Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

admin_222

admin_222

Требуются средства на ремонт храма в г. Копыле

18.10.2024
Дорогие братья и сестры! В нынешнем году Спасо-Вознесенский храм города Копыля отмечает 145-летие со дня основания. Для того чтобы храм встретил свой юбилей в достойном виде, мы начали ремонтно-восстановительные работы (реконструкция кровли и внутренняя отделка), которые осуществляются за собственные средства Прихода. В связи с повышением цен на стройматериалы собранных денежных средств недостаточно, чтобы в полной мере осуществить начатые работы. Почтительнейше просим всех заинтересованных лиц не остаться в стороне и оказать посильную денежную и материальную помощь (строительные, отделочные материалы) в деле благоукрашения древней святыни нашего города. В Храме принимаются пожертвования с 9.00 до 14.00 или на расчетный счет. Наши реквизиты: р/с 3015262290141 в отделении ОАО «Белагропромбанк» г. Несвижа,  УНП 600093456. С благодарностью и признательностью Прот. С. Чарный и прихожане

Копыльская инспекция МНС отмечает профессиональный праздник

18.10.2024
Созданная в 1990 году налоговая служба Копыльского района насчитывала 8 человек. Сегодня в налоговой инспекции работает 24 человека, из которых 21 – служащие. Высшее образование имеют 85,7%. Высокий профессионализм, компетентность, ответственность, умение трудиться самоотверженно, стремление всегда добиваться поставленных целей – это и есть характерные черты наших сотрудников. Основной задачей, стоящей перед инспекцией Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Копыльскому району, является обеспечение выполнения доходной части бюджетов, повышения уровня собираемости налогов. Так, за 1 полугодие 2011 года в доход консолидированного бюджета Копыльского района поступило 15396,7 млн рублей. Наибольший удельный вес поступлений приходится на государственный сектор экономики – 67,1%. Удельный вес поступлений от организаций негосударственного сектора в общей сумме поступлений составляет 21,2%, от индивидуальных предпринимателей – 4,9%, от физических лиц – 6,7%. Сотрудники инспекции осуществляют контроль за соблюдением налогового законодательства организациями, индивидуальными предпринимателями и физическими лицами и сокращением теневого оборота товарно-материальных ценностей, в т. ч. товаров, происходящих из третьих стран, подакцизных и подлежащих маркировке контрольными знаками, дохода от незаконной предпринимательской деятельности. В конкурсе среди налоговых инспекций II группы по итогам работы за 2010 год коллектив нашей инспекции занял III место и награжден Почетной грамотой инспекции МНС Республики Беларусь по Минской области. Инспекцией обеспечено выполнение всех поставленных задач. В этом заслуга, прежде всего, тех сотрудников, которые работают в инспекции с самого образования: заместителя начальника инспекции начальника отдела контроля за организациями В. Булат, начальников отделов М. Мордасевич, Т. Русакович. За многолетний добросовестный труд в налоговых органах и высокий профессионализм Почетной грамотой инспекции МНС Республики Беларусь по Минской области награжден заместитель начальника отдела контроля за налогообложением индивидуальных предпринимателей и физических лиц А. Гирко. Слова благодарности хочется выразить С. Вирт, С. Михайловской, Н. Римашевской, А. Карпеленя, Л. Зарембовской, Е. Киселевой, Л. Конончик, В. Канончику, А. Голожиной, А. Колодинской, О. Червяковой и другим работникам инспекции. С праздником Вас, уважаемые коллеги! Благодаря вашему труду и личному вкладу каждого, кто стоит на страже экономических интересов государства, его финансового благополучия, в значительной степени пополняются бюджеты всех уровней. От результативности вашей работы во многом зависит благосостояние людей и социальная стабильность в обществе. Ваш честный, добросовестный труд заслуживает самой высокой оценки. От всей души желаю вам и вашим близким доброго здоровья, хорошего настроения, душевного комфорта, удовлетворения от дела, которому служим, благополучия и успехов во всех начинаниях!

Валентина КЕНДЫШ,

начальник ИМНС Республики Беларусь по Копыльскому району

Што чытаюць на Капыльшчыне?

