Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Четверг, 26 января 2017 14:28

Дойти до каждого (CMigrator copy 1)

Асноўным прынцыпам работы пярвічнай ветэранскай арганізацыі філіяла «Вялікая Раёўка» з’яўляецца сумесная дзейнасць з органамі выканаўчай улады, установамі культуры, мясцовым сельгаспрадпрыемствам. Узначальвае пярвічку, у якую ўваходзіць 138 членаў, Ганна Іосіфаўна Лупанос. [caption id="attachment_54979" align="aligncenter" width="580"]Г.І. Лупанос (справа) падчас сустрэчы з удзельнікамі велапрабегу РАНС Г.І. Лупанос (справа) падчас сустрэчы з удзельнікамі велапрабегу РАНС[/caption] — У сваёй дзейнасці мы ў першую чаргу абапіраемся на Цімкавіцкі сельвыканкам і непасрэдна на яго старшыню Алену Острыкаву, — адзначае Ганна Іосіфаўна. — Дапамога з боку мясцовай улады заўсёды адчувальная. Мы ў сваю чаргу таксама выконваем усе просьбы. Трэба навесці парадак на могілках — члены нашай арганізацыі ў ліку першых выходзяць на суботнікі. Так, агульнымі намаганнямі наведзены парадак ля помніка «Смуткуючая маці». Цяпер тэрыторыя невялікага парка ў цэнтры вёскі Вялікая Раёўка стала выглядаць зусім па-іншаму. Тут праводзяцца мерапрыемствы па патрыятычным выхаванні. Напрыклад, у жніўні мінулага года на памятным месцы пабывалі ўдзельнікі велапрабегу, арганізаванага для супрацоўнікаў райаддзела па надзвычайных сітуацыях і іх сем’яў. Увогуле цесная работа па патрыятычным выхаванні наладжана ў цеснай сувязі з мясцовай бібліятэкай-клубам (загадчыца Наталля Новік). Члены пярвічкі — пастаянныя ўдзельнікі сустрэч, круглых сталоў. Падчас сходаў грамадзян у населеных пунктах арганізоўваюцца канцэрты для насельніцтва. Летась самадзейныя артысты выступалі ў вёсках Куцаўшчына, Кукавічы, Наруці. — Дайсці да кожнага пажылога чалавека вельмі няпроста. Але мы стараемся зрабіць гэта, — прадаўжае Ганна Іосіфаўна Лупанос. — Нашай арганізацыяй вядзецца пастаянная, карпатлівая, на першы погляд і непрыкметная, але такая патрэбная работа: віншаванне з днём нараджэння і наведванне ветэранаў. Бо ні адзін чалавек са старэйшага пакалення не павінен застацца сам-насам са сваімі праблемамі. Усё гэта патрабуе часу і сіл, а галоўнае, душэўнай цеплыні, якой шчодра, бескарысліва дзеляцца актывісты ветэранскага руху. У вырашэнні праблем значную падтрымку аказваюць таксама старэйшыны населеных пунктаў, сацыяльныя работнікі. Ніколі без увагі не пакідае ветэранаў і адміністрацыя мясцовага сельгаспрадпрыемства на чале з Іванам Дамашэвічам: заўсёды выслухаюць, дапамогуць, калі паабяцаюць, то абавязкова стрымаюць сваё слова. Сяргей КОЗЕЛ Фота аўтара
Четверг, 26 января 2017 17:07

