Как сообщили в ГУ «Копыльский райЦГЭ», проводится ежедневный мониторинг заболеваемости. С 1 по 23 января выявлено 280 случаев заболевания (аналогичный период прошлого года — 575 случаев). В структуре заболевших удельный вес детского населения до 18 лет составляет 56,4%. Случаев заболеваемости гриппом не зарегистрировано.
На сёння ў маёй групе 46 кароў, таксама ў абавязках — раздойваць цялушак. Хоць сама па спецыяльнасці педагог, але, прапрацаваўшы некаторы час у дзіцячым садзе выхавальнікам, у гэтай прафесіі сябе не знайшла. Адміністрацыя гаспадаркі пайшла насустрач, таму я стала працаваць на ферме. Вось ужо 27 гадоў займаюся гэтай справай, якая стала любімай. У нашай сям'і дзве замужнія дачкі, якія ўжо пакінулі дом і здабываюць свой хлеб. Муж Мікалай Іванавіч, даглядчык на ферме, працуе разам са мной, таму ёсць падтрымка і ў сям'і, і на працы.
Вядома, тэхнік-асемянатар — даволі складаная прафесія, але я спраўляюся. Хоць часам і стамляюся так, што нічога не хочацца, працаваць жа прыходзіцца без выхадных. Але калі нараджаецца здаровае, добрае цяля — гэта галоўная ўзнагарода для мяне. Да таго ж мяне вельмі падтрымліваюць мае дзве дачкі Ілона і Юлія, унучкі Валерыя і Рада.
Гэта добрая каманда, у прафесійных навыках якой я магу быць упэўнена. На ферме працуюць восем пастаянных і два падменныя аператары машыннага даення. У лідарах па надоях — Вольга Вашкевіч, Валянціна Бурак, Валянціна Міхальчанка. У мае ж абавязкі ўваходзіць належная арганізацыя працы жывёлаводаў. Значна лягчэй гэта рабіць, калі падначаленыя з табой на адной хвалі, паважаюць і выконваюць пастаўленыя задачы. Менавіта гэта і з’яўляецца прыярытэтным у маёй дзейнасці. Яшчэ адзін немалаважны фактар поспеху — любіць сваю прафесію. На шчасце, я ўваходжу ў лік тых, хто на працу ідзе з добрым настроем.
Але нязменным застаецца адно — добрасумленныя адносіны да сваёй справы і вялікая радасць, калі чую станоўчыя водгукі аб якасці прадукцыі, што мы выпускаем. А нашы каўбасы сапраўды вельмі смачныя. Мы выкарыстоўваем толькі натуральную якасную сыравіну з мінімумам дабавак. Думаю, што са сваім выбарам прафесіі я не памылілася.