У Літаратурным музеі К. Чорнага адбылася прэзентацыя кнігі «Цімкавіцкая сярэдняя школа імя Кузьмы Чорнага. Гісторыя і сучаснасць».
Гэты зборнік склалі разнастайныя матэрыялы, у якіх асвятляецца гісторыя Цімкавіцкай СШ — адной са старэйшых і славутых навучальных устаноў Беларусі — ад пачатку стварэння да сённяшніх дзён. Першае слова было дадзена выпускніку школы, пісьменніку, літаратуразнаўцу, доктару філалагічных навук, прафесару Алесю Бельскаму, дзякуючы намаганням якога была выдадзена кніга. Суаўтарамі з’яўляюцца выпускнік Цімкавіцкай школы, былы супрацоўнік райгазеты «Слава працы» Іван Ігнатчык, які стварыў летапіс навучальнай установы, а таксама дырэктар Літаратурнага музея К. Чорнага Людміла Ніжэвіч, якая вяла свята. Былым настаўнікам школы (ганаровым гасцям) выказалі словы ўдзячнасці за іх няпростую працу — навучанне і выхаванне годнага чалавека. Усім ім, а таксама родным педагогаў, якія ўжо пайшлі з жыцця, аўтарам кнігі, спонсарам былі ўручаны падарачныя экзэмпляры.
[caption id="attachment_49799" align="aligncenter" width="580"]

Ігар Піліповіч і Алесь Бельскі[/caption]
Увогуле ж мерапрыемства было прысвечана 105-годдзю з дня нараджэння слыннай дачкі Капыльшчыны, грамадскага і культурнага дзеяча рэспублікі, былога дырэктара навучальнай установы, заслужанай настаўніцы БССР Зінаіды Іосіфаўны Раманенкі. І гэта невыпадкова, бо яна ўсё сваё жыццё аддала працы ў школе і дзеля школы. Дзякуючы яе намаганням і калектыву, які яна сабрала вакол сябе, школа і само мястэчка Цімкавічы сталі вядомы ў рэспубліцы.
«Мне пашчасціла вучыцца ў Цімкавіцкай школе, калі Зінаіда Іосіфаўна Раманенка была дырэктарам. Пад яе кіраўніцтвам зладжана і творча працаваў увесь настаўніцкі калектыў. Кожны настаўнік стараўся правесці свой урок на высокім узроўні, цікава. Працягам змястоўных урокаў была разнастайная пазакласная работа, — узгадвае ў адным з артыкулаў, што ўвайшлі ў зборнік, Людміла Ніжэвіч. — Нельга не сказаць яшчэ пра вялікі пласт работы Зінаіды Іосіфаўны па ўшанаванні памяці сваіх землякоў і стварэнні музеяў Кузьмы Чорнага і 17-га Чырванасцяжнага пагранічнага атрада. Энтузіязм і жаданне, запал і энергія Зінаіды Іосіфаўны, нібы ланцужковая рэакцыя, перадаліся настаўнікам і вучням».
[caption id="attachment_49800" align="alignleft" width="300"]

Людміла Ніжэвіч[/caption]
На прэзентацыі прысутнічаў унук Зінаіды Іосіфаўны Раманенкі Ігар Піліповіч, кандыдат фізіка-матэматычных навук, які падзякаваў за добрую памяць аб Зінаідзе Іосіфаўне і ўзгадаў цікавыя моманты з дзяцінства, звязаныя са сваёй бабуляй.
Як адзначыў Алесь Бельскі, Цімкавіцкая школа мае надзвычай багатую гісторыю, насычаную шматлікімі яркімі фактамі, падзеямі, імёнамі. Яе настаўнікі і выпускнікі лічаць сваім абавязкам захаваць гэту гісторыю для будучыні, данесці да сённяшняга пакалення вучняў, таму і выдадзена гэта кніга. Летапіс школы і шэраг успамінаў былі падрыхтаваны спецыяльна. Значная колькасць матэрыялаў зборніка была апублікавана ў газеце «Слава працы» і рэспубліканскіх выданнях.
Іван Ігнатчык падкрэслівае: «Спадзяюся, стварэнне летапісу на гэтым не заканчваецца. Усе мы — цяперашнія педагогі і вучні, былыя выхаванцы — будзем шукаць новыя звесткі з мінулага жыцця нашай школы, адкрываць слаўныя імёны вядомых яе выпускнікоў, запісваць успаміны і г.д.».
Уладзімір Родчанка, доктар тэхнічных навук, прафесар, акадэмік Расійскай акадэміі касманаўтыкі імя К.Э. Цыялкоўскага, дарэчы і адзін са спонсараў, успамінае: «Наша деревенская школа имела прекрасный педагогический коллектив, возглавляемый заслуженной учительницей З.И. Романенко, которая была директором школы «от Бога». Она сумела сплотить вокруг себя замечательных учителей, каждый из которых был личностью, поэтому многие выпускники школы, в том числе и я, стали студентами вузов Советского Союза».
Літаратуразнавец Міхась Тычына ў 1983 го-дзе так пісаў пра музей пагранатрада: «Тры гады назад у адным з пакояў Цімкавіцкай школы быў адкрыты музей, прысвечаны 17-му Чырванасцяжнаму цімкавіцкаму пагранатраду, які дыслацыраваўся тут з 1922 да 1939 г. Ствараўся музей пад непасрэдным кіраўніцтвам былога дырэктара школы, заслужанай настаўніцы БССР З.І. Раманенкі. Дзясяткі фатаграфій байцоў-пагранічнікаў, іх асабістыя рэчы, копіі дакументаў тых далёкіх гадоў — усё цікава, усё дыхае рамантыкай прыгранічных суровых будняў».
[caption id="attachment_49801" align="alignright" width="300"]

Іван Ігнатчык[/caption]
Пачэснае месца ў выданні адведзена землякам — Героям Савецкага Саюза, вядомым вучоным, грамадскім і дзяржаўным дзеячам.
А вось што ўспамінае акадэмік, прэзідэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1997-2000 гг.) Аляксандр Вайтовіч: «Пачатковая школа, дзе я вучыўся, была, дзякуй богу, пад бокам, у саміх нашых Рачкевічах. Гэта потым, ужо з пятага класа, давялося хадзіць кіламетры за чатыры ў Цімкавічы. Праз поле. А ў полі іншым разам такая завіруха! Снежныя крупы па твары сякуць — аж слёзы выбіваюць…»
На свяце прысутнічалі супрацоўнікі раённай цэнтральнай бібліятэкі імя А. Астрэйкі Ірына Пятровіч і Марыя Душэўская, загадчыца Цімкавіцкай сельскай бібліятэкі Вольга Радкевіч — выпускніца школы (дарэчы, яна адказвала за музычнае афармленне свята). Яшчэ адна выпускніца, а зараз мастацкі кіраўнік Цімкавіцкага СДК Вераніка Шахлевіч выканала для сваіх былых настаўнікаў песні, якія нікога не пакінулі раўнадушнымі.
Многія прысутныя бралі слова, каб падзяліцца сваімі ўспамінамі пра родную школу, любімых настаўнікаў, вялікую справу Зінаіды Іосіфаўны, якая пакінула добры след на зямлі і ў памяці людзей.
Наш кар
Фота Аксаны РУСАК
Комментарии