Не забывать о домах предков

IMG_0122 Работа органаў мясцовага самакіравання Капыльшчыны па выкананні патрабаванняў Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 100 «Аб мерах па ўдасканаленні ўліку і скарачэнні колькасці пустуючых і старых дамоў у сельскай мясцовасці» на працягу 2016 года была даволі прадукцыйнай. Па словах старшыні раённага Савета дэпутатаў Ірыны Кісляк, за гэты перыяд на тэрыторыі раёна знесены 252 старыя пабудовы пры плане 175. З участкаў, што вызваліліся, 80 уведзены ў севазварот, 7 перададзены пад новую забудову, на 90 праведзена добраўпарадкаванне, астатнія патрабуюць поўнага навядзення парадку. Заданне па зносе выканалі ўсе сельсаветы, а некаторыя нават значна пераўзышлі яго. Напрыклад, у Пацейкаўскім з запланаваных 26 дамоў захавана 47, у Цімкавіцкім з 25 — 38, у Капыльскім з 18 — 29 і г.д. Маштабныя работы па ліквідацыі пустуючых сядзіб распачаты ў вёсках Савічы, Калінава, Філіпавічы, Какорычы. Прадоўжацца яны ў гэтых і іншых населеных пунктах і сёлета. На 2017 год узяты план знесці 125 старых пабудоў. Як паказала інвентарызацыя, праведзеная на пачатку года, усяго ў раёне 1942 пустуючыя дамы (якія былі жылымі) і 193 былыя адміністрацыйныя ці вытворчыя будынкі. Землі, якія пад імі знаходзяцца, неабходна ўключаць у севазварот, бо яны зарастаюць пустазеллем, хмызняком і вельмі псуюць знешні выгляд населеных пунктаў. З 1942 пабудоў тэрміновага зносу патрабуюць 511, дзе развалены сцены, выбіты вокны, падаюць дахі. На гэтыя мэты выдзелена з бюджэту 28 тысяч рублёў (летась было асвоена 25,7 тысячы). Вядома, такіх сродкаў недастаткова для выканання ўсяго аб’ёму работ, таму сельсаветы заўсёды разлічваюць на дапамогу сельгаспрадпрыемстваў, на ра-зуменне з боку нашчадкаў. — Лічу, што абавязак кожнага чалавека, у якога ёсць такая спадчына, або падтрымліваць парадак ля дома сваіх продкаў, або яго знесці ці аформіць дакументы на адмаўленне, — падкрэслівае Ірына Кісляк. — Нельга ўскладаць усё на плечы дзяржавы, бо яна не мае ні сілы, ні сродкаў прыбраць за кожным. Да гэтага трэба ставіцца з разуменнем. Сяргей КОЗЕЛ
Среда, 25 января 2017 14:55

