Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Понедельник, 04 апреля 2016 14:53

Працавала з сэрцам i душой

Таццяна Іосіфаўна Ляневіч з вёскі Карзуны адзначыла свой 70-гадовы юбілей. Усё жыццё (40 гадоў) працавала ў родным саўгасе «Крыніца», рабіла гэта з сэрцам і душой, прайшоўшы шлях ад рабочай паляводчай брыгады да загадчыка жывёлагадоўчай фермы, стаўшы дэпутатам абласнога Савета дэпутатаў. [caption id="attachment_47314" align="alignleft" width="200"]Таццяна Іосіфаўна Ляневіч Таццяна Іосіфаўна Ляневіч[/caption] Яна і сёння часта ўспамінае сваё дзяцінства і асабліва бацькоў, ад якіх узяла тыя рысы характару, што дапамагалі лёгка знаходзіць кантакт з людзьмі, разуменне і падтрымку. А яшчэ любоў і дабрыню. Ішоў 1954 год. Неяк бацька прывёз з Мінска мех сітняга хлеба на два месяцы. Калі прывабныя і духмяныя боханы з залацістай скарынкай склалі ў сенцах пад столлю, васьмігадовая Таццянка пакрысе, па кавалачку кожны дзень выносіла іх сяброўкам, нікому не шкадавала, есці ж хацелася. Пакуль маці агледзела, засталіся тры булкі. Але дачушку не ўшчувалі. Скончыўшы Бальшавіцкую СШ, Таццяна вельмі марыла стаць настаўніцай. Не атрымалася. Лічыць, галоўнае ў жыцці, як і для кожнай жанчыны, што сустрэла адзінага любага — аднавяскоўца Канстанціна Ляневіча. Згулялі вяселле. І свякроў прыняла нявестку за дачку. Разам з ёй пражылі 24 гады душа ў душу і ніколі не пасварыліся. Таццяна пайшла працаваць паляводам: вясной даводзілася садзіць бульбу пад двухрадковы плуг, улетку па тры разы праполваць норму буракоў, кукурузы і сваю дзялку апрацоўваць, скірдаваць сена і салому, восенню выбіраць, церабіць і звозіць у бурты караняплоды. Пасля нараджэння першага сына крыху пабыла ў дэкрэтным водпуску, зноў пайшла на працу і падарвала спіну. Лячылася амаль паўгода. Але заўсёды побач былі блізкія людзі — муж і свякроў. Затым уладкавалася даяркай. Абслугоўвала 18 кароў. Праца не з лёгкіх: трохразовыя дойкі ўручную, бітоны (40 л) з малаком зносіла ў спецыяльнае памяшканне. Там у цаглянай ванне яго ахалоджвалі, а для гэтага зімой назапашвалі лёд, які захоўвалі ў торфе і пілавінні. У скрынях разносіла буракі, муку, паіла жывёлу з карыта. У 1980 годзе, як перадавіка вытворчасці і за ўменне ладзіць з людзьмі, прызначылі загадчыкам малочнатаварнай фермы. Вось тут і раскрыўся ярка талент Таццяны Іосіфаўны, якая за кароткі перыяд змагла згуртаваць калектыў з 27 чалавек. Паказчыкі павялічваліся кожны год. Укараняўся брыгадны падрад. Заробкі жывёлаводаў залежалі ад прадукцыйнасці працы і сабекошту малака. А жанчыны яшчэ паспявалі ладзіць канцэрты мастацкай самадзейнасці па вёсках. За прафесіяналізм і поспехі Таццяна Ляневіч неаднаразова выбіралася дэпутатам Слабада-Кучынскага сельсавета, раённага і абласнога Саветаў дэпутатаў, за сваю стараннасць адзначана шматлікімі падзякамі, граматамі, знакамі «Пераможца сацыялістычнага спаборніцтва», «Ударнік пяцігодкі». Дзеці ва ўсім падтрымлівалі маці, паколькі з ранніх гадоў былі прывучаны да працы, дапамагалі па гаспадарцы,  выдатна вучыліся ў школе. А яна выхоўвала ў іх стараннасць, справядлівасць, павагу да старэйшых. Усё гэта дало плён. Шчырыя і адкрытыя да людзей сыны і дачка атрымалі вышэйшую адукацыю. Віктар — прадпрымальнік, Анатоль — настаўнік, Ала — бухгалтар. Не нарадуецца бабуля на ўнукаў. Унучка Аліна — будучы ўрач, унукі Ілля і Улас — будучыя архітэктары. Дарэчы, Улас скончыў Уздзенскую гімназію з залатым медалём і набраў на цэнтралізаваным тэсціраванні 386 балаў. Дзеці і ўнукі жывуць дружна і сумленна. Кожны дзень тэлефануюць, кожны тыдзень наведваюць самага дарагога чалавека. Дапамагаюць апрацоўваць сад, агарод, цяпліцу. А яшчэ — кветнік, такі ж прыгожы, як і сама Таццяна Іосіфаўна. Барыс ДЗЕНІСЮК, член ГА «Беларускі саюз журналістаў»
