Так, на сёлетняй зімовай спартакіядзе работнікаў аграпрамысловага комплексу семежаўскія волаты паказалі клас у перацягванні каната. Не было роўных і прадстаўніцы гэтай арганізацыі ў басейне — у жаночым заплыве яна фінішавала першай. Апроч перамог у асобных відах спартыўнай праграмы, з году ў год калектыў сельгаспрадпрыемства ўваходзіць у тройку лідараў па выніках агульнакаманднага заліку.
Значныя дасягненні — вынік прыхільнасці да спорту і актыўнага правядзення часу. Прывычнай з’явай для семежаўцаў з’яўляюцца вячэрнія заняткі ў спартыўнай зале мясцовай школы. Пасля цяжкага працоўнага дня многія з іх выбіраюць не пасіўны адпачынак, а магчымасць зарадзіцца энергіяй падчас гульні ў баскетбол, міні-футбол ці валейбол. Некаторыя захапляюцца і сілавымі відамі спорту.
Таму, упэўнена яго загадчык урач-тэрапеўт Аксана Мінчэня, за 2018 год і дасягнуты высокія паказчыкі па аказанні планавай і неадкладнай медыцынскай дапамогі насельніцтву раёна, выкананы нарматывы абароту, занятасці ложкаў, выкарыстаны ложкавы фонд. Стацыянарная дапамога аднолькава даступна як гарадскім жыхарам, так і вяскоўцам. Асноўная заслуга ў тых высокіх выніках, якія дасягнуты, саміх медыцынскіх работнікаў: урачоў, медсясцёр, санітарак.
На гэтым здымку дэгустацыйная камісія ў складзе тэхналагічнай службы Капыльскага кааппрама на чале з дырэктарам прадпрыемства Тамарай Абрамовіч праводзіць першую дэгустацыю вопытнай партыі. Дарэчы, калектыў кааппрама сярод прамысловых прадпрыемстваў Капыльшчыны прызнаны пераможцам за значныя вынікі. Кааппрам забяспечыў тэмп росту рознічнага тавараабароту 108,2%. Чыстага прыбытку атрымана 160 млн рублёў, узровень рэнтабельнасці рэалізаванай прадукцыі склаў 6,8%. У параўнанні з мінулым годам па тэмпах росту вытворчасці працы і заработнай платы таксама забяспечаны рост паказчыкаў. Да таго ж прадукцыя прадпрыемства не аднойчы атрымлівала ўзнагароды па выніках розных аглядаў. У гэтым заслуга ўсяго калектыву.
Акрамя таго дырэктар установы Таццяна Шаура і мастацкі кіраўнік Юлія Стрэлкіна працуюць з дзецьмі: арганізоўваюць з імі гурткі сольных спеваў, мастацкага чытання, праводзяць гульнявыя праграмы, канцэрты і віктарыны, для падлеткаў працуе клуб «Пунсовыя ветразі». На застаюцца без увагі і шматдзетныя сем’і. Асобнае месца займаюць канцэртная і выставачная дзейнасць па дэкаратыўна-прыкладным мастацтве, а таксама выставы-дэгустацыі клуба народнай кухні «Семяжовачка».
Каб быць на прафесійнай вышыні, Віталь Лукша наведваў самыя сучасныя курсы, сярод якіх «Дэмаграфічныя і сацыяльна значныя захворванні органаў стрававання», «Хуткая медыцынская дапамога», «Ультрагукавая доплераўская дыягностыка захворванняў сасудаў галаўнога мозгу інтра- і экстракраніяльнага ўзроўню» і іншыя. Ён адным з першых прайшоў перападрыхтоўку як урач-эндаскапіст і ўрач агульнай практыкі.
Настойлівы ў дасягненні пастаўленых мэт, дысцыплінаваны, ініцыятыўны, з калегамі па працы ветлівы і тактоўны — так характарызуюць Лукшу самі медработнікі.
За тыя вынікі, якіх дасягнуў, Віталь Станіслававіч удзячны перш за ўсё сваім настаўнікам: педагогу Лясноўскай СШ Н.К. Караленка, загадчыцы тэрапеўтычнага аддзялення Капыльскай ЦРБ А.П. Мінчэні і былому ўрачу-неўролагу Г.П. Раку.