Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Понедельник, 11 июля 2016 19:28

С уважением к людям

Днямі адзначыла 75-гадовы юбілей Зоя Емяльянаўна Салановіч з в. Слабада-Кучынка. Свой працоўны шлях прайшла ад заатэхніка племзавода імя Дзяржынскага да сакратара партыйнага камітэта саўгаса «Крыніца». Працоўны стаж складае амаль 42 гады. За поспехі ў сельскагаспадарчай вытворчасці адзначана медалямі «За доблесную працу. У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння У.І. Леніна», «За працоўную адзнаку», «Ветэран працы», Ганаровай граматай Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР  і інш. Але галоўным дасягненнем жыцця лічыць нараджэнне траіх дзяцей, якія дзякуючы маці выраслі годнымі людзьмі, атрымалі педагагічную адукацыю, самі сталі добрымі працаўнікамі і бацькамі. IMG_8682 Жыццёвы шлях юбіляра пачаўся 1 ліпеня 1941 года ў в. Садавічы Капыльскага раёна. Стала пятым па ліку дзіцём у мнагадзетнай сям’і Ганчарык (усіх 10 дзяцей). З ранняга дзяцінства прывучана да працы. Спачатку даглядала меншых братоў і сясцёр. Каб зарабіць лішні кавалак хлеба, пасвіла кароў у людзей. Аднаго разу заняла чаргу, а гаспадар уручыў на ўвесь дзень палову бохана хлеба і крыху сала. Так і пранасіла ў руках ежу, не адламаўшы ні кавалачка.  Увечары ўсё прынесла матулі. Вучылася старанна ў Бучацінскай СШ. З 12 гадоў перыядычна працавала ў калгасе «Новы будаўнік». Актыўная піянерка і камсамолка ў час летніх канікул займалася праполкай кукурузы і экзатычнага кок-сагызу, брала асабістую норму буракоў. У верасні 1957 года дзяўчына атрымала сваю першую ўзнагароду — медаль ВДНГ СССР як член звяна па вырошчванні тытуню. Трэба было ехаць у Маскву, а апрануць і абуць не было чаго. Так перажывала, што не трапіла... Пасля школы марыла стаць настаўніцай, але перад самым выпускным  на веласіпедзе  наехала на калючы дрот, атрымаўшы траўму нагі. Цяжка было рухацца. Паўстала пытанне: ці будзе хадзіць? Ды і бацькі казалі: «Куды ты паедзеш, заставайся дома». Вырашыла: «Паеду з аднакласніцамі (усіх сем чалавек) паступаць у Пінскі зоатэхнічны тэхнікум». Прайшла толькі яна адна, здаўшы ўсе экзамены на выдатна. А было ў яе толькі па адной сукенцы і спадніцы, ды туфлі. У час навучання Зоя праявіла сябе як камсамольскі важак: спявала ў хоры, выступала за валейбольную каманду, выдатна прайшла практыку ў Брэсцкай вобласці і атрымала чырвоны дыплом. Па размеркаванні трапіла ў племзавод імя Дзяржынскага (аддзяленне «Кастрычнік») Капыльскага раёна. Маладога спецыяліста абралі сакратаром камсамольскай арганізацыі, прызначылі прапагандыстам. Добрым словам узгадвае дырэктара саўгаса Яфіма Каца і галоўнага заатэхніка Юрыя Кочкіна, у якіх прайшла добрую школу прафесійнага станаўлення, кіраўніцкай і арганізатарскай дзейнасці. Яны ва ўсіх справах падтрымлівалі, давалі парады. Былі і праблемы. Не ўсе члены ВЛКСМ здавалі ўзносы, запазычанасць складала два гады. Склікала сход, на якім выбралі савет, вывесілі дошку гонару і дошку, дзе пачалі запісваць адстаючых. Гэта дало свой плён: узносы сабрала больш чым трэба, а прадукцыйнасць працы павялічылася. Арганізоўвала дні адпачынку і нават першае камсамольскае вяселле. Але неўзабаве сама выйшла замуж і перайшла на працу ў саўгас «Крыніца» галоўным заатэхнікам, стала членам партыі. На новым месцы яскрава праявіліся талент і арганізатарскія здольнасці. Пад яе началам было каля 100 чалавек: даяркі, свінаркі, пастухі. IMG_8677 — Да людзей адносілася з павагай, добразычлівасцю, да