Home
Четверг 29.05.2025 00:10

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Понедельник, 25 июля 2016 15:00

Спешить на помощь

У кагорце  адважных людзей  Сяргей Есман, які яшчэ дзён дваццаць таму ўзначальваў пажарную аварыйна-выратавальную часць № 2 аг. Цімкавічы.  З 1 ліпеня ён выйшаў на заслужаны адпачынак. Яго поспехі неаднойчы адзначаліся:  за 21 год у пажарнай службе імя высакакласнага спецыяліста два разы займала пачэснае месца на раённай Дошцы гонару. [caption id="attachment_50113" align="aligncenter" width="580"]IMG_4787 копия Сяргей Есман[/caption] У Капыльскі РАНС Сяргей Міхайлавіч трапіў пасля заканчэння Беларускага аграрна-тэхнічнага ўніверсітэта. Дадаткова закончыў інстытут перападрыхтоўкі і атрымаў спецыяльнасць інжынера па прадухіленні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый. За гэтыя гады давялося ўзначальваць пажарныя аварыйна-выратавальныя пасты ў Бучаціне і Гулевічах, з 2005 года — часць у Цімкавічах. Добрым словам успамінае сваіх калег, з якімі поплеч праведзены не адзін год: камандзіра аддзялення Дзмітрыя Меляшкевіча, вадзіцеляў Алега Кашубу, Генадзя Русаковіча, Сяргея Рубаніка. — Я спасцігаў азы прафесіі на практыцы. Пад наглядам больш вопытных калег вучыўся хутка і правільна прымаць рашэнні, працаваць з тэхнікай і абсталяваннем, — гаворыць Сяргей Есман. — Але ж прафесія выратавальніка патрабуе моцных ведаў, выпрацаваных штодзённай напружанай працай, навыкаў і пэўных асабістых якасцей характару. Гэта толькі кажуць, што чалавек, які ледзь не штодня сутыкаецца з небяспекай, прывыкае да яе. Да яе нельга прывыкнуць, як нельга заставацца абыякавым да чужой бяды. І вельмі балюча ад таго, што не заўсёды паспяваем  дапамагчы. З прыходам вясны для нас наступае асабліва гарачая пара. Гараць лясы, тарфянікі. Пажарныя ў гэты час не ведаюць ні выхадных, ні святаў. Здараецца, працуем па тры змены запар. З разуменнем да абранай прафесіі ставіліся родныя Сяргея Міхайлавіча. Заўсёды чакала яго з дзяжурстваў жонка Наталля Мікалаеўна, якая працуе ў землеўпарадкавальнай службе Капыльскага раёна. Сын Дзяніс паступае сёлета ў Беларускі аграрна-тэхнічны ўніверсітэт, дачка Лізавета пойдзе ў другі клас гімназіі № 1 г. Капыля. Ад родных заўсёды адчувалася падтрымка, ім ніколі не даводзілася тлумачыць, што ёсць такая прафесія — спяшацца людзям на дапамогу. Сяргей КОЗЕЛ Фота Паўла ШЭІНА
pojarnik Накануне профессионального праздника состоялась встреча с начальником Копыльского районного отдела по чрезвычайным ситуациям, майором внутренней службы Виталием ИЛЬЮЧИКОМ, который ответил на вопросы, касающиеся пожарной службы. — Виталий Валентинович, с какими результатами встречают копыльские спасатели День пожарной службы? — С начала года выполнен объем организационных, профилактических и служебно-боевых задач по безопасному функционированию субъектов хозяйствования района. На территории Копыльского района за истекший период 2016 года произошло 24 пожара, на которых погиб 1 человек. По сравнению с аналогичным периодом 2015  года количество пожаров увеличилось на 14,29% (2015 год — 21 пожар), количество погибших осталось на прошлогоднем уровне. В 2016 году 1 пожар произошел на гособъекте (1 — 2015). Причинами произошедших пожаров явились: неосторожное обращение с огнем — 15, нарушение правил пожарной безопасности при эксплуатации и устройстве печного отопления — 1, нарушение правил эксплуатации электрооборудования — 8. — На что еще были нацелены усилия сотрудников РОЧС? Илючик — Работниками Копыльского РОЧС совместно с местными исполнительными органами, иными заинтересованными в 2016 году проводилась проверка