Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Воскресенье, 12 февраля 2017 18:12

БелТА: тема недели (CMigrator copy 52)

Для эффективности предприятий Президент Беларуси Александр Лукашенко поручил оперативно урегулировать проблемные вопросы вокруг передачи в доверительное управление имущества унитарных предприятий. Таков итог прошедшего 9 февраля совещания, на котором рассматривалась тема повышения эффективности деятельности государственных предприятий путем реализации механизма доверительного управления. На рассмотрение Президенту был внесен подготовленный Правительством проект соответствующего Указа. Как было доложено на совещании, в настоящее время существует ограничение, установленное Гражданским кодексом, на возможность передачи в доверительное управление имущества унитарных предприятий. Поэтому по результатам обсуждения Президент поручил подготовить ключевой документ, разрешающий передавать в доверительное управление имущество таких предприятий. Подобный механизм – это один из способов повышения эффективности деятельности предприятий. Нововведения будут в первую очередь направлены на решение вопросов финансового оздоровления и привлечение добросовестных инвесторов. Выбранный на конкурсной основе доверительный управляющий принимает на себя обязательства по выводу имущественного комплекса на прибыльную работу, и в результате возникает положительный экономический и социальный эффект для обоих предприятий. По результатам доверительного управления может ставиться вопрос о приобретении соответствующего имущественного комплекса. Глава государства потребовал оперативно без бюрократии и крючкотворства найти оптимальное решение и урегулировать обозначенные на совещании проблемные моменты.   Выставка собрала любителей книги Открылась XXIV Минская международная книжная выставка-ярмарка. Мероприятие пройдет уже 24-й раз и будет длиться по 12 февраля. В выставке участвуют Беларусь, Великобритания, Германия, Китай, Республика Корея, Куба, Россия, США, Сирия, Украина, Эквадор и другие — всего 31 страна. В первый раз принимает участие Греция, а почетным гостем объявлена Великобритания. выставка В Минск приехали издатели, авторы и представители вузов, проходят встречи, симпозиум литераторов, семинар молодых авторов, в общем списке — 300 мероприятий. Здесь нашли свое отражение такие темы, как 500-летие белорусского книгопечатания, 135-летие со дня рождения Янки Купалы и Якуба Коласа, юбилейные даты Пимена Панченко, Янки Брыля и других писателей. Состоялась торжественная церемония награждения победителей национального конкурса «Искусство книги». Традиционно прошел международный симпозиум литераторов «Писатель и время». Кроме того, впервые прошло награждение победителей конкурса молодых литераторов «Першацвет». НА СНИМКЕ: выставку открывают (слева направо) Чрезвычайный и Полномочный посол Великобритании в Беларуси Фионна Гибб, первый заместитель главы Администрации Президента Беларуси Максим Рыженков, министр информации Лилия Ананич.   