Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Среда, 01 февраля 2017 01:22

31-01-2017

[embed]http://kopyl.by/audio/31.01.2017.mp3[/embed]
2 лютага ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца свята Ахвяравання Пана, якое традыцыйна называюць яшчэ святам Маці Божай Грамнічнай, або Грамніцамі. ArticleImages_58978_ArticleImages_46 У гэты дзень у літургіі ўспамінаецца прынясенне Дзіцятка Езуса ў святыню для выканання абраду ахвяравання, прадпісанага законамі Старога Запавету. Такім чынам, ужо ў самым пачатку зямнога жыцця Збаўцы Бог сведчыць, што Езус прыйшоў у свет не парушыць закон, а выканаць яго. Згодна з апавяданнем евангелістаў, першымі людзьмі, якія сустрэлі Пана, пазнаўшы ў маленькім Дзіцятку самога Хрыста, былі прарок Сімяон і старая ўдава па імені Ганна. У свята Ахвяравання Пана ва ўсіх касцёлах Беларусі прахо-дзяць святочныя набажэнствы. На пачатку святой Імшы адбываюцца працэсіі са свечкамі, падчас якіх спяваецца песня Сімяона. Свечка — сімвал Хрыста, які прынёс святло вечнай Праўды ўсім народам. А на Грамніцы свечка таксама сімвалізуе Марыю, пакорную слугу Пана, поўную ласкі, у душы якой заўсёды гарэла святло веры, надзеі і любові. Яна была першай, якая паверыла, і таму Бог бязмежна ўзвысіў Яе. Але прынёсшы Дзіцятка Езуса ў святыню, з вуснаў Сімяона Марыя пачула пагрозлівае прароцтва пра тое, што «меч пройдзе праз Яе душу» (пар. Лк 2, 34). Прарок прадказаў Марыі вялікую таямніцу Яе жыцця — удзел у адкупляльнай справе Яе Боскага Сына. Гэтае прароцтва спраўдзілася тады, калі Марыя стаяла пад крыжам Хрыста, і ў сваёй душы падзяляла Яго цярпенне за збаўленне свету. Асвячоныя ў гэты дзень свечкі называюць «грамнічнымі», бо іх запальваюць у час навальніцаў, якія суправаджаюцца моцным ветрам, маланкамі і грымотамі, каб апека Маці Божай выратавала ад небяспекі стыхіі. Запаленую грамнічную свечку таксама даюць у рукі паміраючаму, каб Найсвяцейшая Панна Марыя прывяла яго душу ў неба.
В первый день соревнований в спортивном зале физкультурно-оздоровительного комплекса «Газовик» (Копыльский район  газоснабжения) встречался с Копыльским государственным колледжем. В упорном противостоянии в этот вечер удача была на стороне первой команды. Окончательный счет в матче — 7:5 в пользу «Газовика». IMG_8821 В субботний день зрители (которых, к слову, на ФОК пришло немало) увидели сразу три интересных поединка. В первом встретились представители сельхозпредприятий — «Мажа» и «Бобовня» (на снимке). Это противостояние закончилось с ничейным счетом — 9:9. Богатой голевыми  моментами оказалась и следующая игра, где команда любителей футбола «Сокол» сражалась с дружиной ОАО «Семежево». Игроки первой команды предложили соперникам атакующий футбол с быстрым переходом в контратаки. И «Соколу» такая тактика принесла победу (окончательный счет — 15:5). Не менее захватывающей стала встреча футболистов ЖКХ и команды любителей футбола «Торпедо». И в первой половине встречи, и во второй удача улыбалась представителям коммунальной службы, которые за игру девять раз поражали ворота соперника, а оппоненты провели лишь две результативные атаки. Определились и первые бомбардиры турнира. По пять мячей забили Стас Суворов («Сокол») и Максим Левицкий («Мажа»), по четыре мяча на счету Александра Метельского (ЖКХ), Александра Цвирко («Бобовня») и Егора Лещинского («Сокол»). Сегодня в 20.00 пройдут  две очередные встречи. В первой за победу будут сражаться Копыльский государственный колледж и «Сокол», а во второй — ОАО «Преснаки» и ЖКХ. Приходите посмотреть интересные матчи и поддержать любимые команды! Сергей ЛАЗОВСКИЙ Фото автора
Среда, 01 февраля 2017 13:08