противопожарного состояния частных домовладений граждан. В общей сложности за истекший период 2016 года проверено 4364 домовладения (квартиры), из них 299 — многодетных семей, проинструктировано   5839 человек. По результатам проверок направлено 5 предложений о лишении родительских прав родителей, не выполняющих свои обязанности (16 — 2015), по 5 приняты меры реагирования (12 — 2015), 46 информаций о принятии мер профилактического воздействия в отношении лиц, злоупотребляющих спиртными напитками (80 — 2015), 1 человек направлен в ЛТП (1 — 2015), с остальными постоянно проводятся профилактические беседы, подготовлено и отправлено 27 писем родственникам одиноко проживающих граждан о необходимости оказания помощи в приведении дома в пожаробезопасное состояние (40 — 2015), 3 информации о направлении одиноких престарелых в дома престарелых (8 — 2015). В органы власти и трудовые коллективы, где ранее трудились граждане, направлено 47 информаций об имеющихся проблемах в обеспечении пожарной безопасности, мероприятиях, направленных на предупреждение пожаров и гибели людей (13 — 2015). — Как обстоят дела с кадровым обеспечением в Копыльском РОЧС? — Постоянно проводится работа, направленная на снижение текучести кадров и повышение качества отбора кандидатов на службу. Повышены многие критерии отбора с обязательным приемом зачетов по физической подготовке. По состоянию на 1 июля 2016 года некомплект составил 4 работника: 1 среднего и старшего начальствующего состава, 3 рядового и младшего начальствующего состава. Налажена работа с обособленной группой военкомата Несвижского и Копыльского районов по подбору кандидатов на службу из числа отслуживших срочную военную службу. Информация о потребности в кандидатах на службу ежемесячно доводится до граждан, организаций и предприятий. — Накануне праздника назовите имена лучших сотрудников райотдела. — За достижение высоких результатов и по итогам работы за первое полугодие 2016 года, а также большой вклад в предупреждение и ликвидацию пожаров и чрезвычайных ситуаций мы ходатайствуем о присвоении очередного специального звания досрочно: «подполковник внутренней службы» — майору внутренней службы, первому заместителю начальника, начальнику инспекции надзора и профилактики Копыльского РОЧС Виталию Буняку; «старшина внутренней службы» — старшему сержанту внутренней службы, старшему водителю группы материально-технического обеспечения и обслуживания ПАСЧ № 1 г. Копыля Евгению Борисевичу; «прапорщик внутренней службы» — старшине внутренней службы, водителю ПАСЧ № 1 г. Копыля Вадиму Шабуню. Грамотой Министерства по чрезвычайным ситуациям Республики Беларусь будет награжден начальник караула ПАСЧ № 1 г. Копыля Александр Черкас, нагрудными знаками «Выдатнiк»: старший пожарный ПАСЧ № 2 агрогородка Тимковичи Александр Карпук; командир отделения ПАСП № 13 агрогородка Потейки Василий Клевченя. Юбилейной медали «160 год пажарнай службе Беларусі» удостоены: инспектор инспекции надзора и профилактики РОЧС Евгений Чиркун; начальник караула ПАСЧ № 2 агрогородка Тимковичи Дмитрий Суденко; водитель ПАСЧ № 1 г. Копыля Виктор Лосев; водитель ПАСП № 14 д. Бучатино Андрей Уласович, а также ветераны службы Владимир Бурма и Сергей Куликовский. Грамотой учреждения «Минское областное управление МЧС» Республики Беларусь будут награждены начальник ПАСЧ № 1 г. Копыля Денис Уминский; начальник караула ПАСЧ № 2 агрогородка Тимковичи Денис Николайчик; водитель ПАСП № 12 д. Лотвины Александр Стульба. И сотрудникам, и ветеранам службы желаю крепкого здоровья, счастья, благополучия в семьях, осуществления задуманного.