кожнага знаходзіла падыход, — узгадвае Зоя Емяльянаўна. Яна і сёння помніць прозвішча і імя кожнага са сваіх падначаленых. Многія пад яе кіраўніцтвам атрымалі ўзнагароды. Сярод іх Герой Сацыялістычнай Працы Алімпіяда Трыгубовіч. Адначасова скончыла БСГА. Працоўныя дасягненні і ўменне працаваць з людзьмі былі заўважаны — яна становіцца членам Капыльскага райкама партыі і кандыдатам Мінскага абласнога камітэта. У памяці выступленне на партыйным актыве ў Мінску з дакладам «Аб развіцці жывёлагадоўлі», дзе адбылася сустрэча з самім Пятром Міронавічам Машэравым (Першы сакратар ЦК КПБ). Зою Емяльянаўну абралі ў склад камісіі па выпрацоўцы праекта пастановы. —  Чаму вы не ўзялі праект пастановы? — спытаў кіраўнік БССР. —  А я з усім згодна, — смела адказала  суразмоўца. Машэраў асабіста ўручыў праект пастановы дакладчыцы. За поспехамі прыйшлі і першыя выпрабаванні — раптоўна пайшоў з жыцця любы муж. Адна падымала дзяцей. Каб загаіць душэўныя раны, урачы параілі часова перайсці на іншую працу. Пайшла ў школу выхавацелем. Ды і да дзяцей бліжэй. Заўсёды з павагай адносілася да тых, хто жыве побач. Менавіта падтрымка людзей, іх дабрыня і чулыя адносіны дапамаглі ёй перажыць боль страты блізкага чалавека. Затым зноў вярнулася ў родны саўгас «Крыніца». Яшчэ з большай энергіяй узялася за справу: працавала эканамістам, узначаліла парткам. Партыйная арганізацыя саўгаса была адной з буйных на Капыльшчыне — 78 членаў. Дасканала ведала кожную ферму, кожную брыгаду, унікала ў людскія праблемы і імкнулася вырашаць іх. У час сходаў і нарад заўсёды адстойвала сваю пазіцыю, рашуча выступала супраць завышэння  вытворчых  паказчыкаў. За сумленнасць і прынцыповасць, адказнасць за даручаную справу кіраўнік Зоя Салановіч заваявала павагу працоўнага калектыву. Ганарыцца тым, што была старшынёй участковай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Яна — часты госць у Слабадакучынскай СШ. З дзяцінства засвоіла адну важную акалічнасць, якую ўзгадвае сваім дзецям і ўнукам: у якім бы ўзросце чалавек не знаходзіўся — трэба вучыцца, павышаць адукацыю. А для гэтага неабходна чытаць кнігі, газеты, часопісы, наведваць установы культуры. Любімай газетай многія гады лічыць родную раёнку. Заўсёды чакае ад яе новых паведамленняў і навін. Барыс ДЗЕНІСЮК, член ГА «Беларускі саюз журналістаў»
Вторник, 12 июля 2016 15:56

Когда за плечами столетие

Днямі адсвяткавала 100-гадовы юбілей жыхарка в. Доўгае Цімкавіцкага сельсавета Ганна Іосіфаўна Дуброўская. Павіншаваць яе са святам, уручыць кветкі і падарунак прыехалі намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Ліпніцкі і дырэктар Капыльскага ТЦСАН, старшыня раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» Святлана Маліноўская. На парозе дома гасцей сустракае дачка юбіляра, Ядвіга Станіславаўна. Пляскаючы босымі ножкамі па цёплым ад летняй спякоты двары, выбеглі праўнукі: Настасся, Аляксандр і маленькі Данік, якія прыехалі на адпачынак са Слуцка. Але сёння яны з цікавасцю назіраюць за прабабкай, прыслухваюцца. Ды ёсць да чаго! З вуснаў старой жанчыны злятаюць польскія словы. Назіраючы за хударлявым тварам Ганны Іосіфаўны, разумею, што яна на свае вочы бачыла, як адбываліся значныя для нашай краіны падзеі: калектывізацыя, Вялікая Айчынная вайна, далейшае мірнае жыццё. [caption id="attachment_49804" align="aligncenter" width="580"]Ганна Іосіфаўна з праўнукамі Ганна Іосіфаўна з праўнукамі[/caption] Нарадзілася Ганна Іосіфаўна ў Нясвіжы. Пазней разам з