Работать надо по Закону

Маніторынг, праведзены прадстаўнікамі землеўпарадкавальнай службы Капыльскага райвыканкама і рэдакцыяй газеты «Слава працы», паказаў, што не ўсе прыватныя прадпрымальнікі ведаюць і выконваюць патрабаванні Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 431 ад 23 верасня 2011 года «Аб некаторых мерах па ўдасканаленні адносін у сферы адабрання, прадастаўлення і выкарыстання зямельных участкаў». [caption id="attachment_55074" align="aligncenter" width="580"]IMG_1288 1[/caption] Згодна з гэтым Указам, калі не ўдавацца ў падрабязнасці, людзі, якія зарэгістраваліся ў якасці ІП, могуць ажыццяўляць прадпрымальніцкую дзейнасць на тэрыторыі атрыманых зямельных участкаў, але пры ўмове, што яны маюць адпаведны дазвол выканаўчай улады і выконваюць патрабаванні пэўных норм і правіл. Пад увагу бярэцца перш за ўсё супрацьпажарная бяспека і санітарныя нарматывы. Падчас наведвання некаторых населеных пунктаў раёна і сустрэчы з грамадзянамі, якія займаюцца, у прыватнасці, рамонтнымі, шынамантажнымі работамі, былі выяўлены як станоўчыя, так і адмоўныя моманты. [caption id="attachment_55072" align="aligncenter" width="580"]2 2[/caption] У якасці ўзору таго, наколькі адказна індывідуальны прадпрымальнік ставіцца да выканання заканадаўства, можна назваць жыхара аграгарадка Старыца Вячаслава Завору. Напрыканцы мінулага года ён закончыў будаўніцтва гаража на сваім прысядзібным участку (здымак 1), які плануе выкарыстоўваць у якасці аўтамайстэрні. Вядзенне работ было ўзгоднена з аддзелам архітэктуры райвыканкама і іншымі зацікаўленымі службамі, выкананы патрабаванні санітарных норм і правіл і супрацьпажарнай бяспекі. Вячаславу Віктаравічу была дадзена кансультацыя наконт яго дзеянняў пасля таго, як ён атрымае тэхнічны пашпарт на пабудаваны гараж: напісаць заяву на імя старшыні райвыканкама з просьбай дазволіць правядзенне ў гэтым гаражы аўтарамонтных работ. Дарэчы, за атрыманне дазволу плата не прадугледжваецца. [caption id="attachment_55073" align="aligncenter" width="580"]3 3[/caption] Пакуль не атрымліваецца выканаць патрабаванні заканадаўства Уладзіміру Марозу з вёскі Бабоўня. Індывідуальны прадпрымальнік паспрабаваў займацца шынамантажом, але пасля таго, як да яго наведаліся прадстаўнікі землеўпарадкавальнай службы, зразумеў, што трэба шукаць іншы варыянт для арганізацыі рамонтных работ. Паколькі на тэрыторыі прысядзібнага ўчастка, дзе ён пражывае са сваёй сям’ёй, не выконваюцца неабходныя санітарныя і супрацьпажарныя нормы, Уладзімір Віктаравіч мае намер звярнуцца ў Бабаўнянскі сельвыканкам з просьбай аб выдзяленні яму дадатковага зямельнага ўчастка, дзе ён зможа пабудаваць гараж з аўтамайстэрняй. Для індывідуальнага прадпрымальніка гэта будзе добры варыянт. Па словах Дзяніса Давідоўскага з вёскі Камсамольская, які таксама мае пасведчанне індывідуальнага прадпрымальніка, рамонтнымі работамі ён пакуль займацца не плануе. Тым не менш, і яму былі дадзены рэкамендацыі, як не стаць парушальнікам Закону. Ёсць шмат пытанняў у землеўпарадкавальнай службы да Уладзіміра Караля, які на ўскрайку адной з вуліц вёскі Траянава стварыў сапраўдны могільнік разбітых аўтамабіляў (здымкі 2 і 3). На тэрыторыі прысядзібнага ўчастка, паўз яго, на супрацьлеглым баку вуліцы стаіць больш за чатыры дзясяткі пабітых аўтамабіляў, якія, хутчэй за ўсё, аднавіць ужо немагчыма. На імя гэтага грамадзяніна выпісана прадпісанне, дзе гаворка ідзе аб самавольным захопе зямлі і антысанітарным стане зямельнага ўчастка з рэкамендацыяй здаць аўто на металалом. Гэта толькі некалькі прыкладаў узаемаадносін індывідуальных прадпрымальнікаў і заканадаўства. Спадзяёмся, што гэты матэрыял дасць штуршок і іншым прадстаўнікам малога бізнесу нашага раёна задумацца над тым, што працаваць трэба па Законе.  Аляксандр МАЛЕЖ, начальнік землеўпарадкавальнай службы райвыканкама; Маргарыта САКОВІЧ, намеснік галоўнага рэдактара газеты «Слава працы» Фота Маргарыты САКОВІЧ
Вторник, 31 января 2017 19:54

Прямая линия (CMigrator copy 124)

2-z23-29b60f06-8062-4a96-9608-f2b73b79e1b8 Еженедельно (по субботам) облисполкомами, Минским городским и районными исполкомами прямые телефонные линии проводятся с 9 до 12 часов. 4 февраля 2017 года: Александр Николаевич ЛИПНИЦКИЙ, заместитель председателя Копыльского районного исполнительного комитета, по телефону 55-3-41.
Страница 4150 из 4899