25 июля — День пожарной службы Республики Беларусь Уважаемые сотрудники и ветераны! Примите самые искренние поздравления с профессиональным праздником! Мужество и отвага, бесстрашие и самоотверженность —  ваши отличительные качества. Сегодня подразделения пожарной службы обладают квалифицированными кадрами, современной техникой, применяют эффективные технологии пожаротушения. Активно ведут профилактическую работу по предупреждению пожаров. Желаем всем работникам и ветеранам крепкого здоровья, счастья, семейного благополучия, профессиональных успехов и спокойных дежурств! Районный исполнительный комитет Районный Совет депутатов
24 ліпеня мы з гонарам адзначаем 105-годдзе з дня нараджэння нашага знакамітага земляка, паэта Анатоля Астрэйкі (Акім Пятровіч Астрэйка). Анатоль Астрэйка : «Я шчыра ганаруся тым, што родам сам з-пад Капыля» Анатоль_Астрэйка1 Замест прадмовы Імя Анатоля Астрэйкі  добра вядома не толькі ў нашай краіне, але і за яе межамі. «Песню пра Нёман», што стала амаль народнай, спяваюць як выканаўцы старэйшага, так і маладога ўзросту. На «Прыгодах дзеда Міхеда» вырасла не адно пакаленне беларусаў. Вялікія заслугі нашага земляка перад народам адзначаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, «Знак Пашаны», шматлікімі медалямі. Аднак Анатоль Астрэйка быў вельмі сціплым і закрытым чалавекам. У адным з вершаў ён сказаў пра сябе: «…Радавога верша я салдат». Калыска пісьменніка — маляўнічы прынямонскі край, вёска Пясочнае. Наогул Капыльшчына — сапраўдны славуты пісьменніцкі куток (і гэтым паэт вельмі ганарыўся!), які нярэдка называюць «літаратурным гняздоўем Беларусі». Паводле ўспамінаў вядомага краязнаўцы, журналіста Усевалада Гурыновіча, у Анатоля Пятровіча было шмат сяброў. Ён знаходзіў агульную мову і з акадэмікамі, і з простымі людзьмі. Паэт вельмі любіў жыццё. Таму так шчыра да яго ставіліся і паважалі людзі. Некаторыя з жыхароў роднага Пясочнага і сёння памятаюць Анатоля Астрэйку. Напрыклад, настаўніца Песачанскай СШ Ала Груша расказвае: — Памятаю, калі я яшчэ была маленькай, паэт прыязджаў сюды, на сваю малую радзіму. Ён вельмі любіў прайсціся па вясковых вуліцах. Яго заўсёды ветліва сустракалі мясцовыя жыхары. Астрэйку падабалася прыпыніцца каля бабулек, што сядзелі на лавачках, і натхнёна чытаць ім свае вершы. DSCN0425 Дарэчы, памяць пра знакамітага земляка захоўваюць у Песачанскай  СШ, дзе ў музеі аформлены стэнд, прысвечаны Анатолю Астрэйку. На ім змешчана шмат цікавых фотаздымкаў і біяграфічных матэрыялаў. Як усё  пачыналася «Лета ў той год было ранняе і гарачае.  Трэба жаць. I маці пайшла на жніво. Добра, што недалёка, хоць ісці ёй было нялёгка і няварта. У поўдзень яна адчула сябе нядобра. Прылегла пад снапы, каб хоць трошкі абараніцца ад спякотлівага сонца. Там, на полі, пад жытнёвымі снапамі, я і з’явіўся на свет. Крыху адпачыўшы і сабраўшы ўсе свае сілы, загарнула мяне маці ў прыпол і прынесла дахаты», — так у 1961 годзе напіша паэт у аўтабіяграфіі. Сям’я, дарэчы, жыла даволі сціпла. Таму дзед і бабка не вельмі былі рады лішняму роту. Бацька хацеў назваць нованароджанага Толя, але мясцовы святар заўпарціўся. Маці згаджалася на любое імя, якое скажа бацька. Святар назваў хлопчыка Акімам. Аднак бацька раззлаваўся за такое імя. Таму вырашылі называць Толя. Як старэйшы сын ён памагаў бацьку араць і сеяць, касіць і малаціць, шукаў дратву для яго шавецкай справы, падбіваў набойкі і нават навучыўся прыклёпваць падмёткі, пасвіў авечак і кароў. I адначасова — вучыўся, шмат чытаў. Першай настаўніцай для Астрэйкі стала яго цётка Параска, якая хадзіла па хатах і вучыла