18.10.2024
Паводле інфармацыі раённага вузла паштовай сувязі, па выніках падпісной кампаніі на ІІ паўгоддзе і ІІІ квартал 2011 года агульны падпісны тыраж склаў 24 891 экзэмпляр, з іх індывідуальная падпіска – 21 199 экз., ведамасная – 3692 экз. У разрэзе асноўных выданняў: раённая газета “Слава працы” – 4980 экз.(агульнаразовы – 5270); “Советская Белоруссия» — 2949 экз.; “7 дней” – 504 экз.; абласная газета “Мінская праўда” – 452 экз.; “Звязда” – 417 экз.; “Белорусская нива” — 237 экз.; “Народная газета” – 231 экз.; “Рэспубліка” — 173 экз.; “Знамя юности” — 63 экз.

Як вырасціць добрае насенне?

18.10.2024
Такім пытаннем задаліся ўдзельнікі рэспубліканскага семінара, арганізаванага РА “Белнасенне”, што прайшоў на базе Капыльскага раёна. Спецыялісты аб’яднання на чале з яго кіраўніком Анатолем Уласевічам, а таксама прадстаўнікі гаспадарак, якія займаюцца вырошчваннем насення агародніны, наведалі ДП “С “Лясное”, дзе пазнаёміліся з тэхналогіяй атрымання насення цыбулі і іншых агародных культур, а таксама ахоўнымі мерапрыемствамі ад хвароб і шкоднікаў. Пазней удзельнікі семінара пераехалі ў сялянскую фермерскую гаспадарку “Эліта-К”, кіраўнік якой Анатоль Круглякоў пазнаёміў з тэхналогіяй вырошчвання бульбы і іншых культур.

