Такім пытаннем задаліся ўдзельнікі рэспубліканскага семінара, арганізаванага РА “Белнасенне”, што прайшоў на базе Капыльскага раёна.
Спецыялісты аб’яднання на чале з яго кіраўніком Анатолем Уласевічам, а таксама прадстаўнікі гаспадарак, якія займаюцца вырошчваннем насення агародніны, наведалі ДП “С “Лясное”, дзе пазнаёміліся з тэхналогіяй атрымання насення цыбулі і іншых агародных культур, а таксама ахоўнымі мерапрыемствамі ад хвароб і шкоднікаў.
Пазней удзельнікі семінара пераехалі ў сялянскую фермерскую гаспадарку “Эліта-К”, кіраўнік якой Анатоль Круглякоў пазнаёміў з тэхналогіяй вырошчвання бульбы і іншых культур.
Маргарыта САКОВІЧ
Комментарии