Ушли от проверок МЧС полностью прекращает проверки малого и среднего бизнеса, сообщил журналистам министр по чрезвычайным ситуациям Владимир Ващенко. В поле зрения останутся взрывопожаро-опасные объекты, места с массовым проживанием людей — больницы, общежития, школы, детские сады. Владимир Ващенко подчеркнул, что МЧС готово оказывать помощь руководителям объектов в наведении порядка, консультировать, проводить обучение, разъяснительную работу. Как и прежде,  министерство будет реагировать на обращения граждан. По просьбе руководителей предприятий сотрудники МЧС готовы прийти и оказать помощь при проведении занятий, разъяснений требований норм, а также оказывать другую поддержку. АЭС
Одним абзацем ВЫБОРЫ. Председатель Центральной комиссии Беларуси по выборам и проведению республиканских референдумов Лидия Ермошина и член Центральной комиссии Александр Лосякин в составе миссии наблюдателей от СНГ примут участие в наблюдении за выборами президента Туркменистана. Выборы назначены на 12 февраля 2017 года. НАГРАДА. В Беларуси утвержден нагрудный знак «Доблесть и мастерство» приказом Министерства обороны № 1 от 17 января 2017 года, опубликованном на Национальном правовом интернет-портале. Настоящий приказ вступает в силу с 1 марта текущего года. КОЭФФИЦИЕНТЫ. В Беларуси установлены повышающие коэффициенты к тарифной ставке для повышения зарплаты работников бюджетных организаций и иных организаций, получающих субсидии, работники которых приравнены по оплате труда к работникам бюджетных организаций. СТАВКА. С 15 февраля снижаются ставка рефинансирования — с 17% до 16% годовых и ставки по постоянно доступным и двусторонним операциям Национального банка по поддержке текущей ликвидности банков — с 22% до 20% годовых. ПИТАНИЕ. Денежные нормы расходов на питание в учебных учреждениях Беларуси увеличены на 5%. Так, стоимость питания в учреждениях дошкольного образования в зависимости от возраста ребенка и его пребывания в этом учреждении составит в среднем от Br41,14 до Br77,44 в месяц, в общеобразовательных школах в зависимости от возраста учащегося и времени его пребывания в учреждении — от Br1,5 до Br5,14. ЕВРОВИДЕНИЕ. Группа NAVIBAND выступит во втором полуфинале «Евровидения-2017». Песню «Гісторыя майго жыцця» команда исполнит 11 мая. Беларусь в 14-й раз примет участие в самом масштабном музыкальном шоу Европы, и песня на белорусском языке прозвучит на международном конкурсе впервые. Участие в конкурсе примут 43 страны. В первом полуфинале выступят 18 стран, во втором — 19.
БелТА
Понедельник, 13 февраля 2017 18:12

Плодотворная работа рождает успех

Гімназія — гэта тое месца, дзе зараджаецца будучыня Беларусі, дабрабыт наступных пакаленняў. Адна з найважнейшых задач гімназіі № 1 г. Капыля імя М.В. Рамашкі — стварэнне такой адукацыйнай прасторы, у якой максімальна рэалізуюцца магчымасці кожнага вучня як залог яго паспяховай сацыялізацыі. У 2016 годзе ўстанове адукацыі споўнілася 15 гадоў. За гэты час педагагічны калектыў папоўніўся маладымі, актыўнымі, перспектыўнымі настаўнікамі. Менавіта яны разам з навучэнцамі і іх бацькамі ствараюць атмасферу дзяцінства, у якой фарміруюцца якасці вучняў, іх культура, матывацыя да адукацыі, разуменне яе каштоўнасці. Можна сказаць, што гімназія — гэта сусвет, дзе свет дарослых, свет кожнага дзіцяці зліваецца ў