бацькамі, братамі і сёстрамі (а ўсяго ў сям’і было 12 дзяцей) жылі ў в. Шастакі. У 1930 годзе яе бацькі Іосіф Іванавіч і Марыя Францаўна былі раскулачаны і высланы за межы рэспублікі. І, як сведчыць кніга «Памяць. Капыльскі раён», іх рэабілітавалі толькі праз 63 гады. За гэты час Ганна Іосіфаўна паспела пражыць цэлае жыццё. Працаваць яна пачала яшчэ да вайны, як кажуць, у людзей. Затым — у сельскай гаспадарцы. Выхавала траіх дзяцей. Так, жыццё жанчыны не было простым, але за яе плячыма — цэлае стагоддзе. Дзіяна ТКАЧЭНКА Фота аўтара
У Літаратурным музеі К. Чорнага адбылася прэзентацыя кнігі «Цімкавіцкая сярэдняя школа імя Кузьмы Чорнага. Гісторыя і сучаснасць». Гэты зборнік склалі разнастайныя матэрыялы, у якіх асвятляецца гісторыя Цімкавіцкай СШ — адной са старэйшых і славутых навучальных устаноў Беларусі — ад пачатку стварэння да сённяшніх дзён. Першае слова было дадзена  выпускніку школы, пісьменніку, літаратуразнаўцу, доктару філалагічных навук, прафесару Алесю Бельскаму, дзякуючы намаганням якога была выдадзена кніга. Суаўтарамі з’яўляюцца выпускнік Цімкавіцкай школы, былы супрацоўнік райгазеты «Слава працы» Іван Ігнатчык, які стварыў летапіс навучальнай установы, а таксама дырэктар Літаратурнага музея К. Чорнага Людміла Ніжэвіч, якая вяла свята. Былым настаўнікам школы   (ганаровым гасцям) выказалі  словы ўдзячнасці за іх няпростую працу — навучанне і выхаванне годнага чалавека. Усім ім, а таксама родным педагогаў, якія ўжо пайшлі з жыцця, аўтарам кнігі, спонсарам былі ўручаны падарачныя экзэмпляры. [caption id="attachment_49799" align="aligncenter" width="580"]Ігар Піліповіч і Алесь Бельскі Ігар Піліповіч і Алесь Бельскі[/caption] Увогуле ж мерапрыемства было прысвечана 105-годдзю з дня нараджэння слыннай дачкі Капыльшчыны, грамадскага і культурнага дзеяча рэспублікі, былога дырэктара навучальнай установы, заслужанай настаўніцы БССР Зінаіды Іосіфаўны Раманенкі. І гэта невыпадкова, бо яна ўсё сваё жыццё аддала працы ў школе і дзеля школы. Дзякуючы яе намаганням і калектыву, які яна сабрала вакол сябе, школа і само мястэчка Цімкавічы сталі вядомы ў рэспубліцы. «Мне пашчасціла вучыцца ў Цімкавіцкай школе, калі Зінаіда Іосіфаўна Раманенка была дырэктарам. Пад яе кіраўніцтвам зладжана і творча працаваў увесь настаўніцкі калектыў. Кожны настаўнік стараўся правесці свой урок на высокім узроўні, цікава. Працягам змястоўных урокаў была разнастайная пазакласная работа, — узгадвае ў адным з артыкулаў, што ўвайшлі ў зборнік, Людміла Ніжэвіч. — Нельга не сказаць яшчэ пра вялікі пласт работы Зінаіды Іосіфаўны па ўшанаванні памяці сваіх землякоў і стварэнні музеяў Кузьмы Чорнага і 17-га Чырванасцяжнага пагранічнага атрада. Энтузіязм і жаданне, запал і энергія Зінаіды Іосіфаўны, нібы ланцужковая рэакцыя, перадаліся настаўнікам і вучням». [caption id="attachment_49800" align="alignleft" width="300"]Людміла Ніжэвіч Людміла Ніжэвіч[/caption] На прэзентацыі прысутнічаў унук Зінаіды Іосіфаўны Раманенкі Ігар Піліповіч, кандыдат фізіка-матэматычных навук, які падзякаваў за добрую памяць аб Зінаідзе Іосіфаўне і ўзгадаў цікавыя моманты з дзяцінства, звязаныя са сваёй бабуляй. Як адзначыў Алесь Бельскі, Цімкавіцкая школа мае надзвычай багатую гісторыю, насычаную шматлікімі яркімі фактамі, падзеямі, імёнамі. Яе настаўнікі і выпускнікі лічаць сваім абавязкам захаваць гэту гісторыю для будучыні, данесці да сённяшняга пакалення вучняў, таму і выдадзена гэта кніга. Летапіс школы і шэраг успамінаў былі падрыхтаваны спецыяльна. Значная колькасць матэрыялаў зборніка была апублікавана ў газеце «Слава працы» і рэспубліканскіх выданнях. Іван Ігнатчык падкрэслівае: «Спадзяюся, стварэнне летапісу на гэтым не заканчваецца. Усе мы — цяперашнія педагогі і вучні, былыя выхаванцы — будзем шукаць новыя звесткі з мінулага жыцця нашай школы, адкрываць слаўныя імёны вядомых яе выпускнікоў, запісваць успаміны і г.