Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Камсамольская арганізацыя давала пуцёўку ў жыццё тым, хто імкнуўся да ведаў, адказнай работы, павышэння інтэлектуальнага і культурнага ўзроўню. [caption id="attachment_71248" align="aligncenter" width="560"]■ Нэлі Гусева, 2018 г. ■ Нэлі Гусева, 2018 г.[/caption] Моладзь мела магчымасць праяўляць сябе і вырашаць многія пытанні свайго жыцця. А завадатарамі камсамольскіх спраў былі сакратары пярвічак, актывісты. Сярод такіх людзей, якія і праз шмат гадоў не страцілі ў душы камсамольскага запалу, — Нэлі Гусева. Набыты ёю падчас актыўнай камсамольскай работы навык весці за сабой атрымаў прадаўжэнне і ў прафесійнай дзейнасці: ужо звыш паўтара дзясятка гадоў яна з’яўляецца старшынёй Слабада-Кучынскага сельвыканкама. У сярэдзіне 1980-х гадоў Нэлі Эдуардаўна ўзначальвала пярвічную камсамольскую арганізацыю АМП «Капыльскае». Гэта было адно з самых вялікіх прадпрыемстваў раёна, на той час даволі перспектыўнае, маладое і маладзёжнае. З 600 працуючых амаль 160 чалавек былі членамі ВЛКСМ. Моладзь працавала ў цеснай звязцы з адміністрацыяй і партыйнай арганізацыяй. Узначальваў прадпрыемства Леанід Васілевіч, а камуністаў вёў за сабой Уладзімір Луцкі. Яны заўсёды падтрымлівалі ініцыятывы моладзі і накіроўвалі на розныя цікавыя справы. — На маю думку, гэта быў самы лепшы час, — дзеліцца Нэлі Гусева. — Таму што гэта была наша маладосць, вясёлае, энергічнае жыццё, напоўненае аптымізмам, планамі, ідэямі.  Можна сказаць, што яно кіпела. Кожны дзень запамінаўся нечым новым, цікавым. Не магу не ўзгадаць пра вялікую колькасць праведзеных мерапрыемстваў, асабліва спартыўнага кірунку. Ва ўласнасці прадпрыемства была база адпачынку ў былым панскім маёнтку ў в. Какорычы, дзе два разы на год ладзіліся спартакіяды. Удзел у іх прымалі па сто, а то і болей чалавек. Праходзілі яны заўсёды весела і цікава. Такія мерапрыемствы здружвалі калектыў, а прадпрыемства заўсёды заахвочвала падарункамі і прызамі. Камсамольцы з «Капыльскага» пастаянна ўдзельнічалі ў раённых і абласных мерапрыемствах. На высокім узроўні была развіта мастацкая самадзейнасць. Ладзіліся канцэрты і вечары адпачынку не толькі для сваіх працаўнікоў, але і адбываліся выезды ў гаспадаркі раёна. Узгадвае Нэлі Эдуардаўна працоўны дэсант у саўгас «Прамень». Днём маладзёжныя актывісты працавалі на праполцы буракоў у сельгаспрадпрыемстве, а вечарам арганізавалі канцэрт у Песачанскім Доме культуры, потым — начоўку ў палатках на беразе Нёмана з песнямі ля кастра. Надоўга запомняцца і абласныя турзлёты, дзе заўсёды нядрэнна выступалі. Побач знаходзіліся тыя, на каго неабходна было раўняцца, а таксама на-дзейныя памочнікі. — Прыкладам сапраўднага лідара для нас заўсёды была першы сакратар Ніна Купрэйчык (Скрыпінская), якая вяла нас за сабою, — адзначае Нэлі Гусева. — Пазней райкам узначальваў Аляксандр Касінскі, супрацоўніцтва з якім прадаўжаецца і да гэтага часу падчас правядзення шматлікіх мерапрыемстваў на тэрыторыі сельсавета. Ва ўсіх справах падтрымлівалі мяне актывісты нашай пярвічкі Тамара Падневіч, Святлана Выскварка, Валянціна Шайпак, Уладзімір і Ніна Стралені і многія іншыя. [caption id="attachment_71249" align="aligncenter" width="350"]■ Нэлі Камінская (Гусева) падчас мотапрабегу, 1985 г. ■ Нэлі Камінская (Гусева) падчас мотапрабегу, 1985 г.[/caption] Сяргей КОЗЕЛ
