Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

38

Копыляне встречали гостей из Любани

11.07.2011
Прыезд на Капыльшчыну дэлегацыі Любанскага раёна быў чаканым — з іх боку гэта стаў, так бы мовіць, візіт у адказ. Камфартабельны аўтобус на мяжы Капыльскага раёна са Слуцкім сустракалі старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Сандрозд, першы намеснік старшыні райвыканкама начальнік упраўлення райсельгасхарчу Ірына Кісляк, в.а. начальніка аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Ала Кабушка. Першым на маршруце стала закрытае акцыянернае таварыства “Жыліхава”, кіраўнік якога Аляксандр Кукраш разам са старшынёй Бучацінскага сельвыканкама Віталем Чаркасом сустракалі гасцей на машынна-трактарным двары гаспадаркі. Аляксандр Паўлавіч пазнаёміў любанцаў з дзейнасцю гаспадаркі (дарэчы, адзінага ў раёне закрытага акцыянернага таварыства), з тымі вынікамі, якіх удалося дасягнуць за апошнія пяць гадоў. З цікавасцю госці ўспрынялі і той факт, што гаспадарка пастаянна знаходзіцца ў стане абнаўлення: тут склалася добрая практыка штогод здаваць па два аб’екты (пасля будаўніцтва альбо рэканструкцыі). Віталь Віктаравіч, у сваю чаргу, расказаў пра сістэму работы, якая склалася ў сельвыканкаме па навядзенні парадку на зямлі, у сельскіх населеных пунктах і сельгасарганізацыях. Дырэктар ААТ “Ціміразеўскі” Аляксандр Турбан сустракаў гасцей на мяжы сваёй гаспадаркі і падчас пераезду ў аг. Быстрыца расказваў пра работу, якая вядзецца ў таварыстве па добра-ўпарадкаванні аграгарадка, адзначыўшы цесную сувязь і супрацоўніцтва з Блеўчыцкім сельвыканкамам (яго старшыня Сяргей Выскварка чакаў дэлегацыю ля адміністрацыйнага будынка). Словы шчырага захаплення чуліся ад гасцей, у ліку якіх былі не толькі кіраўнікі структурных падраздзяленняў Любанскага райвыканкама, арганізацый, сельскагаспадарчых і прамысловых прадпрыемстваў раёна, але і старшыні сельскіх Саветаў, калі яны, прагульваючыся па мясцовым скверы, тэрыторыі агульнаадукацыйнай школы, любаваліся той прыгажосцю, якую здолелі стварыць умелыя рукі вяскоўцаў. Своеасаблівую экскурсію па будынку школы зрабіў яе дырэктар Мікалай Трус. Была наведана і малочнатаварная ферма “Быстрыца”, дзе зараз вядуцца работы па рэканструкцыі аб’екта. Зноў-такі вялася гутарка пра навядзенне парадку на зямлі, знос старых будынкаў — тэма аднолькава актуальная для ўсіх. Ля комплексу па вырошчванні і адкорме свіней дэлегацыю віталі дырэктар ААТ “Капыльскае” Вячаслаў Кіула і старшыня Цімкавіцкага сельвыканкама Алена Острыкава. Вячаслаў Анатольевіч таксама падзя-ліўся з гасцямі дасягненнямі і праблемамі, з якімі сутыкаецца гаспадарка, а Алена Мечыславаўна распавяла пра сістэму ўзаемадзеяння сельвыканкама з арганізацыямі і прад-прыемствамі, размешчанымі на тэрыторыі сельсавета. Нямала ўражанняў засталося ў гасцей пасля экскурсіі ў Літаратурны музей Кузьмы Чорнага, якую для іх правяла дырэктар Людміла Ніжэвіч, і наведвання новага пасёлка, пабудаванага на ўскрайку Цімкавіч. Прадстаўнікі Любаншчыны даведаліся пра слаўнае мінулае нашага горада (у невялічкае гістарычнае падарожжа запрасіла дырэктар раённага краязнаўчага музея Валянціна Шуракова), пазнаёміліся з работай фізкультурна-аздараўленчага комплексу г. Капыля, пра якую расказаў начальнік аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама Віктар Васілеўскі. Нямала станоўчых водгукаў выклікала ўбачанае падчас наведвання ААТ “Старыца-Агра”. На МТК “Андросаўшчына” гасцей сустракаў дырэктар сельгаспрадпрыемства Уладзімір Рудакоўскі, які разам са старшынёй райвыканкама Анатолем Жданенем (ён далучыўся да дэлегацыі ў Капылі), адказваў на ўсе пытанні, што цікавілі гасцей. Размова ішла і пра работу новай фермы, пабудаванай згодна з Указам Прэзідэнта №332, і пра ўкараненне новых тэхналогій у вытворчаці малака, і пра выро-шчванне бульбы, кукурузы, палеткі з якімі выклікалі толькі станоўчыя эмоцыі (“Нарэшце мы ўбачылі сапраўднае бульбяное поле!”), і пра работу комплексу “Чарнічнае” па вырошчванні буйной рагатай жывёлы. З цікавасцю слухалі любанцы інфармацыю пра сацыяльныя льготы, якімі карыстаюцца працаўнікі гаспадаркі, убачылі на свае вочы ўмовы працы жывёлаводаў на комплексе “Чарнічнае”. Прыемны сюрпрыз чакаў нашых гасцей у Старыцкім лясніцтве. Тут іх сустракалі галоўны ляснічы ДЛГУ “Капыльскі лясгас” Сяргей Ульдзіновіч і ляснічы І катэгорыі Уладзімір Занкевіч. Любанцаў уразіла і прывабная добраўпарадкаваная тэрыторыя, а яшчэ больш — магчымасць паласавацца духмяным мёдам, які работнікі лясніцтва атрымліваюць на ўласным пчальніку. Віктар Статкевіч, першы намеснік старшыні Любанскага райвыканкама начальнік упраўлення райсельгасхарчу, у эксклюзіўным інтэрв’ю “СП” выказаў агульнае меркаванне ўсіх членаў дэлегацыі: “У вашым раёне ёсць усё: і высокая культура земляробства (магчыма, толькі крыху адстаеце ад нясвіжан), і сацыяльна-культурныя складальнікі, добра наладжаны быт працаўнікоў. А самае галоўнае — на палях спее неблагі ўраджай. Жадаю, каб сёлета ён быў у вас рэкордна высокім. Словам, раён развіваецца і паступальна рухаецца наперад. Мы для сябе вынеслі з гэтай паездкі шмат карыснага. Вельмі ўразіла,як працуе ААТ “Старыца-Агра”, такіх бульбяных палеткаў мы не бачылі даўно! Лічу, што сустрэчы такога кшталту вельмі патрэбныя: ёсць магчымасць па-глядзець, прааналізаваць, узяць на заметку і прымяніць у сябе лепшае”.

Маргарыта САКОВІЧ


admin_222 Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей