Урач агульнай практыкі Капыльскай ЦРБ Віталь Лукша разумее, што ў сучасным свеце неабходна якасная адукацыя. Таму ўвесь час, які працуе на Капыльшчыне пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, ён вучыцца і вучыцца.
Каб быць на прафесійнай вышыні, Віталь Лукша наведваў самыя сучасныя курсы, сярод якіх «Дэмаграфічныя і сацыяльна значныя захворванні органаў стрававання», «Хуткая медыцынская дапамога», «Ультрагукавая доплераўская дыягностыка захворванняў сасудаў галаўнога мозгу інтра- і экстракраніяльнага ўзроўню» і іншыя. Ён адным з першых прайшоў перападрыхтоўку як урач-эндаскапіст і ўрач агульнай практыкі.
Настойлівы ў дасягненні пастаўленых мэт, дысцыплінаваны, ініцыятыўны, з калегамі па працы ветлівы і тактоўны — так характарызуюць Лукшу самі медработнікі.
За тыя вынікі, якіх дасягнуў, Віталь Станіслававіч удзячны перш за ўсё сваім настаўнікам: педагогу Лясноўскай СШ Н.К. Караленка, загадчыцы тэрапеўтычнага аддзялення Капыльскай ЦРБ А.П. Мінчэні і былому ўрачу-неўролагу Г.П. Раку.
Комментарии