адзінае цэлае. [caption id="attachment_55334" align="aligncenter" width="580"]Настаўнік пачатковых класаў Ала Була праводзіць адкрыты  ўрок для ўдзельнікаў раённага семінара Настаўнік пачатковых класаў Ала Була праводзіць адкрыты ўрок для ўдзельнікаў раённага семінара[/caption] Штогод спіс знакамітых дат і падзей гімназічнага жыцця папаўняецца: 2008 і 2013 гады запомняцца тым, што менавіта тады ўстанова адукацыі прайшла дзяржаўную акрэдытацыю і пацвердзіла ганаровы статус гімназіі; у 2015-м ёй было прысвоена імя былога выпускніка сярэдняй школы № 1 г. Капыля Героя Савецкага Саюза Мікалая Васільевіча Рамашкі; сёлета капыльская беларуская школа, на базе якой і была ўтворана гімназія, адзначыла сваё 115-годдзе. Сённяшнія выпускнікі гімназіі — заўтра паспяховыя прафесіяналы ў самых розных напрамках дзейнасці — навуцы, адукацыі, бізнесе, палітыцы. Адукацыйная мадэль і сістэма дадатковай адукацыі, што склаліся ва ўстанове адукацыі, здольны абазначыць тую індывідуальную траекторыю, якая забяспечвае развіццё кожнага навучэнца. Вялікая ўвага надаецца ўкараненню інфармацыйных тэхналогій. Паводле слоў дырэктара гімназіі Ірыны Іванаўны Абас, выкарыстанне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у адукацыйным працэсе з’яўляецца адным з эфектыўных спосабаў павышэння матывацыі, індывідуалізацыі, развіцця творчых здольнасцей навучэнцаў. Кабінет інфарматыкі, лінгафонны, лінгвістычны кабінеты з’ўляюцца магутнай накапіцельнай базай электронных  адукацыйных  рэсурсаў,  даступных  для штодзённага  выкарыстання на ўроках, факультатывах, падчас індывідуальных заняткаў і аб’яднанняў па інтарэсах. Камп’ютарнай тэхнікай абсталяваны вучэбныя кабінеты, рабочыя месцы адміністрацыі, бібліятэка, метадычны кабінет, кабінеты аховы працы, педагога-псіхолага, педагога сацыяльнага, педагога-арганізатара. Усе камп’ютары маюць магчымасць выхаду ў інтэрнэт. Дарэчы, многае абсталяванне было набыта пры дапамозе Капыльскага вопытнага лясгаса, з якім у гімназіі даўняе плённае і трывалае сяброўства. У навучальным і выхаваўчым працэсах выкарыстоўваецца сучаснае праграмнае абсталяванне, у 5-11 класах разам са звычайным дзённікам ужываецца электронны, а з 1 верасня бягучага года ў якасці эксперыменту плануецца ў адным з класаў зусім адмовіцца ад папяровых дзённікаў. Вопыт гімназіі па выкарыстанні інфармацыйна-адукацыйных тэхналогій вывучаецца іншымі ўстановамі адукацыі раёна і вобласці: зусім нядаўна на яе базе адбыўся семінар «Выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій у адукацыйным працэсе і кіраўнічай дзейнасці». Прыгожыя, добраўпарадкаваныя кабінеты падтрымліваюць атмасферу творчасці і нацэліваюць на прадукцыйную працу. Рамонтныя работы вяліся з дапамогай аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, паспрыяў аддзел і набыццю новай сучаснай мэблі. У такой атмасферы пад кіраўніцтвам вопытных педагогаў і нараджаюцца зорачкі, якія заявілі пра сябе ўжо далёка за межамі раёна. — Я лічу, што поспехі нашых выхаванцаў на абласным і рэспубліканскім этапах алімпіяды з’яўляюцца вынікам сістэмнай работы, арганізаванай у гімназіі, і менавіта яна дае плён, — адзначае Ірына Абас. — На рэзультат працуюць