дзяцей. Не было сшыткаў, іх  замянялі кавалкі кардону альбо шматкі шпалер, а замест падручнікаў — веды і памяць настаўніцы. Пазней ужо настаўнікі нядаўна створанай мясцовай школы Шаблюк, Абаза, Грынюк сталі  прывіваць юным песачанцам любоў да кнігi. Анатолю вельмі падабаліся творы беларускіх пісьменнікаў, напісаныя тою мовай, на якой размаўлялі бацькі і аднавяскоўцы. Неўзабаве і ён пачаў складаць вершаваныя радкі на беларускай мове. Паэтычныя  крокі У 1926 годзе Астрэйка ўжо быў актыўным селькорам газеты «Беларуская вёска», якая змяшчала яго допісы. Тады ж і рызыкнуў паслаць свае першыя вершаваныя спробы ў часопіс «Чырвоны сейбіт». Адказ быў сумны. Кузьма Чорны, які тады працаваў загадчыкам літаратурнага аддзела, вершы пахваліў, але напісаў, што друкаваць іх яшчэ нельга. Пасля заканчэння школы Анатоль Астрэйка становіцца студэнтам рамесніцкага вучылішча, куды яго залічылі на дрэваапрацоўчае аддзяленне. Але хутка зразумеў: гэта яму нецікава. Таму прыйшлося забраць дакументы. Зайшоў у канцылярыю белпедтэхнікума і — стала сумна: паступаючых на курсы вельмі многа. А ў пасведчанні аб заканчэнні сямігодкі ў графе «Беларуская мова і літаратура» напісана: «Запушчаны прадмет. Прычына: слабае старанне». «Гэта не так. Але нічога не паробіш. Мову сваю я люблю і літаратуру ведаю, — тлумачыў пазней Астрэйка. — Гэта помста мне за тое, што часта папраўляў настаўніцу на ўроках». Аднак вяртацца дадому яму было сорамна. Напісаў бацьку, што вучыцца, але пакуль што адрасу свайго не ведае. I ён вучыўся: хадзіў на заняткі кожны дзень, сядзеў у самым кутку і слухаў лекцыі. Настаўнікі яшчэ не ведалі ўсіх студэнтаў і таму думалі, што і гэты юнак — студэнт. I толькі на другі месяц Сяргей Замбржыцкі, выкладчык беларускай мовы і літаратуры, раптам заўважыў пабочнага чалавека. Але яго ўразілі настойлівасць і апантанасць, з якой вучыўся Астрэйка. Таму на педсавеце было вырашана: няхай застаецца. DSCN0457 На кожным студэнцкім вечары Астрэйка чытаў свае новыя вершы, яго запрашалі ў прэзідыум, быў членам студкама. I нават трохі пачаў задзіраць нос перад сябрамі. Выбраў модны сабе псеўданім — «Якім Зорны». Рэспубліканская газета «Чырвоная змена», а потым «Савецкая Беларусь» пачалі друкаваць яго  творы. 15 мая 1930 года адбыўся датэрміновы выпуск. Студэнты белпедкурсаў атрымалі дыпломы настаўнікаў. Па запрашэнні рэдакцыі газеты «Чырвоная Полаччына» Астрэйка едзе ў Полацк. Потым — зноў вяртанне ў Мінск. Вучоба ў педінстытуце імя Горкага і праца ў рэдакцыі «Калгасніка Беларусі», у часопісе «Напагатове». Пазней былі Орша, Горкі, вучоба ў Мінскім педінстытуце. Нарэшце — зноў у Мінску ў рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва». Тут Астрэйка сабраў усё, што было напісана, і лепшыя вершы выдаў асобным зборнікам у 1940 годзе пад назвай «Слава жыццю». Другі зборнік, які меўся выйсці ў 1941 годзе пад назвай «Квецень», так і не ўбачыў свет. Згінуў у полымi вайны... Пра вайну і не толькі У часы Вялікай Айчыннай вайны Астрэйка працуе адказным сакратаром сатырычнай газеты-плаката «Раздавім фашысцкую гадзіну». Яго двойчы накіроўвалі на занятую фашыстамі тэрыторыю Беларусі. Знаходзіўся на Случчыне ў партызанскай брыгадзе імя Чкалава. У тыя часы быў напісаны зборнік вершаў пра баявыя справы народных мсціўцаў, азаглаўлены аўтарам «Слуцкі пояс». Усё тое народнае гора, што бачыў паэт, адбівалася пякучым болем у яго шчодрай душы. У ліпені 1944 года, пасля вызвалення Мінска, разам з калектывам газеты-плаката Астрэйка вяртаецца ў родную сталіцу. Калі скончылася вайна, газета-плакат «Раздавім фашысцкую гадзіну» была перайменавана ў часопіс «Вожык». Паэт застаўся працаваць адказным сакратаром. У 1946 годзе яго накіравалі ў Гродна для арганізацыі аддзялення Саюза савецкіх пісьменнікаў, якое ён і ўзначальваў каля двух гадоў і адначасова працаваў літаратурным кансультантам у газеце «Гродзенская праўда». Пачынаючы з 1947 года, Анатоль Астрэйка трывала асталяваўся ў Мінску як пісьменнік-прафесіянал. З сярэдзіны 50-х гадоў і да апошніх дзён жыцця ён прафесійна займаўся пісьменніцкай працай. Усе 30 пасляваенных гадоў ён аддаў актыўнай творчасці, выдаў шмат паэтычных кніг. Не стала паэта 23 жніўня 1978 года. Некралог з гэтай жалобнай нагоды падпісалі тагачасныя кіраўнікі Беларусі (першы з іх — Пётр Машэраў) і многія вядомыя беларускія пісьменнікі. Тыя, хто добра ведаў Анатоля Астрэйку асабіста, гаварылі пра яго як пра чалавека жыццялюбнага і светлага, шчырага і вясёлага. 7 мая 1980 года згодна з пастановай Савета Міністраў БССР Капыльскай цэнтральнай раённай бібліятэцы прысвоена імя Анатоля  Астрэйкі. Імя знакамітага паэта носіць і адна з вуліц нашага райцэнтра.   З гісторыі твораў Песня пра Нёман Сл. А. Астрэйкі Муз. Н. Сакалоўскага Ой, Нёман, і песня, і слава Народа майго і зямлі, Магілаю ворагам цеснай Не раз твае хвалі былі. Рака наша слаўная Нёман, Чысцейшая чэрвеньскіх рос, Хто мар не ўплятаў у твой гоман, Табе хто пашаны не нёс? Ой, Нёман, ой, бацька наш родны, Як сонца, як дзень, дарагі, Садамі цудоўнай Радзімы Твае расцвілі берагі. Многія вершы Анатоля Астрэйкі пакладзены на музыку не толькі беларускімі, але і рускімі кампазітарамі. Аднак ні адна з гэтых песень не можа па сваёй папулярнасці параўнацца са знакамітым «Нёманам». Гэта плён творчага супрацоўніцтва самога паэта і кампазітара Нестара Сакалоўскага, які з’яўляўся і аўтарам Дзяржаўнага гімна БССР. У Астрэйкі ёсць два варыянты верша, які зацікавіў кампазітара. Першы так і называецца — «Нёман», ён быў напісаны ў 1941 годзе пад Волхавам. Другі, безыменны, «Трапечуцца белыя хвалі…», нарадзіўся ў 1946-м у Гродне, калі краіна вярнулася да мірнага жыцця. З таго, другога, варыянта і радкі, што так хораша кладуцца на душу: О, Нёман, і слава, і песня Народа майго і зямлі, Магілаю ворагу цеснай Не раз твае хвалі былі. Упершыню песню «Нёман» выканаў знакаміты Мікалай Варвулёў у лютым 1955 года ў Маскве, калі праходзіла Дэкада беларускага мастацтва і літаратуры. Усіх адразу захапілі словы, якія так шчыра, задушэўна перадаюць любоў беларускага народа да сваёй галоўнай ракі. Таму і ўдалася гэтая песня, бо ў ёй — усё тое, што Анатоль Астрэйка змалку прапускаў праз сваё сэрца. [caption id="attachment_50120" align="aligncenter" width="580"]Адам Русак і Анатоль Астрэйка з песачанскімі вучнямі Адам Русак і Анатоль Астрэйка з песачанскімі вучнямі[/caption] Праз два гады яна была запісана ў студыі і трапіла на пласцінку найлепшых запісаў Варвулёва, якую выдала студыя «Мелодыя». Сам спявак атрымаў да гэтага часу званне народнага артыста СССР і паехаў на працу ў Кіеў — ён па нацыянальнасці быў украінцам. Пасля яго «Нёман» спяюць іншыя артысты, у тым ліку Іосіф Кабзон. Зборнік вершаў «Слуцкі пояс» tree_6024 Зборнік «Слуцкі пояс» у 1943 годзе пад рэдакцыяй Мікалая Дастанкі быў выдадзены ў партызанскай падпольнай друкарні, якая выпускала слуцкую партызанскую газету «Народны мсцівец». Прадмову да кніжкі напісаў сакратар Слуцкага падпольнага райкама партыі Іпаліт Канановіч. Афармлялі яе, выразалі застаўкі з дубовых і бярозавых чурак партызаны-разведчыкі Саша Бяляеў і Саша Залаты. Паперу для кніжкі здабылі ў адным з баёў з фашысцкімі захопнікамі. Замест фарбы — вакса з сажай. Гэта было ў 1943. Экзэмпляр