Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

В этом году сады дали хороший урожай, но, видимо, из-за нехватки влаги яблоки стали сильно осыпаться. Поэтому для людей единственный выход в этой ситуации — побыстрее сдать их государству, а для заготовителей — собрать продукцию у населения и не допустить ее порчи. Выполнить все заявки жителей района очень сложно, но в Копыльском райпо стараются каждую не оставить без внимания. «На приемке у нас работают два заготовителя на выезде и есть стационарный пункт в агрогородке Тимковичи. Организована приемка в городе возле магазина «Ивушка», где копыляне ежедневно с 10 до 12 и с 16 до 18 часов могут сдать собранный урожай, — поясняет начальник отдела заготовок Копыльского райпо Сергей Чернявский. — Также у нас принимают заявки от населения по телефону. Подробная информация размещается во всех магазинах в уголке сдатчика. В зависимости от поступивших звонков мы формируем маршруты для наших заготовителей. За этот небольшой срок уже приняли свыше 80 тонн яблок. К слову, нам необходимо заготовить 1250 тонн, и с этим планом мы справимся. Хотелось бы обратить внимание нашего населения на то, что введен государственный стандарт (ГОСТ 27572-87), в котором четко оговариваются правила приема плодов. К примеру, если в партии яблок содержится более 10% раздавленных, загнивших либо поврежденных плодожоркой яблок, то собранный урожай заготовители вправе вообще не принимать». 1232 Побывав в пункте заготовки возле магазина «Ивушка», убедились: горожане активно ведут сдачу сочной продукции. Лишь только на место прибыл передвижной пункт, как тут же люди, кто на автомобиле, кто на тележке, повезли собранный урожай. «Опадает очень много яблок, жалко, если сгниют. Так что лучше помогать государству, — с улыбкой подмечает копылянин Владимир Михайлович. — Хорошо, что организовали неподалеку от нас такой передвижной приемный пункт». Но отдел заготовок занимается не только яблоками. Еще до этого сотрудники райпо закупали чернику. Параллельно с яблоками идет заготовка брусники. Первую партию этой ягоды (около 100 кг) работники райпо планируют реализовать на рынках г. Минска, часть поступит в копыльский магазин «Бульбачка». Заготовители также выполнили план по сбору красной и черной смородины. Ведется заготовка картофеля и овощей, которые впоследствии поступят на прилавки магазинов Копыльщины, часть продукции будет реализована жителям Минска. Сергей ЛАЗОВСКИЙ НА СНИМКЕ: сдача яблок у магазина «Ивушка». Фото автора
Понедельник, 26 сентября 2016 15:13