усе: адміністрацыя гімназіі, увесь педагагічны калектыў і, вядома ж, бацькі. Несумненна, вялікая роля належыць самім юным інтэлектуалам і непасрэдна педагогам, якія іх рыхтуюць. Падрыхтоўка да алімпіяд ідзе і падчас канікул, у тым ліку летніх. Рабяты з задавальненнем наведваюць дадатковыя заняткі, сумяшчаюць вучобу з адпачынкам у профільных лагерах — для іх гэта нешта накшталт заахвочвання, паколькі часткова пуцёўкі аплочвае гімназія за кошт сродкаў пазабюджэтнай дзейнасці. Ёсць у гімназіі і свая сістэма ўзнагароджвання таленавітых дзяцей. Пераможцы і ўдзельнікі рэспубліканскага этапа алімпіяды атрымліваюць падарункі — летась гэта былі камп’ютарныя мышкі і флэшкі, сёлета вырашылі набыць для рабят абанементы ў басейн. Акрамя таго са сродкаў апякунскага савета гімназіі іх заахвочваюць грашовымі прэміямі. Не застаюцца па-за ўвагай і педагогі, якія старанна рыхтуюць навучэнцаў да ўдзелу ў інтэлектуальных спаборніцтвах: алімпіядах, навукова-практычных канферэнцыях. Увогуле Ірына Іванаўна ўпэўнена: у тым, што навучэнцы гімназіі трэці год запар паспяхова ўдзельнічаюць у алімпіядным руху, ёсць заканамернасць — ва ўстанове адукацыі вучацца высокаматываваныя дзеці і працуюць прафесійныя педагогі. Але ўсё ж такі галоўны рухальнік да вяршыні — гэта праца. Таму словы: «Працуй сумленна штодня — і поспех знойдзе цябе» — можна лічыць аксіёмай, якую ўзяў на ўзбраенне калектыў гімназіі. Маргарыта САКОВІЧ Фота з архіва гімназіі
Понедельник, 13 февраля 2017 18:04

Родной школе - 115

Маёй любай альма-матар у мінулым годзе споўнілася 115 гадоў. Вельмі хочацца зноў перагарнуць старонкі твайго летапісу, мая родная школа, і прыпомніць тваю гісторыю. Пачыналася яна ў 1901 годзе ў мястэчку Капыль Слуцкага павета з аднакласнага вучылішча. Настаўнікам у ім і нават загадчыкам быў Аляксандр Сцяпанавіч Ляшчынскі. Праз год гэтае вучылішча стала двухкласным да 1905 года. Гэты год запомніўся першым выпускам пяці юнакоў, сярод якіх былі слынныя капыляне: Цішка Гартны (Зміцер Жылуновіч) — першы старшыня ўрада Беларусі, Нічыпар Чарнушэвіч — беларускі пісьменнік. [caption id="attachment_55331" align="aligncenter" width="580"]Настаўнікі СШ № 1 г. Капыля на святочнай дэманстрацыі.  70-я гады ХХ ст. Настаўнікі СШ № 1 г. Капыля на святочнай дэманстрацыі. 70-я гады ХХ ст.[/caption] Тагачасныя ўлады мелі намер пабудаваць драўляны будынак для школы. Але пажар у Капылі ў 1905 годзе не даў гэта зрабіць. Напярэдадні Першай сусветнай вайны было распачата будаўніцтва цаглянага будынка, але і яно, на жаль, не было завершана. Толькі ў пачатку 20-х гадоў школа аднавіла сваю працу ў адбудаваным цагляным будынку, які захаваўся да нашых дзён. Школа стала сямігодкай. Крочыў 1934 год. Ён стаў знамянальным для нашай сямігодкі: яна была рэарганізавана ў дзесяцігодку і стала называцца капыльскай беларускай школай. У гады Вялікай Айчыннай вайны заняткаў у цагляным будынку не было. Летапіс, на жаль, не тлумачыць чаму. Але нам няцяжка здагадацца. Гітлераўцы-акупанты прыстасавалі, відаць, цагляны будынак для сябе. Урокі праходзілі ў нейкім драўляным будынку, які акупанты пазней спалілі. У пасляваенны час заняткі праводзіліся ў памяшканні так званай яўрэйскай школы, у якой вучыліся і мы, дзеці, апаленыя вайной, аж да 1955 года. Дзякуючы дырэктару-франтавіку Галіноўскаму Пятру Ніканавічу, будаўніцтва новай школы паскорылася. Прымалі ўдзел усе: і вучні, і настаўнікі. І як распавядае летапіс СШ № 1, яна вярнулася на сваё гістарычнае месца, на вуліцу М. Горкага, у 1955 годзе. Я вучылася ў 8 «Б» класе на першым паверсе. Вокны класа выходзілі на вуліцу Горкага. У 9-м класе вучыліся на другім паверсе, адтуль мы бачылі прышкольны ўчастак і сад. Мы бясконца радаваліся новай, прасторнай і такой утульнай школе. Тысячы выпускнікоў капыльскай беларускай, а з 60-х гадоў — СШ № 1 г. Капыля, сталі дастойнымі грамадзянамі роднай Бацькаўшчыны. Сярод іх Герой Савецкага Саюза Мікалай Рамашка, пісьменнікі Мікола Хведаровіч, Сцяпан Александровіч, Нічыпар Чарнушэвіч, паэты Аляксей Коршак, Алесь Гурло, а таксама шматлікі атрад навукоўцаў, выкладчыкаў вышэйшых навучальных устаноў: М. Камароўскі, М. Малевіч, С. Берднік, А. Ганчар, У. Сапешка, Р. Малюковіч, В. Дубоўскі, В. Кісель. Асаблівы ўклад у медыцыну зрабілі  А. Батура і С. Навасад. Шмат  мудрых  кіраўнікоў  стаяла  на  чале  школьнага педкалектыву.  Гэта Д. Кандыбовіч,  А. Копаць,   А. Бекарэвіч,  Л. Біткін,  А. Дземідовіч,  П. Галіноўскі, В. Гарашчэня, М. Шабусаў, якія не дажылі да юбілейнай даты. Не доўга працаваў дырэктарам СШ № 1 М. Каляда, які пакінуў пра сябе добры ўспамін як настаўнік-прафесіянал, адукаваны кіраўнік. 10 гадоў на пасадзе дырэктара працаваў А. Семяновіч. На працягу 15 гадоў кіраўніком школы была З. Прыміч: менавіта ў гэты час быў пабудаваны новы корпус СШ № 1. Статус гімназіі і паспяховую акрэдытацыю школа атрымала таксама дзякуючы яе ўдаламу кіраўніцтву. З 2011 года дырэктарам гімназіі працуе І. Абас. Адным з галоўных напрамкаў выхаваўчай работы навучальнай установы з’яўляецца патрыятычнае. Пошукавая работа па увекавечанні памяці герояў Вялікай Айчыннай вайны была справядліва заўважана ў раённым аддзеле адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. У 2015 годзе гімназіі прысвоена імя Героя Савецкага Саюза М.В. Рамашкі. Крэда гімназіі «Ніхто не забыты, нішто не забыта» цяпер ажыццяўляецца з яшчэ большым натхненнем. Педагогі і вучні разумеюць, што прэстыж гімназіі — дыпломы розных ступеняў на алімпіядах, канферэнцыях, падзячныя пісьмы, прызы і г.д. Дарэчы, навучэнка 11 «А» класа Марына Нікалаеня (як пераможца заключнага этапа рэспубліканскай алімпіяды) у другі раз была занесена ў банк даных адоранай моладзі фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. І гэта ўжо трэцяе яе паспяховае выступленне. У спорце гімназісты таксама паказваюць нядрэнныя вынікі. Настаўнік — гэта лёс, прызванне, сэнс жыцця. Хочацца ўзгадаць педагогаў-пенсіянераў, якія не адзін дзясятак гадоў шчыравалі ў школе, пакінулі пра сябе  самыя цёплыя ўспаміны. Гэта таленавітыя гісторыкі А. Зянько, В. Гарашчэня,  П. Галіноўскі,  высокай  пробы  матэматыкі  і  фізікі  В. Сапешка, К. Дубоўскі, І. Чарнушэвіч, А. Гарэлікаў, М. Гарэлікава, Р. Рабцава, А. Таяноўская, А. Шумінская, В. Палуян. У ліку непаўторных філолагаў-рамантыкаў М. Корнева, Н. Ратнер, В.  