быў адпраўлены з варожага тылу за лінію фронта. З успамінаў Міколы Дастанкі: «Я ведаў, што Анатоль Астрэйка прыбыў з Вялікай зямлі да нас і заняў сваё месца ў радах адважных змагароў за свабоду і незалежнасць маці-Радзімы. Мне вельмі хацелася ўбачыць паэта-партызана, пагутарыць з ім. I вось аднойчы ў нашу падпольную рэдакцыю, што знаходзілася на востраве Горнае ў Загальскіх балотах, прыехаў ён сам. Я папрасіў даць верш у нашу газету. — А я не адзін верш, а цэлую кніжку хачу вам прапанаваць, — адказаў паэт. У той вечар амаль да самага світання не патухаў агеньчык у нашай партызанскай зямлянцы. Паэт чытаў вершы, якія былі вельмі блізкімі і зразумелымі нам, краналі душу. Раніцай я запытаў у наборшчыц Любы Куляшовай і Любы Шаўчук, ці здолеюць яны набраць кніжку. Яны не задумваючыся ў адзін голас адказалі: «Усё зробім!». Адчуваў наш настрой і Анатоль Астрэйка. Зборнік хацелася добра аформіць. Партызанскія мастакі Саша Залаты і Саша Бяляеў доўга думалі над вокладкай, і, трэба сказаць, атрымалася яна нядрэннай. Я папрасіў іх зрабіць для вершаў літары-застаўкі, якія яны старанна выразалі на кляновых кубіках. Для друкавання вокладкі кніжкі партызаны раздабылі чырвонай фарбы, а для пераплёту знайшлі нержавеючы медны дрот. Больш за месяц наш калектыў  сапраўды     нёс   ударную  вахту па выпуску «Слуцкага пояса». Не адыходзіў ад нас і аўтар». «Слуцкі пояс» паступаў у атрады па меры яго друкавання. З ім народныя мсціўцы як з баявой зброяй ішлі на выкананне небяспечных заданняў. Так, супрацоўнік падпольнай «Звязды» партызан-журналіст Георгій Шчарбатаў 7 лютага 1944 года, вырваўшыся з варожай блакіроўкі партызанскіх атрадаў, запісаў у сваім дзённіку: «Зараз, калі я пішу гэтыя радкі, мне прыпомніліся словы верша Анатоля Астрэйкі: Адно нам толькі невядома, Ды гэта цяжка знаць, Ці давядзецца жыць нам дома, Ці новы лес шукаць». Вядомы французскі пісьменнік-камуніст Луі Арагон у кнізе «Савецкая літаратура» асобны раздзел прысвяціў беларускай літаратуры. Ён называе нашу рэспубліку «партызанскай краінай», «краінай песні» і адзначае, што Беларусь мела сваіх партызанскіх песняроў, і сярод іх — Анатоль Астрэйка. Пасля вайны, у 1964 годзе, зборнік перавыдалі. «Прыгоды дзеда Міхеда» Anatol_Astrejka__Prygody_dzeda_Mіheda У час партызаншчыны паэт распачаў працу над паэмай «Прыгоды дзеда Міхеда», якую ён адрасаваў юным чытачам. Першыя раздзелы твора друкаваліся ў газеце-плакаце «Раздавім фашысцкую гадзіну». Паэма выйшла асобнай кнігай у 1956 годзе і прынесла яе аўтару заслужаны творчы поспех. Напісана яна займальна, з дасціпным гумарам. Пры стварэнні вобраза Міхеда паэт адштурхоўваўся ад лёсу рэальных людзей старога веку. Найперш ён меў на ўвазе Герасіма Гальчэню, якому прысвечана паэма, а таксама памятаў пра палескага дзеда Талаша, братоў Цубаў і іншых мужных беларускіх дзядоў. Прататыпам юнага Міхаські стаў выхаванец штаба злучэння мінскіх партызанаў Толя Дзялендзік (Анатоль Дзялендзік — вядомы беларускі драматург).      
Капылю Здалёк, за вёрст, магчыма пяць Ажно з Рымлянскае гары, Мой гарадок Капыль відаць, Яго будынкі і двары. Яго старыя курганы Мо не адну стаілі  быль Пра дні бяды, пра дні вайны, Як рос, змагаўся мой Капыль. У гэтым горадзе не раз Для твораў любасць і цяпло У светлы свой юнацкі час Збіралі Гартны і Гурло. Хаця не давялося ім Дажыць да пераможных дзён. Яны наказвалі жывым Нанесці Капылю паклон. Паміж руінаў я стаю. Што крок — магілы пры сцяне. Слязу ў вачах я не таю: Так горка і балюча мне — Паклон магілам дарагім. Табе паклон, мая зямля. Я шчыра ганаруся тым, Што родам сам з-пад Капыля. 1945 г.
