— У далёкім ужо 1964 годзе на пустэчы было вырашана разбіць парк Перамогі, — узгадвае Ганна Іосіфаўна. — Пасадзілі столькі дрэўцаў, колькі ў гады Вялікай Айчыннай вайны загінула жыхароў Вялікай Раёўкі і навакольных вёсак. Да кожнага саджанца была прымацавана таблічка з імем, датай нараджэння і смерці чалавека. Праз тры гады ў маладым парку быў узведзены помнік «Смуткуючая маці» і ўстаноўлены чатыры пліты з прозвішчамі загінулых. Недзе ў пачатку 70-х гадоў сюды ў брацкую магілу перанеслі астанкі салдат і партызан, якія загінулі паблізу ў баях. Імёны 15 з іх былі вядомы (іх напісалі на чацвёртай пліце), восем чалавек так і засталіся безыменнымі. Гэта месца заўсёды было ў цэнтры ўвагі: тут праходзілі мітынгі падчас дзяржаўных свят, піянерскія лінейкі, хлопчыкаў і дзяўчынак прымалі ў піянеры, моладзі ўручалі камсамольскія білеты.
Ішоў час. Дрэўцы выраслі і ператварыліся ў вялікія дрэвы (былі паса-джаны пераважна таполі), ужо не стала ў вёсцы школы, а за добраўпарадкаваннем парку і помніка сочыць мясцовая гаспадарка.— Безумоўна, мы імкнёмся падтрымліваць парадак на гэтым святым для кожнага мясцовага жыхара месцы, — уступае ў гутарку намеснік дырэктара ф-ла «В. Раёўка» па ідэалагічнай рабоце Анжэла Віцебская. — Праўда, трэба сказаць, што гэта ўжо няпроста. Пасля зімы тут вельмі шмат лісця і абламаных галінак. Ветрам ломіць і верхавіны дрэў — вядома, што ў таполяў вельмі крохкая драўніна. Ужо не адзін раз агучвалася меркаванне, ці не спілаваць дрэвы, якія сталі ўжо такімі высокімі і, магчыма, нясуць нейкую небяспеку для людзей. Ці хаця б прарэдзіць гэты парк. Мы, са свайго боку, маглі б набыць і пасадзіць невысокія туі ці нейкія дэкаратыўныя кусты, каб надаць гэтаму месцу прывабнасць.
Не засталася ўбаку ад абмеркавання і Алена Острыкава:— Размову аб тым, каб неяк добраўпарадкаваць гэты парк, мы ўжо вядзём. Напрыклад, сёння я сустракалася з работнікамі мехмайстэрняў і механізатарамі гаспадаркі. І яны падтрымалі ідэю спілаваць дрэвы хаця б ля самога помніка. Тым больш, ад ценю, які ўтвараюць іх галіны, помнік і памятныя пліты зелянеюць, губляюць свой выгляд. Спадзяюся, што нас падтрымаюць і іншыя жыхары вёскі. І асабліва тыя, якія самі саджалі гэты парк, або імёны іх блізкіх выбіты на плітах.
Сапраўды, час прыносіць новыя рашэнні. І хочацца верыць, што выказаныя меркаванні падтрымаюць усе жыхары Вялікай Раёўкі, а месца памяці набудзе яшчэ больш урачысты выгляд. Ніякія, нават самыя цудоўныя манументы, не адлюстроўваюць ва ўсёй паўнаце велічы подзвігу людзей у гады мінулай вайны. Няхай яго беражэ памяць. Наша жывая чалавечая памяць — непагасная, як вечны агонь ля абеліскаў Перамогі. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтараКак сообщила врач-эндокринолог УЗ «Копыльская ЦРБ» Ольга Онищенко, в нашем районе 903 человека страдают от заболевания диабетом типа 1 и 2. Ежегодный прирост больных составляет 10%.