Маркоўнік,  Л. Сергіеня,  А. Сапешка;  мудрыя  хімікі-біёлагі С. Шыманскі, В. Станавенка, Н. Старынка; няўрымслівыя адкрывальнікі зямных недраў, мораў і акіянаў — географы А. Лахманенка, Ц. Гутарава, В. Буцавіцкая. На жаль, многіх з іх ужо няма ў жывых, але памяць пра іх не згасне, бо яны падрыхтавалі надзейных паслядоўнікаў — Ю. Цвірка, К. Пахамовіч, А. Карнейчык, Б. Піліпчык. Крыху пазней з савецкіх педінстытутаў прыбыло маладое папаўненне: В. Кісялёва, А. Арлоўская, Я. Мардасевіч, К. Сідзельнікава, Е. Былюк, З. Сыс, С. Слімко, Р. Шахоўская, Т. Гірко, І. Асташова, Л. Паўловіч і іншыя. Самымі вясёлымі, з пачуццём гумару, у калектыве заставаліся В. Казлоўская і С. Контусь, якія былі надзейным шчытом і ў радасці, і ў горы. Ацэнку працы педкалектыву ў 70-90-я гады ставілі за сучаснае кабінетнае абсталяванне, прафарыентацыю па паступленні ў сельскагаспадарчыя ВНУ і ваенныя вучылішчы, ваенна-патрыятычнае выхаванне, аб’ектыўнасць ведаў школьнікаў. І гэта ў першую чаргу тычылася мяне як арганізатара пазакласнай і пазашкольнай  работы  на  працягу 17 гадоў. З дапамогай класных кіраўнікоў В. Уласавец і В. Буцавіцкай мы распачалі пошукавую работу па ўвекавечанні памяці  героя-выпускніка Мікалая Рамашкі. У 1988 годзе адбылося адкрыццё яго музея. У 80-я гады СШ № 1 заявіла пра сябе як пераможца алімпіяднага руху ў вобласці па нямецкай мове, тады ж і атрымала статус школы з паглыбленым вывучэннем гэтага прадмета, у тым ліку і ў першым класе. Звыш 20 выпускнікоў паспяхова паступілі ў інстытут замежных моў. І ў юбілейным годзе гімназісты становяцца пераможцамі навукова-практычных канферэнцый, алімпіяд. Гэта выхаванцы А. Роўбуць, М. Стульбы, А. Булы, Л. Галузы, А. Бурмы. Ветэраны педагагічнай працы жадаюць гімназіі № 1 імя М.В. Рамашкі так трымаць і надалей, каб ніколі не пакідала пачуццё інтарэсу і любові да ведаў. Анна АРЛОЎСКАЯ, старшыня пярвічнай ветэранскай арганізацыі гімназіі № 1 г. Капыля
Понедельник, 13 февраля 2017 18:01

Вечер школьных друзей

Юбілейным датам быў прысвечаны вечар сустрэчы выпускнікоў, што адбыўся ў ДУА «Гімназія № 1 г. Капыля імя М.В. Рамашкі». Летась споўнілася 115 гадоў з дня заснавання СШ № 1 і 15 гадоў з таго часу, як яна набыла статус гімназіі. Па-асабліваму святочная атмасфера панавала ў гэты суботні вечар у сценах навучальнай установы. На мерапрыемства завіталі шматлікія выпускнікі і настаўнікі-ветэраны, цяперашнія навучэнцы і педагогі і, безумоўна, госці. [caption id="attachment_55327" align="aligncenter" width="580"]Сярод выпускнікоў мінулых гадоў — Ілля Кац, Ліна Пуставая і Анна Арлоўская Сярод выпускнікоў мінулых гадоў — Ілля Кац, Ліна Пуставая і Анна Арлоўская[/caption] Распачала свята дырэктар гімназіі Ірына Абас. «Нашы юбілеі, наша сустрэча — гэта і вялікая радасць, і вялікая адказнасць перад тымі, хто працаваў да нас, — адзначыла Ірына Іванаўна. — Але наша работа пацвярджаецца добрымі вынікамі, у чым заслуга творчага, зладжанага калектыву педагогаў і вучняў». Ірына Іванаўна ўзгадала пра дасягненні навучальнай установы, прывітала ветэранаў педагагічнай працы, выпускнікоў розных гадоў. [caption id="attachment_55328" align="aligncenter" width="400"]Алена Міхайлоўская ўручае сертыфікат Ірыне Абас Алена Міхайлоўская ўручае сертыфікат Ірыне Абас[/caption] З 2014 года гімназія прымае ўдзел у рэалізацыі абласнога праекта «Знакамітыя выпускнікі»: навучэнцы знаёмяцца з гісторыяй і традыцыямі школы, жыццём і прафесійнымі дасягненнямі знакамітых выпускнікоў. Падчас вечара сертыфікаты «Знакаміты выпускнік» былі ўручаны былому дырэктару Капыльскага райаграпрамзабеспячэння Іллю Яфімавічу Кацу, урачу Капыльскай ЦРБ Ліне Антонаўне Пуставой і кандыдату гістарычных навук Віктару Паўлавічу Кісялю (за яго сертыфікат атрымала пляменніца Марына Валянцінаўна Галіцкая). Шматлікія старонкі мерапрыемства былі прысвечаны гісторыі навучальнай установы. Успамінамі пра мінулае было прасякнута і выступленне былой настаўніцы школы, а цяпер старшыні пярвічнай ветэранскай арганізацыі гімназіі Анны Іосіфаўны Арлоўскай. IMG_2127 Віншаванні з юбілейнымі датамі, удзяч-насць ветэранам, цяперашнім педагогам і вучням выказала начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Алена Міхайлоўская. Алена Станіславаўна падкрэсліла, што гімназія № 1 — адна з лепшых устаноў у раёне, яна адзначаецца на абласным і рэспубліканскім узроўнях. Вядома ж, у гэты дзень не абышлося без падарункаў. Ад раённага выканаўчага камітэта Алена Міхайлоўская ўручыла інфармацыйную сістэму, якая будзе ўстаноўлена ў фае гімназіі, а ад аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама — сертыфікат на 20 тысяч рублёў для правядзення ў 2017 годзе рамонтных работ ва ўстанове, каб яна станавілася яшчэ больш прыгожай і сучаснай. Эстафету цёплых слоў удзячнасці і падарункаў прадоўжылі выпускнікі, якія сабраліся на сустрэчу. Тут былі і тыя, хто развітаўся са школай больш чым 50 гадоў таму, і тыя, хто яшчэ летась сядзеў за школьнай партай. Яны ўспаміналі гады свайго бесклапотнага юнацтва, педагогаў, сяброў, розныя цікавыя падзеі. А святочную атмасферу на працягу вечара стваралі юныя артысты гімназіі. Сваё майстэрства дэманстравала добра вядомая ўжо не толькі ў нашым раёне, але і за яго межамі «зорачка» Настасся Карповіч. Радавалі сваімі выступленнямі таксама Ангеліна Дораш і Настасся Бачко. Сяргей КОЗЕЛ Фота аўтара
Понедельник, 13 февраля 2017 16:07

Благодарность за воспитание патриотов

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Слабадакучынскай СШ Барыс Дзенісюк і педагог-арганізатар Цімкавіцкай СШ Наталля Наркевіч удастоены грамат і прэмій Капыльскага раённага аб’яднання прафсаюзаў. Узнагароды ўручаны за актыўную работу па ваенна-патрыятычным выхаванні падрастаючага пакалення. Як адзначыла старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Галіна Лукашэвіч, падобныя мерапрыемствы па ўшанаванні актывістаў праводзяцца па ўсёй рэспубліцы пасля атрымання Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» 2016 года. Яна прысуджана за значны ўклад у патрыятычнае выхаванне грамадзян, правядзенне маштабнай рэканструкцыі і рэстаўрацыі мемарыяльнага комплексу «Курган Славы». [caption id="attachment_55322" align="aligncenter" width="580"]Барыс Дзенісюк і Наталля Наркевіч Барыс Дзенісюк і Наталля Наркевіч[/caption] «Гэта заслуга ўсіх членаў прафсаюза краіны, бо часцінка ўзносаў кожнага, у тым ліку і капылян, укла-дзена ў аднаўленне