Матэрыялы падрыхтавала Дзіяна ТКАЧЭНКА Фота з архіва Песачанскай СШ   
Суббота, 23 июля 2016 11:12

Новости Копыльщины (CMigrator copy 2)

135 Надзённыя пытанні На пасяджэннях сельвыканкамаў, што адбыліся ў ліпені, разгледжаны надзённыя пытанні. Напрыклад, пра работу медыкаў гаварылі ў Блеўчыцкім і Бучацінскім сельвыканкамах, правядзенне ўборачнай кампаніі — у Грозаўскім, сацыяльнае абслугоўванне — у Бабаўнянскім і Цімкавіцкім, пажарную бяспеку — у Доктаравіцкім. Стан злачынстваў і правапарадку закрануты на пасяджэннях у Капыльскім і Пацейкаўскім сельвыканкамах. Работа аддзялення паштовай сувязі і банка разглядалася ў Семежаўскім, а прадпрыемстваў абслугоўвання і гандлю — у Слабада-Кучынскім сельвыканкаме.   Чыё падвор’е лепшае? На гэтым тыдні прайшоў агляд падвор’яў сярод жыхароў пенсіённага ўзросту, якія зрабілі заяўку на ўдзел у раённым конкурсе. Старшыня раённага Савета ветэранаў Казіміра Ганчар разам са сваім актывам і рэдакцыяй газеты «Слава працы» наведала 58 сядзіб, гаспадары 17 з якіх  упершыню ўдзельнічаюць у своеасаблівым спаборніцтве. Хто пераможа і стане прызёрам? На гэта пытанне адкажа кампетэнтнае журы, а «СП» будзе сачыць за ходам падвядзення вынікаў.   «Маска» – у Віцебску У рамках Дня моладзі, які адбыўся падчас правядзення Міжнароднага фестывалю «Славянскі базар у Віцебску», навучэнцы УА «Капыльскі дзяржаўны каледж» прапанавалі незвычайную забаву. Гэта віртуальны атракцыён «Маска». З яго дапамогай можна было акунуцца ў свет неверагоднай хуткасці і адрэналіну. Захапляльныя горкі цалкам здольны настроіць уяўленне так, што зямля насамрэч сыходзіць з-пад ног. У гэтым выпадку арганізатары гатовы ў любую хвіліну падтрымаць і дапамагчы захаваць раўнавагу.   Фотаназіранне для парадку Каб аматары пакінуць смецце ў зоне адпачынку або на лясных палянах атрымалі заслужанае пакаранне, Капыльскім вопытным лясгасам набыты фотапасткі. Мініяцюрныя камеры мяняюць месца сваёй дыслакацыі некалькі разоў на тыдзень. Звычайна пад відэаназіранне трапляюць папулярныя ў жыхароў раёна зоны адпачынку (у тым ліку і гарадская), граніцы населеных пунктаў, з’езды з ажыўленых трас у лясныя масівы. Для парушальнікаў заканадаўства прадугледжаны меры пакарання: ад папярэджання да штрафу ў памеры 20 базавых велічынь (б.в.) для грамадзян, да 50 б.в. — для індывідуальных прадпрымальнікаў, да 300 б.в. — для юрыдычных асоб.   Каля Замкавай гары Замкавая гара ў Капылі набудзе больш прэзентабельны выгляд. Гэта стане вынікам работ па добраўпарадкаванні, якія тут будуць арганізаваны ў хуткім часе. Плануецца, што падчас суботнікаў высякуць хмызняк і дрэвы, якія паціху падбіраюцца ўверх па схілах.  Словам, зробяць усё, каб гэты куточак капыльскай зямлі побач з абноўленай крынічкай стаў сапраўднай славутасцю горада.   Прафілактыка У сувязі з тым, што ў раёне з пачатку 2016 года ў параўнанні з папярэднім годам  адбыўся рост рэцыдыўных злачынстваў, здзейсненых асобамі, якія былі раней асуджаны, прынята адпаведнае рашэнне райвыканкама. Згодна з ім, і надалей будуць праводзіцца прафілактычныя мерапрыемствы і акцыі, накіраваныя на сацыяльную адаптацыю вышэйназваных асоб. Удзел у іх абавязкова будуць прымаць прадстаўнікі органаў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, патэнцыяльныя работадаўцы і грамадскія арганізацыі. Прадоўжыцца практыка правядзення адкрытых пасяджэнняў назіральных камісій пры райвыканкаме з удзелам усіх зацікаўленых структур. Сяргей КОЗЕЛ, Марыя ШЭІНА, Дзіяна ТКАЧЭНКА, Маргарыта САКОВІЧ
Пятница, 22 июля 2016 19:10

Начало нового этапа