Гэтыя радкі з папулярнай песні ў выкананні ВІА «Самоцветы» былі своеасаблівым лозунгам для мільёнаў юнакоў і дзяўчат, якія напрыканцы мінулага стагоддзя з гонарам насілі імя «камсамолец». Яны — актыўныя, ідэйныя, творчыя — і сёння гатовы гадзінамі з захапленнем расказваць аб сваім ударным юнацтве. [caption id="attachment_71242" align="aligncenter" width="560"]■ Аляксандр Касінскі, 2018 г. ■ Аляксандр Касінскі, 2018 г.[/caption] Адным з прадстаўнікоў пакалення сапраўдных патрыётаў і рамантыкаў з’яўляецца Аляксандр Касінскі, старшыня Капыльскай РАС ДТСААФ — былы першы сакратар Капыльскага райкама камсамола. «Што для мяне камсамол? Гэта — маладосць, кіпучая энергія, насычанасць жыцця значнымі падзеямі. Магу сказаць, што лепшыя гады аддадзены камсамолу. Менавіта камсамол навучыў мяне верыць у тую справу, якой служыш і захапляеш іншых», — падзяліўся сваімі думкамі Аляксандр Іванавіч. Пачатак камсамольскага жыцця Аляксандра Касінскага быў пакладзены 44 гады таму, калі ў 1974 годзе ён разам з аднакласнікамі Дзяржынскай васьмігадовай школы ўступіў у рады ВЛКСМ. Пасля таго, як набыў дастатковы вопыт у справах ажыццяўлення ідэалагічнага выхавання моладзі, рэалізацыі палітычных і сацыяльных праектаў, быў абраны ў 1987 годзе першым сакратаром Капыльскага райкама камсамола. На гэтай пасадзе аддана служыў ідэям ВЛКСМ да апошняга дня існавання арганізацыі. Амаль 20 гадоў камсамольскага жыцця пакінулі незабыўны след і безліч яркіх успамінаў. А ўспомніць сапраўды ёсць што: жыццё камсамольцаў-актывістаў было надзвычай цікавым і насычаным. Вялікая ўвага  на  той   час удзялялася патрыятычнаму выхаванню моладзі. Камсамольцы ажыццяўлялі мотапрабегі па месцах партызанскай славы як па раёне, так і па ўсёй Беларусі і нават выязджалі ў іншыя саюзныя рэспублікі; праводзілі па месцах баёў «Зорныя паходы», падчас якіх на працягу тыдня праходзілі на лыжах кожны дзень каля 25 кіламетраў. За камсамольскія ўзносы ў той час былі ўстаноўлены памятныя знакі воінам-вызваліцелям і воінам-інтэрнацыяналістам у Капылі. Глыбы для помнікаў закупілі ў Мікашэвічах, адкуль яны былі дастаўлены камсамольскай арганізацыяй ПМК-194 у райцэнтр. Пліты ж з надпісамі Аляксандр Іванавіч заказваў у Клецку. У біяграфіі былога сакратара быў цікавы перыяд, калі яго прызначылі камандзірам зводнага камсамольска-маладзёжнага жывёлагадоўчага атрада. На адзін месяц падчас летніх школьных канікул, калі работнікі малочнатаварнай фермы вёскі Вялікая Раёўка пайшлі на адпачынак, ім на падмену накіравалі групу дзяцей са школ раёна пад кіраўніцтвам Аляксандра Касінскага. Кожны дзень з ранку да вечара атрад працаваў, а вечарам падводзілі вынікі — хто ж лепшы. Дарэчы, падчас такіх канікул школьнікі зараблялі столькі грошай, што маглі потым купіць сабе ўсё, што было неабходна да новага навучальнага года. [caption id="attachment_71243" align="aligncenter" width="560"]■ Сакратар РК ЛКСМБ Аляксандр Касінскі ўручае вымпел актывістам маладзёжнага жывёлагадоўчага атрада, 1985 г. ■ Сакратар РК ЛКСМБ Аляксандр Касінскі ўручае вымпел актывістам маладзёжнага жывёлагадоўчага атрада, 1985 г.