Суббота, 09 апреля 2016 23:15

Посевные зарисовки из Преснаков

Для Віталя Платуна гэта веснавая пасяўная першая, якую ён праводзіць у якасці кіраўніка ААТ «Праснакі» — быў прызначаны на пасаду ў кастрычніку мінулага года. [caption id="attachment_47521" align="aligncenter" width="580"]Дырэктар ААТ "Праснакі" Віталь Платун і механізатар Міхаіл Гардзей Дырэктар ААТ "Праснакі" Віталь Платун і механізатар Міхаіл Гардзей[/caption] Апошнім часам пра гэту гаспадарку мы расказвалі больш з негатыўным адценнем, аднак з прыходам новага кіраўніка справы пачалі пакрыху наладжвацца. Самае галоўнае, што людзі яму паверылі, бо чым інакш можна патлумачыць іх імкненне працаваць з самага ранку да цямна за даволі невялікія па сённяшніх мерках грошы. І працаваць старанна, каб хутчэй справіцца з пастаўленай задачай. Тым больш, што бачаць: справа з мёртвай кропкі зрушылася і парадак у гаспадарцы пакрысе наводзяць: і заработную плату яны атрымліваюць амаль без затрымак, і на полі работа кіпіць, і на ферму не сорамна нават старонняму чалавеку зайсці. Сёння эфектыўна вядзецца сяўба ранніх збожжавых і зернебабовых. Поспех на вясновым полі ў многім вызначае падрыхтаванасць тэхнікі і руплівасць людзей, таму гэтым складальнікам надаецца самая пільная ўвага. Ужо пасеялі зернебабовыя культуры (усяго 60 га), пераключыліся на ячмень — ён зойме 250 га. Заняты адзін пасяўны агрэгат — шасцімятровае «Бярэсце», які працуе ў счэпе з трактарам «Беларус-3522». Новенькай тэхнікай кіруе адзін з лепшых механізатараў сельгас- прадпрыемства Міхаіл Гардзей. Яшчэ тры-чатыры дні — і, па разліках кіраўніка Віталя Платуна, ячмень будзе пасеяны. Два агрэгаты працуюць на закрыцці вільгаці і перадпасяўной падрыхтоўцы глебы. З восені паднялі зябліва практычна на ўсіх неабходных плошчах, на якія папярэдне быў унесены калій. На дзень нашага наведвання адкрытага акцыянернага таварыства тут завяршалі падкормку азімых культур мінеральнымі азотнымі ўгнаеннямі. На ёй былі заняты два Сяргеі — Берасневіч і Ганчарык. Паводле слоў дырэктара гаспадаркі, частку палеткаў падкармілі вадкім КАСам, астатнія — карбамідам. Угнаенні набывалі ў асноўным за кошт атрыманай надбаўкі за малако, а таксама з дапамогай бюджэтных сродкаў. [caption id="attachment_47519" align="aligncenter" width="580"]Механізатары-ветэраны Аляксандр Берасневіч і Міхаіл Кудзёлка Механізатары-ветэраны Аляксандр Берасневіч і Міхаіл Кудзёлка[/caption] — Працоўны дзень у нас пачынаецца вельмі рана: ужо а палове сёмай раніцы механізатары выязджаюць у поле, — расказвае Віталь Віктаравіч. — Усяго іх у нас 15. Мы не можам сабе дазволіць такую раскошу, як падзяляць на тых, хто працуе на фермах, а хто на палявых работах. Даводзіцца займацца ўсім. Як прыклад хачу прывесці Міхаіла Кудзёлку і Аляксандра Берасневіча: у абодвух за плячыма вялікі стаж механізатарскай справы (амаль па сорак гадоў), абодва пачынаюць свой працоўны дзень з падвозу кармоў на фермах, а потым накіроўваюцца на поле, у другой палове дня зноў вяртаюцца на кормараздатчыкі, а затым працягваюць работу на палетках. І так да цямна. У іх даволі адказная справа — унясенне арганічных угнаенняў пад яравую сяўбу. Мы пастараліся вывезці ўсю арганіку зага- дзя і абышліся сваімі сіламі, цяпер вось пагрузчык і раскідвальнік працуюць над тым, каб так званымі вітамінамі ўрадлівасці заправіць палеткі пад кукурузу. [caption id="attachment_47520" align="aligncenter" width="580"]На