12816767434558201 «Итоги пятого Всебелорусского народного собрания. Основные задачи социально-экономического развития страны  в новой пятилетке» — на такую тему на Копыльщине, как и по всей Минской области, прошел единый день информирования населения. Как известно, 22–23 июня 2016 г. в Республике Беларусь состоялось одно из важнейших политических мероприятий года — пятое Всебелорусское народное собрание, ознаменовавшее собой окончание предыдущего пятилетнего периода развития страны и начало нового этапа в жизни государства и общества. Всего  в  работе  этого  форума приняли участие 2,5 тыс. делегатов, представлявших все регионы Беларуси (по 350 человек от областей, 400 человек — от г. Минска). Копыльщину на Пятом Всебелорусском народном собрании представляли: председатель Копыльского районного исполнительного комитета Анатолий Линевич, председатель Копыльского районного Совета депутатов Ирина Кисляк, директор ОАО «Старица-Агро», депутат Минского областного Совета депутатов по Копыльскому избирательному округу № 48 Владимир Рудаковский, директор ОАО «Пионер-Агро» Александр Макарчук, почтальон отделения почтовой связи «Новоселки» Копыльского РУПС Минского филиала РУП «Белпочта», «Человек года Минщины-2015» Нина Карпинская,  учитель  географии  ГУО «Гимназия № 1 г. Копыля им. Н.В. Ромашко» Елена Ровбуть, помощник Президента Республики Беларусь — главный инспектор по Минской области Николай Корбут, заместитель министра сельского хозяйства и продовольствия Республики Беларусь Людмила Нижевич, министр труда и соцзащиты Республики Беларусь Марианна Щеткина. Мероприятие прошло под лозунгом «Вместе — за сильную и процветающую Беларусь!». В ходе собрания состоялось предметное обсуждение итогов реализации Программы социально-экономического развития Беларуси в прошедшей пятилетке, а также планов по развитию страны на 2016–2020 годы. Главными ценностями и основными достижениями страны Президент Беларуси Александр Лукашенко назвал мир, покой, независимость и безопасность. Глава государства констатировал, что складывающаяся военно-политическая обстановка в Европе и мире вынуждает нашу страну «держать порох сухим». В связи с этим в Беларуси первостепенное значение будет придаваться обороноспособности и безопасности государства. Не менее важной государственной задачей А.Г. Лукашенко назвал защиту прав и законных интересов граждан, борьбу с преступностью. Представляя Программу на новую пятилетку, Глава государства отметил три ее особенности: во-первых, «это программа развития, а не застоя; программа будущего, а не прошлого; программа действий, а не ожиданий»; во-вторых, «это реальная программа, без лишних обещаний и несбыточных планов». В ней анализируются допущенные ошибки, предлагаются пути их исправления; в-третьих, «это программа эволюции, а не революции». В ней сохраняется преемственность курса и базовых основ белорусской модели развития. Определяя направления развития страны, Глава государства в качестве основной задачи назвал преодоление отставания и прочное занятие собственной ниши в мировой экономике. На новом этапе, по мнению Президента, нужно перейти от «догоняющей» стратегии к «опережающей». Белорусский лидер заявил: «Мне видится Беларусь через пять лет окрепшей и процветающей, независимой и дружелюбной, красивой и уютной для жизни людей. Так и будет!». По результатам мероприятия были приняты резолюция пятого Всебелорусского народного собрания и обращение участников форума. В резолюции делегаты постановили  одобрить основные положения Программы социально-экономического развития Республики Беларусь на 2016–2020 годы и поддержать ее главную цель — повышение качества жизни населения на основе роста конкурентоспособности экономики, привлечения инвестиций и инновационного развития. Подводя итоги пятого Всебелорусского собрания, Президент Республики Беларусь А.Г. Лукашенко заявил: «Форум со всей очевидностью показал: народовластие является важнейшим инструментом принятия судьбоносных решений в Беларуси».
Страница 4330 из 4879