д.». Уладзімір Родчанка, доктар тэхнічных навук, прафесар, акадэмік Расійскай акадэміі касманаўтыкі імя К.Э. Цыялкоўскага, дарэчы і адзін са спонсараў, успамінае: «Наша деревенская школа имела прекрасный педагогический коллектив, возглавляемый заслуженной учительницей З.И. Романенко, которая была директором школы «от Бога». Она сумела сплотить вокруг себя замечательных учителей, каждый из которых был личностью, поэтому многие выпускники школы, в том числе и я, стали студентами вузов Советского Союза». Літаратуразнавец Міхась Тычына ў 1983 го-дзе так пісаў пра музей пагранатрада: «Тры гады назад у адным з пакояў Цімкавіцкай школы быў адкрыты музей, прысвечаны 17-му Чырванасцяжнаму цімкавіцкаму пагранатраду, які дыслацыраваўся тут з 1922 да 1939 г. Ствараўся музей пад непасрэдным кіраўніцтвам былога дырэктара школы, заслужанай настаўніцы БССР З.І. Раманенкі. Дзясяткі фатаграфій байцоў-пагранічнікаў, іх асабістыя рэчы, копіі дакументаў тых далёкіх гадоў — усё цікава, усё дыхае рамантыкай прыгранічных суровых будняў». [caption id="attachment_49801" align="alignright" width="300"]Іван Ігнатчык Іван Ігнатчык[/caption] Пачэснае месца ў выданні адведзена землякам — Героям Савецкага Саюза, вядомым вучоным, грамадскім і дзяржаўным дзеячам. А вось што ўспамінае акадэмік, прэзідэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1997-2000 гг.) Аляксандр Вайтовіч: «Пачатковая школа, дзе я вучыўся, была, дзякуй богу, пад бокам, у саміх нашых Рачкевічах. Гэта потым, ужо з пятага класа, давялося хадзіць кіламетры за чатыры ў Цімкавічы. Праз поле. А ў полі іншым разам такая завіруха! Снежныя крупы па твары сякуць — аж слёзы выбіваюць…» На свяце прысутнічалі супрацоўнікі раённай цэнтральнай бібліятэкі імя А. Астрэйкі Ірына Пятровіч і Марыя Душэўская, загадчыца Цімкавіцкай сельскай бібліятэкі Вольга Радкевіч — выпускніца школы (дарэчы, яна адказвала за музычнае афармленне свята). Яшчэ адна выпускніца, а зараз мастацкі кіраўнік Цімкавіцкага СДК Вераніка Шахлевіч выканала для сваіх былых настаўнікаў песні, якія нікога не пакінулі раўнадушнымі. Многія прысутныя бралі слова, каб падзяліцца сваімі ўспамінамі пра родную школу, любімых настаўнікаў, вялікую справу Зінаіды Іосіфаўны, якая пакінула добры след на зямлі і ў памяці людзей. Наш кар Фота Аксаны РУСАК
Четверг, 11 августа 2016 18:54

Взносы нужно платить правильно

Лосик Достаточно часто возникает масса спорных вопросов о порядке уплаты обязательных страховых взносов индивидуальными предпринимателями. О том, как правильно проводить данную процедуру и о наиболее встречаемых вопросах, в  интервью  с  заместителем начальника  Копыльского райотдела Миноблуправления ФСЗН Светланой ЛОСИК. — До 1 января 2016 года индивидуальные предприниматели, являющиеся иностранными гражданами, были освобождены от уплаты платежей в бюджет фонда. Что теперь изменилось? — В соответствии с пунктом 1.3 пункта 1 Указа Президента Республики Беларусь № 534 от 31 декабря 2015 года «О вопросах социального обеспечения» иностранные граждане и лица без гражданства, работающие в Республике Беларусь