ўнясенні мінеральных угнаенняў працуе  Сяргей Ганчарык На ўнясенні мінеральных угнаенняў працуе Сяргей Ганчарык[/caption] Сёлетняя складаная для жывёлагадоўчай галіны ААТ «Праснакі» зіма прымусіла зрабіць акцэнт на вырошчванне кармавых культур. Як расказаў Віталь Платун, кармоў на фермах не стала ўжо напрыканцы лютага і пачынаючы з сакавіка завозіць іх даводзіцца з іншых гаспадарак — спачатку гэта былі ААТ «Піянер-Агра», «Старыца-Агра», цяпер сельгаспрадпрыемствы Дзяржынскага раёна. Таму ў ААТ «Праснакі» запланавана пасеяць кукурузу на 300 га (ужо набыта насенне, засталося яго толькі даставіць), да 100 га люцэрны дабавяць яшчэ столькі ж, мяркуюць заняцца і перазалужэннем. Вельмі балючая тэма для маладога кіраўніка — стан азімых культур. Калі збожжавыя адчуваюць сябе, можна сказаць, выдатна, то з пасеяных 120 га азімага рапсу перазімавалі толькі 30. А гэта амаль поўнасцю перакрэслівае спадзяванні на атрыманне даходу ад гэтай культуры. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара
Как борются правоохранительные органы с «зеленым змием», наша беседа с заместителем начальника - начальником милиции общественной  безопасности  Копыльского РОВД, майором милиции Виталием КАЖУРО: — В ходе выполнения мероприятий по предупреждению пьянства и алкоголизма сотрудники РОВД ежемесячно выявляют подобные нарушения. Изымаются десятки, а то и сотни литров спиртосодержащей жидкости, различные аппараты для изготовления этой «продукции». IMG_2618 — Какая мера ответственности возлагается на правонарушителей, изготавливающих и продающих самогон? — Мера ответственности возросла, прежде всего — в виде приличного штрафа за незаконный оборот спиртосодержащей жидкости. Так, изготовление физическими лицами крепких алкогольных напитков либо хранение аппаратов, используемых для их изготовления, влекут преду-преждение или наложение штрафа в размере до пяти б.в. Те же деяния, совершенные повторно в течение одного года после наложения административного взыскания за такие же нарушения, влекут наложение штрафа  в  размере от пяти до тридцати б.в. Следует обратить внимание, что приобретение крепких алкогольных напитков (самогона), за исключением тех, продажа которых разрешена законодательством, а равно приобретение полуфабрикатов для их изготовления (браги), влекут предупреждение или наложение штрафа в размере до пяти базовых величин. Продажа физическим лицом, не являющимся индивидуальным предпринимателем, алкогольных напитков, в том числе собственного изготовления, при отсутствии признаков незаконной предпринимательской деятельности — влечет наложение штрафа в размере от пяти до двадцати б.в. Во всех указанных случаях спиртные напитки, полуфабрикаты и аппараты конфискуются. К примеру, в январе суд Копыльского района, рассмотрев в судебном заседании дело об административном правонарушении в отношении гр-ки К., 1945 г.р., проживающей в д. Дусаевщина Копыльского района, признал ее виновной в хранении алкогольных напитков (самогона) и наложил на нее взыскание в виде штрафа в размере шести б.