[/caption] Запамінальнай стала таксама паездка ў Дзяржаўны цырк. Каб падзякаваць усім школьнікам, якія дапамагалі гаспадаркам раёна збіраць бульбу і яблыкі, быў выкуплены ўвесь зал цырка. Каб даставіць дзяцей на мерапрыемства, з Капыля ішла калона з 55 аўтобусаў. Перад пачаткам прадстаўлення на арэне Аляксандр Касінскі і Мікалай Гаўрыленка (які на той час узначальваў Капыльскі раённы аддзел народнай адукацыі) уручылі лідарам падарункі — аўдыямагнітафоны, тэлевізары і інш. Дзякуючы насычанаму камсамольскаму жыццю ў сакратара Капыльскага райкама было вельмі шырокае кола сяброў і паплечнікаў. Ніна Купрэйчык (зараз Скрыпінская), Віктар Плашкевіч, Уладзімір Паляшчук, Уладзімір Бурак, Сяргей Серы, Ала Давідоўская, Сяргей Сцяпанаў, Віктар Суханькоў, Ірына Комар, Нэлі Гусева, Уладзімір Булат... Ды ці мала каго яшчэ можна назваць, поруч з кім будавалі дарогу ў светлую будучыню і сустрэўшы каго з настальгіяй можна запытаць: «А помніш?..» Аксана МІХАЙЛОЎСКАЯ
Мне пашчасціла працаваць у апараце Капыльскага райкама камсамола з 1981 года: спачатку загадчыкам сектара ўліку, сакратаром, другім сакратаром. У 1984 годзе камсамольцы раёна аказалі давер і абралі мяне першым сакратаром Капыльскага РК ЛКСМБ. Камсамольская арганізацыя ў той час налічвала больш за пяць тысяч камсамольцаў, аб’яднаных у 110 пярвічных камсамольскіх арганізацый. [caption id="attachment_71237" align="aligncenter" width="560"]■ Ніна Скрыпінская, 2018 г. ■ Ніна Скрыпінская, 2018 г.[/caption] На рахунку камсамольскай арганізацыі было шмат значных спраў. Сярод працоўнай моладзі раёна было разгорнута спаборніцтва. Лепшымі прызнаваліся камсамольска-маладзёжныя калектывы калгаса імя Ціміразева, племзавода імя Дзяржынскага, АМП «Капыльскае». Спаборніцтва на жніве праводзілася на прыз Уладзіміра Русаковіча, сакратара камсамольскай арганізацыі саўгаса «Крыніца», лепшага механізатара, узнагароджанага ордэнам Працоўнай славы III ступені і знакам ЦК ВЛКСМ «Залаты колас», дэлегата XVIII з’езда камсамола. Яго жыццё абарвалася на самым узлёце, але засталіся яго справы, памяць пра яго. Вялікая работа ў раёне ў той час праводзілася па ваенна-патрыятычным выхаванні моладзі. Гэта правядзенне гульняў «Зарніца» і «Арляня», збор сродкаў і пасылак для тых, хто выконваў інтэрнацыянальны абавязак у Афганістане, мотапрабег па месцах баявой славы, пошукавая праца. Запомніўся фестываль савецка-кубінскага сяброўства, працоўная акцыя ў калгасе «Семежава», сустрэча з моладдзю з Даніі. Не адзін суботнік камсамольцы правялі на будаўніцтве танцпляцоўкі, кафэ «Капылянка», прыбудовы да СШ № 2 г. Капыля. Не пакінулі абыякавымі першы фестываль бардаўскай песні, камсамольска-маладзёжныя «агеньчыкі», вечары, правядзенне камсамольскіх вяселляў, турзлётаў і спартакіяд. Гэта была выдатная форма баўлення вольнага часу. У 1985 годзе камсамольцы раёна рыхтаваліся годна сустрэць ХII Сусветны фестываль моладзі і студэнтаў