Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

admin_222

admin_222

Экзамен перед Гостехнадзором держали копыльские аграрии

18.10.2024
У першы дзень ліпеня інжынерная служба раёна трымала своеасаблівы экзамен: прадстаўнічай камісіяй на чале з начальнікам Мінскай абласной інспекцыі Дзяржтэхнагляду Аляксандрам Судаленкам была праверана гатоўнасць гаспадарак да пачатку ўборачнай кампаніі. Як паведаміў Валерый Прахарэня, начальнік Капыльскай раённай інспекцыі Дзяржтэхнагляду, было створана 9 груп з ліку начальнікаў раённых інспекцый Дзяржтэхнагляду з Нясвіжа, Клецка, Узды, Слуцка, Салігорска, Любані, Старых Дарог і Стоўбцаў, а таксама прадстаўнікоў інжынернай службы райаграсервісу, якія наведалі ўсе сельгаспрад-прыемствы Капыльшчыны. Правяралася гатоўнасць тэхнікі, якая будзе за-дзейнічана на ўборцы збожжавых і зернебабовых (асабліва камбайнаў), збожжасушыльнай гаспадаркі, пад увагу браўся і парадак на машынных дварах. Як было адзначана пры падвя-дзенні вынікаў аб’езду, капыльскім аграрыям неабходны яшчэ тыдзень для таго, каб давесці распачаты рамонт тэхнікі да канца.

Маргарыта САКОВІЧ

Копыльщина отметила День Республики

18.10.2024
Капыльшчына, як і ўся краіна, у мінулую нядзелю адзначыла 67-ю гадавіну вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі). Хаця надвор’е ўнесла свае карэктывы, свята ўсё роўна атрымалася яркім і запамінальным. Распачаліся мерапрыемствы ўрачыстым мітынгам каля помніка воінам-вызваліцелям Капыля. Адкрыў яго старшыня раённага выканаўчага камітэта Анатоль Жданеня. — У жыцці кожнага народа ёсць лёсавызначальныя дні і падзеі, тыя, якія становяцца пунктам адліку новага этапа ў яго гісторыі. У беларускім календары такой датай стала 3 ліпеня 1944 года – дзень вызвалення ад фашысцкіх акупантаў, які адзначаецца як асноўнае дзяржаўнае свята – Дзень Незалежнасці. Свята, якое аб’яднала ў адно цэлае сапраўды святыя паняцці, – вызваленне, перамога, незалежнасць, — адзначыў кіраўнік раёна. У сваім выступленні Анатоль Іосіфавіч узгадаў ваенныя гады, расказаў пра дзень сённяшні рэспублікі і Капыльшчыны. Памяць загінуўшых была ўшанавана хвілінай маўчання, працягам якой стала літаратурна-музычная кампазіцыя ў выкананні Любові Галубовіч, Дзяніса Ляшчэвіча, Святланы Коўш з харэаграфічным суправаджэннем і танцавальнага калектыва дзіцячай школы мастацтваў. Ад раённага савета ветэранаў удзельнікаў урачыстасці вітала член прэзідыума Часлава Грыгаровіч, якая адзначыла, што гэты дзень назаўсёды застанецца ў памяці, ён слаўны і незабыўны для нашага народа. — Мы схіляем галовы перад подзвігам тых, хто заваяваў перамогу, — адзначыла Часлава Феліксаўна. – Дзеці вайны добра памятаюць ваенныя гады і радасны дзень вызвалення нашай Капыльшчыны. Моладзь не павінна забывацца пра гістарычныя падзеі, перадаваць іх з пакалення ў пакаленне. Ад моладзі раёна выступіла настаўніца СШ №2 г. Капыля Таццяна Крук. Яна падкрэсліла, што гэты дзень – сімвал гонару за тых, хто адстаяў свабоду і незалежнасць нашай краіны. Ужо шмат гадоў мы жывём пад мірным небам, і няхай у будучым ніколі не давядзецца адчуць жахі вайны. Ваенны камісар раёна Сяргей Барташэвіч таксама павіншаваў ветэранаў і ўсіх прысутных са святам, узгадаў гады ваеннага ліхалецця, пажадаў, каб наша краіна жыла ў міры, заставалася заўсёды незалежнай. Пасля мітынгу да помніка былі ўскладзены вянкі і кветкі ад райвыканкама, райсавета дэпутатаў, ветэранаў, працоўных калектываў. З-за неспрыяльнага надвор’я святочны канцэрт быў перанесены ў залу раённага Цэнтра культуры, які сабраў нямала гледачоў. А пагля- дзець сапраўды было на што. Вось толькі некаторыя з тых, хто выступаў. Гэта народны аркестр народных інструментаў “Капыльскія дудары”, народны вакальна-інструментальны ансамбль “Замкавая гара”, народны ансамбль народнай музыкі “Капыляне”, інструментальны калектыў пад кіраўніцтвам Аляксандра Карповіча, харэаграфічны калектыў РЦК, вакальны калектыў ДШМ, салісты Вячаслаў Курчык, Барыс Канаплянік, Наталля Купрыянчык, Дзмітрый Жук, Павел Беразоўскі, Павел Дрожжа, Таццяна Абрамовіч і многія іншыя. У гэты ж час на фізкультурна-аздараўленчым комплексе ладзіліся шматлікія спартыўныя конкурсы і турніры, а таксама прайшоў футбольны матч паміж зборнымі моладзі і ветэранаў, які закончыўся з лікам 8:5 на карысць маладога пакалення. Дарэчы, на полі можна было ўбачыць такіх знакамітых у мінулым футбалістаў, як Уладзімір Бурак, Вячаслаў Лазоўскі, Уладзімір і Вячаслаў Крэпскія, Аляксандр Міхайлоўскі, Вадзім Лазюк, Уладзімір Нікалаеня, Андрэй Малевіч, Сяргей Бельмач, Анатоль Рымашэўскі і іншыя. На працягу дня можна было паспытаць шашлыкоў і іншых смачнасцей, якія прапаноўвалі гандлёвыя кропкі райспажыўтаварыства. Для прыхільнікаў кіно ў 18 гадзін у РЦК быў прадэманстраваны фільм “Брэсцкая крэпасць”. Капыляне, як і жыхары ўсёй краіны, у 23 гадзіны сталі ўдзельнікамі акцыі “Спяваем гімн разам” па выкананні Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Закончылася свята маладзёжнай дыскатэкай у раённым Цэнтры культуры.