или являющиеся индивидуальными предпринимателями, подлежат обязательному государственному социальному страхованию на условиях, установленных законодательством для граждан Республики Беларусь. Соответственно, с 1 января 2016 года иностранные граждане, являющиеся ИП, обязаны уплачивать страховые взносы в бюджет фонда в общеустановленном порядке. — Надо ли уплачивать обязательные страховые взносы в бюджет фонда как ИП, если индивидуальный предприниматель до 30 апреля работал в организации по трудовому договору, в трудовой книжке сделана об этом запись, а с 1 мая — по гражданско-правовому договору. При этом организация уплачивает обязательные страховые взносы в бюджет фонда из заработной платы индивидуального предпринимателя? — Индивидуальным предпринимателям, которые одновременно с осуществлением предпринимательской деятельности состоят в трудовых и связанных с ними отношениях, предоставлено право добровольного участия в правоотношениях по государственному социальному страхованию. Это регламентируется статьей 7 Закона Республики Беларусь № 3563-ХII от 31 января 1995 года «Об основах государственного социального страхования». К трудовым и связанным с ними отношениям, основанным на членстве либо участии в организациях любых организационно-правовых форм, относятся отношения между работником и нанимателем, основанные на трудовом договоре. Соответственно, при наличии у ИП основного места работы, трудового договора страховые взносы в бюджет фонда им не уплачиваются. Выполнение работ по заключенному с организацией гражданско-правовому договору не является работой в рамках трудовых отношений и, соответственно, не освобождает ИП от обязанности уплачивать обязательные страховые взносы. Соответственно, за период с 1 мая обязательные страховые взносы в бюджет фонда уплачиваются в обязательном порядке. — Может ли индивидуальный предприниматель отказаться от будущей пенсии и не уплачивать обязательные страховые взносы в бюджет фонда? Как и куда можно подать заявление? — Организация системы социальной защиты является одной из важнейших функций государства. Обязательное социальное страхование — часть государственной системы социальной защиты населения. Согласно Закону Республики Беларусь № 3563-X11 от 31 января 1995 года  «Об основах государственного социального страхования», государственное социальное страхование представляет собой систему пенсий, пособий и других выплат гражданам Республики Беларусь за счет средств государственных внебюджетных фондов социального страхования в случаях, предусмотренных настоящим Законом. В соответствии со статьей 2 Закона, основным принципом государственного социального страхования является обязательное участие работодателей и работающих граждан в формировании государственных внебюджетных фондов социального страхования. В соответствии со статьей 1 Закона Республики Беларусь «Об обязательных страховых взносах в бюджет государственного внебюджетного фонда социальной защиты населения Республики Беларусь» индивидуальные предприниматели являются плательщиками обязательных страховых взносов в бюджет государственного внебюджетного фонда социальной защиты населения Республики Беларусь. Соответственно, отказаться от пенсии и уплаты взносов нельзя. Подача заявления об отказе от участия в социальном страховании законодательно не предусмотрена. Беседовала Кристина ЖОГОЛЬ
P.S. Уважаемые предприниматели! Более подробную информацию на эту тему вы можете получить по номеру 51-3-19.