у Маскве. І заўсёды ў гушчы моладзі былі камсамольскія актывісты, працавітыя, прынцыповыя, клапатлівыя, часам бескампрамісныя. Ім сёння асаблівыя словы падзякі — Аляксандру Раманоўскаму, Івану Гусеву, Ганне Баран, Дзіяне Якубоўскай (Макаронак), Міхаілу Давідоўскаму, Алене Пінчук, Сяргею Малібошку, Нэлі Камінскай (Гусевай), Зінаідзе Шыманскай, Аляксандру Корзуну, Людміле Недасецы, Сяргею Сераму, Віктару Бянько, Івану Вядзёрку, Мікалаю Горду, Сяргею Сцяпанаву, Марыі Шалік (Шэінай), Уладзіміру Паграбіцкаму, Святлане Бохан, Таццяне Серай і многім-многім іншым. Райкам камсамола заўсёды знаходзіў падтрымку і дапамогу ў старэйшых піянерважатых. Гэта былі сапраўдныя лідары піянерыі. Наталля Ляшчэвіч і Яўгенія Венцаловіч з СШ № 2 г. Капыля, Антаніна Жук з Цімкавіцкай СШ, Надзея Сыса з СШ № 3 г. Капыля, Вольга Каляда з Вялікараёўскай СШ, Ларыса Марціновіч з Доктаравіцкай СШ. У 1987 годзе мяне запрасілі ў Мінскі абкам партыі і прапанавалі паехаць вучыцца ў Вышэйшую партыйную школу ў Алма-Аты ці Баку з перспектывай застацца на выкладчыцкай рабоце. Я выбрала Баку. Так мой лёс стаў звязаны са сталіцай Азербайджана, а затым — з горадам Петрапаўлаўскам-Камчацкім на другім краі нашага былога СССР. Школа камсамола — гэта школа патрыятызму і кіравання, зносін і ўзаемадапамогі, чалавечых узаемаадносін. Камсамол! Слова, якое сагравае сэрцы многіх людзей. Таму што камсамол — гэта наша маладосць, выдатная сама па сабе; таму што камсамол — гэта сябры, верныя і адданыя; таму што камсамол — гэта жаданне зрабіць свет лепшым і больш добрым. [caption id="attachment_71238" align="aligncenter" width="350"]■ Ніна Купрэйчык (Скрыпінская) (справа) з актывістамі Аляксандрам Сярпінскім, Алегам Іўліевым і Марыяй Шэінай, 1987 г. ■ Ніна Купрэйчык (Скрыпінская) (справа) з актывістамі Аляксандрам Сярпінскім, Алегам Іўліевым і Марыяй Шэінай, 1987 г.[/caption] [caption id="attachment_71239" align="aligncenter" width="350"]■ Першы сакратар РК ЛКСМБ Ніна Купрэйчык (Скрыпінская) з Героем Савецкага Саюза У. Наржымскім, 1987 г. ■ Першы сакратар РК ЛКСМБ Ніна Купрэйчык (Скрыпінская) з Героем Савецкага Саюза У. Наржымскім, 1987 г.[/caption] Ніна СКРЫПІНСКАЯ (КУПРЭЙЧЫК), настаўнік рускай мовы і літаратуры ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Капыля імя Цішкі Гартнага», першы сакратар Капыльскага РК ЛКСМБ у 1984-1987 гадах
Віктар Максімавіч Плашкевіч вядомы на Капыльшчыне як добры арганізатар, адказны і ініцыятыўны чалавек. І асновай яго паспяховасці, па ўласным жа меркаванні, стаў менавіта камсамол. [caption id="attachment_71234" align="aligncenter" width="560"]■ Віктар Плашкевіч, 2018 г. ■ Віктар Плашкевіч, 2018 г.