Помочь встать на правильный путь

directory Чарговае выязное пасяджэнне каардынацыйнага цэнтра прафілактыкі сацыяльнага недабрабыту прайшло на базе Доктаравіцкага сельсавета. Работа цэнтра наладжана з 2008 года, і за ўвесь гэты час прыкладаюцца намаганні, каб зрабіць яе больш эфектыўнай: праводзяцца сустрэчы з насельніцтвам, шукаюцца шляхі выхаду сем’яў з крызісных сітуацый. — Асноўная мэта выездаў і работы цэнтра — прадухіліць правапарушэнні, асацыяльныя паводзіны, дапамагчы людзям стаць на правільны шлях, — адзначыла адкрываючы пасяджэнне намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Зоя Дайняк. — Сёння мы правядзём размову з людзьмі, якія сутыкнуліся з такімі праблемамі. І такая размова сапраўды адбылася. Прычынамі выкліку на пасяджэнне сталі запазычанасці па аплаце за жыллёва-камунальныя паслугі, за дзіцячы сад ці харчаванне ў школе, злоўжыванне спіртнымі напіткамі, праблемы сямейныя або з працаўладкаваннем і г.д. Такім чынам, члены цэнтра даведаліся пра «балючыя» кропкі, над чым трэба працаваць далей. Дарэчы, тут жа прымаліся рашэнні. Напрыклад, на дапамогу па ліквідацыі запазычанасцей і працаўладкаванні прыйдуць мясцовыя сельгаспрадпрыемствы, па лячэнні п’янства — урач-нарколаг. Для некаторых запрошаных на пасяджэнне цэнтра гэта быў «першы званочак» наконт праблемы недабрабыту. І было відавочна, што яны зразумелі: трэба спыняцца, каб не было позна. Былі слёзы і хваляванні, магчыма многія задумаліся, і трэба спадзявацца, што гэты першы выклік для іх стане апошнім. Сяргей КОЗЕЛ
радкевич а Пасля вучобы ў Грозаўскай сямігодцы Аляксандр паспяхова закончыў Мінскі будаўнічы тэхнікум і два гады плённа працаваў прарабам у Капыльскай МТС. У 1935 годзе Радкевіч залічаны курсантам Ленінградскага інжынернага вучылішча, пасля заканчэння якога яму было прысвоена званне лейтэнанта. Малады афіцэр удзельнічае ў паходзе па вызваленні Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны, а затым — у жорсткіх баях з белафінамі. Але хутка пачалася Вялікая Айчынная. Наш зямляк у баях паказаў сябе мужным і ўмелым воінам. У лютым 1942 года ён накіраваны на Паўднёвы фронт і камандуе 116-м батальёнам 37-й арміі. Аляксандр Радкевіч быў першапраходцам у стварэнні незвычайных ваенных праектаў. Так, улетку 1942 года, праз раку Паўночны Данец ажыццявіў пабудову маста даўжынёю больш за 100 метраў. Яго кемлівыя сапёры за пяць дзён праклалі пераправу пад 40-сантыметровым слоем вады, што давала магчымасць схаваць збудаванне ад вока ворагаў. Такая канструкцыя ў армейскай практыцы была зроблена ўпершыню. Пазней, у 1944 годзе, каб пры адступленні немцы не замацаваліся па правым беразе Дняпра, на плечы Радкевіча  і яго  баталь-ёна легла задача хутка наладзіць пераправу праз бурлівую раку. І, дзякуючы забеспячэнню сапёрамі батальёна Радкевіча хуткай пераправы, пастаўленая задача па прарыве нямецкай цвярдыні праз Днепр воінамі 37-й арміі была выканана. Яе камандуючы генерал-лейтэнант Шарохін і член Ваеннага Савета арміі Багнюк далі прадстаўленне на прысваенне звання Героя Савецкага Саюза Аляксандру Іванавічу Радкевічу. Затым франтавыя дарогі прывялі яго ў Малдавію. Пасля вызваляў Чэхію, Польшчу, за што мае польскія ўзнагароды. Улетку 1956 года палкоўнік Радкевіч наведваў родныя Балгавічы з жонкай Нінай Паўлаўнай, сынам Валерыем і дачкой Галінай. Але праз год, на 42-м годзе жыцця, яго не стала. Пахаваны ў Маскве на Ваганькаўскіх могілках. Падрыхтавала Дзіяна ТКАЧЭНКА
Макаронок В.А Ён нарадзіўся ў вёсцы Падвішанне Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці. У час Вялікай Айчыннай вайны быў узнагароджаны двума ордэнамі Чырвонай Зоркі: за фарсіраванне ракі Прогель ва Усходняй Прусіі і за ўзяцце Кёнігсберга. З 1948 па 1951 гады — брыгадзір жывёлагадоўчай фермы, а пазней — загадчык свінафермы племзавода імя Дзяржынскага. Па выніках сямігодкі ў 1966 годзе ўзнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны». У той жа час Уладзімір Аляксандравіч скончыў Смілавіцкі зоаветтэхнікум. У 66-м пачынаецца восьмая пяцігодка. Калектыў фермы, якую ўзначальваў Макаронак, паспяхова дасягае высокіх вынікаў. Так, план вытворчасці свініны перавыкананы на 32,1%, продажу племяннога маладняку — на 33%. За пяць гадоў на ферме вырашчана 21 800 галоў парасят, рэалізавана племяннога маладняку 5000 галоў. «Дысцыпліна і парадак павінны быць усюды», — так гаварыў жывёлаводам Макаронак. У красавіку 1971 года за выдатныя поспехі, дасягнутыя ў развіцці сельскагаспадарчай вытворчасці і выкананне восьмага пяцігадовага плана продажу дзяржаве прадукцыі земляробства і жывёлагадоўлі, Макаронку У.А. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат». Макаронак У.А. прымаў актыўны ўдзел і ў грамадскім жыцці. Ён з’яўляўся членам рабочага камітэта і партбюро саўгаса. У 1974 годзе быў абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР 9-га склікання. Уладзімір Аляксандравіч быў і членам РК КПБ. Разам з жонкай Зінаідай Дзянісаўнай выгадавалі і далі пуцёўку ў жыццё тром дзецям: Уладзіміру, Вячаславу і Ларысе. Падрыхтавала Дзіяна ТКАЧЭНКА  
Среда, 24 августа 2016 12:38

К отопительному нужен паспорт

1412254433 На 22 августа 2016 года 24% от общего количества потребителей тепловой энергии и 52,4% теплоисточников города и района оформили и зарегистрировали в Копыльской РИ «Энергонадзор» «Паспорта готовности» к предстоящему отопительному сезону. Наиболее активно начали подготовку к ОЗП 2016/2017 г. работники КУП «Копыльское ЖКХ». Уже подготовлено 28 котельных из 33-х имеющихся, что составляет 85%. Работы по подготовке к осенне-зимнему периоду должны завершиться согласно графику работы комиссий, утвержденному решением Копыльского районного исполнительного комитета, до 20 сентября и оформиться паспортами готовности до 1 октября 2016 года. Напоминаем, что за непринятие мер по подготовке к осенне-зимнему периоду, согласно Кодексу Республики Беларусь об административных правонарушениях, предусмотрена административная ответственность в виде штрафа как на руководителей, так и на ответственных лиц. Борис ТАЛЕЙКО, государственный инспектор по энергетическому надзору Копыльской РИ «Энергонадзор»
Страница 4332 из 4914