Сяргей КОЗЕЛ

Кадровые вопросы

18.10.2024
За апошні квартал у раёне разгледжаны кадравыя пытанні. Адбыліся назначэнні: СУХАВЕРХА Руслана Анатольевіча - дырэктарам ААТ «Праснакі»; БОХАНА Міхаіла Аляксандравіча - дырэктарам ТАА «Энергасервіс»; ГАЛУШКІ Аляксандра Іванавіча - начальнікам Капыльскага цэха прыроднага і звадкаванага газу; ЧЫГІР Галіны Кірылаўны - начальнікам ад- дзела статыстыкі Капыльскага раёна; ЛІПНІЦКАГА Аляксандра Мікалаевіча - загадчыкам юрыдычнага сектара райвыканкама; АЎСЮК Алы Ігараўны - загадчыкам сектара па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама.

В Копыльском районе пройдет анонимное анкетирование

18.10.2024
В целях дальнейшего совершенствования работы государственных органов и организаций с обращениями граждан в Копыльском районе управление делами райисполкома проводит анонимное анкетирование граждан с целью изучения общественного мнения о работе вышеназванных структур с населением. Анкету с вопросами вы можете взять на столе в фойе райисполкома, в приемной председателя, непосредственно в службе «одно окно» - кабинет №69, либо в кабинете №39 райисполкома. Оставить заполненную анкету можно там же или переслать почтой в райисполком.

Виктор ПЛАШКЕВИЧ, управляющий делами райисполкома

Делегация из Копыля побывала в Литве

18.10.2024
З 1 па 3 ліпеня дэлегацыя Капыльскага раёна ў складзе старшыні райсавета дэпутатаў Марыі Сандрозд, намесніка старшыні райвыканкама Алы Раеўскай і дырэктара КУП “Капыльская ЖКГ” Георгія Карэева прыняла ўдзел у фестывалі горада-пабраціма Ёнішкіса Літоўскай Рэспублікі. Візіт адбыўся ў рамках дагавора аб супрацоўніцтве. Як адзначылі ўдзельнікі свята, мерапрыемствы прайшлі ўрачыста, масава. Адбылося шэсце працоўных калектываў, канцэрт самадзейных артыстаў, кірмашы народных рамёстваў, выставы, феерверк. Удзел у свяце таксама прынялі дэлегацыі з Латвіі, Эстоніі, Польшчы, Даніі.
Страница 49 из 228