мемарыяла,  — адзначыла падчас сустрэчы ў Слабадакучынскай СШ Галіна Лукашэвіч. — Гэта робіцца дзеля таго, каб памяць пра Вялікую Айчынную вайну засталася навечна. І ў нашым раёне праводзіцца значная работа ў гэтым напрамку. Напрыклад, Капыльскі доследны лясгас рэканструяваў зямлянкі ў лесе каля в. Лавы, сіламі раённага аб’яднання прафсаюзаў адноўлена агароджа каля мемарыяла спаленай у гады вайны в. Вялікія Прусы. Шмат работы праводзіцца з ветэранскімі і маладзёжнымі арганізацыямі». Словы ўдзячнасці ўсім запрошаным за годнае ваенна-патрыятычнае выхаванне выказалі намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Ліпніцкі, старшыня раённага Савета ветэранаў Казіміра Ганчар, старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Людміла Камёнка. [caption id="attachment_55323" align="aligncenter" width="580"]Выступае Галіна Лукашэвіч Выступае Галіна Лукашэвіч[/caption] Неад’емнай часткай мерапрыемства стаў музейны ўрок. Як адзначыў Барыс Дзенісюк, у Слабадакучынскай СШ вядзецца пастаянная мэтанакіраваная работа па патрыятычным выхаванні. Толькі за два апошнія гады адкрыты помнікі герою Лаўскага бою Уладзіміру Качаноўскаму і загінуўшым землякам з в. Роспы, даглядаюцца больш за 30 пахаванняў, брацкіх магіл. Работа праводзіцца ў цеснай сувязі са Сл.-Кучынскім сельвыканкамам, шматлікімі грамадскімі арганізацыямі. Непасрэднымі ўдзельнікамі музейнага ўрока сталі члены школьнага клуба «Патрыёты Радзімы», а таксама старшыня ветэранскай арганізацыі аддзялення «Слабада-Кучынка» ААТ «Старыца-Агра» Святлана Астрэйка, Аляксандр Кандыбовіч і іншыя ветэраны мясцовай пярвічкі. Падчас яго чыталі вершы, спявалі, танцавалі, дэманстравалі відэазапісы. Ваенна-патрыятычнае выхаванне з’яўляецца адным з вядучых напрамкаў у рабоце і Цімкавіцкай СШ. Як адзначыла Наталля Наркевіч, Цімкавічы — гэта даволі вядомае гістарычнае месца. Навучальная ўстанова славіцца сваім музеем 17-га пагранатрада. Таму вучні і педагогі проста абавязаны захоўваць традыцыі. Ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, працы з’яўляюцца пастаяннымі гасцямі ў школе, ім аказваецца шэфская дапамога. Напрыклад, яны сталі ўдзельнікамі літаратурна-музычнай кампазіцыі «Славутыя імёны землякоў», таксама былі запрошаны на ваенна-спартыўную гульню «Бастыёны мужнасці» і іншыя мерапрыемствы. Акрамя таго цімкавіцкія школьнікі адказваюць за навядзенне парадку на месцах баявой славы. Працягам мерапрыемства стаў круглы стол з удзелам прадстаўнікоў некаторых грамадскіх арганізацый раёна. Напрыклад, лідары аб’яднання прафсаюзаў, ветэранскай арганізацыі і БРСМ нагадалі пра пагадненне, якое заключана паміж іх аб’яднаннямі, расказалі пра сумесную работу на 2017 год. Старшыня раённага каардынацыйнага савета палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў, старшыня РАС ДТСААФ Аляксандр Касінскі таксама падзяліўся планамі на гэты год. Як адзначыў Аляксандр Іванавіч, дадзеным мерапрыемствам у Слабадакучынскай СШ адкрыты традыцыйны месячнік абаронна-патрыятычнай і спартыўнай работы. Сёлета ён прысвячаецца Дню абаронцаў Айчыны, 90-годдзю з дня ўтварэння ДТСААФ і 30-годдзю ветэранскага руху. Сяргей КОЗЕЛ Фота аўтара
Страница 4139 из 4898