[/caption] На Капыльшчыну малады настаўнік гісторыі Віктар Плашкевіч трапіў у 1975 годзе пасля заканчэння БДУ. Першае месца працы — Бальшавісцкая СШ. У верасні таго ж года адбылася і першая сустрэча з мясцовым камсамольскім актывам. Маладога чалавека заўважылі і хутка запрасілі на работу ў райкам на пасаду інструктара аргаддзела. З тае пары камсамол стаў неад’емнай часткай жыцця Віктара Максімавіча. — Камсамол дапамог мне пазнаць не толькі людзей, але і, перш за ўсё, самога сябе, — успамінае Віктар Максімавіч. — Я прайшоў усе прыступкі камсамольскай лесвіцы: інструктар – загадчык аргаддзела – другі сакратар – першы сакратар. Таму добра ведаю жыццё моладзі таго часу. Напрыклад, мне як маладому супрацоўніку тагачасны першы сакратар райкама Іван Сакалоўскі даў адказнае, але працаёмкае даручэнне: трэба было ўдакладніць спісы камсамольцаў у раёне. Для гэтага неабходна было аб’ехаць усе (!) пярвічкі, пагутарыць з кожным яе сакратаром і даведацца пра лёс некаторых камсамольцаў. Гэта дапамагло мне добра вывучыць раён, пазнаёміцца з людзьмі. Са многімі мы пасябравалі і да гэтай пары падтрымліваем адносіны. Напрыклад, Міхаіл Давідоўскі — былы сакратар пярвічкі калгаса «Радзіма», Віктар Станкевіч — саўгаса «Доктаравічы», Барыс Самахвал — саўгаса «Лясное». Лічу, што добрую школу прайшлі і былы другі сакратар райкама Уладзімір Паляшчук, які, дарэчы, скончыў Вышэйшую камсамольскую школу ў Маскве, а потым працаваў пракурорам раёна, і Анатоль Віяленцій. На жаль, многія ўжо пайшлі з жыцця, але не ўспомніць іх я не магу: Холад Міхаіл — сакратар пярвічкі калгаса «Піянер», Аляшкевіч Міхаіл — калгаса «Праца», Лук’янчык Вера — райспажыўтаварыства, Бенеш Уладзімір — калгаса «Прагрэс». Кожны з іх быў на сваім месцы. І сёння, калі Віктар Максімавіч расказвае пра камсамольскае жыццё, у яго вачах запальваецца агеньчык маладосці. Ён нібы вяртаецца ў мінулае: — Разумееце, камсамол на самай справе дапамагаў выхоўваць моладзь! Чалавек адчуваў, што ён і яго лёс хвалююць іншых. А мы, камсамольскія лідары, заўсёды ведалі, што ў нас ёсць справядлівы, але і жорсткі куратар — камуністычная партыя, якая не толькі патрабавала, аднак і добра вучыла.  Самым адказным мерапрыемствам для нас, камсамольцаў, была справаздачна-выбарная канферэнцыя. Да яе старанна рыхтаваліся, бо трэба было перад юнакамі і дзяўчатамі раёна трымаць адказ за зробленае. Спачатку першы сакратар рабіў даклад, а потым адбываліся выбары камсамольскага актыву. Штоквартальна праходзілі пленумы, штомесяц — сходы ў пярвічках.  Вельмі ўрачыстымі былі злёты перадавікоў вытворчасці, калі на сцэну разам з вопытнымі працаўнікамі запрашалі і маладых людзей, якія з рук першага сакратара райкама камсамола атрымлівалі памятныя значкі і падарункі. Ды і ў справах грамадства моладзь заўсёды брала актыўны ўдзел: новабудоўлі, суботнікі, сельскагаспадарчыя работы. А культурнае жыццё юнакоў і дзяўчат адрознівалася разнастайнасцю і цікавымі мерапрыемствамі. Шматлікія конкурсы, песні пад гітару, камсамольскія вяселлі… Але, галоўнае, камсамол — гэта, калі хочаце, школа чалавечых адносін. Мы заўсёды давяралі адзін аднаму, стараліся не падводзіць, шчыра сябравалі.  [caption id="attachment_71233" align="aligncenter" width="560"]■ На злёце піянераў рапарт прымае другі сакратар РК ЛКСМБ, старшыня піянерскай раённай арганізацыі Віктар Плашкевіч, 1979 г. ■ На злёце піянераў рапарт прымае другі сакратар РК ЛКСМБ, старшыня піянерскай раённай арганізацыі Віктар Плашкевіч, 1979 г.[/caption] Дзіяна ТКАЧЭНКА