24-01-2017

[embed]http://kopyl.by/audio/24.01.2017.mp3[/embed]
Среда, 25 января 2017 15:03

С выездом на место

Без названия (4) «Уважаемая редакция, помогите, пожалуйста, разобраться. Старый лес находится приблизительно в 100 м от деревни Калиновка-2. Перед лесом пастбище. Часть пастбища (дальнего) засадили лесом еще в 2015 году. Участок непосредственно перед деревней используется жителями для выпаса домашнего скота. В ноябре 2016 года трактор лесхоза на этом оставшемся участке подготовил траншеи для посадки леса весной 2017 года. Траншеи находятся в 10 м от жилых домов. Правомерны ли действия работников лесхоза, которые лишают деревню пастбища и планируют посадить лес так близко от жилых домов? Борьба с пустующими участками — это одно, но нельзя забывать и про нужды людей. Да, не все содержат домашний скот, но как быть тем, у кого он есть или планирует его завести? Рядом с пастбищем находятся два зарастающих водоема. Летом здесь место отдыха детей, пенсионеров, рыболовов-любителей. Может сюда направили бы свою энергию работники лесхоза, порадовали население деревни решением существующей проблемы? Жители д. Калиновка-2» Разъяснения дает Александр МАЛЕЖ, начальник землеустроительной службы Копыльского райисполкома: — Обращение рассмотрено 12 января 2017 г. с выездом на место. Проведена разъяснительная беседа  с  жителями  ул.  Подлесная в д. Калиновка-2 Бобовнянского сельсовета, в ходе которой установлено, что в данном случае имеет место не столько вопрос выпаса скота, сколько именно эстетическое состояние земель, прилегающих к их деревне, в т.ч. занятых искусственным водорегулирующим водоемом. Гражданам разъяснено, что в связи с не использованием РСУП «Совхоз «Луч» в течение продолжительного времени испрашиваемого земельного участка луговых земель площадью 14,7 га (в связи с его частичным подтоплением, зарастанием древесно-кустарниковой растительностью и также низким плодородием) было принято решение Копыльского райисполкома о передаче данных земель ГЛХУ «Копыльский лесхоз» для ведения лесного хозяйства. Залесение до настоящего времени проведено не в полном объеме (будет завершено в 2017 году). Ранее гражданами д. Калиновка-2 (по согласованию с РСУП «Совхоз «Луч») на вышеуказанных землях, примыкающих с северной стороны к границе деревни, действительно проводился выпас личного скота. Хотя, согласно действующему земельному законодательству Республики Беларусь, выпас личного скота граждан может производиться только в границах населенных пунк-тов на землях соответствующего сельсовета. На сегодня на праве пожизненного наследуемого владения у восьми заявителей имеются земельные участки общей площадью 3 га, расположенные по ул. Подлесной, в т.ч. для строительства и обслуживания жилых домов, ведения личного подсобного хозяйства, что, по их мнению, является недостаточным для хозяйственной деятельности. Необходимо отметить, что на данный момент крупного рогатого скота, лошадей в данном населенном пункте никто из жителей не содержит. Вместе с тем, учитывая просьбы граждан д. Калиновка-2, по согласованию с ГОЛХУ «Копыльский опытный лесхоз», испрашиваемый гражданами участок земли площадью 1,5 га, прилегающий к водоему и северной границе д. Калиновка-2, в ближайшее время залесен не будет. Кроме того, в последующем, при возникновении необходимости, заинтересованным гражданам для ведения личного подсобного хозяйства дополнительно могут быть предоставлены ранее неэффективно используемые земли Бобовнянского сельсовета площадью более 5 га, в т.ч. 1,5 га за ул. Подлесной, расположенные в границах д. Калиновка-2, в настоящее время с целью наведения порядка временно предоставленные УП «ПИК-Лесное» для ведения сельского хозяйства. Что касается целесообразности очистки вышеуказанного водорегулирующего водоема с целью купания и отдыха местного населения, поясняем, что данный водоем не имеет какой-либо балансовой принадлежности и ранее был обустроен силами РСУП «Совхоз «Луч» исключительно для своих нужд (с целью отвода излишней влаги с прилегающих периодически избыточно переувлажненных сельхозземель). Кроме отвода излишней влаги, в т.ч. талых и дождевых вод, в иных случаях имеет место попадание в водоем стоков от хозяйственной деятельности граждан, проживающих в близлежащих домах, а также его нахождение в непосредственной близости от очистных сооружений ГУО «Копыльская вспомогательная школа-интернат». В связи с чем использование данного водоема для купания категорически запрещено, т.к. он не соответствует действующим санитарным нормам и правилам, установленным Министерством здравоохранения Республики Беларусь.
документ (1) З цікавасцю слухалі яго прадстаўнікі выступленне дырэктара раённай цэнтральнай бібліятэкі імя А. Астрэйкі Таццяны Серай аб мэтах Года навукі, нашых земляках-вучоных, іх напрацоўках і дасягненнях. Аляксандр Ліпніцкі пазнаёміў прысутных з некаторымі вынікамі работы ўстаноў сацыяльнай сферы, і ў прыватнасці адукацыі, за мінулы год, нацэліў педагогаў на зладжаную плённую працу па рэалізацыі задач 2017 года. Паколькі такія сустрэчы маюць на ўвазе дыялог паміж членамі групы і калектывам, безумоўна, гучалі праблемы, якія хвалююць мясцовых жыхароў. Цікавіліся бучацінцы, ці будзе ў цэнтральнай раённай бальніцы працаваць лор-урач, як хутка Бучацінскі ФАП пераедзе ў новае памяшканне, магчымасцю зрабіць ультрагукавое абследаванне і інш. Традыцыйна шмат пытанняў было да прадстаўніка жыллёва-камунальнай гаспадаркі: збор і вываз смецця (у тым ліку выкарыстаных элементаў сілкавання), стан водазабеспячэння вёскі. Прагучалі і скаргі на перапады напружання ў электрычных сетках. На некаторыя пытанні спецыялісты адразу ж давалі адказы, астатнія ўзяты на кантроль. Маргарыта САКОВІЧ
Страница 4155 из 4899