 
Каб павіншаваць з брыльянтавым вяселлем — 60-годдзем сумеснага жыцця — Максіма Апанасавіча і Станіславу Дзмітрыеўну Міхальчук, якія жывуць у аграгарадку Скабін, з розных куткоў (і не толькі нашай краіны) прыехалі дзеці, сабраліся сваякі і знаёмыя. Ушанавалі паважаных юбіляраў і прадстаўнікі ўлады: намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Ліпніцкі, дырэктар Капыльскага ТЦСАН, старшыня РА ГА «Беларускі саюз жанчын»  Святлана Маліноўская, прадстаўнікі ААТ «Скабін». Дарэчы, у родным Скабіне Максім Апанасавіч і Станіслава Дзмітрыеўна добра вядомы. Прычына таго — «агародніцкі» талент гаспадара і гаспадыні. У іх — лепшая расада, раней за іншых спее ўраджай, заўсёды дагледжаныя двор і градкі. Ды і на традыцыйнае пытанне, як выхоўваць дзяцей, Станіслава Дзмітрыеўна крыху здзіўлена адказвае: «Што значыць як? Працай!». [caption id="attachment_49955" align="alignnone" width="580"]Станіслава і Максім Міхальчук: зараз і 60 гадоў таму Станіслава і Максім Міхальчук: зараз...[/caption] Так, менавіта праца заўсёды панавала ў сям’і Міхальчукоў. Каб зарабіць грошай, бацька Апанас Харытонавіч у пачатку ХХ стагоддзя паехаў у амерыканскі горад Чыкага. Вярнуўшыся адтуль, прыдбаў каня, добры кавалак зямлі. Аднак з пачаткам калектывізацыі з асабістай гаспадаркай прыйшлося развітацца. Але і ў толькі што створаным калгасе «Новае жыццё» разам з жонкай Аленай працавалі шчыра і добрасумленна. Не дзіва, што ў такога бацькі выраслі і добрыя сыны: Міхаль, Пятрок, Сяргей, Максім і Мікола. На жаль, два старэйшыя браты загінулі падчас Вялікай Айчыннай вайны. Імя Сяргея Міхальчука добра вядома аматарам беларускай дзіцячай літаратуры: ён напісаў шмат цікавых твораў, пэўны час працаваў загадчыкам выдавецтва «Мастацкая  лiтаратура». DSCN0188 У Максіма заўсёды перад вачыма быў добры прыклад сапраўднага гаспадара — бацькі. Таму пасля вяртання з радоў Савецкай Арміі ў 1955 годзе (а служыць давялося ажно на Курыльскіх астравах) адразу пайшоў працаваць у калгас. Дарэчы, са сваёй абранніцай Станіславай Камісарчык быў знаёмы даўно: вядома ж, раслі, бадай, на адной вуліцы. За армейскія гады даслалі адзін аднаму шмат шчырых лістоў. Пасля дэмабілізацыі разам хадзілі на вечары ў клуб. Хутка Максім вырашыў пайсці ў сваты да каханай. Узяў аднавяскоўца Лёню Пісарыка, і пайшлі. Маці абранніцы прыняла ветліва, ды і сама Станіслава выказала згоду. Вяселле было сціплым: распісаліся ў сельсавеце ды зладзілі невялікі банкет. З той пары Максім Апанасавіч і Станіслава Дзмітрыеўна жывуць у згодзе і ўзаемаразуменні. [caption id="attachment_49956" align="alignleft" width="300"]DSCN01881 ...і 60 гадоў таму[/caption] Усё жыццё абое сумленна працавалі ў калгасе. Ён — спачатку конюхам, потым на свінаферме. Яна — пачынала свінаркай, затым, асвоіўшы даільны апарат, перайшла на кароўнік. — Хіба ж цяпер гэта праца на ферме? — здзіўляецца Станіслава Дзмітрыеўна. — Работніцы ходзяць амаль як на фэст. А раней мы і гной самі выносілі, і кармы на сабе цягалі. Але нічога. Я працы ніколі не баялася, увішная была. Пасля жаніцьбы Максім і Станіслава жылі ў бацькоўскай хаце Міхальчукоў, якую пабудавалі, як кажуць, талакой, у 1946 го- дзе. Тады, у першы пасляваенны год, на калгасным сходзе было вырашана: кожны вясковец павінен адпрацаваць па 3 дні на гэтай сямейнай новабудоўлі. Неабходныя матэрыялы таксама дала гаспадарка. Сумеснае жыццё са свёкрам Станіслава Дзмітрыеўна ўспамінае сёння цёплым словам: — Апанас Харытонавіч добра да мяне ставіўся. Ніколі не муштраваў! Першынец з’явіўся ў сакавіку 57-га. Імя яму далі прыгожае — Валянцін. Праз тры гады загучаў галасок яшчэ аднаго сыночка, Анатоля. Але гаспадар вельмі хацеў дачушку. І вось у ліпені 1967-га гэта пажаданне было «выканана»: нарадзілася Аленка. Чацвёрты сын, Дзмітрый, парадаваў бацькоў сваім з’яўленнем ажно праз 13 гадоў пасля нараджэння першага дзіцяці. Лёс гэтага пакалення Міхальчукоў таксама даказвае: упартая праца дапаможа дасягнуць добрых вынікаў. Валянцін скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі і зараз працуе інжынерам у Мінскім мантажным упраўленні № 1. Анатоль скончыў філфак БДУ, але яго працоўны лёс больш звязаны з Украінай: ён з’яўляецца намеснікам дырэктара ў адным з каледжаў г. Хмяльніцкі. Алена набыла прафесію фармацэўта ў Магілёўскім медыцынскім каледжы і зараз узначальвае аптэку пры Рэспубліканскім цэнтры анкалогіі і медыцынскай радыялогіі. Малодшы Дзмітрый застаўся побач з бацькамі і старанна працуе ў роднай гаспадарцы. Любяць Міхальчукі розныя святы. Каб павесяліцца, збіраюцца разам і сваякі, і знаёмыя. Калі Максім Апанасавіч быў маладзейшы, то пераапранаўся і як сапраўдны казачны Дзед Мароз адорваў унукаў і нявестку падарункамі. А малыя, атрымаўшы сюрпрызы, натхнёна чыталі вершы зімоваму чараўніку. Нават пасля выхаду на заслужаны адпачынак Максіма Апанасавіча выклікалі на работу. Звычайна запрашаў тагачасны кіраўнік гаспадаркі Анатоль Буцько, якому Міхальчук не адмаўляў. У кожнага з нас свае захапленні. Хтосьці добра рамантуе тэхніку, хтосьці вырэзвае драўляныя скульптуры. Максім Апанасавіч вельмі любіць працаваць на зямлі. Усю зіму ён чытае розныя парады, вывучае календары пасадак і прышчэпак, словам, набывае неабходныя веды. І потым, калі наступае пара, прымяняе іх на практыцы. Таму і атрымліваюцца памідоры, агуркі ды іншая агародніна лепшыя, чым у іншых. Аднавяскоўцы ж заўсёды звяртаюцца да дбайнага гаспадара па расаду або параду. А летам, нягле- дзячы на паважаны ўзрост, і 84-гадовы Максім Апанасавіч, і на год маладзейшая Станіслава Дзмітрыеўна працуюць на агародзе. Размаўляючы з юбілярамі, не магла не задаць яшчэ адно традыцыйнае пытанне: «Ці часта вы сварыліся і як потым мірыліся?» Адказ прагучаў з вуснаў жанчыны: — Панадуваемся трохі, а як есці захочам, то і мірымся. Ніколі не падняў на мяне руку гаспадар, і людзі ніколі не прыходзілі нас мірыць. За работай не было калі і сварыцца. Вось так. Мабыць таму, што не было лішняга часу на пустыя размовы ды сваркі, Міхальчукі здолелі захаваць сямейны дабрабыт і цеплыню ў адносінах адзін да аднаго. І атрымалася, што гэтымі ліпеньскімі днямі ў капыльскім ЗАГСе акрамя дзяцей сабраліся ўнукі і праўнукі (а іх па 7 і 5 адпаведна), каб павіншаваць Максіма Апанасавіча і Станіславу Дзмітрыеўну з брыльянтавым вяселлем. Што застаецца сказаць? Так трымаць, Міхальчукі! Дзіяна ТКАЧЭНКА Фота аўтара
Страница 5021 из 5555