Сваё камсамольскае юнацтва Іван Уладзіміравіч Сакалоўскі ўспамінае з пачуццём лёгкага смутку. [caption id="attachment_71228" align="aligncenter" width="560"]■ Іван Сакалоўскі, 2018 г. ■ Іван Сакалоўскі, 2018 г.[/caption] І не толькі таму, што гэта была пара летуценняў і мары пра светлую будучыню. Людзі таго часу з галавой акуналіся ў жыццё, якое бурліла, захоплівала і вяло за сабой самых актыўных і мэтанакіраваных юнакоў і дзяўчат. І Іван Уладзіміравіч быў з іх ліку. Ужо ў гады вучобы ў Аршанскім тэхнікуме чыгуначнага транспарту Івана абралі сакратаром камсамольскай арганізацыі навучальнай установы. Менавіта там умацавалася яго актыўная жыццёвая пазіцыя, якую ён і пранёс праз усе гады. Прадоўжылася камсамольская біяграфія старшыны Сакалоўскага падчас службы ва Узброеных Сілах, дзе ён быў прызначаны інструктарам палітаддзела часці па камсамольскай рабоце. Там жа атрымаў накіраванне ў Вышэйшую камсамольскую школу пры ЦК ВЛКСМ. Чатыры гады — з 1970-га па 74-ты — ён вучыўся ў Маскве. На той час гэта была адзіная вышэйшая навучальная ўстанова ў Савецкім Саюзе, дзе рыхтавалі кадры для камсамольскай работы, камуністычнага і маладзёжнага руху. У Івана з’явілася мноства сяброў, у тым ліку і з розных краін свету, з некаторымі ён доўгі час нават перапісваўся. Студэнцкія гады запомніліся не толькі цікавымі знаёмствамі, але і яркімі падзеямі. Такімі, напрыклад, як работа ў студэнцкім будаўнічым атрадзе ў Карэліі — там будавалі Дом культуры. Быў ён і ў складзе студ-атрада, які працаваў у Туве. Незабыўныя ўражанні засталіся ў Івана Уладзіміравіча і пасля ўдзелу ў рабоце ХІХ з’езда ВЛКСМ. Але студэнцкія гады праляцелі хутка і трэба было вызначацца з далейшым працоўным шляхам. Іван Уладзіміравіч вярнуўся ў Беларусь у распараджэнне ЦК ЛКСМБ. Яго рэкамендавалі спачатку другім, а затым і першым сакратаром Капыльскага райкама камсамола. І пачалося новае імклівае жыццё. З 1975 па 1979 год Сакалоўскі з’яўляўся лідарам моладзі Капыльшчыны, завадатарам і арганізатарам многіх цікавых і карысных спраў. З яго непасрэдным удзелам стартавалі першыя мотапрабегі па месцах баявой славы, якія і сёння не згубілі сваёй актуальнасці і арганізоўваюцца напярэдадні вялікіх дзяржаўных свят. Неад’емнай часткай жыцця моладзі таго часу былі спаборніцтвы на пасяўной і ўборачнай, вызначэнне лідараў жывёлагадоўчай галіны, камсамольскія вахты. Уменне Сакалоўскага арганізаваць моладзь на самыя цікавыя і карысныя справы стала адной з падстаў для яго далейшай палітычнай кар’еры. Івану Уладзіміравічу прапанавалі ўзначаліць аддзел прапаганды і агітацыі Капыльскага райкама КПБ, затым прызначылі старшынёй партыйнай камісіі. Менавіта ў тыя часы ў нашага героя разам з партыйнай дысцыплінай, прынцыповасцю ўмацаваліся такія агульначалавечыя рысы характару, як добразычлівасць, тактоўнасць, уменне суперажываць блізкаму. Яны і засталіся галоўнымі прынцыпамі яго жыцця. [caption id="attachment_71229" align="aligncenter" width="560"]■ Першы сакратар РК ЛКСМБ Іван Сакалоўскі (першы злева) з дэлегатамі канферэнцыі, 1978 г. ■ Першы сакратар РК ЛКСМБ Іван Сакалоўскі (першы злева) з дэлегатамі канферэнцыі, 1978 г.[/caption] Маргарыта САКОВІЧ
Страница 3432 из 4920