в. (1 260 000 рублей) с конфискацией 6 литров самогона. Спустя сутки состоялся очередной суд, признавший виновной другую жительницу нашего района в хранении аппаратов, используемых для изготовления самогона, и изготовлении крепких алкогольных напитков (самогона) более пяти литров. На нее наложено взыскание в виде штрафа на общую сумму 3 780 000 рублей с конфискацией самогонного аппарата и самогона в количестве 31,55 литра. — Виталий Александрович, какая работа проводится сотрудниками РОВД по профилактике и предотвращению пьянства и алкоголизма? — С целью профилактики пьянства и алкоголизма в 2015 году сотрудниками ООПП выявлено 1038 фактов пьянства в общественных местах, задержано 93 гражданина за мелкое хулиганство, выявлено 97 мелких хищений. Силами участковых инспекторов милиции проводилась целенаправленная отработка административных участков: выявляются факты реализации самогона, спиртосодержащих жидкостей, другие нарушения. Всего в минувшем году выявлено 85 таких фактов, обнаружено и уничтожено 36 самогонных аппаратов. Изъято 667,3 литра спиртосодержащей жидкости, 112,2 литра самогона, 473 литра самогонной браги. IMG_2604 — Говоря о профилактических мерах, как в целом проведенная работа повлияла на общую ситуацию по району? — Следует отметить, что результат очевиден: в 2015 году на территории района уменьшилось число совершенных преступлений в состоянии алкогольного опьянения. Так, на территории Копыльского района совершено 60 преступлений в состоянии алкогольного опьянения, в то время как в 2014-м — 86. Уменьшилось и количество преступлений с причинением тяжких телесных повреждений, имеется снижение убийств (с 5 до 2) и хулиганств (с 12 до 9), угонов транспортных средств вообще не зарегистрировано. Сократилось и количество потерпевших, находившихся в состоянии алкогольного опьянения. — А есть ли проблемные вопросы? — Вызывает особую тревогу проблема пьянства на рабочем месте. За 2015 год участковыми инспекторами милиции Копыльского РОВД выявлено 175 административных правонарушений, в то время как в 2014 г. — 148. В ЛТП в текущем году изолировано 42 лица, злоупотребляющих спиртными напитками, 3 осуждено, и после вступления решения в законную силу они будут направлены в ЛТП. Добровольный курс лечения от алкоголизма прошли 54 гражданина. Беседовал Сергей ЛАЗОВСКИЙ
Воскресенье, 03 апреля 2016 10:47

Крестопоклонная неделя Великого поста

3 апреля - Крестопоклонная неделя Великого поста. В этот день, по традиции Православной Церкви, из алтаря на середину храма выносят Крест Господень для поклонения и целования Его верными. krestopoklon02 Православные христиане, проводящие пост с пользой, вниманием и ревностью, борются со своей многострастной плотью и с диаволом, который разжигает страсти в нашем теле. Поэтому каждый христианин, смотря на Крест, должен представлять себе в уме страдания Господа нашего Иисуса Христа и этим укрепляться на борьбу со страстями и всякими греховными мыслями и чувствами. Ведь именно Крестом Господь совершает победу над злом, именно ради Креста Господь пришел в этот мир и совершил искупление людей. Значение Креста познается верой. Для того, кто глубоко понял его значение и с верой осеняет себя им, Крест представляет непобедимое оружие. Крестное знамение соединяет верующего христианина с Богом, отгоняет от него злых и лютых бесов и привлекает к нему всесильную благодать Господа Иисуса Христа. Христиане свято почитают Крест Господень. С раннего детства и до самой смерти верующий христианин носит на себе крест как знамение Христовой победы, защиты и силы. Каждое дело он начинает и кончает крестным знамением, делая все во славу Христову. Крестным знамением он начинает день, и с крестным знамением он отходит ко сну, заканчивая день. Да укрепит всех нас всесильная и спасительная благодать Честного и Животворящего Креста, даст нам силы нести крест свой и с радостью встретить Пасху Господню! Священник Сергий МАРХОТКО, настоятель Прихода храма Успения Пресвятой Богородицы, д. Васильчицы
