Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

53

26 августа 1916 года в деревне Болговичы родился Герой Советского Союза Александр Иванович Радкевич

26.08.2016
радкевич а Пасля вучобы ў Грозаўскай сямігодцы Аляксандр паспяхова закончыў Мінскі будаўнічы тэхнікум і два гады плённа працаваў прарабам у Капыльскай МТС. У 1935 годзе Радкевіч залічаны курсантам Ленінградскага інжынернага вучылішча, пасля заканчэння якога яму было прысвоена званне лейтэнанта. Малады афіцэр удзельнічае ў паходзе па вызваленні Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны, а затым — у жорсткіх баях з белафінамі. Але хутка пачалася Вялікая Айчынная. Наш зямляк у баях паказаў сябе мужным і ўмелым воінам. У лютым 1942 года ён накіраваны на Паўднёвы фронт і камандуе 116-м батальёнам 37-й арміі. Аляксандр Радкевіч быў першапраходцам у стварэнні незвычайных ваенных праектаў. Так, улетку 1942 года, праз раку Паўночны Данец ажыццявіў пабудову маста даўжынёю больш за 100 метраў. Яго кемлівыя сапёры за пяць дзён праклалі пераправу пад 40-сантыметровым слоем вады, што давала магчымасць схаваць збудаванне ад вока ворагаў. Такая канструкцыя ў армейскай практыцы была зроблена ўпершыню. Пазней, у 1944 годзе, каб пры адступленні немцы не замацаваліся па правым беразе Дняпра, на плечы Радкевіча  і яго  баталь-ёна легла задача хутка наладзіць пераправу праз бурлівую раку. І, дзякуючы забеспячэнню сапёрамі батальёна Радкевіча хуткай пераправы, пастаўленая задача па прарыве нямецкай цвярдыні праз Днепр воінамі 37-й арміі была выканана. Яе камандуючы генерал-лейтэнант Шарохін і член Ваеннага Савета арміі Багнюк далі прадстаўленне на прысваенне звання Героя Савецкага Саюза Аляксандру Іванавічу Радкевічу. Затым франтавыя дарогі прывялі яго ў Малдавію. Пасля вызваляў Чэхію, Польшчу, за што мае польскія ўзнагароды. Улетку 1956 года палкоўнік Радкевіч наведваў родныя Балгавічы з жонкай Нінай Паўлаўнай, сынам Валерыем і дачкой Галінай. Але праз год, на 42-м годзе жыцця, яго не стала. Пахаваны ў Маскве на Ваганькаўскіх могілках. Падрыхтавала Дзіяна ТКАЧЭНКА

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей