістаносец Алесь Крайнік «крыўдзіцца», што за апошнія месяцы надта павялічылася выпіска газет. Сумка не можа змясціць усіх газет, дык прыходзіцца звязваць іх у кіпы і так разносіць падпісчыкам. У мястэчку Капылі выдаюцца свае вусныя газеты: «Капыльская Праўда» ды яўрэйская вусная газета. Яны карыстаюцца вялікім аўтарытэтам у насельніцтва. Культурна-палітычны ўзровень калгаснікаў-варашылаўцаў значна ўзрос.

Янка ШКАДАРЭВІЧ

Чырвоная Беларусь, 1930, №7, 10 красавіка

Легенды i паданнi — неацэнная спадчына

19.12.2024
Калі раней песня народная была літаратурай народа, то легенды і паданні былі яго першай гісторыяй. Да легендаў адносяцца вусныя апавяданні, у якіх народ тлумачыў паходжанне той ці іншай з’явы (звычайна прыроднай) дзеяннем нейкай звышнатуральнай сілы ці Бога (накшталт “кветка папараці” і іншыя). Тыя ж народныя апавяданні, у якіх узнікненне розных з’яў (звычайна сацыяльных) тлумачыцца дзейнасцю людзей, адносяцца да паданняў (“Марысін парк” і многія інш.)1 І легенды, і паданні звычайна павінны былі задаволіць дапытлівасць людзей, адказаць на пытанні, што спакон вякоў хвалявалі іх: адкуль і як усё ўзялося, з’явілася на зямлі, у прыродзе і ў грамадстве. Адрозненне ж легендаў і паданняў ад казкі ў тым, што адна з самых істотных уласцівасцей казкі – фантастычная і займальная выдумка, у той час як у легендах і паданнях хоць і прысутнічае фантастычны элемент, аднак фантастычная аснова застаецца непахіснай: чытачом ці слухачом яна ўспрымаецца як сапраўднае і рэальнае. Многія легенды і паданні беларусаў, як і іншых усходне-славянскіх народаў, вельмі старажытнага паходжання. Яны, паводле сведчанняў летапісаў і іншых помнікаў даўняга пісьменства, былі вядомы ўжо ў перыяд існавання Кіеў-скай Русі і, як і іншыя жанры вусна-паэтычнай народнай творчасці, займалі далёка не апошняе месца сярод крыніц летапісання. Нашы першыя гісторыкі-летапісцы шчодра чэрпалі з іх неабходныя звесткі, бо лічылі народную творчасць цалкам дабраякасным матэрыялам, якім можна карыстацца для праўдзівага апісання мінулага. З развіццём грамадства, ужо ў часы феадалізму і капіталізму, узнікалі легенды і паданні сацыяльна-завостранага характару – антыпанскія, антыцарскія і іншыя, пра здзекі пануючых класаў з простага люду (“Бутрым Няміра”, “Чаму вёска завецца Кукаўка”). Адлюстроўвалася і гераічная барацьба беларускага народа супраць татараў, шведаў, французаў (“Возера Красны Стаў”, “Бітва пад Лясной”, “Платон-казак”). Шматлікія легенды і паданні вядуць аповед пра моцныя пачуцці чалавека, пра яго душэўныя пакуты (“Пра Чорную Даму”, “Дуб і сасна”, “Нёман і Лоша”) ці пра неймаверныя намаганні ў барацьбе з уладарнымі людзьмі (“Пра пана Оштарпа”). Складзены ў народзе паданні і пра герояў Вялікай Айчыннай вайны: Канстанціна Заслонава, Сідара Каўпака і інш. Як бачым, ідэйная накіраванасць твораў – не толькі свабодалюбства, героіка барацьбы з прыгнятальнікамі ці знешнімі ворагамі, але і асноўныя маральна-этычныя каштоўнасці, што вякамі жылі і жывуць у свядомасці народа. Гэта вернасць у каханні і сяброўстве, любоў да свайго краю, да сваёй зямлі і прыроды, да свайго народа. Гэта і працавітасць, і бескарыслівасць, і дабрыня, і дабразычлівасць і г. д. Такім чынам, легенды і паданні, з’яўляючыся неўміручай памяццю народа, на працягу стагоддзяў выконвалі маральна-этычную функцыю, выхоўваючы патрыятызм і нянавісць да ворагаў, а ў даўнія часы ў своеасаблівай форме неслі людзям веды пра навакольнае жыццё, пра гісторыю іх краю, пра незабыўныя падзеі з жыцця народа, пра выдатных народных герояў. Гэта значыць, як ужо падкрэслівалася, што ў аснову легенды і падання, у адрозненне ад казкі, пакладзены элемент сапраўднасці – фактычнай ці ўяўляемай. Легенды і паданні, як і іншыя жанры вуснапаэтычнай творчасці, вымушаюць нас здзіўляцца мудрасці народа, яго мастацкаму таленту і цвярозаму розуму. Усе легенды і паданні, што дайшлі да нас, сведчаць пра светасузіранне нашых далёкіх продкаў. Гэта – неўміручая гістарычная памяць народа і моцная крыніца повязі пакаленняў, неацэнная спадчына для нашчадкаў.

Антон ГУРСКІ,

доктар філалагічных навук

Новые проекты

19.12.2024
ЗАО «Второй национальный телеканал» приступило к работе по подготовке и проведению VIII Национального конкурса красоты «Мисс-Беларусь-2012», созданию детской музыкальной передачи «Я пою-2», а также к производству двух новых телепроектов: «Академия талантов» и «Фактор смеха». Подробности на сайте: www.ont.by.
Страница 6 из 228