Самадзейныя артысты Капыльшчыны на сцэне раённага Цэнтра культуры прадэманстравалі творчыя дасягненні падчас правядзення XVIII абласнога агляду «народных» і «ўзорных» аматарскіх калектываў. Агляд праводзіўся Мінскім абласным цэнтрам народнай творчасці з мэтай пацвярджэння ганаровага звання «народны». Журы, якое ўзначальвала дырэктар Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці Раіса Вайцяхоўская, на працягу мерапрыемства ацэньвала прадстаўленыя выступленні. Музыку не трэба бачыць: яе трэба чуць. Але калі назіраеш за тым, як гукі ідуць да слухача, разумееш: каб мелодыя пайшла ў жыццё, патрэбна шмат майстэрства. Вось на сцэне гучаць джазавыя кампазіцыі ў выкананні ўзорнага эстраднага аркестра (мастацкі кіраўнік Леў Канаплянік) Капыльскай дзіцячай школы мастацтваў. Кожны нумар гледачы сустракалі сапраўдным шквалам апладысментаў і крыкамі «Брава!». У калектыву за час свайго існавання  шмат дасягненняў, пра якія мы неаднойчы расказвалі на старонках газеты. [caption id="attachment_47315" align="aligncenter" width="580"]Джазавы аркестр Джазавы аркестр[/caption] Адметнасць народнага вакальна-інструментальнага ансамбля раённага Цэнтра культуры «Замкавая гара» ў тым, што з першых дзён існавання ўдзельнікі прапагандуюць свае аўтарскія творы. «Музыка Андрэя Раеўскага (а менавіта ён і з’яўляецца мастацкім кіраўніком ансамбля), словы Аляксея Вайцешака», — менавіта так аб’яўлялі кожную кампазіцыю. Дарэчы, у мінулым годзе калектыў атрымаў Дыплом І ступені за лепшы песенны твор на абласным конкурсе самадзейных паэтаў і кампазітараў «І страфой, і тактам». [caption id="attachment_47316" align="aligncenter" width="580"]"Замкавая гара" «Замкавая гара»[/caption] Выступленні народнага аркестра народных інструментаў «Капыльскія дудары» пад кіраўніцтвам Святланы Салавей вядомы далёка за межамі не толькі нашага раёна, але і краіны. І кожны раз, калі са сцэны льюцца меладычныя гукі беларускіх народных інструментаў, у пачуццях і думках нібыта вяртаешся ў мінулае. [caption id="attachment_47317" align="aligncenter" width="580"]«Капыльскія дудары» «Капыльскія дудары»[/caption] — Песні, якія выконвае народны ансамбль народнай песні «Спадчына», закранаюць найтанчэйшыя струны душы, — аб’яўляюць наступных выканаўцаў вядучыя (навучэнцы гарадскіх школ) Дар’я Заварзіна і Максім Почапень. — Яны даносяць да кожнага прыгажосць музычнай творчасці. Нельга не згадзіцца са словамі вядучых, таму што сапраўдная народная песня здольна прымусіць сумаваць і радавацца, плакаць і смяяцца. Адметна, што аўтарам слоў адной з кампазіцый стаў наш зямляк Мікалай Майсюк, а музыкі — канцэртмайстар ансамбля Аляксандр Карповіч. Бяззменным мастацкім кіраўніком ансамбля з’яўляецца Валянціна Зарамбоўская. [caption id="attachment_47318" align="aligncenter" width="580"]«Спадчына» «Спадчына»[/caption] І зноў нельга аспрэчваць словы вядучых (толькі ўжо дарослых) Сяргея і Кацярыны Мялешкаў аб тым, што самы выдатны інструмент — голас. Нішто не параўнаецца з ім па выразнасці і глыбіні. А калі голас не адзін, калі некалькі гэтых цудоўных інструментаў зліваюцца ў ансамблі і гучаць як адзіная, добра настроеная струна, тады мелодыю, якая атрымалася, можна назваць сапраўдным чараўніцтвам. Дакрануцца да гэтай яскравай прыгажосці гукаў дапамагалі салісткі народнага вакальнага ансамбля «Аліра». Дарэчы, калектыў — пастаянны ўдзельнік міжнародных, рэспубліканскіх і абласных фестываляў і конкурсаў. Кіраўніком ансамбля з’яўляецца Таццяна Хілько. [caption id="attachment_47319" align="aligncenter" width="580"]«Аліра» «Аліра»[/caption] А вось лірычныя кампазіцыі, якія прагучалі падчас выступлення вакальнага ансамбля «Дабрадзеі», прымусілі