З 1 па 3 ліпеня дэлегацыя Капыльскага раёна ў складзе старшыні райсавета дэпутатаў Марыі Сандрозд, намесніка старшыні райвыканкама Алы Раеўскай і дырэктара КУП “Капыльская ЖКГ” Георгія Карэева прыняла ўдзел у фестывалі горада-пабраціма Ёнішкіса Літоўскай Рэспублікі. Візіт адбыўся ў рамках дагавора аб супрацоўніцтве.
Як адзначылі ўдзельнікі свята, мерапрыемствы прайшлі ўрачыста, масава. Адбылося шэсце працоўных калектываў, канцэрт самадзейных артыстаў, кірмашы народных рамёстваў, выставы, феерверк. Удзел у свяце таксама прынялі дэлегацыі з Латвіі, Эстоніі, Польшчы, Даніі.
Комментарии