Вынікі працы настаўніцы рускай мовы і літаратуры СШ № 2 г. Капыля імя Цішкі Гартнага Святланы Леанідаўны Сапешкі заслугоўваюць самай высокай адзнакі.
Сярод іх — Дыплом І ступені яе вучаніцы Веры Васілеўскай на трэцім этапе алімпіяды па вучэбных прадметах і нават удзел дзяўчыны ў алімпіядзе школьнікаў Саюзнай дзяржавы «Расія і Беларусь: гістарычная і духоўная супольнасць» па рускай мове і літаратуры, якая праходзіла ў Новасібірску.
Святлана Леанідаўна мае свой стыль работы. Настаўніца не застаецца ўбаку ад творчай і грамадскай дзейнасці: заўсёды прымае актыўны ўдзел у жыцці школы, разам з вучнямі рыхтуе навуковае даследаванне. Акрамя выкладання рускай мовы і літаратуры, Святлана Леанідаўна — класны кіраўнік у 11 класе. Таму яна ў адказе не толькі за веды юнакоў і дзяўчат, але і за іх выхаванне.
Аднак да падобных іспытаў настаўніца гатова, бо прафесію педагога выбрала асэнсавана і да мэты вучыць ішла ўпэўнена і мэтанакіравана.
Комментарии