Маргарыта САКОВІЧ

Копыляне встречали гостей из Любани

18.10.2024
Прыезд на Капыльшчыну дэлегацыі Любанскага раёна быў чаканым — з іх боку гэта стаў, так бы мовіць, візіт у адказ. Камфартабельны аўтобус на мяжы Капыльскага раёна са Слуцкім сустракалі старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Сандрозд, першы намеснік старшыні райвыканкама начальнік упраўлення райсельгасхарчу Ірына Кісляк, в.а. начальніка аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Ала Кабушка. Першым на маршруце стала закрытае акцыянернае таварыства “Жыліхава”, кіраўнік якога Аляксандр Кукраш разам са старшынёй Бучацінскага сельвыканкама Віталем Чаркасом сустракалі гасцей на машынна-трактарным двары гаспадаркі. Аляксандр Паўлавіч пазнаёміў любанцаў з дзейнасцю гаспадаркі (дарэчы, адзінага ў раёне закрытага акцыянернага таварыства), з тымі вынікамі, якіх удалося дасягнуць за апошнія пяць гадоў. З цікавасцю госці ўспрынялі і той факт, што гаспадарка пастаянна знаходзіцца ў стане абнаўлення: тут склалася добрая практыка штогод здаваць па два аб’екты (пасля будаўніцтва альбо рэканструкцыі). Віталь Віктаравіч, у сваю чаргу, расказаў пра сістэму работы, якая склалася ў сельвыканкаме па навядзенні парадку на зямлі, у сельскіх населеных пунктах і сельгасарганізацыях. Дырэктар ААТ “Ціміразеўскі” Аляксандр Турбан сустракаў гасцей на мяжы сваёй гаспадаркі і падчас пераезду ў аг. Быстрыца расказваў пра работу, якая вядзецца ў таварыстве па добра-ўпарадкаванні аграгарадка, адзначыўшы цесную сувязь і супрацоўніцтва з Блеўчыцкім сельвыканкамам (яго старшыня Сяргей Выскварка чакаў дэлегацыю ля адміністрацыйнага будынка). Словы шчырага захаплення чуліся ад гасцей, у ліку якіх былі не толькі кіраўнікі структурных падраздзяленняў Любанскага райвыканкама, арганізацый, сельскагаспадарчых і прамысловых прадпрыемстваў раёна, але і старшыні сельскіх Саветаў, калі яны, прагульваючыся па мясцовым скверы, тэрыторыі агульнаадукацыйнай школы, любаваліся той прыгажосцю, якую здолелі стварыць умелыя рукі вяскоўцаў. Своеасаблівую экскурсію па будынку школы зрабіў яе дырэктар Мікалай Трус. Была наведана і малочнатаварная ферма “Быстрыца”, дзе зараз вядуцца работы па рэканструкцыі аб’екта. Зноў-такі вялася гутарка пра навядзенне парадку на зямлі, знос старых будынкаў — тэма аднолькава актуальная для ўсіх. Ля комплексу па вырошчванні і адкорме свіней дэлегацыю віталі дырэктар ААТ “Капыльскае” Вячаслаў Кіула і старшыня Цімкавіцкага сельвыканкама Алена Острыкава. Вячаслаў Анатольевіч таксама падзя-ліўся з гасцямі дасягненнямі і праблемамі, з якімі сутыкаецца гаспадарка, а Алена Мечыславаўна распавяла пра сістэму ўзаемадзеяння сельвыканкама з арганізацыямі і прад-прыемствамі, размешчанымі на тэрыторыі сельсавета. Нямала ўражанняў засталося ў гасцей пасля экскурсіі ў Літаратурны музей Кузьмы Чорнага, якую для іх правяла дырэктар Людміла Ніжэвіч, і наведвання новага пасёлка, пабудаванага на ўскрайку Цімкавіч. Прадстаўнікі Любаншчыны даведаліся пра слаўнае мінулае нашага горада (у невялічкае гістарычнае падарожжа запрасіла дырэктар раённага краязнаўчага музея Валянціна Шуракова), пазнаёміліся з работай фізкультурна-аздараўленчага комплексу г. Капыля, пра якую расказаў начальнік аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама Віктар Васілеўскі. Нямала станоўчых водгукаў выклікала ўбачанае падчас наведвання ААТ “Старыца-Агра”. На МТК “Андросаўшчына” гасцей сустракаў дырэктар сельгаспрадпрыемства Уладзімір Рудакоўскі, які разам са старшынёй райвыканкама Анатолем Жданенем (ён далучыўся да дэлегацыі ў Капылі), адказваў на ўсе пытанні, што цікавілі гасцей. Размова ішла і пра работу новай фермы, пабудаванай згодна з Указам Прэзідэнта №332, і пра ўкараненне новых тэхналогій у вытворчаці малака, і пра выро-шчванне бульбы, кукурузы, палеткі з якімі выклікалі толькі станоўчыя эмоцыі (“Нарэшце мы ўбачылі сапраўднае бульбяное поле!”), і пра работу комплексу “Чарнічнае” па вырошчванні буйной рагатай жывёлы. З цікавасцю слухалі любанцы інфармацыю пра сацыяльныя льготы, якімі карыстаюцца працаўнікі гаспадаркі, убачылі на свае вочы ўмовы працы жывёлаводаў на комплексе “Чарнічнае”. Прыемны сюрпрыз чакаў нашых гасцей у Старыцкім лясніцтве. Тут іх сустракалі галоўны ляснічы ДЛГУ “Капыльскі лясгас” Сяргей Ульдзіновіч і ляснічы І катэгорыі Уладзімір Занкевіч. Любанцаў уразіла і прывабная добраўпарадкаваная тэрыторыя, а яшчэ больш — магчымасць паласавацца духмяным мёдам, які работнікі лясніцтва атрымліваюць на ўласным пчальніку. Віктар Статкевіч, першы намеснік старшыні Любанскага райвыканкама начальнік упраўлення райсельгасхарчу, у эксклюзіўным інтэрв’ю “СП” выказаў агульнае меркаванне ўсіх членаў дэлегацыі: “У вашым раёне ёсць усё: і высокая культура земляробства (магчыма, толькі крыху адстаеце ад нясвіжан), і сацыяльна-культурныя складальнікі, добра наладжаны быт працаўнікоў. А самае галоўнае — на палях спее неблагі ўраджай. Жадаю, каб сёлета ён быў у вас рэкордна высокім. Словам, раён развіваецца і паступальна рухаецца наперад. Мы для сябе вынеслі з гэтай паездкі шмат карыснага. Вельмі ўразіла,як працуе ААТ “Старыца-Агра”, такіх бульбяных палеткаў мы не бачылі даўно! Лічу, што сустрэчы такога кшталту вельмі патрэбныя: ёсць магчымасць па-глядзець, прааналізаваць, узяць на заметку і прымяніць у сябе лепшае”.

Маргарыта САКОВІЧ

Страница 47 из 228