і крыху пасумаваць, і павесяліцца. Гэта выступленне — крок да ўдзелу ў абласным фестывалі ветэранскіх калектываў «Не старэюць душой ветэраны», які адбудзецца 16 красавіка ў г. Смалявічы. Знаходзіць цікавыя музычныя кампазіцыі і адточваць выканальніцкае майстэрства дапамагае мастацкі кіраўнік ансамбля Валянціна Зарамбоўская. З’яўленне на сцэне наступных выканаўцаў падказала: сувязь пакаленняў — рэч моцная і вартая. Так, талент і творчая спадчына перадаюцца ад старэйшых больш маладзейшым. Студыя эстраднага вакалу «Кліо», што створана пры дзяржаўнай установе дадатковай адукацыі «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Капыльскага раёна» ў гэты вечар змагалася за прысваенне звання «ўзорны». Удзельнікі (а дакладней прыгожыя ўдзельніцы) пастаянна выступаюць на творчых фестывалях і конкурсах рознага ўзроўню. Знаходзіць і развіваць творчыя здольнасці дзяўчатам дапамагае таленавіты педагог Таццяна Ермаловіч. У склад студыі ўваходзяць вакальны ансамбль «Элегія», дуэт «Чамучкі» і інш. Самай юнай удзельніцы  Вікторыі Жогаль споўнілася пяць гадоў. Зусім нядаўна Вікторыя стала дыпламантам міжнароднага конкурсу-фестывалю мастацтваў «Музыки свет». І калі гледачы (а іх, дарэчы, прыйшло на канцэрт шмат) маглі адпачыць і адчуць асалоду ад музыкі, то членам журы прыйшлося папрацаваць. Як вынік — вердыкт: «Высокае званне «народны» — пацверджана!». Але прадаставім слова старшыні журы.

Раіса ВАЙЦЯХОЎСКАЯ:

«Капыльскі раён заўсёды адрозніваўся: тут прадстаўлена шмат жанраў не падобных адзін на аднаго. Гэта і «Замкавая гара», якая выконвае сапраўдны рок, і ансамблі народнай песні і музыкі, і эстрадныя выканаўцы. Дарэчы, «Замкавая гара» актыўна супрацоўнічае з клубам кампазітараў і паэтаў «Жывіца» і прапагандуе аўтарскія творы, а яе кіраўнік Андрэй Раеўскі займае актыўную творчую пазіцыю. Сёння мы з задавальненнем слухалі і «Капыльскіх дудароў». Мастацкі кіраўнік калектыву Святлана Салавей шукае новыя формы, рознабаковыя падыходы як да падбору рэпертуару, так і да выканання. Асобных слоў заслугоўвае эстрадны джазавы аркестр. Дзякуючы самаадданасці Льва Канапляніка юныя музыкі прымалі ўдзел у самых разнастайных конкурсах і фестывалях. «Спадчына» парадавала нас тым, што значную ролю сталі адыгрываць мужчыны-выканаўцы. Не магу не адзначыць і песенную пяшчоту артыстак з «Аліры». Вельмі прыемна было бачыць і чуць калектыў студыі эстраднага вакалу «Кліо», які змагаўся за прысваенне звання «ўзорны». Дарэчы, такіх рознаўзроставых саставаў у вобласці мала. І, канешне, мы станоўча ацэньваем выступленне, таму што сёння ўбачылі і пачулі вельмі цікавыя нумары. Ды наогул кожны калектыў можа прадставіць самастойную канцэртную праграму. Пры пастаноўцы нумароў мы бачым харэаграфічнае афармленне, лагічную выстраенасць і адсутнасць статычнага спявання. Такое творчае развіццё — сведчанне плённага ўзаемадзеяння і з аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, і асабіста з яго начальнікам Наталляй Царковай, і з дырэктарам РЦК Наталляй Рыбак. Склалася вельмі моцная каманда. У развіццё культуры Мінскага рэгіёну творчы ўклад уносіць Любоў Галубовіч, якую мы запрашаем да ўдзелу ў абласных і рэспубліканскіх мерапрыемствах. Не застаюцца ўбаку Валянціна Зарамбоўская і Таццяна Хілько. Добрых слоў варты і вядучыя мерапрыемства  як  дарослыя:  Кацярына і Сяргей Мялешкі, так і навучэнцы: Дар’я Заварзіна і Максім Почапень. Хочацца пажадаць усім калектывам захоўваць свае творчыя саставы. І яшчэ — каб на Капыльшчыне больш развіваўся харэаграфічны жанр.

Падрыхтавала Дзіяна ТКАЧЭНКА Фота аўтара
Страница 4464 из 4894